📢 Студыя Tower Five анансавала дасьледчы сімулятар мурашынай калёніі Empire of the Ants.
Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!
Адпраўляйцеся ў фантастычнае падарожжа па бясконца малым сьвеце й прывядзіце сваю калёнію да росквіту!
Рэліз адбудзецца на РС і PlayStation у 2024 годзе.

👍14
📰 Паводле чутак, у сакавіку адбудзецца паказ гульняў Bethesda для СМІ.
Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што ў пачатку сакавіка Microsoft правядзе мерапрыемства па праектах Bethesda для прэсы. Мяркуецца, што яно будзе прысьвечана Redfall і The Elder Scrolls Online.
Дарэчы сёньня, а 23:00 па Менску пройдзе мерапрыемства Developer_Direct, на якім нас чакае анонс нейкай новай гульні, а таксама сьвежыя падрабязнасьці аб Forza Motosport, Minecraft Legends і TESO.
Гэтак жа на сёньняшнім мерапрыемстве павінны афіцыйна назваць дату рэліза вампірскага шутэра Redfall (па чутках, гэта будзе 2 траўня).

❤7👍2
📢 Адбыўся рэліз фэнтэзійнага ролевага экшэна Forspoken.
Forspoken — гэта новая прыгода, якая расказвае пра гэраіню Фрэй Холянд, маладую жанчыну зь Нью-Ёрка, якая раптоўна пераносіцца ў фантастычную краіну Атыя. З дапамогай чароўнага бранзалета, Фрэй можа выкарыстоўваць магічны паркур, і змагацца з ворагамі, з дапамогай розных загавораў і рухаў.
Крытыкі сустрэлі праект даволі "холадна", называючы галоўнымі мінусамі баявую сыстэму й працу з пэрсанажамі, а таксама нудныя квэсты.
Гульцы сустрэлі гульню ня лепш. На момант напісаньня допіса, карыстальнікі пакінулі 800 водгукаў, 48% зь якіх — станоўчыя.
Лаюць амаль што ўсё, пачынаючы ад прадукцыйнасьці й сканчаючы нуднымі дыялогамі ды й слабой гісторыяй у цэлым. Некаторыя гульцы адзначылі неадпаведнасьць гатовага прадукта трэйлерам і паскардзіліся на высокую цану.
Што ў праекце хваляць, дык гэта паркур і сыстэму магіі.
Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $69.99.
*Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.

😁9👍3
📰 Раней часу сталі вядомыя падрабязнасьці новага разьдзела The Elder Scrolls Online.
Па памылцы, IGN раней часу апублікавалі вокладку й назоў новага разьдзела The Elder Scrolls Online.
The Elder Scrolls Online: Necrom зноў прапануе гульцам адправіцца ў Маравінд, а калі дакладней, на паўвостраў дома Тэлвані, поўны высокіх вежаў-грыбоў і магіі. Мяркуючы па назьве раздела, асноўныя падзеі будуць адбывацца ў месьце Некром.
У DLC акрамя новай лякацыі зьявіцца новая кляс Арканіст, які можа выкарыстоўваць таемныя веды, старажытныя руны й тамы сілы для стварэньня разбуральнай, аднаўлялай або ахоўнай магіі.
Таксама заяўлены два новыя напарнікі — Рэдгард і Арганіянскі Страж.
Афіцыйны анонс The Elder Scrolls Online: Necrom павінен адбыцца на сёньняшнім мерапрыемстве Microsoft, а 23:00 па Менску.

🤔8🔥4👍2😐1
📰 Сталі зьяўляцца першыя водгукі журналістаў аб Hogwarts Legacy.
Журналісты пачалі публікаваць свае водгукі й новыя ґеймплэйныя ролікі па Hogwarts Legacy.
Так да прыкладу зараз мы можам ва ўсіх падрабязнасьцях разгледзець экран стварэньня пэрсанажа, жывыя партрэты, палёты на мётлах і краявіды Хогвартсу.
Што да адзнак, то СМІ асабліва хваляць баявую сыстэму з рознымі эфэктамі й разнастайнымі камбінацыямі загавораў.
Не вельмі спадабаліся журналістам другасныя заданьні й міні-гульні, яны сапраўды дапамагаюць бавіць час, але пры гэтым іх нельга назваць асабліва "глыбокімі".
Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.

👍9❤2🐳2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft назвала дату рэлізу Valiant Hearts: Coming Home.
У 1917 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны, два браты будуць змагацца, каб выжыць у акопах і зноў знайсьці адзін аднаго. Іх шляхі перасякуцца ў новым Valiant Hearts, якая распавядзе пра радасьць узьяднаньня й жах Заходняга фронту!
Усе адчайна хочуць знайсьці дарогу дадому.
Рэліз гульні адбудзецца 31 студзеня, на мабільных прыладах, эцклюзіўна для падпісантаў Netflix.

👍11❤2
📰 Падводзім вынікі ўчорашняга Developer_Direct.
25 студзеня Microsoft правяла прэзентацыю Xbox & Bethesda Developer_Direct, у рамках якой падрабязнасьцямі сваіх праектаў падзяліліся распрацоўшчыкі Minecraft Legends, Redfall, The Elder Scrolls Online і Forza Motorsport, а студыя Tango Gameworks анансавала сваю новую гульню — экшэн Hi-Fi Rush.
Падрабязьней у нашым артыкуле.

Telegraph
Падводзім вынікі Developer_Direct (25.01.2023)
Minecraft Legends Mojang прадставіла новы трэйлер гульні, падзялілася некаторымі падрабязнасьцямі й назвала дату рэлізу. Так напрыклад распрацоўшчыкі кажуць, што PvP у Minecraft Legends характарызуецца высокай рэіграбельнасьцю. Гэтаму спрыяе вялікая колькасьць…
❤6👍2
📰 Модэр дадаў у World of Warcraft трасіроўку прамянёў.
Увосень мінуляга году, NVIDIA прадставіла RTX Remix — набор прылад, які дазваляе ствараць графічныя моды для самых розных гульняў (што й прадэманстравалі распрацоўнікі на прыкладзе The Elder Scrolls III: Morrowind).
Рэдактар пакуль што не выйшаў, але дасьведчаныя людзі змаглі знайсьці ў нядаўнім Portal RTX файлы, якія выкарыстоўваюцца тэхналёгіяй для стварэньня трасіроўкі прамянёў у старых гульнях (чым адразу неадкладна скарысталіся).
Адна з такіх прац, дадала трасіроўку прамянёў у World of Warcraft: Wrath of the Lich King. Цяпер усе жадаючыя могуць паглядзець як выглядае Штармград з RT-асьвятленьнем.

🔥13👍4👀1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Hell is Others і Adios.
Hell is Others — гэта шутэр PVPVE з выглядам зьверху ўніз. Па-за бясьпекай вашай кватэры знаходзіцца нуарны пякельны пэйзаж места Стагодзе. Места бясконцай ночы, якое знаходзіцца на мяжы паміж рэальнасьцю й вар’яцтвам. Дасьледуйце й рабуйце ў месцах, дзе кроў гэта валюта!
Adios — гэта кінэматаграфічная гульня ад першай асобы аб прытрымліваньні складанага рашэньня й яго наступствах.
❗️Забраць гульні можна да 2 лютага.

❤10👍5
📰 Dragon Age: Dreadwolf атрымала комікс-прыквел.
Выдавецтва Dark Horse выпусьціла ў продаж першы разьдзел коміксу Dragon Age: The Missing, які зьяўляецца прыквэлям да новай часткі Dragon Age (праўда як ён злучаны з асноўнай сюжэтнай лініяй Dreadwolf пакуль не зразумела, вядома толькі, што дзеяньні коміксу разгортваюцца да пачатку падзеяў новай гульні).
Галоўнымі героямі коміксу зьяўляюцца Нітка Гардынг (камандзір разьведчыкаў з Dragon Age: Inquisition) і знакаміты Варык Тэтрас. Героям трэба будзе адправіцца на Глыбінныя сьцежкі пад местам Марнас Пэл, дзе зьнік іх сябар.
Нагадаем, што ў 2018 годзе BioWare анансавала Dragon Age: Dreadwolf, аднак канкрэтнай інфармацыі з таго часу давала даволі мала. Дата рэлізу не абвяшчаецца, вядома, што гульню ствараюць для PlayStation 5, Xbox Series X і РС.

❤🔥8👍3🆒2
📰 Microsoft прымушае распрацоўшчыкаў выпускаць «сырыя» гульні.
Ва ўсякім разе такую інфармацыю паведамляе інсайдэр зь нікам Horns (які заявіў аб сабе на гэтай ніве нядаўна, але праўдзіва).
Па словах крыніцы, Microsoft хоча выпусьціць Starfield да канца фінансавага году (чэрвень 2023), але праблема заключаецца ў тым, што гульня неверагодна "сырая" і поўная разнастайных багаў (Bethesda праўда, спрабуе выбіць сабе больш часу для працы).
Інсайдэр дадае, што падобная сытуацыя назіраецца й з Redfall, аднак яна ўсё роўна зараз у больш добрай форме, чым Starfield.
Ціск Microsoft абумоўлены фінансавымі стратамі кампаніі ў гэтым годзе, стратамі, якія карпарацыя хоча пакрыць гучнымі рэлізамі.
Таксама Horns паведаміў, што ў падобнай сытуацыі знаходзяцца й распрацоўшчыкі Diablo IV, рэліз якой 6 чэрвеня, цяпер выглядае «фантастычна» (на што, дарэчы, раней скардзіліся самі распрацоўшчыкі).

👀7👍2🤬1
📰 Microsoft спыняе продаж лічбавых вэрсіяў Windows 10.
Microsoft паведаміла, што 31 студзеня 2023 году стане апошнім днём продажаў лічбавых вэрсіяў Windows 10. У лютым ужо будзе немагчыма купіць ліцэнзіі Windows 10 Home і Pro.
Падтрымка самой сыстэмы будзе працягваецца да 14 кастрычніка 2025 году.
Пакуль не вядома, ці будзе спынены продаж скрынкавых вэрсіяў Windows 10.

😢12👍5🤡4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку Dead Space.
Клясычны навукова-папулярны хорар з элемэнтамі выжываньня вяртаецца: гульня была адноўлена з нуля й прапануе яшчэ глыбей пагрузіцца ў ахінальную атмасфэру мёртвага космасу. Рэмэйк валодае ўдасканаленай графікай, гукам і гульнявым працэсам, пры гэтым застаючыся дакладным першакрыніцы!
Кошт гульн ў Steam — $59.99.
❗️Не даступная тэрыторыі Беларусі.

👍9❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Triskell Interactive назвалі дату рэлізу абноўленай вэрсіі местабудаўнічага сімулятара Pharaoh.
Легэндарны местабудаўнічы сімулятар вяртаецца!Кіруйце стварэньнем адной з найвялікшых цывілізацыяў, якую калі-небудзь бачыў сьвет! Будуйце помнікі, кіруйце сваім насельніцтвам і насьледуйе 4000 гадовую гісторыю ў гэтай знакамітай стратэгіі!
У рэлізнай вэрсіі, гульцоў чакае кампанія з 53 місіяў, якая расказвае пра шэсьць розных пэрыядаў гісторыі Старажытнага Эгіпта. У гульню ўключана дапаўненьне «Клеапатра: каралева Ніла», арыґінальны рэліз якога адбыўся ў 2000 годзе.
Рэліз гульні адбудзецца 15 лютага 2023 году.

👍10
📰 Larian Studios наглядна адказалі на пытаньне аб колькасьці радкоў сцэнара ў Baldur’s Gate 3.
«Калі вам цікава, колькі розных радкоў у Baldur’s Gate 3, гэта выява — тое, што вашыя спадарожнікі могуць сказаць пасьля таго, як вы будзеце змагацца з АДНЫМ канкрэтным ворагам».
Для разуменьня маштабу галіны магчымых дыялогаў, распрацоўшчыкі наклалі на выяву Рафіка з «Караля-льва».
Дарэчы на момант выхаду аднаго толькі першага акту Baldurʼs Gate 3, паведамлялася што гульня налічвае каля 45 тысяч радкоў дыялогаў і з кожным новым патчам іх колькасьць толькі павялічвалася, даючы гульцам вялікі выбар магчымасьцяў для ролплея!
Рэліз гульні заплянаваны на жнівень 2023 году.

🤯12✍4👍1