De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.38K subscribers
1.14K photos
1 video
3 files
717 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Мова Беларусі XIX стагоддзя ў творчасці Яна Баршчэўскага

Пра аналіз зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» піша ў апошнім нумары часопіса Prace Językoznawcze прафесарка Беластоцкага ўніверсітэта Беата Курыловіч. Ян Баршчэўскі ў польскамоўных творах выкарыстоўваў моўныя сродкі з гаворак Полацкага рэгіёна.

Пан Завальня звяртаецца да ўсіх па-польску, а сяляне адказваюць па-беларуску, што надае апісаным падзеям адчуванне праўдзівасці (Oj, łaskawy panie, wpuśćcie nas na nocleg – noc ciemna, niczego nie widać, a drogę tak zasypało, że i znaleźć nie idzie). І непаразуменняў няма.

Баршчэўскі ўплятае ў тэкст беларускія прыказкі і песні (Najechała hasciej, Pounyj dwor, pounyj dwor. Wybiraj, Marynka, Katoryj twoj, katoryj twoj), прыводзіць беларускія імёны (Achrem, Janko, Marysia). Стылістычныя аперацыі бачныя на ўсіх узроўнях: графічна-фанетычным, граматычным і лексічным.

Раней стала вядома, што стаіць за малазразумелым фрагментам у лісце Яна Баршчэўскага ад 10 верасня 1843 года.
32👍10🔥5🏆1
Фіктыўныя раздзелы сем’яў і «жаночая рэспубліка». Як мянялася пасляваенная вёска

Пра гэта піша Алена Сумко ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта». У 1945 - 1948 гг. існавалі істотныя рэгіянальныя адрозненні: у Заходняй Беларусі колькасць сялян-аднаасобнікаў рэзка скарацілася толькі пасля пачатку масавай калектывізацыі (1949 г.).
Фіксаваліся фіктыўныя раздзелы сем’яў: на паперы людзі былі разведзены, а на самой справе мелі прысядзібны ўчастак, разлічаны на двух самотных калгаснікаў.

Жыхары ўсходніх рэгіёнаў масава мігравалі ў раёны Заходняй Беларусі («тут не так разбіта»). Павялічылася пазашлюбная нараджальнасць, рост колькасці маці-адзіночак. Мужчыны, з’ехаўшы на заробкі, уступалі паралельна ў новыя шлюбы. З-за дыспрапорцыі палоў нівеліравалася дзяленне на «мужчынскія» і «жаночыя» прафесіі.

На кіруючыя пасады актыўна сталі прызначаць жанчын. Так, за Асвейшчынай у калектыўнай памяці замацавалася ўспрыманне рэгіёну як «жаночай рэспублікі»: амаль усе ключавыя пасады займалі жанчыны, нават пасаду пракурора.
👍269🤔6💔2😱1🤡1
У Беларусі ўпершыню знайшлі затопленае паселішча XII-XIII ст.

Навукоўцы Інстытута гісторыі пад кіраўніцтвам Івана Спірына сумесна з дайвінг-цэнтрам «Марскі Пегас» упершыню знайшлі на тэрыторыі Беларусі рэшткі затопленага ўмацаванага паселішча XII-XIII ст. Паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 м знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні ў сярэднім 1 м, паведамляе Інстытут гісторыі.

Падчас разведачнай экспедыцыі быў зняты план паселішча, былі сабраны матэрыялы – упрыгожванні, зброя, прылады працы, прадметы побыту (на здымку).

Навукоўцы адзначаюць: папярэдне можна зрабіць выснову, што дадзенае паселішча было знішчана падчас вайсковага канфлікту ў XIII ст. і ў дадзены момант уяўляе сабой недаследаваны, закансерваваны вадой закрыты археалагічны комплекс. У сваім паведамленні Інстытут гісторыі не стаў раскрываць яго месцазнаходжанне.
👍3714🔥8🤔2😱1
Чаму стала бэстсэлерам кніга «Усходні фронт: гісторыя Вялікай вайны 1914 - 1918»

Год таму выйшла кніга брытанскага гісторыка Ніка Лойда пра Усходні Фронт Першай сусветнай вайны, дзе, у тым ліку, апісваюцца падзеі на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, няўдалае расійскае наступленне на возеры Нарач у 1916 г. і Брэсцкі мір у 1918 г. Кніга мела поспех і атрымала прызнанне, трапіўшы ў спісы New York Times Bestseller і The Economist Best Book of 2024.

Чаму выданне мае высокія ацэнкі? Справа ў тым, што баявыя дзеянні на Усходзе доўгі час успрымаліся як другарадны аспект жорсткіх баёў на Заходнім фронце. Імі мала цікавіліся, не разумеючы маштаб падзей: на Усходнім фронце былі забітыя або параненыя мільёны салдат і мірных жыхароў.

Нік Лойд запоўніў гэты прабел, абапіраючыся на найноўшыя даследаванні, сведчанні відавочцаў і мемуары. Крытыкі адзначаюць, што яго 672-старонкавая кніга – першае буйное выданне ў заходніх краінах пра Усходні фронт Першай сусветнай вайны за апошнія паўстагоддзя.
👍32🔥144🙏1
Беларусь уключылі ў топ краін па выкідах парніковых газаў падчас гандлю малочнымі прадуктамі

Навукоўцы з Сіенскага ўніверсітэта (Італія) у свежым нумары часопіса Resources, Environment and Sustainability адзначаюць: выкіды парніковых газаў ад малочных сістэм звычайна ацэньваюцца ў момант вытворчасці, але варта зірнуць і на выкіды, якія ўтвараюцца падчас гандлю (гэта 9% ад усіх).

Аналіз даследнікаў быў заснаваны на дадзеных за 2015 год, якія ахопліваюць 254 тэрыторыі і ўлічваюць 21 тавар малочнай прадукцыі. У міжнародным гандлі малочнай прадукцыяй дамінуюць некалькі краін, прычым на 20 краін-імпарцёраў/экспарцёраў прыпадае каля 70% сусветных выкідаў у гандлі.

Па разліках навукоўцаў найбольшыя выкіды CO2 падчас гандлю малочнай прадукцыяй былі ўтвораныя: экспартам з Новай Зеландыі ў Кітай (8 млн тон), экспартам з Беларусі ў Расію (4,5 млн тон), экспартам з ЗША ў Кітай (4 млн тон) і ў Мексіку (4 млн тон).
🤔18😢6😁5👀4🤡31👍1👏1
З-за «чорных капальнікаў» Інстытут гісторыі прапануе ўвесці жорсткія абмежаванні

У свежым зборніку «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе» прадстаўнікі Інстытута гісторыі паведамілі па абвастрэнне даўняй праблемы «чорных капальнікаў». Адзначаецца, што імі «разбураюцца помнікі ахеалогіі», а на рэсурсах Belklad і Kufar «пастаянна фінсуюцца факты незаконнага абароту атэфактаў» – хаця тыя з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы.

Крытыкуюцца прыватныя музеі і адна з мінскіх кропак продажы кавы, на сценах якой вісяць археалагічныя атэфакты (старэй за 120 год). У Інстытуце гісторыі наракаюць, што праваахоўныя органы «не заўсёды» ўспрымаюць такія факты як «сур’ёзнае злачынства» – а ўспрымаюць хутчэй як арыгінальнае захапленне.

Таму прадстаўнікі Інстытута гісторыі прапануюць заканадаўча ўвесці поўную забарону для фізічных асоб на выкарыстанне тэхнічных сродкаў для археалагічнага пошуку (металашукальнікаў, магнітных прыбораў і інш.). Рыхтуюцца прапановы па ўнясенні зменаў у артыкул 20.6 КаАП.
👍26🤡13🤔3🗿3🤷32😭1
Выйшла кніга «Парыжская школа: Беларускі Манпарнас»

Парыжская школа — мастацкая плынь першай паловы ХХ стагоддзя, якая аб’ядноўвае некалькі пакаленняў інтэрнацыянальнай супольнасці мастакоў. У кнізе (укладальнік і аўтар артыкулаў Ала Зміева) у лаканічнай форме прадстаўлены жыццёвыя і творчыя біяграфіі Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна, а таксама іншых мастакоў- выхадцаў з Беларусі: Шрагі Царфіна, Мішэля Кікоіна, Восіпа Любіча, Пінхуса Крэменя, Роберта Геніна і інш.

Кніга ад выдавецтва «Беларусь» багата ілюстраваная, мае 119 старонак. Гэта своеасаблівы даведнік, які дазваляе таксама пазнаёміцца з мастацкімі маршрутамі і зазірнуць у мінулае вялікіх і малых населеных пунктаў Беларусі.
🔥27👍94👏1
Якія наступствы мела ўвядзенне дзяржаўнай віннай манаполіі на беларускіх землях

Пра гэта піша Юрый Вераціла ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта». Манаполія ў Расійскай імперыі была ўведзена з мэтай абмежаваць п’янства і павысіць даходы казны. Таму замест акцызнай сістэмы з’явіўся казённы продаж напояў. На беларускіх землях вінная манаполія пачала сваё дзеянне з 1 студзеня 1897 г.

Прыватныя бровары па дзяржаўных квотах выраблялі спірт-сырэц. На казённых вінных складах з іх атрымлівалі пяць відаў напояў: гарэлку звычайную і сталовую (40 градусаў), 57-градусную гарэлку, а таксама спірты крэпасцю ў 90 і 95 градусаў. Тара была ўніфікавана. Рэалізацыя ішла праз сетку казённых крам (хоць яна і не мела абсалютнага характару).

Аднак з-за дэфіцыту бюджэту за 1897 - 1913 гг. на беларускіх землях аб'ём продажу спіртных напояў... вырас удвая. А памер даходаў – больш як у тры разы. Безумоўна, гэта поўнасцю супярэчыла першапачатковай мэце манаполіі па барацьбе з п’янствам.
👍175🤡4🍾2🤷‍♂1🔥1🥴1
Падчас экафэсту «Грыбныя выхадныя» ў Белавежскай пушчы адбудуцца экскурсіі з навукоўцамі

27-28 верасня ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» ўпершыню адбудзецца экафэст «Грыбныя выхадныя». Галоўная лакацыя – Музей прыроды. Падчас экафэсту пройдзе выстава жывых грыбоў і грыбоў у сухім выглядзе, адбудуцца лекцыі спецыялістаў (праграма – тут).

Таксама абяцаюць тэматычныя экскурсіі з навукоўцамі (за асобную плату). Некаторыя віды грыбоў знойдзены толькі ў Белавежскай пушчы і пакуль не сустракаліся ў іншых месцах краіны, паведамляе газета «Навука».

Дарэчы, з гэтага года супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН пачалі інвентарызацыю ўсіх відаў грыбоў на тэрыторыі НП «Белавежская пушча». Прадугледжваецца, што на тэрыторыі запаведніка каля 600 відаў грыбоў. У наступным годзе ім будзе прысвечана асобная манаграфія, паведамляе газета «Навука».
11👍10🥰32👏1
Выйшла кніга пра нацысцкія газавыя фургоны, якія выкарыстоўвалі і на тэрыторыі Беларусі

У Нямеччыне выйшла кніга «Спраектаваныя для масавых забойстваў – нацысцкія газавыя фургоны 1939 - 1945» аўтара Cameron A. Munro. Выданне ўпершыню ўключае 15 верыфікаваных здымкаў газавага фургона («душагубкі»), які выкарыстоўваўся зондэркамандай СС VIIa айнзацгрупы B у акупаваным Савецкім Саюзе. У тым ліку, у Гомельскім раёне.

Выхлапныя газы рухавіка ўнутранага згарання выкарыстоўваліся для масавых забойстваў – перш за ўсё габрэяў. Раней адсутнасць верыфікаваных здымкаў аўтамабіля-газавай камеры некаторыя прыводзілі ў якасці аднаго з аргументаў для адмаўлення Халакосту. Аўтар кнігі не толькі сабраў падцверджаныя здымкі, але і ўпершыню фіксуе гісторыю паходжання, праектавання, канструкцыі і эксплуатацыі нацысцкіх газавых фургонаў («душагубак»).

На вокладцы кнігі – здымак нацысцкага газавага фургона ў Оршы пры перасячэнні Дняпра ў красавіку 1942 года. Замовіць выданне можна тут (інфармацыя – у сярэдзіне старонкі).
😢11👀10🔥5👍2🤔2
35-гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытуемых навукоўцаў свету

У абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier, які грунтуецца на базе Scopus, у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету па выніках 2024 трапіў беларус Віктар Асадчы. Фізік нарадзіўся ў 1990-м у Гомелі, скончыў універсітэт імя Ф. Скарыны. Працаваў постдактарантам у Стэнфардскім універсітэце. Асноўнае яго месца працы – Універсітэт Аалта (Фінляндыя).

Летась Фінскі фонд садзейнічання тэхналогіям узнагародзіў беларуса прэміяй «Малады навуковец 2024 года». Віктар Асадчы займаецца распрацоўкай метадаў кіравання святлом. У 2024-м ён з калегамі паведаміў пра прарыўную распрацоўку рэалістычных фатонных крышталёў часу, якія здольныя экспанентна ўзмацняць свет.

Па выніках 2024-га ў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету трапіла 15 беларусаў, чыім месцам працы пазначаны ўстановы з Беларусі (гэтая інфармацыя не заўсёды актуальная). Пра астатнія імёны чытайце на «De facto. Беларусская навука» пазней.
🔥51👏9👍7🏆2
Фінансавая афёра, якая закранула беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

Пра яе ў зборніку XVI Міжнароднага нумізматычнага кангрэса піша беларускі гісторык Іван Сінчук. Пры далучэнні земляў Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі ўлады дазволілі плаціць падаткі ў заходніх губернях галандскімі дукатамі, якія тут былі даволі распаўсюджанымі. Праз стагоддзе выявілася, што імперыя засыпана фальшывымі чырвонцамі.

Манеты нелегальна вырабляліся Санкт-Пецярбургскім манетным дваром і прызначаліся перш за ўсё для часткі былой Рэчы Паспалітай. Так, у скарбе XIX стагоддзя з Клецкага ваяводства большасць дукатаў аказаліся нелегальнымі. Падробленымі чырвонцамі плацілі заробкі і ў Віленскім універсітэце.

Расійскі «галандскі дукат» хоць і вырабляўся з золата, але яго абменны курс быў завышаны. Схема прынесла злачынцам з ліку прадстаўнікоў уладаў велізарны прыбытак. Фінансавая афёра адбывалася на працягу значнай часткі XIX стагоддзя. Яе ахвярамі сталі не замежныя дзяржавы, а казна і грамадзяне імперыі.
👍15🤔11🔥5🤷2🤬1😨1
Шымпанзэ штодзень «выпіваюць» па бутэльцы піва

Шымпанзэ, якія жывуць у дзікай прыродзе, штодня спажываюць колькасць алкаголю, эквівалентную бутэльцы піва, высветлілі даследнікі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. BBC звярнула ўвагу на даследаванне ў часопісе Science Advances.

Навукоўцы мяркуюць, што людзі маглі ўспадкаваць прыхільнасць да алкаголю ад агульных продкаў-прыматаў, якія сілкаваліся ферментаванай садавінай – крыніцай цукру і алкаголю. Гэта першае даследаванне, аўтары якога падлічылі, колькі алкаголю ў сярэднім спажываюць шымпанзэ.

Навукоўцы арыентаваліся на колькасць этанолу, якое змяшчаецца ў саспелых пладах інжыра, слівы і іншай садавіны, якія ядуць шымпанзэ ў Кот-д'Івуары і Угандзе. Як высветлілі навукоўцы, у сярэднім адна асобіна шымпанзэ спажывае каля 14 грамаў этанолу ў суткі, што эквівалентна адной бутэльцы піва аб'ёмам 330 мл. Па іх назіраннях, шымпанзэ аддаюць перавагу садавіне з больш высокім утрыманнем этанолу.
🍾257😁6🙊3🥰2💯2🔥1🤔1🥴1
Прадстаўнікі беларускіх інстытутаў – у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету

У рэйтынгу за 2024 год – 15 чалавек, чыім месцам працы ўказаны ўстановы Беларусі. Часам гэта можа быць састарэлай інфармацыяй – як у выпадку Віктара Асадчага. Ці Віталя Пракапенкі з Гомельскага ўніверсітэта. З поўнай упэўненасцю сцвярджаць не можам, але, верагодна, размова пра фізіка, прафесара Чыкагскага ўніверсітэта, якія працаваў у Гомельскім інстытуце да 2001 года.

Дакладна з беларускімі ўстановамі звязаныя Вадзім Дзямідчык (біялогія), Аляксандр Скіба (матэматыка), Сіямак Шахаб і Андрэй Іванец (хімія), Вячаслаў Чыжэўскі, Леанард Васільеў і Віктар Пуставалаў (усе – фізіка). Асобна можна вылучыць групу фізікаў з НПЦ па матэрыялазнаўстве: Сяргея Труханава, Аляксандра Труханава, Дар’ю Цішкевіч і Таццяну Зубар.

У спісе за 2024 таксама фізікі Анатоль Кілбас і Ігар Траянчук, якія пайшлі з жыцця, але працы якіх перавыдаюцца і цытуюцца. Чаму насамрэч беларусаў у спісе самых цытаваных навукоўцаў нашмат больш – чытайце пазней.
🔥21👍12👏1
Дадатковы прыём заявак на падтрымку даследаванняў беларускіх навукоўцаў і студэнтаў (да 12 кастрычніка)

Science At Risk Emergency Office аб’явіў дадатковы прыём заявак на падтрымку даследаванняў беларускіх навукоўцаў, даследнікаў і студэнтаў. Могуць быць падтрыманы заяўкі на: правядзенне круглых сталоў, панэльных дыскусій, варкшопаў і іншых публічных навуковых мерапрыемстваў; рэалізацыю кароткатэрміновых даследчых праектаў (уключаючы стварэнне і працяг працы архіваў); удзел у міжнародных афлайн-канферэнцыях; фінансавую падтрымку студэнтаў бакалаўрыяту, якія не атрымліваюць стыпендый на пакрыццё штодзённых выдаткаў.

Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2025 года. Вынікі конкурсу — 17 кастрычніка 2025 года. Падрабязнасці тут.
👍183👏3🔥2
155 гадоў таму выйшаў «Слоўнік беларускай гаворкі» Насовіча, якія меў вялізарнае значэнне

У 1870-м Імператарская акадэмія навук выдала «Словарь бѣлорусскаго нарѣчія», які склаў беларускі мовазнаўца Іван Насовіч (1788 - 1877). У слоўнік (здымак – csl.bas-net. by) увайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у асноўным у Магілёўскай, а таксама ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, і выбраных з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.

Сам Насовіч назваў вынік 16-гадовай працы «Слоўнікам крывіцкай мовы», але выдаўцы лічылі беларускую мову гаворкай рускай. Аднак слоўнік стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы. Выданне стала асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў, яго актыўна выкарыстоўвалі рэдактары і аўтары газеты «Наша Ніва» ў пач. XX ст.

На днях прайшла навіна, што выява Івана Насовіча будзе на адным з барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея. Навуку таксама будуць прадстаўляць Яфім Карскі, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Мікалай Барысевіч і Міхаіл Высоцкі.
38👍15🔥6👏1🙏1
Якімі былі міграцыйныя патокі ў Заходняй Беларусі пасля 17 верасня 1939-га

Пра гэта піша Анастасія Мардвілка ў апошнім нумары «Вестак Гомельскага дзяржуніверсітэта». У 1939 - 1941 гг. было дзве плыні добраахвотнай і вымушанай міграцыі ў Заходнюю Беларусь: бежанцаў з акупаванай Нямеччынай Польшчы і ўсходнікаў з іншых раёнаў СССР. Іх сацыяльны статус быў абсалютна розны.

Увосень - узімку 1939 г. эміграцыя з тэрыторый, якія апынуліся пад кантролем СССР, яшчэ была магчымая: выязджалі ў асноўным былыя польскія службоўцы, вайскоўцы і грамадзянскія.

У лютым 1940 - чэрвені 1941 гг. адбылося чатыры хвалі дэпартацый, якія закранулі дзесяткі тысяч чалавек: у лютым 1940 г. – асаднікаў і лясных служачых разам з сем'ямі; у красавіку 1940 г. – сем'яў рэпрэсаваных; у чэрвені 1940 г. – бежанцаў, якія прыбылі з Польшчы; у чэрвені 1941 г. – членаў сем'яў рэпрэсаваных. Дэпартавалі ў спецпаселішчы ў Сібір і Казахстан. Таксама адбылася зачыстка памежных раёнаў: «нядобранадзейных» высялялі ў іншыя раёны БССР.
😢18🤬7👍6💔5
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.»

Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратуразнавец і гісторык Іван Саверчанка. У нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I - XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі.

Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, умацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 439 старонак.
🔥23👍14🤔54🤡4👌3👏1
Герман Герынг і зубры ў Белавежскай пушчы

Падчас Першай сусветнай вайны была знішчана дзікая папуляцыя зубра Белавежскай пушчы, піша на сайце Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» вядучы навуковы супрацоўнік Аляксей Буневіч. У 1929-м пры польскай уладзе пачалі аднаўленне папуляцыі. У 1941-м у зубрагадавальніку налічвалася 19 зуброў. Але ў Вялікую Айчынную вайну ў адрозненне ад Першай сусветнай статак асабліва не пацярпеў – чаму?

Справа ў тым, што блізкі да Гітлера кіраўнік паляўнічага таварыства і маршал рэйху Герман Герынг, які наведваў пушчу да вайны, меў намер стварыць тут лепшую ў Еўропе паляўнічую гаспадарку. Таму на ахову пушчы падчас вайны вылучылі спецатрад у 700 чалавек.

Летам 1944-га ў Чырвонай Арміі, якая наступала, выдалі спецзагад аб суровым пакаранні паляўнічых на зуброў. У 1945-м праз пушчу прайшла дзяржаўная мяжа, зубрагадавальнік з зубрамі застаўся на польскім баку. У 1946-м з Польшчы ў БССР прывезлі першых 5 зуброў для аднаўлення папуляцыі.
👍18👀10🤔41👏1🙏1
Пабачыў свет 14-ы выпуск штогодніка «Латышы і беларусы: разам праз стагоддзі»

Аўтары артыкулаў аналізуюць розныя аспекты беларуска-латвійскіх узаемаадносін з канца XVI стагоддзя па сучаснасць. Сярод даследаванняў – Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія: стварэнне і дзейнасць (1922 - 1935); Савецкая Беларусь 1922‒1925: польскі позірк з Рыгі; капліца ў маёнтку Выдрэя як аб’ект суперніцтва паміж латышскай праваслаўнай і мясцовай каталіцкай абшчынамі ў 1870-я гг. і інш.

Навуковы штогоднік «Латышы і беларусы: разам праз стагоддзі» заснаваны ў 2012 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларуска-латышскія ўзаемадачыненні. З 2022 года партнёрам выдання выступае Беларускі інстытут у Празе.
👍243🤔3🔥2👏1🙏1
Артэфакты з егіпецкіх магільняў увозілі ў ЗША пад выглядам садовага дэкору

Гэтая пахавальная статуя з вапняку (на здымку), як мяркуецца, скрадзеная ў Сакары або Гізе, дзе размяшчаюцца старажытнаегіпецкія археалагічныя помнікі – царскія некропалі. Яна была ўвезеная ў ЗША кантрабандай і каштуе каля $6 млн, піша Bild.

Нядаўна суд у ЗША канчаткова канфіскаваў 14 старажытнаегіпецкіх твораў мастацтва, канфіскаваных пракуратурай Мэрыленда яшчэ некалькі гадоў таму. Статуі і іншым увезеным кантрабандай прадметам – амулетам, каменным фігуркам і вазе – больш за 4 000 гадоў. Каб падмануць мытню і пошту, зламыснікі задэкларавалі іх як «хатнія аксесуары», «садовыя каменныя статуі» ці «дэкор».

Іх сапраўднае значэнне вызначылі гісторыкі. Чакаецца, што артэфакты адправяць назад у Егіпет, паведамляюць амерыканскія СМІ.
👍18🤯10👌5😁1😱1