Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўшчыкі Tails: The Backbone Preludes прадставілі сьвежы трэйлер гульні.

Tails: The Backbone Preludes — пост-нуарная апавядальная прыгода, зь вялікай колькасьцю варыянтаў разьвіцьця падзеяў! Гэта пераплеценая сэрыя віньетак пра зьмены, абставіны й наступствы. Правядзіце чатырох пэрсанажаў праз моманты станаўленьня іх жыцьця ў антыўтапічным Ванкуверы.

Ваш выбар — гэта самае важнае — якія рысы вы прыносіце з сабой у сваю гісторыю й які ўплыў вы робіце на герояў вакол вас?

Рэліз гульні адбудзецца 2 лютага 2023 году, на PC.
8👍5
🎁 Зараз у Ubisoft Store, можна бясплатна забраць Rayman Raving Rabbids, а ў GOG — Haven Park.

Rayman Raving Rabbids (Ubisoft Store) — Працяг серыі гульняў аб Рэймане. Падчас пікніка яго сяброў і яго самога выкрадаюць Шалёныя трусы — сьмешныя, дурныя, але зласьлівыя істоты, якія не кантралююць свае паводзіны й якія прагнуць улады над сьветам!

Haven Park (GOG) (прамая спасылка) — Дасьледуйце малюсенькі й спакойны адкрыты сьвет. Сустракайцеся й размаўляйце з падарожнікамі, шукайце рэсурсы, неабходныя для пабудовы ўтульных маленькіх кэмпінгаў. У вашым падарожжы таксама будзе шмат пабочных заданьняў. Але не сьпяшайцеся, гэта месца — ваш надзейны прытулак!

❗️Забраць Rayman Raving Rabbids можна да 23 студзеня;
Haven Park да 30 студзеня.
‼️Rayman Raving Rabbids, недаступная на тэрыторыі Беларусі!
👍9
📰 Масавыя скарачэньні працягваюцца.

Нядаўна, стала вядома, што Microsoft зьбіраецца пазбавіцца ад 11 тысяч сваіх супрацоўнікаў, а ўжо сёньня карпарацыя Google, у васобе генэральнага дырэктара Сундара Пічаі, абвясьціла, аб скарачэньні штата на 6% (прыкладна 12 тысяч чалавек):

«За апошнія два гады мы назіралі пэрыяды значнага росту. Каб адпавядаць гэтаму росту й падоўжыць яго, мы наймалі супрацоўнікаў у іншых эканамічных рэаліях, адрозных ад тых, зь якімі сутыкнуліся сёньня».

За некалькі дзён да Google, скарачэнне штата адбылося ў Unity Technologies, якая звольніла 284 чалавекі.
Генэральны дырэктар Unity, Джон Рычытэла ў размове са СМІ адзначыў, што Unity сутыкнулася з праблемамі, з-за якіх некаторыя праекты "пыляцца ў шафе", паколькі ў бягучай эканамічнай сытуацыі іх немэтазгодна выводзіць на рынак. Менавіта таму Unity прыняла рашэньне "адпусьціць" супрацоўнікаў і закрыць шэраг прадуктаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы.
😢5👍1🤔1😱1
📰 Bungie, Remedy, BioWare, Blizzard і іншыя запрашаюць звольненых распрацоўшчыкаў.

За апошні месяц, гульнявую індустрыю ўзрушылі масавыя скарачэньні, выкліканыя стагнацыяй сусьветнай эканомікі, што выліваецца ў фінансавыя праблемы шматлікіх вядомых карпарацыяў.

Так да прыкладу Unity Technologies скараціла 284 супрацоўніка, Microsoft пазбавіцца ад 10 тысяч працоўных месцаў, Riot Games прыйшлося скараціць 46 чалавек, а працы ў Google пазбавіцца прыкладна 12 тысяч супрацоўнікаў.

У сувязі з гэтым шэраг буйных студыяй падахвоціліся "прытуліць" у сябе звольнены распрацоўшчыкаў.
Аб гэтым, напрыклад, заявіла Remedy Entertainment: у камандах Max Payne, Vanguard і Alan Wake ёсьць шэраг вакансіяў. Сваю дапамогу страціўшым працу прапанаваў Дэвід Эліс, старэйшы ґеймдызайнер серыі Halo.
Род Фергюсан, прадзюсар Diablo, прапанаваў зьвяртацца да яго, а Майкл Гэмбл з Bioware выказаў гатоўнасьць пагутарыць з тымі, хто можа працаваць над Mass Effect.

Ян Хасэль з Ubisoft нават стварыў цэлы сьпіс кампаніяў, якія маюць патрэбу ў супрацоўніках!
8👍2
📰 Распрацоўшчыкі не бачаць будучыні ў метасусьветах.

Выданьне PC Gamer атрымалі зьвесткі ананімнага апытаньня, праведзенага Game Developers Conference, сярод 2300 прадстаўнікоў індустрыі, мэтай якога было высьветліць агульны настрой IT-спэыялістаў у дачыненьні да канцэпцыі метасусьветаў.

Аказалася, што большая частка распрацоўшчыкаў не верыць у іх будучыню. На думку спэыялістаў, самі метасусьветы наўрад ці змогуць рэалізаваць тое, што абяцаюць, аднак бліжэй за ўсё да гэтага падбярэцца не нейкае трохмернае асяродзьдзе, а шутэр Fortnite, у рамках якога праводзяцца нават анлайн-канцэрты (так лічыць 14%). Яшчэ 7% апытаных лічыць, што больш за ўсё шанцаў у Minecraft.

Распрацоўнікі вылучаюць шэсьць ключавых фактараў, якія замінаюць рэалізацыі метасусьветаў:

▫️Няма выразнага бачаньня таго, што наогул такое метасусьвет;
▫️VR-гульням патрэбныя прасторы, насычаныя мноствам невялікіх інтэрактыўных элемэнтаў, аднак у гульнявой індустрыі ў асноўным факусуюцца на геймплэі, графіцы й зносінах;
▫️VR-шлемы ўсё яшчэ занадта дарагія;
▫️VR неабходна стандартызацыя кіраваньня;
▫️Для гульні ў VR патрабуецца больш энергіі, так што элемэнты манэтызацыі тыпу лутбоксаў і баявых пропускаў будуць толькі вымотваць гульцоў;
▫️Нягледзячы на інжынерныя дасягненьні VR, тэхналёгія ўсё яшчэ нядосыць добрая. Доўгія загрузкі, размыты тэкст і іншыя праблемы нікуды не падзеліся.
👍12😁2🤔1
📰 У сетку выклалі фота 138 старонак артбука Hogwarts Legacy.

Карыстальнік Twitter зь нікам paduvanoTTV (Асьцярожна! Магчымы спойлеры!) апублікаваў спасылку на архіў з фатаграфіямі 138 старонак артбука будучай Hogwarts Legacy.
Усе фатаграфіі зроблены ў высокай якасьці, таму на іх можна ў дэталях разгледзець ілюстрацыі й нават пачытаць апісаньне!

Нажаль арыґінальная спасылка на архіў больш недаступная, але на старонцы інсайдэра вялікая частка фатаграфіяў па ранейшым ёсьць!
(Аднак, цалкам верагодна, што на прасторах інтэрнэту яго ўсё яшчэ можна знайсьці).

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
👍91
📰 Redfall абыдзецца карастачам Xbox з Эўропы ў 80€.

Надзейны інсайдэр billbil-kun, распавёў, што кааператыўны шутэр Redfall будзе каштаваць 80€ у Эўропе й 70 $ у ЗША.
Як адзначыў інсайдэр, апгрэйд звычайнага выданьня да пашыранага таксама будзе нятанным — за яго давядзецца аддаць 30€.

Раней Microsoft абвясьціла, што плянуе павысіць кошты на гульні ўнутраных студыяў для Xbox Series X|S, а Starfield, Redfall і Forza Motorsport стануць аднымі зь першых гульняў, чый кошт павялічыцца.
😱4👍2😁1🌚1😇1
📰 У сеціве зьявіліся параўнаньні NVIDIA DLSS 2.5.1 зь мінулымі вэрсіямі тэхналёгіі.

Нягледзячы на анонс DLSS 3 для NVIDIA GeForce RTX 40, NVIDIA не забывае й пра ўладальнікаў старэйшых пакаленьняў відэакарт, выпусьціўшы палепшаны варыянт DLSS 2.
Карыстальнікі ўжо пасьпелі ацаніць і параўнаць DLSS 2.5.1 зь мінулымі вэрсіямі тэхналёгіі.

Тэстары адзначылі, што агульная якасьць выявы стала лепшай, паколькі зьнікла частка тэхнічных праблем накшталт мігатлівых тэкстур і іншых візуальных недахопаў. Адным з галоўных плюсаў аказалася адключэньне ўбудаванага фільтра рэзкасьці, які й паўплываў на паляпшэньне якасьці.
Пры гэтым у розных праектаў павысілася агульная стабільнасьць дробных дэталяў, краі тэкстур у васобных выпадках зараз выглядаюць менш рэзка, гэтак жа NVIDIA прапрацавала множныя іншыя тэхнічныя праблемы.
👍9
📰 Перад масавымі скарачэньнямі Microsoft зладзіла канцэрт Стынга.

Паводле крыніц The Wall Street Journal, за дзень да аб’явы аб звальненьні 10 тыс супрацоўнікаў, Microsoft аплаціла прыватны канцэрт музыкі Стынга (кошт выступу якога складае мінімум 500 тыс даляраў).
Канцэрт правялі ў рамках Сусьветнага эканамічнага форума ў Давосе, а ладзілі яго толькі для 50 чальцоў кіраўніцтва Microsoft.

Нагадаем, спасылаючыся на цяжкую эканамічную сытуацыю Microsoft абвясьціла аб звальненьні 10 тыс супрацоўнікаў, па зьвестак СМІ скарачэньня закранулі супрацоўнікаў 343 Industries, Bethesda Game Studios, The Coalition і ZeniMax Media.
🌚16🤡5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Thunderful анансавала сімулятар пабудовы шахторскага мястэчка SteamWorld Build.

Пад вашым местам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць сваё места. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!

Рэліз SteamWorld Build адбудзецца ў 2023 годзе на ПК, PS5, PS4, Xbox Series X, Xbox One і Nintendo Switch.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paramount прадставіла новы трэйлер фільма Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў».

«Абаяльны злодзей і група неверагодных авантурыстаў распачынаюць эпічнае рабаваньне, каб вярнуць страчаную рэліквію, але ўсё пойдзе наперакасяк, калі яны сутыкнуцца з "не тымі людзьмі". Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў» пераносіць багаты сьвет і дух легэндарнай ролевай гульні на вялікія экраны, у вясёлай і насычанай дзеяньнем прыгодзе»!

У галоўных ролях: Крыс Пайн (бард), Мішэль Радрыгес (барбар), Сафія Ліліс (друід), Рэге-Жан Пэйдж (палядзін), Джасьціс Сьміт (чараўнік) і Х’ю Грант (махляр).

Прэм’ера фільма адбудзецца 31 сакавіка.
Нагадаем таксама, што Paramount замовіла паўнавартасны сэрыял у сусьвеце D&D (які ня будзе зьвязаны зь дадзеным фільмам).
👍11🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam пачаўся фэстываль «Будаўніцтва баз».

«Далучайцеся да нас з 23 па 30 студзеня, калі мы возьмем малаткі, пілы, мерныя стужкі й падрыхтуемся да пылу падчас Steam Base Builder Fest! Гэта мерапрыемства, дзе прадстаўлены скідкі й дэманстрацыі на бягучыя й будучыя гульні, гэта падзея для праектаў, арыентаваных на дух будаўніцтва жылых прастор, незалежна ад таго гэта будзе адзін будынак або група будынкаў».

У
рэклямным відэа Valve асобна вылучыла некалькі цікавых праектаў:

🔹Dyson Sphere Program — $8.39;
🔹ASTRONEER — $7.24;
🔹Frostpunk — $3.74;
🔹Amazing Cultivation Simulator — $12.49;
🔹This War of Mine — $2.31;
🔹Northgard — $4.34;
🔹Planet Coaster (*) — $11.24;
🔹Stardeus — $15.99;
🔹Timberborn — $9.99;
🔹Planet Zoo (*) — $11.24;
🔹Green Hell (*) — $17.49.

(*) Гульні недаступны на тэрыторыі Беларусі.
🔥9👍2
📰 CD Projekt RED абвясьціла аб пошуку тэсьціроўшчыкаў-гульцоў для сваіх будучых праектаў.

CDPR
запусьціла праґраму RED Playtesting, у межах якой жадаючыя змогуць пратэставаць гульні CDPR, наведаўшы офісы студыі ў Варшаве, Ванкуверы ці Бостане (нажаль варыянтаў аддаленай працы няма).

У CDPR паведамілі, што яны плянуюць аналізаваць атрыманыя водгукі ад гульцоў і выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для таго, каб паляпшаць свае гульні.
Асобна адзначаецца, што праца не аплачваная, а патэнцыйнаму тэстару павінна быць больш за 16 і ён павінен валодаць анґельскай мовай.

Падаць заяўку можна тут.
12👍4❤‍🔥1
‼️ Netflix распавёў што рабіць, каб у фільмах і сэрыялах зьявіліся субтытры на беларускай мове.

ComicsBY зьвярнуўся ў польскі офіс Netflix, з просьбай дадаць да фільмаў і сэрыялаў беларускую мову, і атрымаў даволі станоўчы адказ.

Супрацоўнік службы падтрымкі паабяцаў перадаць запыт на пераклад інтэрфейсу Netflix кіраўніцтву, а каб у сэрыяла ці фільма зьявіліся беларускія субтытры, неабходна запаўняць дадзеную форму.

У камэнтарах да допісу карыстальнікі выказалі здагадку, што чым больш людзей будзе запаўняць форму, тым больш верагоднасьць зьяўленьня субтытраў на нашай мове (дарэчы першым карыстачы прапануюць запытаць пераклад сэрыяла «Ўэнсдэй» (запіс у графе на сайце выглядаць павінен прыкладна так: Wednesday (napisy w języku białoruskim)).
278👍7
📢 Студыя Tower Five анансавала дасьледчы сімулятар мурашынай калёніі Empire of the Ants.

Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!

Адпраўляйцеся ў фантастычнае падарожжа па бясконца малым сьвеце й прывядзіце сваю калёнію да росквіту!

Рэліз адбудзецца на РС і PlayStation у 2024 годзе.
👍14