Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку Dead Space.

Клясычны навукова-папулярны хорар з элемэнтамі выжываньня вяртаецца: гульня была адноўлена з нуля й прапануе яшчэ глыбей пагрузіцца ў ахінальную атмасфэру мёртвага космасу. Рэмэйк валодае ўдасканаленай графікай, гукам і гульнявым працэсам, пры гэтым застаючыся дакладным першакрыніцы!

Кошт гульн ў Steam — $59.99.
❗️Не даступная тэрыторыі Беларусі.
👍92
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Triskell Interactive назвалі дату рэлізу абноўленай вэрсіі местабудаўнічага сімулятара Pharaoh.

Легэндарны местабудаўнічы сімулятар вяртаецца!Кіруйце стварэньнем адной з найвялікшых цывілізацыяў, якую калі-небудзь бачыў сьвет! Будуйце помнікі, кіруйце сваім насельніцтвам і насьледуйе 4000 гадовую гісторыю ў гэтай знакамітай стратэгіі!

У рэлізнай вэрсіі, гульцоў чакае кампанія з 53 місіяў, якая расказвае пра шэсьць розных пэрыядаў гісторыі Старажытнага Эгіпта. У гульню ўключана дапаўненьне «Клеапатра: каралева Ніла», арыґінальны рэліз якога адбыўся ў 2000 годзе.

Рэліз гульні адбудзецца 15 лютага 2023 году.
👍10
📰 Larian Studios наглядна адказалі на пытаньне аб колькасьці радкоў сцэнара ў Baldur’s Gate 3.

«Калі вам цікава, колькі розных радкоў у Baldur’s Gate 3, гэта выява — тое, што вашыя спадарожнікі могуць сказаць пасьля таго, як вы будзеце змагацца з АДНЫМ канкрэтным ворагам».

Для разуменьня маштабу галіны магчымых дыялогаў, распрацоўшчыкі наклалі на выяву Рафіка з «Караля-льва».

Дарэчы на момант выхаду аднаго толькі першага акту Baldurʼs Gate 3, паведамлялася што гульня налічвае каля 45 тысяч радкоў дыялогаў і з кожным новым патчам іх колькасьць толькі павялічвалася, даючы гульцам вялікі выбар магчымасьцяў для ролплея!

Рэліз гульні заплянаваны на жнівень 2023 году.
🤯124👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз падводнага хорар-шутэра Death in the Water 2.

Пракладвайце сабе шлях праз зграі жахлівых марскіх істот, якімі кіруе Сьмерць, злосны гіганцкі Кракен, што кантралюе розум, і які перасьледуе кожны ваш рух. Шукайце схаваныя скарбы, каб разблакаваць зброю, і мадэрнізацыі, якія дапамогуць вам у барацьбе за выжываньне!

Кошт гульні ў Steam — $10.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
🐳7👍4
📰 Valve прадставіла новую "распрацоўку" лябараторыі Steam.

Valve запусьціла ў Steam новы экспэрымэнт, у рамках «Лябараторыі Steam», прысьвяціўшы яго дапаўненьням для вашых гульняў:

«Магчыма, вы прапусьцілі выйсьце некаторых цікавых DLC (ці проста забыліся пра іх), але новая частка крамы дапаможа вам знайсьці ўвесь даступны кантэнт, зь якім вы праведзяце ў выдатных гульнях яшчэ больш часу»!

На самым бачным месцы, карыстальнікам дэманструюць самыя папулярныя дапаўненьні для гульняў, у якія яны нядаўна заходзіў, а ніжэй ідзе сам сьпіс гульняў з іх бібліятэкі і розных, яшчэ не набытых DLC.
👍13
Forwarded from Рудзі
Новае відэа па Star Wars.

Джэдаі, Сіла, светлавыя мячы, дроіды і крывыя штурмавікі - усё, што мы так любім у гульнях з сусвету Зорных Войнаў.

Кэл Кэсціс, падаван які выжыў падчас вялікай чысткі. Што з ім будзе, і куды вядзе шлях Сілы?

Смачна глядзець і не забудзьцеся падзяліцца з сябрамі (дададзены субцітры).

https://youtu.be/RSt_RyOOeO0
🔥6👍1
📰 СМІ працягваюць распаыядаць сьвежыя дэталі Hogwarts Legacy.

Шматлікім гульнявым журналістам і блогерам атрымалася пагуляць у перадрэлізную вэрсію гульні Hogwarts Legacy, і з тых часоў на прасторах інтэрнэту зьяўляецца велізарная колькасьць новай інфармацыі.

Сабралі для вас цікавосткі, якія прымецілі журналісты IGN (і ня толькі) у нашай невялікай «брашурцы».
👍72
📰 Стваральнікі Life is Strange тызераць сваю новую гульню.

Студыя Don't Nod (стваральнікі Life is Strange) паказалі выяву свайго новага праекта, над якім працуе каманда ў Манрэалі.

Ніякай інфармацыі аб гульні распрацоўшчыкі не раскрываюць, аднак цікавяцца ў карыстальнікаў (пераважна тых, хто рос у 90-х), ці навявае гэты малюнак вам ўспаміны аб дзяцінстве?

Акрамя дадзенага праекту, кампанія працуе яшчэ над 8 гульнямі, адна зь якіх ролевы экшэн Banishers: Ghosts of New Eden, рэліз якога заплянаваны на канец гэтага году.
👍11🤔3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Рытм-экшэн Hi-Fi Rush, аказаўся неверагодна пасьпяховым!

На мінулым шоў Xbox і Bethesda, быў анансаваны (і выпушчаны) рытм-экшэн Hi-Fi Rush, ад студыі Tango Gameworks (стваральнікі The Evil Within), і мяркуючы па ўсім, гульня стала сапраўдным хітом!

Пікавы анлайн Hi-Fi Rush у Steam празь некалькі гадзін пасьля рэлізу складае 1,569 карыстачоў, на момант напісаньня артыкула, у гульню гулялі 6000 чалавек, а свае водгукі ў Steam, пра гульню пакінула 3169 карыстачоў, станоўчымі зь якіх зьяўляюцца, амаль 99%. Многія ўжо называюць праект «Гульнёй году».

Гульцы хваляць мастацкі стыль, канцэпт, саўндтрэк, прыемных пэрсанажаў і вясёлы ґеймплэй, а гэтак жа прыкмячаюць удалае спалучэньне розных экшэн-гульняў мінуляга (напрыклад No More Heroes, Bayonetta, Devil May Cry і іншых).

❗️Не даступная тэрыторыі Беларусі.
4👍2
📰 У мінулым ЕА скасавала тры буйныя мабільныя гульні.

Былы арт-дырэктар IronMonkey, у інтэрвію Stealth Optional, распавёў, аб тым, што ў 2010 ЕА скасавала тры буйныя мабільныя гульні.

Гэтымі праектамі былі: сьпін-оф Dragon Age, мабільная вэрсія Dante’s Inferno і нейкі амбіцыйны шутэр.

▫️Сьпін-оф Dragon Age ствараўся ў той час, калі BioWare працавала над Dragon Age 2, і па духу гэта была зусім іншая гульня. У IronMonkey рабілі нешта накшталт Diablo, а яе сюжэт разгортваўся раўналежна Dragon Age: Origins, распавядаючы пры гэтым пра зусім іншых герояў. І Electronic Arts, і BioWare былі "у захапленьні" ад гульні, выдавецтва ўсяляк падтрымлівала распрацоўшчыкаў, аднак у выніку праект адмянілі, вырашыўшы засяродзіцца на больш прыбытковых праектах (маючы на ўвазе праекты зь мікратрнзакцыямі).

▫️Danteʼs Inferno для смартфонаў, уяўляла сабой асобную гульню, а не просты порт. Гэта быў двухмерны сайдзкролер, з выдатнай графікай і лэвелдызайнам, аднак сюжэт быў зусім дурным і нікому не спадабаўся, а часу на выпраўленьня ніхто не даў, таму праект скасавалі.

▫️Невядомы шутэр жа стваралі на аснове нейкай, зусім новай гісторыі, аднак падрабязнасьці Тонкін не паведаміў, вядома толькі, што студыя працавала над ім цэлых тры гады!
👍4😢4🎉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Sony выпусьціла рэклямны ролік зь тызерамі сваіх будучых і цяперашніх праектаў.

Пасьля таго як у інтэрнэце сталі ўсплываць фрагмэнты рэклямных відэа, якія зараз трансьлююцца па аўстралійскай тэлевізіі, Sony выпусьціла дадзенае відэа цалкам, у пазьбяганьне чутак і сьпекуляцый.

У роліку можна ўбачыць такія гульні як Marvel’s Spider-Man 2 (рэліз плянуецца на восень 2023), Final Fantasy XVI (рэліз адбудзецца 22 чэрвеня 2023), Horizon Forbidden West і іншыя.
На жаль нейкай новай інфармацыі аб гульнях, выдавец не расказаў, аднак гульнявыя журналісты мяркуюць, што ў бліжэйшы час варта чакаць дадатковых навін.
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сімулятар кіраваньня турмой Prison Architect, атрымае дапаўненьне Jungle Pack.

Jungle Pack — гэта новы пакет, які разьмяшчае ваш комплекс у глыбокім і пышным трапічным лесе. Далёка ад цывілізацыі вам трэба будзе кіраваць сваімі зьняволенымі, змагаючыся зь небясьпекамі прыроды. Як вы думаеце, вы справіцеся з гэтай задачай?

Рэліз Jungle Pack адбудзецца 7 лютага для PC, кансоляў PlayStation і Xbox.
🤔7👍2😐1
📰 Xbox думае над лёсам Halo Infinite.

Гульнявы блогер і фанат Halo Mr.Rebs, падзяліўся пытаньнямі нядаўняга апытаньня Xbox. Яны наводзяць на думкі, што выдавецтва сур’ёзна задумваецца над лёсам Halo Infinite.
Гульцоў просяць адказаць, ці сапраўды яны перасталі гуляць у Halo Infinite, а таксама якія традыцыйныя анлайнавыя рэжымы яны хацелі б убачыць у гульні (Invasion, Firefight, Dominion, VIP і іншыя).

Аднак самымі цікавымі пытаньнямі, зьяўляюцца пытаньні аб працы 343 industries. У гульцоў цікавяцца, як яны ацэньваюць зваротную сувязь ад студыі, ці чуюць іх і ці выпраўляць гульню па іх запытах, ці давяраюць яны распрацоўнікам і іх абяцаньням і плянам.

Паводле чутак, Halo Infinite не апраўдала чаканьняў Microsoft, і зараз выдавец падумвае перадаць серыю ў іншыя рукі. Лёс 343 industries гэтак жа "цьмяны", паводле зьвестак Джэйсана Шрайера, апошнія звальненьні ў Microsoft, асабліва моцна закранулі менавіта стваральнікаў Halo.
😢4
📰 Кіраўнік Xbox Філ Сьпенсэр даў інтэрвію IGN. Сабралі самае цікавае.

🔹Ідэя нечаканага рэлізу Hi-Fi Rush належала самім распрацоўшчыкам. Яны былі ўпэўненыя ў якасьці гульні, таму й прапанавалі выпусьціць яе падчас Developer Direct.
🔹Рэліз Forza Motorsport заплянаваны на 2023 год, а распрацоўшчыкі абяцаюць стварыць якасную гульню.
🔹Game Pass працягвае расьці, аднак заўсёды ёсьць да чаго імкнуцца.
🔹Сьпэнсэр прызнаў, што не справіўся зь некаторымі сваімі абавязкамі й гэта прывяло да масавых скарачэньняў. Кампанія не адносіцца да скарачэньняў легкадумна, аднак бізнэс на першым месцы.
🔹Сьпенсэр упэўнены ў станоўчым зыходзе ўгоды з Activision Blizzard. Сам ён набраўся досьведу, працуючы з рэгулятарамі па ўсім сьвеце.
🔹Сьпэнсэр прызнае, што ў 2022-м годзе было мала гульняў, аднак 2023 год абяцае быць захапляльным.
🔹Сьпэнсэр пахваліў сэрыял The Last of Us і адзначыў талент Ніла Дракмана. Паводле яго словаў, такі посьпех натхняе й ўстанаўлівае новую плянку, да якой трэба імкнуцца.
🔹Xbox мае намер і далей займацца разьвіцьцём серыі Halo, а 343 Industries працягне гуляць крытычна важную ролю ў лёсе франшызы. У распрацоўшчыкаў ёсьць плян і яны яго прытрымліваюцца.
🔹Сьпенсэра натхняе сіла, якую дае Bethesda і ZeniMax у партфоліё карпарацыі.
👍102
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Інсайдэр лічыць, што Epic Games закрые «каралеўскую бітву» Rumbleverse.

Вядомы гульнявы журналіст Том Хендэрсан, паведамляе, што Epic Games зьбіраецца закрыць Rumbleverse ужо ў канцы лютага.

Рэліз Rumbleverse адбыўся ў жніўні 2022 гады, распрацоўкай займалася студыя Iron Galaxy, а Epic Games выступала выдаўцом. Гульня ўяўляе сабой каралеўскую бітву на 40 гульцоў у матчы.

Відаць, нягледзячы на станоўчыя водгукі гульцоў і адносную свежасць гульні, праект не прыцягнуў неабходную аўдыторыю.
😁8👍1
📰 У інтэрнэце квітнее індустрыя эратычных бокс-артаў для гульняў.

Некаторы час таму, карыстачы Twitter зьвярнулі ўвагу на прапановы Google набыць боксы для папулярных гульняў, але з адным "але", іх вокладкі былі не зусім "стандартныя".

Сваё расьсьледаваньне з гэтай нагоды, правяло выданьне GamesRadar, і аказалася, што на eBay квітнее "цэлая індустрыя" эратычных бокс-артаў.
Журналісты выявілі прадаўцоў, якія прапануюць дзясяткі бокс-артаў з эратычнымі, а часам і парнаграфічнымі ілюстрацыямі для папулярных гульняў (Resident Evil, NieR: Automata, The Legend of The Zelda, Genshin Impact, Cyberpunk 2077 і інш).
У сярэднім, адно такое "неафіцыйнае выданьне", каштуе да $20.

Вывучыўшы некаторыя скрынкі GamesRadar прыйшлі да высновы, што прадаўцы бяруць у інтэрнэце малюнак (верагодна не спытаўшы дазволы ў мастака), друкуюць яго на глянцавай паперы й атрымліваюць гатовы тавар (які да таго ж мае попыт).
❤‍🔥11😁7🤔5👍2🍓2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Backfirewall_, якая прапануе гульцам пабываць унутры смартфона.

Backfirewall_ — трагікамічная прыгода ад першай асобы, якая разгортваецца ўнутры смартфона. Як памочнік па абнаўленьні, вы трымаеце лёс сыстэмы ў сваіх руках. Ці будзеце вы супрацьстаяць абнаўленьню для таго каб выратаваць балбатлівую апэрацыйную сыстэму OS9 ад выдаленьня?

Пачніце гумарыстычную прыгоду у розных абласьцях тэлефона й разгадвайце мудрагелістыя галаваломкі, пазнаёмцеся з маляўнічымі праґрамамі, якія насяляюць смартфон і маюць уласнае меркаваньне пра свайго боса, абнаўленьні й багападобных карыстальнікаў.

Кошт гульні ў Steam — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft анансавала The Crew Motorfest.

Найноўшая частка франшызы The Crew, пераносіць вас у новы адкрыты сьвет, натхнёны гавайскім востравам Оаху. Забраніруй білет на адзіны ў сваім родзе аўтамабільны фэстываль і падрыхтуйцеся да яго сьвяткаваньня разам з найлепшымі аўтамабілямі сусьвету!

Рэліз
адбудзецца ў гэтым годзе, на абодвух пакаленнях PlayStation і Xbox, Amazon Luna і PC.
🤔7👍2😐2👎1
📰 Стваральнікі The Lords Of The Fallen апублікавалі падборку сьвежых скрыншотаў.

The Lords of the Fallen — гэта сіквел-пераасэнсаваньне аднайменнай гульні 2014 году.

Гульцу трэба будзе ўзяць пад кіраваньне аднаго зь Цёмных крыжакоў, каб кінуць выклік богу-дэману Адзіру, які мае намер адрадзіцца. Для гэтага давядзецца пазмагаецца з жахамі двух паралельных сьветаў.

The Lords Of The Fallen выходзіць у рэліз, у гэтым годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
❤‍🔥11😍5👍1