Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У сеціве зьявіліся параўнаньні NVIDIA DLSS 2.5.1 зь мінулымі вэрсіямі тэхналёгіі.

Нягледзячы на анонс DLSS 3 для NVIDIA GeForce RTX 40, NVIDIA не забывае й пра ўладальнікаў старэйшых пакаленьняў відэакарт, выпусьціўшы палепшаны варыянт DLSS 2.
Карыстальнікі ўжо пасьпелі ацаніць і параўнаць DLSS 2.5.1 зь мінулымі вэрсіямі тэхналёгіі.

Тэстары адзначылі, што агульная якасьць выявы стала лепшай, паколькі зьнікла частка тэхнічных праблем накшталт мігатлівых тэкстур і іншых візуальных недахопаў. Адным з галоўных плюсаў аказалася адключэньне ўбудаванага фільтра рэзкасьці, які й паўплываў на паляпшэньне якасьці.
Пры гэтым у розных праектаў павысілася агульная стабільнасьць дробных дэталяў, краі тэкстур у васобных выпадках зараз выглядаюць менш рэзка, гэтак жа NVIDIA прапрацавала множныя іншыя тэхнічныя праблемы.
👍9
📰 Перад масавымі скарачэньнямі Microsoft зладзіла канцэрт Стынга.

Паводле крыніц The Wall Street Journal, за дзень да аб’явы аб звальненьні 10 тыс супрацоўнікаў, Microsoft аплаціла прыватны канцэрт музыкі Стынга (кошт выступу якога складае мінімум 500 тыс даляраў).
Канцэрт правялі ў рамках Сусьветнага эканамічнага форума ў Давосе, а ладзілі яго толькі для 50 чальцоў кіраўніцтва Microsoft.

Нагадаем, спасылаючыся на цяжкую эканамічную сытуацыю Microsoft абвясьціла аб звальненьні 10 тыс супрацоўнікаў, па зьвестак СМІ скарачэньня закранулі супрацоўнікаў 343 Industries, Bethesda Game Studios, The Coalition і ZeniMax Media.
🌚16🤡5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Thunderful анансавала сімулятар пабудовы шахторскага мястэчка SteamWorld Build.

Пад вашым местам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць сваё места. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!

Рэліз SteamWorld Build адбудзецца ў 2023 годзе на ПК, PS5, PS4, Xbox Series X, Xbox One і Nintendo Switch.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paramount прадставіла новы трэйлер фільма Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў».

«Абаяльны злодзей і група неверагодных авантурыстаў распачынаюць эпічнае рабаваньне, каб вярнуць страчаную рэліквію, але ўсё пойдзе наперакасяк, калі яны сутыкнуцца з "не тымі людзьмі". Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў» пераносіць багаты сьвет і дух легэндарнай ролевай гульні на вялікія экраны, у вясёлай і насычанай дзеяньнем прыгодзе»!

У галоўных ролях: Крыс Пайн (бард), Мішэль Радрыгес (барбар), Сафія Ліліс (друід), Рэге-Жан Пэйдж (палядзін), Джасьціс Сьміт (чараўнік) і Х’ю Грант (махляр).

Прэм’ера фільма адбудзецца 31 сакавіка.
Нагадаем таксама, што Paramount замовіла паўнавартасны сэрыял у сусьвеце D&D (які ня будзе зьвязаны зь дадзеным фільмам).
👍11🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam пачаўся фэстываль «Будаўніцтва баз».

«Далучайцеся да нас з 23 па 30 студзеня, калі мы возьмем малаткі, пілы, мерныя стужкі й падрыхтуемся да пылу падчас Steam Base Builder Fest! Гэта мерапрыемства, дзе прадстаўлены скідкі й дэманстрацыі на бягучыя й будучыя гульні, гэта падзея для праектаў, арыентаваных на дух будаўніцтва жылых прастор, незалежна ад таго гэта будзе адзін будынак або група будынкаў».

У
рэклямным відэа Valve асобна вылучыла некалькі цікавых праектаў:

🔹Dyson Sphere Program — $8.39;
🔹ASTRONEER — $7.24;
🔹Frostpunk — $3.74;
🔹Amazing Cultivation Simulator — $12.49;
🔹This War of Mine — $2.31;
🔹Northgard — $4.34;
🔹Planet Coaster (*) — $11.24;
🔹Stardeus — $15.99;
🔹Timberborn — $9.99;
🔹Planet Zoo (*) — $11.24;
🔹Green Hell (*) — $17.49.

(*) Гульні недаступны на тэрыторыі Беларусі.
🔥9👍2
📰 CD Projekt RED абвясьціла аб пошуку тэсьціроўшчыкаў-гульцоў для сваіх будучых праектаў.

CDPR
запусьціла праґраму RED Playtesting, у межах якой жадаючыя змогуць пратэставаць гульні CDPR, наведаўшы офісы студыі ў Варшаве, Ванкуверы ці Бостане (нажаль варыянтаў аддаленай працы няма).

У CDPR паведамілі, што яны плянуюць аналізаваць атрыманыя водгукі ад гульцоў і выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для таго, каб паляпшаць свае гульні.
Асобна адзначаецца, што праца не аплачваная, а патэнцыйнаму тэстару павінна быць больш за 16 і ён павінен валодаць анґельскай мовай.

Падаць заяўку можна тут.
12👍4❤‍🔥1
‼️ Netflix распавёў што рабіць, каб у фільмах і сэрыялах зьявіліся субтытры на беларускай мове.

ComicsBY зьвярнуўся ў польскі офіс Netflix, з просьбай дадаць да фільмаў і сэрыялаў беларускую мову, і атрымаў даволі станоўчы адказ.

Супрацоўнік службы падтрымкі паабяцаў перадаць запыт на пераклад інтэрфейсу Netflix кіраўніцтву, а каб у сэрыяла ці фільма зьявіліся беларускія субтытры, неабходна запаўняць дадзеную форму.

У камэнтарах да допісу карыстальнікі выказалі здагадку, што чым больш людзей будзе запаўняць форму, тым больш верагоднасьць зьяўленьня субтытраў на нашай мове (дарэчы першым карыстачы прапануюць запытаць пераклад сэрыяла «Ўэнсдэй» (запіс у графе на сайце выглядаць павінен прыкладна так: Wednesday (napisy w języku białoruskim)).
278👍7
📢 Студыя Tower Five анансавала дасьледчы сімулятар мурашынай калёніі Empire of the Ants.

Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!

Адпраўляйцеся ў фантастычнае падарожжа па бясконца малым сьвеце й прывядзіце сваю калёнію да росквіту!

Рэліз адбудзецца на РС і PlayStation у 2024 годзе.
👍14
📰 Паводле чутак, у сакавіку адбудзецца паказ гульняў Bethesda для СМІ.

Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што ў пачатку сакавіка Microsoft правядзе мерапрыемства па праектах Bethesda для прэсы. Мяркуецца, што яно будзе прысьвечана Redfall і The Elder Scrolls Online.

Дарэчы сёньня, а 23:00 па Менску пройдзе мерапрыемства Developer_Direct, на якім нас чакае анонс нейкай новай гульні, а таксама сьвежыя падрабязнасьці аб Forza Motosport, Minecraft Legends і TESO.
Гэтак жа на сёньняшнім мерапрыемстве павінны афіцыйна назваць дату рэліза вампірскага шутэра Redfall (па чутках, гэта будзе 2 траўня).
7👍2
📢 Адбыўся рэліз фэнтэзійнага ролевага экшэна Forspoken.

Forspoken — гэта новая прыгода, якая расказвае пра гэраіню Фрэй Холянд, маладую жанчыну зь Нью-Ёрка, якая раптоўна пераносіцца ў фантастычную краіну Атыя. З дапамогай чароўнага бранзалета, Фрэй можа выкарыстоўваць магічны паркур, і змагацца з ворагамі, з дапамогай розных загавораў і рухаў.

Крытыкі сустрэлі праект даволі "холадна", называючы галоўнымі мінусамі баявую сыстэму й працу з пэрсанажамі, а таксама нудныя квэсты.

Гульцы сустрэлі гульню ня лепш. На момант напісаньня допіса, карыстальнікі пакінулі 800 водгукаў, 48% зь якіх — станоўчыя.
Лаюць амаль што ўсё, пачынаючы ад прадукцыйнасьці й сканчаючы нуднымі дыялогамі ды й слабой гісторыяй у цэлым. Некаторыя гульцы адзначылі неадпаведнасьць гатовага прадукта трэйлерам і паскардзіліся на высокую цану.
Што ў праекце хваляць, дык гэта паркур і сыстэму магіі.

Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $69.99.
*Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
😁9👍3
📰 Раней часу сталі вядомыя падрабязнасьці новага разьдзела The Elder Scrolls Online.

Па памылцы, IGN раней часу апублікавалі вокладку й назоў новага разьдзела The Elder Scrolls Online.

The Elder Scrolls Online: Necrom зноў прапануе гульцам адправіцца ў Маравінд, а калі дакладней, на паўвостраў дома Тэлвані, поўны высокіх вежаў-грыбоў і магіі. Мяркуючы па назьве раздела, асноўныя падзеі будуць адбывацца ў месьце Некром.

У DLC акрамя новай лякацыі зьявіцца новая кляс Арканіст, які можа выкарыстоўваць таемныя веды, старажытныя руны й тамы сілы для стварэньня разбуральнай, аднаўлялай або ахоўнай магіі.
Таксама заяўлены два новыя напарнікі — Рэдгард і Арганіянскі Страж.

Афіцыйны анонс The Elder Scrolls Online: Necrom павінен адбыцца на сёньняшнім мерапрыемстве Microsoft, а 23:00 па Менску.
🤔8🔥4👍2😐1
📰 Сталі зьяўляцца першыя водгукі журналістаў аб Hogwarts Legacy.

Журналісты пачалі публікаваць свае водгукі й новыя ґеймплэйныя ролікі па Hogwarts Legacy.

Так да прыкладу зараз мы можам ва ўсіх падрабязнасьцях разгледзець экран стварэньня пэрсанажа, жывыя партрэты, палёты на мётлах і краявіды Хогвартсу.

Што да адзнак, то СМІ асабліва хваляць баявую сыстэму з рознымі эфэктамі й разнастайнымі камбінацыямі загавораў.
Не вельмі спадабаліся журналістам другасныя заданьні й міні-гульні, яны сапраўды дапамагаюць бавіць час, але пры гэтым іх нельга назваць асабліва "глыбокімі".

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
👍92🐳2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft назвала дату рэлізу Valiant Hearts: Coming Home.

У 1917 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны, два браты будуць змагацца, каб выжыць у акопах і зноў знайсьці адзін аднаго. Іх шляхі перасякуцца ў новым Valiant Hearts, якая распавядзе пра радасьць узьяднаньня й жах Заходняга фронту!
Усе адчайна хочуць знайсьці дарогу дадому.

Рэліз гульні адбудзецца 31 студзеня, на мабільных прыладах, эцклюзіўна для падпісантаў Netflix.
👍112
📰 Падводзім вынікі ўчорашняга Developer_Direct.

25 студзеня Microsoft правяла прэзентацыю Xbox & Bethesda Developer_Direct, у рамках якой падрабязнасьцямі сваіх праектаў падзяліліся распрацоўшчыкі Minecraft Legends, Redfall, The Elder Scrolls Online і Forza Motorsport, а студыя Tango Gameworks анансавала сваю новую гульню — экшэн Hi-Fi Rush.

Падрабязьней у нашым артыкуле.
6👍2