Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Стваральнікі The Lords Of The Fallen апублікавалі падборку сьвежых скрыншотаў.

The Lords of the Fallen — гэта сіквел-пераасэнсаваньне аднайменнай гульні 2014 году.

Гульцу трэба будзе ўзяць пад кіраваньне аднаго зь Цёмных крыжакоў, каб кінуць выклік богу-дэману Адзіру, які мае намер адрадзіцца. Для гэтага давядзецца пазмагаецца з жахамі двух паралельных сьветаў.

The Lords Of The Fallen выходзіць у рэліз, у гэтым годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
❤‍🔥11😍5👍1
📰 Sony, Microsoft і Nintendo не прыедуць на E3 2023.

Такую інфармацыю (спасылаючыся на свае "надзейныя" крыніцы) паведаміў партал IGN.

Чыньнікам зьяўляецца правядзеньне вышэйзгаданымі кампаніямі сваіх уласных шоў, а Nintendo (па зьвестак VGS), на дадзены момант, мала што можа паказаць з буйных праектаў.
Ні адна з кампаніяў (як і самі арґанізатары) не абвергла й не пацьвердзіла дадзеную інфармацыю.

Нагадаем, што Entertainment Software Association (ESA) аб'явіла аб супрацоўніцтве з ReedPop летам 2022-га, з мэтай адрадзіць Е3, якое апошні раз праводзілася ў 2021 годзе.
😢8👍3
📰 Game Informer падзяліўся сьвежымі падрабязнасьцямі рэмэйку Resident Evil 4.

Журналісты з Game Informer пагулялі ў некаторыя разьдзелы рэмэйку Resident Evil 4 і падзяліліся сваімі ўражаньнямі.

Калі коратка:

🔸Дасьледаваць нутрагульнявы сьвет стала яшчэ цікавей! Распрацоўнікі дадалі альтэрнатыўныя шляхі, і дадатковыя лорныя запіскі, розныя, простыя дадатковыя квэсты;
🔸У рэмэйку зьявяцца новыя ворагі. Журналісту ўдалося сутыкнуцца зь мясцовым жыхаром у масцы быка й цяжкім молатам;
🔸У гульні зьявяцца новыя анімацыі сьмерці;
🔸У рэмэйку зьявіцца новая зброя, адна зь іх — балтамёт, які можна выкарыстоўваць у стэлсе;
🔸Абноўленая Эшлі стала больш сталым і сур’ёзным пэрсанажам, аднак характар яе, амаль не зьмяніўся;
🔸Эшлі больш нельга будзе пакінуць у зацішным месцы й спакойна зачышчаць тэрыторыю. Па словах ґеймдырэктара гульні, стары варыянт супярэчыць канцэпцыі «быць разам з Эшлі»;
🔸Больш у Эшлі няма паласы здароўя;
🔸У гульні зьявілася больш сытуацыяў, дзе неабходна прысутнасьць адразу двух герояў;
🔸QTE больш няма;
🔸Лазерны прыцэл ня будзе даступны адразу, зараз гэта варыянт апгрэйду.

Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 24 сакавіка на ПК, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox Series.
👍10🔥2
📰 Activision запатэнтавала «бясконцы мультыплэер».

Выданьне Exputer зьвярнула ўвагу карыстачоў, на новы патэнт Activision, у якім апісваецца канцэпт неабмежаванага гульнявога сэансу. Калі быць дакладней — «сыстэму й мэтад, якія забясьпечваюць бесьперапынны гульнявы працэс у шматкарыстальніцкіх відэагульнях пасродкам неабмежаванага гульнявога сэансу».

Прасьцей кажучы, гаворка ідзе аб мультыплэерным рэжыме, у якім адзін матч застаецца актыўным да таго часу, пакуль у ім знаходзіцца хаця б адзін гулец. Канцэпцыя адрозьніваецца ад MMO тым, што ў апошніх сэрверы застаюцца анлайн без прысутнасьці гульцоў, а матчы завяршаюцца па заканчэньні часу або дасягненьню іншых мэт.
🤡15🤔5👍1😁1