Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA і Koei Tecmo прадставілі новы трэйлер Wild Hearts.

Кемона — гіганцкія зьвяры, якія зьліліся з навакольным асяродзьдзем, такія ж прыгожыя й сьмяротныя, як сама прырода. З таго часу, як існуе вёска Міната, наш народ жыў у страху перад імі: у густых лясах яны лютыя, як лясны пажар, а на лугах іх не спыніць, як прыліў. Толькі авалодаўшы таямнічай старажытнай тэхналёгіяй, мы зможам даць адпор!

Рэліз Wild Hearts адбудзецца 17 лютага для PS5, Xbox Series і PC.
Па запэўненьнях стваральнікаў, гэта "новае слова ў жанры паляваньня"!
👍5
📰 Выдавецтва Nacon аб’явіла дату новай прэзентацыі сваіх гульняў.

Францускае выдавецтва аб’явіла, што Nacon Connect пройдзе 9 сакавіка, а 21:00 па Менскім часе.

На шоў прадэманструюць:

🔸RoboCop: Rogue City;
🔸The Lord of the Rings: Gollum;
🔸Gangs of Sherwood;
🔸Ravenswatch;
🔸TT3: Ride on the Edge.

Nacon таксама нагадала, што на гэты год, у кампаніі заплянавана больш за 25 рэлізаў!
👍6🔥1
📰 Стваральнікі Dead Island 2 працягваюць распавядаць гульцам аб галоўных пратаганістах гульні.

Пазнаёмцеся з Карлай і даведайцеся больш пра гэтую вулічную матагоншчыцу зь нюхам да зомбіцыду!

Карла валодае таварыскім норавам і выдатнай фізычнай формай, а таксама выдатна ведае законы вуліц, таму ёй шмат па плячы!

Валодае наступнымі навыкамі:

Dig Deep — умеранае павышэньне цягавітасьці падчас крытычнага стану здароўя;
Mosh Pit — нязначнае павелічэньне ўрону, які наносіцца падчас знаходжаньня побач зь некалькімі зомбі.

Dead Island 2 выходзіць у рэліз 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
👍72
📰 Ubisoft аб’яўляе вайну "таксічнасьці".

Ubisoft абвясьціла аб пачатку (першага ў гісторыі індустрыі) супрацоўніцтва з паліцыяй Вялікабрытаніі, з мэтай барацьбы, з таксічнымі гульцамі ў сваіх анлайн гульнях.

Падчас пандэміі анлайн-гульні сталі выратавальнікам для псыхічнага здароўя многіх людзей. Аднак іх "цёмны" бок таксама відавочны. Абразьлівыя паводзіны, пагрозы сьмерцьцю/зґвалтаваньнем — ўсё гэта можна свабодна сустрэць амаль ў любой анлайн прасторы. Менавіта з гэтым і плянуе змагацца Ubisoft, з дапамогай паліцыі.

Афіцэры будуць дзяліцца сваім досьведам па працы зь небясьпечнымі анлайн-узаемадзеяньнямі, а гэтак жа прымаць сыгналы аб сапраўды сур’ёзных сытуацыях накшталт пагрозы жыцьцю.
🤡8👍7😁4👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo паказала новы трэйлер The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom.

У The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom для Nintendo Switch вас чакаюць эпічныя прыгоды па зямлі й нябёсах Хайрула. Вы самі можаце ствараць прыгоды ў сьвеце, які падсілкоўваецца вашым уяўленьнем!

У гэтым сіквеле The Legend of Zelda: Breath of the Wild вы самі вырашыце свой шлях праз разгалістыя ляндшафты Хайрула й таямнічыя выспы, што лунаюць у шырокім небе. Ці можаце вы выкарыстоўваць моц новых здольнасьцяў Лінка, каб даць адпор злым сілам, якія пагражаюць каралеўству?

Рэліз гульні адбудзецца на Nintendo Switch 12 траўня.
❤‍🔥82👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Recipe for Disaster.

Recipe for Disasterгэта сімулятар кіраваньня, які перадае імклівую, поўную драматызму абстаноўку прафэсійнай кухні й сталовай. Пабудуйце рэстаран сваёй мары, стварайце рэцэпты, кіруйце пэрсаналам.

❗️Забраць гульню можна да 16 лютага.
👍11❤‍🔥11
📰 Фанат узяўся за распрацоўку VR-мода для Hogwarts Legacy.

Чалавек пад нікам Praydog узяўся за ажыцьцяўленьне сваёй (ды й ня толькі сваёй) мары — магчымасьці ўжывую прагуляцца па Хогвартсу й ўбачыць усё, літаральна на свае вочы!
На дадзены момант, мод не падтрымлівае кантролеры шлемаў віртуальнай рэальнасьці, таму жадаючым трэба карыстацца звычайнымі мэтадамі кіраваньня.

Мод усё яшчэ распрацоўваецца й знаходзіцца на даволі раньнім этапе, таму дата паўнавартаснага рэлізу не называецца.
Сачыць за ім можна тут (зь Беларусі праз VPN).
❤‍🔥721👍1
📰 Аўтары Amnesia: The Bunker апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

На старонцы Amnesia: The Bunker у Steam зьявіліся сыстэмныя патрабаваньні праекта:

▫️Мінімальныя
Працэсар – Core i3 або AMD FX 2.4 Ггц.;
Відэакарта – Nvidia GTX 460 / AMD Radeon HD 5750 / Intel HD 630;
Апэратыўная памяць — 4 ГБ;
Месца на дыску — 35 ГБ.

▫️Рэкамэндаваныя
Працэсар — Core i5 або Ryzen 5;
Відэакарта – Nvidia GTX 680 / AMD Radeon RX 580 / Intel Xe-HPG;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ;
Месца на дыску — 35 ГБ.

Нагадаем, у Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".

Рэліз заплянаваны на сакавік 2023 году.
👍1021❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Незалежная нямецкая студыя Envision Entertainment анансавала свой новы праект — сімулятар калёніі Pioneers of Pagonia.

Pioneers of Pagonia — гэта гісторыя аб дасьледаваньні, адкрыцьці й аб’яднаньні фантастычных выспаў Пагоніі! Пабудуйце больш за 40 розных будынкаў, выкарыстоўвайце больш за 70 розных відаў тавараў, кіруйце шырока разгалінаванымі вытворчымі ланцужкамі. Абараніце сваё насельніцтва ад варожых жывёл, бандытаў-рабаўнікоў і мітічных істот.
Дасьледуйце бясконцыя варыяцыі працэдурна згенераваных мап, якія кожны раз прапануюць новыя задачы!

Як запэўніваюць распрацоўшчыкі, гульня заклікана вярнуць жанр местабудаўнічых сіммулятараў да вытокаў "з тысячамі жыхароў, якія кішаць вакол, і цалкам сканцэнтраваны на глыбокім мадэляваньні гульнявога сьвету й эканомікі, якія так падабаюцца супольнасьці".

Гульня выходзіць у раньні доступ Steam ў чацьвёртым квартале 2023 году.
👍10🦄421❤‍🔥1
📢 Вітаю спадарства!
З моманту стварэньня каналу, мы напісалі ўжо аб мностве перакладаў самых розных гульняў на беларускую мову, аднак сёньня ў "сьценах" нашай суполкі зарадзіўся свой!

Сіламі (і па ініцыятыве) падпісантаў нашага discord-каналу быў пачаты афіцыйны пераклад гульні Deep Rock Galactic на беларускую мову!

Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых!

Для пачатку працы, трэба стварыць бясплатны акаўнт на Сrowdin. Займацца перакладам можна як у камандзе (на нашым сэрверы ў DS ёсьць адпаведныя каналы), так і аднаму, у вольны час!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥32👍11❤‍🔥2🤔1
📰 Respawn Entertainment прадставілі першых ворагаў Кэла Кесьціса ў новай Star Wars Jedi: Survivor.

Журналісты IGN, сумесна з Respawn Entertainment працягваюць дзяліцца эцклюзіўнай інфармацыяй аб будучай Star Wars Jedi: Survivor.
На гэты раз нам паказалі дроідаў-ворагаў з адной зь першых плянэт якую наведаюць гульцы (а менавіта плянэта Кобо, аб якой гаварылася ў нядаўнім трэйлеры).

Больш падрабязна аб сваіх будучых ворагах чытайце ў нашым артыкуле!

Рэліз гульні адбудзецца 28 красавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍72❤‍🔥1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся паўнавартасны рэліз Hogwarts Legacy.

Hogwarts Legacy — гэта ролевая гульня-экшн з адкрытым сьветам, які упершыню быў прадстаўлены ў кнігах пра Гары Потэра. Адпраўляйцеся ў падарожжа па знаёмых і новых месцах, дасьледуючы й адкрываючы для сябе чароўных зьвяроў, наладжваючы свайго пэрсанажа, вырабляючы зельля, асвойваючы загаворы, паляпшаючы таленты, каб у выніку, стаць чараўніком, якім хочаце быць!

З моманту рэлізу й раньняга доступу для ўладальнікаў пашыранай вэрсіі, гульня пабіла рэкорд Fallout 4 па колькасьці гульцоў (пакуль толькі саступаючы Cyberpunk 2077 зь яго мільёнам).

Крытыкі называюць гульню «адным зь лепшых праектаў году» і «самай важнай падзеяй для сьвету вядзьмарства з часоў арыґінальных кніг і фільмаў».
Гульцы ў асноўным зь імі згодны. Лаюць пераважна карыстачы PC, за дрэнную аптымізацыю й дрэнныя анімацыі твару, некаторыя завуць графіку састарэлай (Metacritic — 8.5 (PC ), 9.1 (кансолі)).
У вапошні час сталі зьяўляцца нэґатыўныя водгукі ад супернікаў Джоан Роўлінг, гульню абвінавачваюць у прапагандзе нянавісьці.

Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $59.99;
Digital Deluxe Edition — $69.99.
❗️Гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі!
9❤‍🔥52👍1🆒1
📰 Sony паказала працэс распакаваньня й зьмесьціва скрынкі з PS VR2.

Sony прадставіла ролік з працэсам распакаваньня PS VR2, дзе гэтак жа, падрабязна распавяла аб зьмесьціве набору, растлумачыла разьмяшчэньне розных кнопак на самым шлеме й кантролерах, у тым ліку тыя, якія адказваюць за рэгуляваньне PS VR2 на галаве.

PlayStation VR2 паступіць у продаж 22 лютага, рэкамэндаваны кошт — $600.
👍1122❤‍🔥1
📰 У Minecraft зьявіцца археалёгія.

Разам з абнаўленьнем 1.20., зьявіцца мэханіка, канцэпцыя якой узьнікла яшчэ ў 2020 годзе, гаворка ідзе пра археалёгію.

Цяпер каля храмаў пачне зьяўляцца падазроны пясок — новы тып блокаў, якія неабходна чысьціць пры дапамозе спэыяльнага пэндзьля. Калі зрабіць усё правільна, то з такога блока выпадзе выпадковы прадмет ці адмысловы гліняны аскепак. Сабраўшы разам чатыры такія аскепкі, гулец атрымае гліняны чыгунок з рознымі ўзорамі, якія, як паведамілі, распрацоўшчыкі, расказваюць унікальныя гісторыі. Самі чыгуны можна выкарыстоўваць у якасьці дэкаратыўных прадметаў.

Тэст новай мэханікі пачнецца 15 лютага, дата выхаду абнаўленьня 1.20. не вядома (падрабязней пра новую вэрсію можна пачытаць ў нашым допісе).
18👀4👍3