Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У інтэрнэце квітнее індустрыя эратычных бокс-артаў для гульняў.

Некаторы час таму, карыстачы Twitter зьвярнулі ўвагу на прапановы Google набыць боксы для папулярных гульняў, але з адным "але", іх вокладкі былі не зусім "стандартныя".

Сваё расьсьледаваньне з гэтай нагоды, правяло выданьне GamesRadar, і аказалася, што на eBay квітнее "цэлая індустрыя" эратычных бокс-артаў.
Журналісты выявілі прадаўцоў, якія прапануюць дзясяткі бокс-артаў з эратычнымі, а часам і парнаграфічнымі ілюстрацыямі для папулярных гульняў (Resident Evil, NieR: Automata, The Legend of The Zelda, Genshin Impact, Cyberpunk 2077 і інш).
У сярэднім, адно такое "неафіцыйнае выданьне", каштуе да $20.

Вывучыўшы некаторыя скрынкі GamesRadar прыйшлі да высновы, што прадаўцы бяруць у інтэрнэце малюнак (верагодна не спытаўшы дазволы ў мастака), друкуюць яго на глянцавай паперы й атрымліваюць гатовы тавар (які да таго ж мае попыт).
❤‍🔥11😁7🤔5👍2🍓2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Backfirewall_, якая прапануе гульцам пабываць унутры смартфона.

Backfirewall_ — трагікамічная прыгода ад першай асобы, якая разгортваецца ўнутры смартфона. Як памочнік па абнаўленьні, вы трымаеце лёс сыстэмы ў сваіх руках. Ці будзеце вы супрацьстаяць абнаўленьню для таго каб выратаваць балбатлівую апэрацыйную сыстэму OS9 ад выдаленьня?

Пачніце гумарыстычную прыгоду у розных абласьцях тэлефона й разгадвайце мудрагелістыя галаваломкі, пазнаёмцеся з маляўнічымі праґрамамі, якія насяляюць смартфон і маюць уласнае меркаваньне пра свайго боса, абнаўленьні й багападобных карыстальнікаў.

Кошт гульні ў Steam — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft анансавала The Crew Motorfest.

Найноўшая частка франшызы The Crew, пераносіць вас у новы адкрыты сьвет, натхнёны гавайскім востравам Оаху. Забраніруй білет на адзіны ў сваім родзе аўтамабільны фэстываль і падрыхтуйцеся да яго сьвяткаваньня разам з найлепшымі аўтамабілямі сусьвету!

Рэліз
адбудзецца ў гэтым годзе, на абодвух пакаленнях PlayStation і Xbox, Amazon Luna і PC.
🤔7👍2😐2👎1
📰 Стваральнікі The Lords Of The Fallen апублікавалі падборку сьвежых скрыншотаў.

The Lords of the Fallen — гэта сіквел-пераасэнсаваньне аднайменнай гульні 2014 году.

Гульцу трэба будзе ўзяць пад кіраваньне аднаго зь Цёмных крыжакоў, каб кінуць выклік богу-дэману Адзіру, які мае намер адрадзіцца. Для гэтага давядзецца пазмагаецца з жахамі двух паралельных сьветаў.

The Lords Of The Fallen выходзіць у рэліз, у гэтым годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
❤‍🔥11😍5👍1
📰 Sony, Microsoft і Nintendo не прыедуць на E3 2023.

Такую інфармацыю (спасылаючыся на свае "надзейныя" крыніцы) паведаміў партал IGN.

Чыньнікам зьяўляецца правядзеньне вышэйзгаданымі кампаніямі сваіх уласных шоў, а Nintendo (па зьвестак VGS), на дадзены момант, мала што можа паказаць з буйных праектаў.
Ні адна з кампаніяў (як і самі арґанізатары) не абвергла й не пацьвердзіла дадзеную інфармацыю.

Нагадаем, што Entertainment Software Association (ESA) аб'явіла аб супрацоўніцтве з ReedPop летам 2022-га, з мэтай адрадзіць Е3, якое апошні раз праводзілася ў 2021 годзе.
😢8👍3