Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Вітаю спадарства!
Калі вы яшчэ не ведаеце, то на беларускім YouTube узыходзіць новая зорка — канал Куфэрак, першае відэа якога прысьвечана легэндарнай Nintendo DS, на якую аўтар, зрабіў паўнавартасны агляд!

Раім зьвярнуць увагу!)
17👏2🆒2👍1👌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bandai Namco прадставіла некалькі новых ролікаў аб будучай Tekken 8.

Першае відэа прысьвечана пэрсанажу Ніне Ўільямс. У ім гульцам дэманструюць здольнасьці героя, ґеймплэй за яго, а таксама яго агучваньне.

Другое, уяўляе зь сябе 37-хвілінны ролік з камэнтарамі распрацоўшчыкаў, у якім яны распавядаюць пра новых мэханікі гульні ("Лютасьць", "Аднаўленьне", "Сьпякота"):

▫️«Аднаўленне» дазваляе аднаўляць пэўную колькасць здароўя з дапамогай блакавання або выканання комба ў паветры і наступных нападаў.
▫️«Лютасць» узмацняе напады гульца, калі яго шкала здароўя падае ніжэй вызначанага ўзроўня.
▫️«Сьпякота» баец уваходзіць у спэыяльны стан абуджэньня й палепшаных здольнасьцяў, што дае яму пэўныя перавагі. Гэты рэжым можна актываваць адзін раз за раунд на 10 сякунд.

Tekken 8 ствараецца для PC, Xbox Series і PlayStation 5. Дата рэлізу не называецца.
👍51
📢 Зноў Epic Games адбірае раздадзеныя гульні.

Epic Games Store ізноў стаў прымусова афармляць нулявыя звароты сродкаў, за бясплатныя копіі гульняў. Гэтым разам гаворка ідзе пра нядаўна раздадзеную Dishonored: Death of the Outsider.

Верагодна прычына тая ж — гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі, але па памылцы, карыстачы з нашага рэгіёна маглі забраць яе ў свае бібліятэкі.
🤬11👎2😁21👍1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Frogwares, прадставіла новы ґеймплейны трэйлер рэмэйку Sherlock Holmes: The Awakened.

Паспрабуйце неверагодную прыгоду ў сусьвеце Лаўкрафта, адноўленую з нуля, з сучаснай графікай і ґеймплэем. Станьце Шэрлакам Голмсам і апыніцеся ў цэнтры жудаснай легэнды аб Ктулху, расьсьледуючы сэрыю таямнічых зьнікненьняў у Эўропе й ЗША!

Праект зьяўляецца рэмэйкам гульні 2007 году, ствараецца з нуля, на Unreal Engine 4, са зьменамі ў сюжэце й мэханіках.
Усе жадаючыя, ужо зараз могуць паспрабаваць бясплатную дэма-вэрсію гульні.
Паўнавартасны рэліз заплянаваны на гэты год.
4👍2
📰 Журналісты DualShockers пагутарылі з распрацоўшчыкамі Amnesia: The Bunker.

Творчы дырэктар Frictional Games Фрэдрык Олсан даў інтэрвію сайту DualShockers, у якім распавёў некаторыя падрабязнасьці будучай Amnesia: The Bunker.
Паводле яго словаў, гульня будзе дакладная асновам арыґінала, але пры гэтым будзе мець шэраг істотных адрозьненьняў:

🔸Паколькі дзеяньне гульні адбываецца ў закінутым бункеры, натуральнага асьвятленьня ня будзе. За сьвятло адказвае генэратар, які трэба запраўляць (а адсочваць узровень паліва давядзецца з дапамогай гадзіньніка, засякаючы час). Цемра ўтойвае сьмяротную небясьпеку!
🔸Як і ў іншых гульнях Frictional Games, інтэрфейсу ня будзе. Нават каб праверыць патроны ў пісталеце, давядзецца адкрыць барабан (што зойме пару секунд, якія могуць каштаваць вам жыцьця!) — «Выдаткуеш пару сякунд на тое, каб праверыць барабан або рызыкнеш?».
🔸У гульні ня будзе звыклых шкал «розуму ці «страху». Страх будзе больш «адчувальны», на кожным кроку нас можа чакаць небясьпечнасьць!
🔸Гайды не дапамогуць — гульня будзе спалучаць хорар і элемэнты «рагаліка» — з кожнай вылазкай у бункер гульня будзе выпадковым чынам мяняць разьмяшчэньне рэсурсаў, пастак, падбіраць новыя коды дзьвярэй і інш.

Amnesia: The Bunker выйдзе 16 траўня на PC і кансолях (раней рэліз плянавалі на сакавік).
🔥12👌2👍1
📢 Plot Twist абвясьцілі дату рэлізу прыгодніцкай мэтроідваніі The Last Case of Benedict Fox.

Вазьміцеся за апошнюю справу Бенедыкта Фокса й акуніцеся ў закручаны сьвет сакрэтных арґанізацыяў, забароненых рытуалаў і хладнакроўных забойстваў. Дасьледуйце ўспаміны памерлых ахвяр, шукаючы падказкі й змагаючыся з дэманамі ў гэтай фантастычнай прыгодзе, у сусьвеце Лаўкрафта!

Рэліз адбудзецца 27 красавіка на Xbox Series, Xbox One (+Game Pass) і PC.
Усе жадаючыя могуць усталяваць і пагуляць у бясплатную дэма-вэрсію.
5👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Apex Legends прадставілі трэйлер будучага абнаўленьня "Разгул".

Гульцоў чакае рэжым «Каманднага бою да сьмерці», які заменіць сабой «Арэну», прапанаваўшы байцам паўдзельнічаць у бітвах фармату «6 на 6».
Гэтак жа ў гульню дададуць энергетычную штурмавую вінтоўку «Адплата» і перапрацаваную сыстэму клясаў, кожны зь якіх атрымае ўнікальны перк.
Новага героя праўда чакаць не варта.

Абнаўленьне стане даступна ўжо 14 лютага.
👍11🤔1
📰 IGN апублікавалі ґеймплэйны ролік Star Wars Jedi: Survivor.

Паглядзіце на адну з новых плянэтаў, якую Кэл Кесьціс будзе дасьледаваць у будучай Star Wars Jedi: Survivor. Гэта відэа ахоплівае 9 хвілін гульнявога працэсу, які адбываецца пасьля таго, як Кэл пацярпеў аварыю на Кобо й павінен шукаць дапамогі, каб адрамантаваць свой карабель «Багамол».

Рэліз гульні адбудзецца 28 красавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍9❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Апублікаваны першы трэйлер CG-мультфільма Resident Evil: Death Island.

Capcom і Sony Pictures выпусьцілі першы афіцыйны тызер-трэйлер новай экранізацыі гульнявой серыі Resident Evil.

Агент D.S.O. Лявон Кенэдзі выконвае місію па выратаваньні доктара Антоніа Тэйлара ад выкрадальнікаў, калі таямнічая жанчына перашкаджае яго пагоні.
Тым часам агент B.S.A.A. Крыс Рэдфілд расьсьледуе ўспышку зомбі ў Сан-Францыска, дзе не ўдаецца вызначыць прычыну заражэньня. Адзінае, што аб’ядноўвае ахвяр, гэта тое, што ўсе яны нядаўна наведалі востраў Алькатрас. Пасьля гэтай падказкі Крыс і яго каманда накіроўваюцца на востраў, дзе іх чакае новы жах...

Прэм’ера заплянавана на гэтае лета.
👍9🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Журналісты IGN параўналі Hogwarts Legacy зь фільмамі пра Гары Потэра.

IGN выпусьцілі ролік, у якім параўналі Hogwarts Legacy і фільмы пра Гары Потэра. У роліку паказалі як знаёмыя лякацыі, прадметы, падзеі, так і розных істот.
Асобна варта вылучыць тое, зь якой павагай разпрацоўшчыкі паставіліся да кніг і фільмаў, месцы ў гульні падобныя на свае прататыпы (з папраўкай на час (падзеі гульні адбываюцца за 100 гадоў да падзеяў кніг і фільмаў)), а ворагі й істоты якія насяляюць чароўны сьвет, пазнаюцца без праблемаў.

Уладальнікі пашыранага выданьня ўжо маюць доступ да гульні, паўнавартасны рэліз адбудзецца 10 лютага на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.

ℹ️ Да дня рэлізу, жадаючыя могуць атрымаць бясплатныя касьметычныя прадметы, за прагляд трансьляцый на Twitch (для гэтага трэба стварыць уліковы запіс WB і зьвязаць яго з Twitch), вось інструкцыя (у Беларусі, атрымліваць узнагароды можна, калі выкарыстоўваць VPN).
8👍1
Вітаю! Хачу парэкамендаваць вам беларускамоўны канал, у якім змяшчаюцца старыя беларускія фота, мапы і іншае, што звязана з Беларуссю. Падпісвайцеся!

https://news.1rj.ru/str/belarusium
14👍2👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA і Koei Tecmo прадставілі новы трэйлер Wild Hearts.

Кемона — гіганцкія зьвяры, якія зьліліся з навакольным асяродзьдзем, такія ж прыгожыя й сьмяротныя, як сама прырода. З таго часу, як існуе вёска Міната, наш народ жыў у страху перад імі: у густых лясах яны лютыя, як лясны пажар, а на лугах іх не спыніць, як прыліў. Толькі авалодаўшы таямнічай старажытнай тэхналёгіяй, мы зможам даць адпор!

Рэліз Wild Hearts адбудзецца 17 лютага для PS5, Xbox Series і PC.
Па запэўненьнях стваральнікаў, гэта "новае слова ў жанры паляваньня"!
👍5
📰 Выдавецтва Nacon аб’явіла дату новай прэзентацыі сваіх гульняў.

Францускае выдавецтва аб’явіла, што Nacon Connect пройдзе 9 сакавіка, а 21:00 па Менскім часе.

На шоў прадэманструюць:

🔸RoboCop: Rogue City;
🔸The Lord of the Rings: Gollum;
🔸Gangs of Sherwood;
🔸Ravenswatch;
🔸TT3: Ride on the Edge.

Nacon таксама нагадала, што на гэты год, у кампаніі заплянавана больш за 25 рэлізаў!
👍6🔥1
📰 Стваральнікі Dead Island 2 працягваюць распавядаць гульцам аб галоўных пратаганістах гульні.

Пазнаёмцеся з Карлай і даведайцеся больш пра гэтую вулічную матагоншчыцу зь нюхам да зомбіцыду!

Карла валодае таварыскім норавам і выдатнай фізычнай формай, а таксама выдатна ведае законы вуліц, таму ёй шмат па плячы!

Валодае наступнымі навыкамі:

Dig Deep — умеранае павышэньне цягавітасьці падчас крытычнага стану здароўя;
Mosh Pit — нязначнае павелічэньне ўрону, які наносіцца падчас знаходжаньня побач зь некалькімі зомбі.

Dead Island 2 выходзіць у рэліз 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
👍72
📰 Ubisoft аб’яўляе вайну "таксічнасьці".

Ubisoft абвясьціла аб пачатку (першага ў гісторыі індустрыі) супрацоўніцтва з паліцыяй Вялікабрытаніі, з мэтай барацьбы, з таксічнымі гульцамі ў сваіх анлайн гульнях.

Падчас пандэміі анлайн-гульні сталі выратавальнікам для псыхічнага здароўя многіх людзей. Аднак іх "цёмны" бок таксама відавочны. Абразьлівыя паводзіны, пагрозы сьмерцьцю/зґвалтаваньнем — ўсё гэта можна свабодна сустрэць амаль ў любой анлайн прасторы. Менавіта з гэтым і плянуе змагацца Ubisoft, з дапамогай паліцыі.

Афіцэры будуць дзяліцца сваім досьведам па працы зь небясьпечнымі анлайн-узаемадзеяньнямі, а гэтак жа прымаць сыгналы аб сапраўды сур’ёзных сытуацыях накшталт пагрозы жыцьцю.
🤡8👍7😁4👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo паказала новы трэйлер The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем!

У гэтым сіквеле The Legend of Zelda: Breath of the Wild вы самі вырашыце свой шлях праз разгалістыя ляндшафты Хайрула й таямнічыя выспы, што лунаюць у шырокім небе. Ці можаце вы выкарыстоўваць моц новых здольнасьцяў Лінка, каб даць адпор злым сілам, якія пагражаюць каралеўству?

Рэліз гульні адбудзецца на Nintendo Switch 12 траўня.
❤‍🔥82👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Recipe for Disaster.

Recipe for Disasterгэта сімулятар кіраваньня, які перадае імклівую, поўную драматызму абстаноўку прафэсійнай кухні й сталовай. Пабудуйце рэстаран сваёй мары, стварайце рэцэпты, кіруйце пэрсаналам.

❗️Забраць гульню можна да 16 лютага.
👍11❤‍🔥11
📰 Фанат узяўся за распрацоўку VR-мода для Hogwarts Legacy.

Чалавек пад нікам Praydog узяўся за ажыцьцяўленьне сваёй (ды й ня толькі сваёй) мары — магчымасьці ўжывую прагуляцца па Хогвартсу й ўбачыць усё, літаральна на свае вочы!
На дадзены момант, мод не падтрымлівае кантролеры шлемаў віртуальнай рэальнасьці, таму жадаючым трэба карыстацца звычайнымі мэтадамі кіраваньня.

Мод усё яшчэ распрацоўваецца й знаходзіцца на даволі раньнім этапе, таму дата паўнавартаснага рэлізу не называецца.
Сачыць за ім можна тут (зь Беларусі праз VPN).
❤‍🔥721👍1
📰 Аўтары Amnesia: The Bunker апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

На старонцы Amnesia: The Bunker у Steam зьявіліся сыстэмныя патрабаваньні праекта:

▫️Мінімальныя
Працэсар – Core i3 або AMD FX 2.4 Ггц.;
Відэакарта – Nvidia GTX 460 / AMD Radeon HD 5750 / Intel HD 630;
Апэратыўная памяць — 4 ГБ;
Месца на дыску — 35 ГБ.

▫️Рэкамэндаваныя
Працэсар — Core i5 або Ryzen 5;
Відэакарта – Nvidia GTX 680 / AMD Radeon RX 580 / Intel Xe-HPG;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Месца на дыску — 35 ГБ.

Нагадаем, у Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".

Рэліз заплянаваны на сакавік 2023 году.
👍1021❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Незалежная нямецкая студыя Envision Entertainment анансавала свой новы праект — сімулятар калёніі Pioneers of Pagonia.

Pioneers of Pagonia — гэта гісторыя аб дасьледаваньні, адкрыцьці й аб’яднаньні фантастычных выспаў Пагоніі! Пабудуйце больш за 40 розных будынкаў, выкарыстоўвайце больш за 70 розных відаў тавараў, кіруйце шырока разгалінаванымі вытворчымі ланцужкамі. Абараніце сваё насельніцтва ад варожых жывёл, бандытаў-рабаўнікоў і мітічных істот.
Дасьледуйце бясконцыя варыяцыі працэдурна згенераваных мап, якія кожны раз прапануюць новыя задачы!

Як запэўніваюць распрацоўшчыкі, гульня заклікана вярнуць жанр местабудаўнічых сіммулятараў да вытокаў "з тысячамі жыхароў, якія кішаць вакол, і цалкам сканцэнтраваны на глыбокім мадэляваньні гульнявога сьвету й эканомікі, якія так падабаюцца супольнасьці".

Гульня выходзіць у раньні доступ Steam ў чацьвёртым квартале 2023 году.
👍10🦄421❤‍🔥1