Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Стваральнікі The Lords Of The Fallen апублікавалі падборку сьвежых скрыншотаў.

The Lords of the Fallen — гэта сіквел-пераасэнсаваньне аднайменнай гульні 2014 году.

Гульцу трэба будзе ўзяць пад кіраваньне аднаго зь Цёмных крыжакоў, каб кінуць выклік богу-дэману Адзіру, які мае намер адрадзіцца. Для гэтага давядзецца пазмагаецца з жахамі двух паралельных сьветаў.

The Lords Of The Fallen выходзіць у рэліз, у гэтым годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
❤‍🔥11😍5👍1
📰 Sony, Microsoft і Nintendo не прыедуць на E3 2023.

Такую інфармацыю (спасылаючыся на свае "надзейныя" крыніцы) паведаміў партал IGN.

Чыньнікам зьяўляецца правядзеньне вышэйзгаданымі кампаніямі сваіх уласных шоў, а Nintendo (па зьвестак VGS), на дадзены момант, мала што можа паказаць з буйных праектаў.
Ні адна з кампаніяў (як і самі арґанізатары) не абвергла й не пацьвердзіла дадзеную інфармацыю.

Нагадаем, што Entertainment Software Association (ESA) аб'явіла аб супрацоўніцтве з ReedPop летам 2022-га, з мэтай адрадзіць Е3, якое апошні раз праводзілася ў 2021 годзе.
😢8👍3