Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dishonored: Death of the Outsider і City of Gangsters.

Dishonored: Death of the Outsiderзгуляйце ролю Білі Лерк. Узьяднаўшыся з былым настаўнікам, легэндарным забойцам Даўдам, вы вырашаецеся на найвялікшае забойства ў гісторыі. Ваша мэта — Чужы, богападобная істота, на сумленьні якой самыя агідныя эпізоды ў гісторыі Імпэрыі.

City of Gangsters — у гэтай гульні з акцэнтам на эканамічнае кіраваньне вам неабходна пачаць злачынную дзейнасьць з нуля й ператварыць яе ў добра адладжаную грашовую машыну! Будуйце падпольныя бары й нелегальныя лікёра-гарэлачныя заводы. Вядзіце хітрую гульню, каб не трапіцца ў лапы закону.

❗️Забраць гульні можна да 9 лютага.
🔥11👍1
📰 EA спыняе падтрымку Apex Legends Mobile і распрацоўку Battlefield Mobile.

Electronic Arts абвясьціла аб спыненьні падтрымкі мабільнай вэрсіі Apex Legends, праект пратрымаўся ўсяго толькі адзін год.
1 траўня, Apex Legends Mobile стане недаступнай для гульні, паводле ўмоў карыстальніцкага пагадненьня, выдаткаваныя гульцамі сродкі вернутыя ня будуць!

Гэтак жа EA спыніла распрацоўку Battlefield Mobile, спасылаючыся на жаданьне перагледзець бягучы курс разьвіцьця серыі, зьмяніўшы яго ў больш лепшы бок, каб апраўдаць чаканьні гульцоў.
🤡15🤣2👍1
📰 Remedy апублікавала новы канцэпт Alan Wake 2.

Нажаль ніякай інфармацыі дадзеная выява не дае (хіба толькі намякае на агульную стылістык гульні).

Стваральнікі Alan Wake 2 неахвотна дзеляцца падрабязнасьцямі свайго праекту, аднак ня так даўно, Сэм Лэйк (крэатыўны дырэктар Remedy) заявіў, што гэта будзе самы буйны праект студыі:

«За мінулыя гады наша мара аб стварэньні Alan Wake 2 стала неверагодна амбіцыйнай і ўнікальнай. Гэты праект, усё гэта прадпрыемства — гэта наша самая буйная гульня! — і для яго ўвасабленьня шмат зорак павінна сысьціся разам!».

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год, для PS5, Xbox Series і PC (Epic Games Store).
👍92
📰 Сюжэт Death Stranding 2 быў напісаны спэыяльна пад акторку Эль Фэнінг.

Такую інфармацыю агучыў Джэф Кілі, у чарговым падкасьце Brain Structure (падкасты Spotify недаступныя ў Беларусі).

У новым выпуску падкаста, госьцяй Хідэа Кадзімы стала акторка Эль Фэнінг («Малефісента: Уладарка цемры»; «Нэонавы дэман»). Як высьветлілася, ґеймдызайнер велізарны фанат дадзенай акторкі й сочыць за яе кар’ерай амаль з самага пачатку.

Кадзіма даўно хацеў прыцягнуць яе да аднаго са сваіх праектаў і па словах сувядучага Джэфа Кілі, ён з самага пачатку пісаў сюжэт гульні пад гэраіню Эль Фэнінг, менавіта ёй адведзена галоўная роля (праўда невядома якая, адны фаната мяркуюць, што гэта роля Люізы, аднак іншыя кажуць, што гэта занадта банальна).

Ажыцьцявіць мару знакамітага ґеймдызайнера дапамог рэжысэр Нікалас Рэфн (удзельнічаў у стварэньні Death Stranding і зьняў вышэйзгаданы фільм «Нэонавы дэман»). Рэфн пераказаў сюжэт новай гульні акторке (якая не вельмі цікавіцца відэагульнямі) і яна пагадзілася.
👍10🤔1🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз прыгодніцкай гульні Tails: The Backbone Preludes.

Tails: The Backbone Preludes — гэта апавядальная постнуарная прыгода з множнымі варыянтамі выбару. Гэта гісторыя пра зьмены, абставіны й наступствы. Правядзіце чатырох пэрсанажаў праз найважнейшыя моманты іхняга жыцьця ў антыўтапічным Ванкуверы, населеным антрапаморфнымі жывёламі!

Кошт гульні ў Steam — $8.49.
👍10😍2👎1
📰 Журналісты Game Informer апублікавалі ґеймплэйны ролік рэмэйку Resident Evil 4.

Журналісты выданьня Game Informer працягваюць дзяліцца навінамі аб будучым рэмэйку Resident Evil 4.
Цяпер яны апублікавалі ґеймплейны, 12 хвілінны ролік праходжаньня пятага разьдзела гульні.

Акрамя звычайных бітваў Лявона з зомбі тут можна ўбачыць стэлс, нутрагульнявую краму, інтэрфейс і непасрэдна інвэнтар.

Нагадваем, рэліз рэмэйку адбудзецца 24 сакавіка на PS4 і PS5, Xbox Series і PC.
👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA анансавала чарговае DLC для The Sims 4 — Growing Together.

Пасяліцеся ў Сан-Секвоя, шумным месьце з гістарычнымі каранямі, і жывіце насычаным сямейным жыцьцём, поўным драмаў і самапазнаньня. Дазвольце бацькам пераехаць да вас — ці не — і паглядзіце, як гэта паўплывае на вашы адносіны. Пераадолець крызіс сярэдняга ўзросту й выявіць новыя рысы асобы. Пазнаёмцеся зь незнаёмцам і адчуйце імгненную хімію — або імгненнае трэньне.
Ёсьць шмат чаго цікавага, што варта перажыць разам!

Гульцы, якія зробяць папярэдні заказ да 27 красавіка, атрымаюць у якасьці бонуса лічбавы набор "Дзіцячая пляцоўка".
Кошт DLC — $40.
👀8👍3🦄1
📰 Інсайдару ўдалося раскрыць некаторыя новыя дэталі аб будучай Dragon Age: Dreadwolf.

Ананімныя крыніцы паведамілі Insider Gaming, што выпуск Dragon Age Dreadwolf можа заняць больш часу, чым меркавалі папярэднія чуткі.

Інсайдэры паведамілі, што ў гульні ўсё яшчэ адсутнічае шэраг важных функцыяў, незавершаныя лініі пэрсанажаў, а гэтак жа засталіся "сьляды" рэзкай канцэптуальнай зьмены ўсяго праекта (якая адбылая ў 2021 годзе, тады было вырашана цалкам адмовіцца ад шматкарыстальніцкіх элемэнтаў, на карысьць адзіночнай гульні).

Спасылаючыся на інфармацыю крыніц, Том Хендэрсан лічыць, што не варта чакаць рэліз праекта ў гэтым годзе.

Яшчэ з цікавага можна вылучыць:

▫️У гульні (як і ў папярэдніх частках) будзе так званы цэнтральны хаб, дзе можна будзе перагрупавацца й пагаварыць са сваімі сапартыйцамі.
▫️Адправіцца ў іншыя лякацыі можна будзе пры дапамозе элувіянаў — эльфійскіх люстэркаў-парталаў, раскіданых па ўсім Тэдасе.
▫️Баявая сыстэма ў Dreadwolf выканана ў духу hack n ’slash (крыніцы інфармацыі яна нагадала баёўку з Final Fantasy XV).
(upd.)▫️На дадзены момант вы ня можаце кіраваць напарнікамі, а толькі выбіраеце для іх навыкі.
👍10🤔31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз стратэгічнай ролевай гульні SpellForce: Conquest of Eo.

Дасьледуйце й кантралюйце зямлі Эо на шляху да здабыцьцю магічнага сілы ў сьвеце гэтай дынамічнай стратэгічнай ролевай гульні. Выступайце з войскам і героямі ў тактычных баях, выконвайце сотні місіяў і зьбірайце загаворы ды артэфакты, каб стаць найвялікшым чараўніком.

Кошт гульні ў Steam — $14.99 (зараз дзейнічае зьніжка ў 20%).
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціва патрапіў ролік з момантам кастамізацыі палачкі ў Hogwarts Legacy.

«Не чараўнік выбірае палачку, а палачка чараўніка»...але ня на гэты раз!
Адзін з карыстальнікаў YоuTube, апублікаваў момант кастамізацыі вашай будучай чарадзейнай палачкі.

Гульцы могуць выбраць драўніну палачкі, колер, дызайн і яе ядро (валасы з хваста аднарога, пяро фенікса або сардэчная жыла дракона).
Як ужо было заяўлена раней, абраць кампанэнты галоўнай магічнай прылады можна будзе толькі адзін раз (выключэньнем мабыць можна назваць тых, хто зьвяжа свае ўліковыя запісы Wizarding World з акаўнтам Warner Bros, у іх будзе магчымасьць зьмяніць сваю палачку з фан-сайта ўручную, у гульні).

Рэліз гульні на PC, PS5, Xbox Series адбудзецца ўжо 10 лютага (7 лютага, для тых, хто замовіў пашыранае выданьне гульні).
🤩103👍1🦄1
📰 У інтэрнеце апынуўся ўрывак ґеймплэя альфа-вэрсіі Dragon Age Dreadwolf.

Пасьля ўчорашняга інсайда ад Тома Хендэрсана, карыстач reddit распавёў, што ў яго атрымалася паглядзець на раньні ґеймплэй гульні (і ён нават здолеў яго запісаць).

Аўтар інсайда паведамляе, што бітвы ў новай Dragon Age адбываюцца ў рэальным часе й сапраўды нагадваюць гульні жанру hack and slash, а ў якасьці гэтакага вузора, распрацоўшчыкі выкарыстоўвалі God of War.
Кіраваньня напарнікамі сапраўды няма, аднак мяркуецца, што ім усё ж можна будзе аддаваць простыя каманды.

Карыстальнік асобна адзначыў якасьць анімацый і кіраваньне пэрсанажам. Па яго словах, тут яны лепш чым у любой іншай гульні BioWare.
Таксама ён падкрэсьліў, што ў роліку, інтэрфейс практычна цалкам капіюе DA:Inquisition, але ў будучыні гэта павінна быць зьменена.
🤔12👍31🤨1
Tech Lead — канал пра навуку і тэхналогіі. Актуальныя навіны, цікавыя аўтарскія і перакладныя тэксты.

‣ Дзе можна ўбачыць ружовы сьнег?
‣ Як будзе выглядаць новая вэрсія Windows?
‣ Як вырошчваюць бананы ў «ледзяной» Ісьляндыі?
‣ Якія 146 новых расьлінаў і жывёл адкрылі за 2022 год?

Пра гэта і іншае вы даведаецеся на канале Tech Lead. Інфармацыя падаецца коратка, цікава і на якаснай беларускай мове.

Далучайцеся: https://news.1rj.ru/str/techleadby
😍11👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнік знакамітага графічнага мода для «Вядзьмар 3», працуе над такім жа для Cyberpunk 2077.

Вядомы стваральнік мадыфікацыі з назвай The Witcher 3 Reworked Project, Halk Hogan, абвясьціў аб стварэньні Cyberpunk 2077 HD Reworked Project.

Аўтар паведаміў, што над модам для Cyberpunk 2077 ён працуе нядоўга, але яму ўжо ўдалося абнавіць частку тэкстур, што ён і прадэманстраваў у дэбютным трэйлеры.

Распрацоўшчык абяцае, што рэліз мода не прымусіць сябе чакаць, аднак канкрэтнай даты не называе.
👍5❤‍🔥2
📰 Стваральнікі EVE Online прадэманстравалі інтэґрацыю гульні й табліц Excel.

Увесну мінуляга году, студыя CCP Games абвясьціла аб партнэрстве з Microsoft, якое забясьпечыць гульцам магчымасьць дадаваць JavaScript API у Microsoft Excel для імпарту зьвестак з Eve Online.

Праца над укараненьнем Microsoft Excel, судзячы па ўсім, ідзе па пляне, бо зараз распрацоўнікі абвясьцілі аб старце зачыненага бэта-тэставаньні.
Жадаючыя могуць падаць заяўку на ўдзел у бэце ўжо зараз.
У самой студыі заявілі, што адбіраць будуць "тых, хто разьбіраецца ў мэтадах апрацоўкі зьвестак, а таксама адважных ваяроў электронных табліц і ўсіх, каго вабіць космас і Excel".

Афіцыйнай, дакладнай даты запуску абнаўленьня няма, аднак па плянах кампаніі адбудзецца гэта прыкладна ў траўні гэтага году.
🤓12😁4🤡21👍1