Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📰 Стваральнікі Payday 3 адказалі на самыя частыя пытаньні гульцоў.

Год PAYDAY 3 нарэшце надышоў, і мы вельмі рады бачыць, што вы ўсе рады выхаду гульні. Мы бачым, што ў вас таксама ёсьць шмат пытаньняў, таму мы сабралі тут некалькі найбольш часта задаваныя зь іх:

▫️Калі выйдзе Payday 3?
Рэліз заплянаваны на 2023 год. Дакладную дату назавуць пазьней.
▫️На якім рухавічку ствараюць гульню?
На Unreal Engine.
▫️Якія пэрсанажы зьявяцца ў Payday 3?
Мы пацьвердзілі вяртаньне арыґінальнай банды: Даласа, Чэйнса, Хокстана й Вулфа.
▫️Дзе будзе разьвівацца дзеяньне гульні?
У Ньню-Ёрку.
▫️Ці атрымаецца гульня на кансолях?
Так, Payday 3 выйдзе на PlayStation і Xbox.
▫️Колькі будзе каштаваць гульня на рэлізе?
Кошт мы назавем пазьней.
▫️Ці будзе ў Payday 3 [устаўце пэрсанажа, асаблівасьць, месца й да т.п.]?
Калі на Ваша пытаньне не адказалі вышэй, значыць, гэта пакуль што не пацьверджана. Куды больш інфармацыі раскрыюць бліжэй да рэлізу.

Нагадваем, што нядаўна, стваральнікі Payday прадставілі кароткі тызер гульні, а яшчэ раней распавялі пра пляны кампаніі.
👍7
📰 СМІ сьцьвярджаюць, што стваральнікі D&D адмянілі ня менш за пяць гульняў.

Па зьвестак выданьням Bloomberg, кампанія Wizards of the Coast, якая выдае Dungeons & Dragons і Magic: The Gathering, адмяніла распрацоўку ня менш за пяць відэагульняў па сваіх франшызах.

WotC адзначылі, што жадаюць працягваць займацца відэагульнямі, але перагледзяць свой падыход у рамках рэарґанізацыі. Іх мэта — вырабляць гульні, якія змогуць прыцягнуць новую аўдыторыю й разьвіць існуючыя брэнды.
Падчас перастановак працу страцяць крыху менш за 15 супрацоўнікаў, якім пастараюцца знайсьці новыя пасады ў кампаніі.

СМІ лічаць, што прычынай рэарґанізацыі сталі фінансавыя праблемы кампаніі Hasbro (якая валодае WotC), чые акцыі ў мінулым годзе ўпалі на 40%, што ў сваю чаргу зьвязана з павышэньнем коштаў на цацкі.

Нагадаем, нядаўна, стваральнікі культавай настолкі задумаліся аб яе манэтызацыі.
👍5😱2😁1
📢 У сеціве зьявіўся новы ґеймплэйны ролік Wo Long: Fallen Dynasty (ад стваральнікаў Nioh).

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта драматычная, насычаная падзеямі гісторыя безназоўнага салдата апалчэньня, які змагаецца за выжываньне ў змрочнай фэнтэзійнай вэрсыі позьняй дынастыі Хань, у эпоху калі дэманы ірвуць краіну на часткі, эпоху Траецарства.

Рэліз гульні заплянаваны на 3 сакавіка, для PC, PlayStation і Xbox (+Game Pass).
👍10
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shadow Tactics — Aiko's Choice і Kerbal Space Program.

Shadow Tactics — Aiko's Choiceновае асобнае дапаўненьне да папулярнай тактычнай стэлс-гульні Shadow Tactics. Дзеяньне гульні адбываецца ў Японіі ў эпоху Эдо, а гуляць трэба за Айко, і яе сяброў-асасінаў. Разам яны будуць паляваць на прывідаў зь мінуляга Айко.

Kerbal Space Programвам трэба будзе ўзначаліць касьмічную праґраму іншаплянэтнай расы кербалаў. У вас будзе мноства запчастак для збору функцыянальнага касьмічнага карабля, які ўзьляціць (ці не ўзьляціць) адпаведна рэалістычнай аэрадынаміцы й арбітальнай фізыцы.

❗️Гульні можна забраць да 12 студзеня.
👍11
📰 Sony прадставіла кантролер, для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Sony анансавала свой адказ Xbox Adaptive Controller — Project Leonardo для PS5.

Sony стварае кантролер з членамі гульнявой супольнасьці, распрацоўшчыкамі й вядучымі экспэртамі з арґанізацыяў AbleGamers, SpecialEffect і Stack Up, якія займаюцца пытаньнямі даступнасьці.

Project Leonardo павінен будзе стаць зручным і гнутка наладжвальным кантролерам. У камплект да прылады ўваходзіць набор зьменных кампанэнтаў, у тым ліку разнастайныя аналягавыя стыкі, а таксама кнопкі розных формаў і памераў.
Гульцы змогуць зьмяняць ня толькі форму Project Leonardo, але й наладжваць спэыяльныя праґрамныя функцыі, у тым ліку прызначыць выкананьне аднаго й таго ж дзеяньні на некалькі кнопак.

У дадзены момант кантролер знаходзіцца на раньняй стадыі стварэньня, дата паступу ў продаж не вядома.
14👍5🌚1
📰 Стваральнікі ґлябальнай мадыфікацыі Fallout: London падвялі вынікі сваёй працы за 2022 год.

Стваральнікі маштабнай мадыфікацыі для Fallout 4 апублікавалі відэасправаздачу, у якой распавялі аб праведзенай у чацьвёртым квартале 2022 году працы.

Так напрыклад быў прадстаўлены незвычайны ворага ў асобе баявой паштовай скрыні, гэтак жа ў гульні будзе сыстэма працавальных цягнікоў, неабходных для хуткага перасоўваньня па мапе (дарэчы са словаў распрацоўнікаў у тэхнічным пляне цягнікі — проста замаскаваныя ліфты, якія едуць гарызантальна).

А яшчэ мадыфікацыя парадуе прыхільнікаў вялікай колькасьцю кампазыцыяў, частка якіх была напісана спэыяльна для Fallout: London.

Рэліз праекту заплянаваны на 2023 год.
❤‍🔥8👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся афіцыйны рэліз мадыфікацыі Evacuation для Half-Life 2.

Evacuation — гэта неафіцыйнае сюжэтнае дапаўненьне для Half-life 2, якое распавядае гісторыю пра паўстанца, які пацярпеў крушэньне верталёта. Цудам уцалеўшы, гэрой бярэ рацыю ў рукі й вырашае зьбегчы зь лесу, на які напалі Камбайны.

Апрабаваць Evacuation могуць бясплатна ўсе ўладальнікі Half-Life 2.
👍12
📰 Blizzard "тушыць" канфлік паміж Альянсам і Ардой у World of Warcraft.

На працягу ўжо 18 гадоў, супрацьстаяньне Арды й Альянсу было ключавым для World of Warcraft, аднак у вапошні час, Blizzard усё больш і часьцей пачала зьніжаць напал паміж фракцыямі.

Так напрыклад з чэрвеня 2022 году, прадстаўнікі супрацьлеглых фракцыяў могуць разам змагацца ў падзямельлях, а зараз ім будзе дазволена аб’ядноўвацца ў адныя й тыя ж гільдыі, пра што распавёў дырэктар World of Warcraft Пэт Доўсан у інтэрвію PCGamesN.

Паводле яго словаў, міжфракцыйная сыстэма для гільдый можа зьявіцца ў найбліжэйшай будучыні, бо пра гэта вельмі часта просяць самі гульцы.
7🤬7🤯6👍3
📰 Стрымерка перамагла боса з Elden Ring на танцавальным дыванку.

Швэдзкая стрымерка пад нікам MissMikkaa, у верасьні 2022 году пачала праходзіць Elden Ring на танцавальным дыванку. Пасьля таго, як яна пасьпяхова зрабіла гэта, то стала гуляць у вадразу дзьве копіі Elden Ring адначасова — на PS5 і ПК. Пры гэтым у вадным акне дзяўчына кіравала кантролерам, а ў другім — танцавальным дываночкам.

Праз 199 спроб, дзяўчына змагла перамагчы дзьве Маленіі адначасова (заўв. Маленьнія лічыцца адным з самых цяжкіх босаў у Elden Ring).

Сама дзяўчына прызналася, што гэтая бітва была самай складанай з усіх, падобныя зацяжныя бітвы па-сапраўднаму фізычна вымотваюць, «ня горш, чым трэнаваньне ў спартзале».
🤯16
📰 За 2022 год Epic Games раздала кожнаму карыстальніку гульні, на дзьве тысячы даляраў.

З самага пачатку працы, у 2018 годзе, адметнай рысай крамы Epic Games Store былі рэгулярныя раздачы розных гульняў.
Сайт Gamerant вырашыў падлічыць у якую суму абышлася краме гэтая шчодрасьць у 2022 годзе.

За мінулы год Epic Games бясплатна раздала больш за сто гульняў рознай ступені папулярнасьці, сярод усіх можна вылучыць Tomb Raider, Cities: Skylines, Prey, Borderlands 3, калекцыю Bioshock, Wolfenstein: The New Order, ARK: Year Edition, Star Wars: Squadrons, Death Stranding, Dishonored: Definitive Edition і іншае.

Склаўшы раздробныя кошты кожнай гульні, Gamerant атрымалі суму роўную 2244$ для аднаго акаўнта!

Нагадваем, што раздачы працягваюцца й ў гэтым годзе, у дадзены момант (да 12 студзеня), можна забраць Kerbal Space Program і Shadow Tactics – Aiko’s Choice.
👍17😱6
📰 Стваральнік эмулятара PS2 для Android замарозіў праект з-за пагроз і скарг.

Распрацоўшчык эмулятара AetherSX2, пад нікам Tahlreth абвясьціў, што прыпыніў працу над сваім праектам з-за пастаянных нападак чальцоў супольнасьці:

«Я спыняю распрацоўку праз бясконцыя скаргі, патрабаваньні, спробы іншых людзей выдаць сябе за мяне, а цяпер і пагроз забойствам. Вы ўсё яшчэ можаце спампаваць і выкарыстоўваць эмулятар, які працягне працаваць у вагляднай будучыні.

AetherSX2 заўсёды быў для мяне хобі, а не крыніцай прыбытку. Але няма сэнсу працягваць займацца хобі, якое больш не прыносіць задавальненьня».

AetherSX2 па праве лічыцца адным з самых лепшых эмулятараў PS2 для мабільных прылад. У дадзены момант ён здольны запускаць мноства гульняў ад Sony PS2 на большасьці флагманскіх смартфонаў, выпушчаных за апошнія пару гадоў!

Эмулятар па-ранейшаму даступны ў Google Play і на афіцыйным сайце.
😢21👍32
📢 Мабільная Stardew Valley атрымала доўгачаканае абнаўленьне 1.5.

Stardew Valley, на тэлефонах атрымала самае буйное абнаўленьне за ўсю яе гісторыю.
Яго рэліз павінен быў адбыцца яшчэ ў тым годзе, але з-за колькасьці працы, (з усеагульнай ухвалы фанатаў) вырашана было перанесьці рэліз на 2023 год.

Сярод галоўных новаўвядзеньняў можна вылучыць:

🔸рэжым падзеленага экрана для лякальнага кааператыва;
🔸новая мапа фэрмы — "Фэрма на пляжы"
🔸прасунутыя наладкі новай гульні;
🔸рамонт дома пасьля яго поўнага паляпшэньня;
🔸качкі зараз могуць плаваць, а гульцы — сядзець на крэслах і рухаць ложкі;
🔸акварыюмы для рыб;
🔸прадметы мэблі й тыпы мэблі, такія як насьценныя бра;
🔸сакрэты;
🔸9 музычных трэкаў;
🔸кантэнт для эндгейма й многае іншае.

Усе ўладальнікі гульні на тэлефонах (ды й кампутарах), ужо могуць азнаёміцца з навінамі!
👍142
​​📰 Sony на сваім сайце нагадала гульцам аб самых чаканых рэлізах гэтага году.

На сайце PlayStation зьявілася старонка прысьвечаная самым чаканым рэлізам 2023 году.
Усяго кампанія вылучыла 23 гульні (хоць гэта далёка ня ўвесь пералік чаканых рэлізаў):

🔹Forspoken — 24 студзеня;
🔹рэмэйк Dead Space — 27 студзеня;
🔹Season: A letter to the future — 31 студзеня;
🔹Hogwarts Legacy — 10 лютага;
🔹Wild Hearts — 17 лютага;
🔹Horizon: Call of the Mountain — 22 лютага;
🔹Destiny 2: Lightfall — 28 лютага;
🔹Star Wars Jedi: Survivor — 17 сакавіка;
🔹рэмэйк Resident Evil 4 — 24 сакавіка;
🔹DLC Burning Shores для Horizon Forbidden West — 19 красавіка;
🔹Suicide Squad: Kill the Justice League — 26 траўня;
🔹Final Fantasy XVI — 22 чэрвеня;
🔹"Чалавек-павук 2" — восень гэтага году;
🔹Assassin’s Creed Mirage — у гэтым годзе;
🔹Street Fighter 6 — у гэтым годзе;
🔹Stellar Blade — у гэтым годзе;
🔹Tchia — у гэтым годзе;
🔹Firewall Ultra — у гэтым годзе;
🔹Eternights — у гэтым годзе;
🔹Synduality — у гэтым годзе;
🔹The Lords of the Fallen — сёлета;
🔹Pacific Drive — у гэтым годзе;
🔹перазапуск Alone in the Dark — у гэтым годзе.
👍6🔥211
📰 Першапачаткова, A Plague Tale: Innocence «была жудаснай».

Творчы дырэктар франшызы Кевін Чота, у інтэрвію Eurogamer, распавёў аб праблемах, якія узьніклі пры вытворчасьці A Plague Tale: Innocence.

Праз два гады распрацоўкі, каманда замовіла ўнутраны агляд гульні (заўв. унутраны агляд, гэта ацэньваньне актуальнага білда іншымі, не зьвязанымі з распрацоўкай супрацоўнікамі кампаніі, якія па выніку пішуць "водгук"), вынік аказаўся катастрафічным:

«Гульня была жахлівай. Яна была дрэннай і з боку сюжэту й з боку ґеймплэя! Анічога не працавала, усё здавалася нейкім няправільным. І гэта быў сур’ёзны ўдар па нас. Нам быццам сказалі: «Хлопцы, вы ж анічога не разумееце, што вы ўвогуле пачалі? Вы ж не ўмееце рабіць такія гульні». І самае жудаснае ў тым, што чаканая ацэнка была ў раёне 55-60 балаў. Ніхто б не хацеў выпускаць такую гульню.»

Focus Entertainment дазволіла перанесьці гульню на дзевяць месяцаў, за якія распрацоўшчыкі зьмянілі адныя часткі гульні, а іншыя й зусім стварылі нанова!
Студыя перапісала кожны дыялёг і дапрацавала ґеймплэй, дадаўшы новыя фічы, у тым ліку кола з выбарам прыстасаваньняў. Па словах Чота, пасьля гэтага яны паставілі сабе новыя задачы й вярнуліся назад на стадыю прэ-альфы.

Паўнавартасны рэліз A Plague Tale: Innocence адбыўся 14 траўня 2019 году.
👍112
📰 Windows 8.1 сыходзіць у нябыт.

Сёньня, 10 студзеня, выходзіць апошняе абнаўленьне бясьпекі для сыстэмы Windows 8.1. Пасьля гэтага падтрымка састарэлай АС спыняецца. Абнаўленьні да яе выпускаць ня стануць, тэхнічная дапамога перастане аказвацца, і крытычныя ўразьлівасьці, калі яны выявяцца, праўкам ня будуць падлягаць.

Разам з гэтым, карпарацыя спыняе падтрымку Windows 7. Яе афіцыйныя абнаўленьні перасталі выпускаць яшчэ тры гады назад, аднак да апошняга часу карыстачы маглі атрымліваць дапамогу, калі плацілі за пашыраную падтрымку.

Усім карыстачам састарэлых вэрсіяў АС прапануюць абнавіцца да сьвежых вэрсіяў Windows – 10 ці 11 (праўда за абнаўленьне з 8 на 10/11 прыйдзецца заплаціць).
👍12😭8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнік The Witcher 3 HD Reworked Project паказаў Скеліге ў новай вэрсіі свайго мода.

Стваральнік мадыфікацыі HD Reworked Project (напрацоўкі якога леглі ў аснову новага перавыданьня гульні) прадставіў вынікі сваёй працы па паляпшэньні знакамітай мадыфікацыі.
У якасьці прыкладу для дэманстрацыі зьмен, ён абраў выспы Скеліге.

Будучае абнаўленьне модмейкер зь нікам Halk Hogan выпусьціць ужо на абноўленую, некстген вэрсію The Witcher 3 Wild Hunt.
Рэліз плянуецца ў другім квартале 2023 году, старую вэрсію мода можна інсталяваць тут.
👍13
📰 Журналісту партала IGN удалося азнаёміцца зь перадрэлізнай вэрсіяй сімулятара выжываньня з элемэнтамі хорару Sons of the Forest.

Адпраўлены шукаць зьнікляга мільярдэра на аддаленым востраве, вы апынецеся ў пякельным пэйзажы, заражаным канібаламі. Рабіце, будуйце й змагайцеся за выжываньне, у вадзіночку ці зь сябрамі, у гэтым жахлівым новым сімулятары жахаў на выжываньне ў адкрытым сьвеце легэндарнай the Forest!

Зрабілі для вас паўнавартасны пераклад артыкула IGN аб Sons of the Forest.

Арыгінальны артыкул.
👍71😍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enix апублікавала кінэматаграфічны трэйлер Forspoken, прысьвечаны галоўнай гэраіні гульні.

Далучайцеся да Фрэй Холанд, калі яна таямнічым чынам пераносіцца зь Ньню-Ёрка ў прыгожыя, але жорсткія пэйзажы Аціі. У сваім падарожжы, дадому, яна павінна зазірнуць у сябе, каб пераадолець сваіх вераломных ворагаў!

Рэліз Forspoken адбудзецца 24 студзеня, на PlayStation 5 і PC.
👍7
📢 З 19 студзеня Game Pass чакае папаўненьне.

Кампанія Xbox распавяла аб зьменах у бібліятэцы падпіскі Xbox Game Pass. А менавіта аб зьяўленьні ў ёй новых гульняў:

▫️Persona 3 Portable;
▫️Persona 4 Golden;
▫️Monster Hunter Rise.

Таксама, варта нагадаць, што з 15 студзеня падпісантам на РС, кансолях і ў воблачным сэрвісе стануць недаступныя:

▫️Danganronpa: Trigger Happy Havoc;
▫️Nobody Saves The World;
▫️Pupperazzi;
▫️The Anacrusis;
▫️We Happy Few;
▫️Windjammers 2.
👍5🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordic прадставіла новы трэйлер SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake.

Відэа прысьвечана шматлікім пэрсанажам арыґінальнага мультсэрыяла "Губка Боб".

Сюжэт гульні распавядае гісторыю сусьвету, які імкліва развальваецца, і які мае быць выратаваны знакамітым і любімым шматлікімі пэрсанажам (асобна варта адзначыць, што менавіта ён стаў чыньнікам гэтага апакаліпсісу).

Рэліз SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake адбудзецца 31 студзеня на PC, PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch.
6👍3