Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.4K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Star Wars Jedi: Survivor распавялі аб сыстэме кампаньёнаў у гульні.

Распрацоўнікі з Respawn распавялі аб новай для гульні сыстэме кампаньёнаў, а гэтак жа прадставілі адно зь іх (яго можна было бачыць у адным з трэйлераў) – Бодэ Акуна.

Старэйшы дызайнер праекту Джэйсан Чжу патлумачыў, што канцэпцыя спадарожнікаў зарадзілася пасьля стварэньня моманту ў Fallen Order, калі Меррын дапамагала Кэлу ў бітве супраць Малікоса, новая сыстэма — прамы працяг гэтай ідэі.

Так, найміт Бодэ можа не толькі атакаваць і забіваць ворагаў, але й адцягваць іх увагу на сябе. Кампаньён можа нанесьці ўдар суперніку з выкарыстаньнем свайго рэактыўнага ранца, а затым аглушыць астатніх ворагаў шокавай гранатай. Пры гэтым спадарожнік будзе рэагаваць на здольнасьці Кэла, адштурхваючыся ад яго дзеяньняў у бою.
Акрамя гэтага, напранік можа дапамагчы ґерою дабрацца да месцаў на мапе, дзе прыйшлося б выкарыстоўваць сілу (з дапамогай таго ж ранца).

Нагадаем, рэліз Star Wars Jedi: Survivor намечаны на 28 красавіка для PS5, Xbox Series і PC.
Раней распрацоўшчыкі распавялі аб дройдах-ворагах Кэла і аб новых стылях бою.
👍5🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Capcom апублікавала новы трэйлер рэмэйку Resident Evil 4.

У Resіdent Evіl 4 спэцыяльны агент Лявон С. Кенэдзі адпраўляецца зь місыяй выратаваць дачку прэзыдэнта ЗША, якая была выкрадзена. Знаходзячыся ў аддаленай вёсцы, у Эўропе, ён сутыкаецца з новымі пагрозамі, якія адрозьніваюцца ад традыцыйных ворагаў-зомбі якіх ён бачыў раней!

Як і папярэднія гульні серыі, Resident Evil 4 атрымае бясплатнае дэма (дата яго выхаду пакуль не называецца), а пасьля рэлізу ў гульню дададуць рэжым «Найміты».

Больш новых падрабязнасьцяў аб будучым рэмэйку можна даведацца тут.

Зрабіць папярэдні заказ гульні можна ўжо зараз, рэліз адбудзецца 24 сакавіка на PS4 і PS5.
6👍3
📢 Elodie Games (створаная распрацоўшчыкамі з BioWare, Riot Games і Blizzard), анансавала сваю дэбютную кааператыўную RPG — Project Skies.

Праект будзе ўяўляць сабой умоўна-бясплатную кааператыўную RPG з сацыяльнымі элемэнтамі, а таксама кросплеем паміж плятформамі.
Па словах распрацоўшчыкаў, гульцам трэба будзе дасьледаваць прыгожы фэнтэзійны сьвет і знаходзіць сабе рэальных-віртуальных сяброў.

Жадаючыя могуць падаць заяўку для ўдзелу ў прэ-альфа тэставаньні гульні на PC і смартфонах (ці будзе гульня на кансолях, пакуль што не ўдакладняецца).
👍6🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Amnesia: The Bunker выпусьцілі новы ґеймплэйны ролік.

Новы трэлер закліканы перадаць атмасфэру бездапаможнасьці, калі за табой палюе таямнічы й жудасны монстар!

Нагадаем, Amnesia: The Bunker раскажа нам гісторыю пра салдата, які застаўся адзін у закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны.

Рэліз гульні адбудзецца 16 траўня на PlayStation, Xbox і PC (з сыстэмнымі патрабаваньнямі можна азнаёміцца тут).
👍102
📰 Распрацоўнікі рэмэйку Gothic паказалі яшчэ адных абноўленых монстраў — гарпіяў.

Усе Камяні фокусу, што раскіданы па сьвеце, ахоўваюцца небясьпечнымі й жахлівымі монстрамі! Вы памятаеце абаронцаў чароўнага артэфакта ў каньёне троляў і жыхароў Горнага форта, які вы дасьледуеце са сваімі надзейнымі спадарожнікамі Дыега й Лестэрам? Ніколі не хадзіце туды адны! Бо ў гэтых месцах жывуць жахлівыя гарпіі, ад пранізьлівых крыкаў якіх з вушэй пацячэ кроў!

Рэліз рэмейку Gothic плануецца на PC, PlayStation 5 і Xbox Series X|S. Дакладную дату выхаду гульні распрацоўшчыкі пакуль не раскрываюць.
Раней яны ўжо дэманстравалі абноўлены Стары лагер і гоблінаў.
👍1222
📰 EA цікавіцца, ці патрэбны гульцам рэмэйкі Dead Space 2 і 3.

У студзені 2023 году адбыўся рэліз рэмэйку першай Dead Space, які быў добра прыняты гульцамі й аказаўся дастаткова пасьпяховым у фінансавым пляне.
У сувязі з чым, EA пачала апытваць гульцоў, з мэтай высьветліць, ці патрэбен ім рэмэйк іншых гульняў серыі.

Гульцы, дарэчы, у большасьці сваёй сыходзяцца ў меркаваньні, што Dead Space 2 не вельмі мае патрэбу ў рэмэйку (для гульні 2011 году, яна ня дрэнна выглядае й гуляецца нават цяпер), а вось Dead Space 3 было б добра й перарабіць, прычым цалкам, выправіўшы ўсе вядомыя праблемы.
👍14🤡1
📰 Ubisoft працуе адразу над дзесяцьцю праектамі ў франшызе Assassin’s Creed.

Раней нам было вядома, аб шасьці праектах серыі:
▫️Assassin’s Creed Mirage — сьпін-оф пра Басіма з Valhalla;
▫️Assassin’s Creed Nexus — яшчэ не анансаваны праект для Oculus Quest 2;
▫️Assassin’s Creed Codenamed Jade — мабільная гульня ў сэтынгу Кітая;
▫️Project Invictus — нейкі анлайн праект;
▫️Assassin’s Creed: Codename Red — наступная буйная гульня серыі (пасьля Mirage);
▫️Assassin’s Creed: Codename Hexe — гэтак жа буйны праект, які (са словаў распрацоўшчыкаў) будзе зусім новым вітком у серыі.

Інсайдэр Том Хендэрсан даведаўся ў сваіх крыніц, што Ubisoft вырашыла «паставіць усё» на франшызу Assassin’s Creed (і некаторыя іншыя, ня менш знакамітыя), а таксама адрадзіць схему новы год — новы Assassin's Creed.

У дадатак да вышэйзгаданых гульняў Ubisoft стварае яшчэ чатыры:
▫️Nebula — аб’яднае тры сэтынгі Індыю, Ацтэцкую імпэрыю й Міжземнамор’е;
▫️Raid — Умоўна-бясплатная гульня з кааператывам да чатырох чалавек (плюс PvE рэжым), верагодна гульня зьбярэ ў сабе ўсіх ґерояў серыі;
▫️Project Echoes — Assassin’s Creed, на базе Scalar (воблачных тэхналёгіяў Ubisoft);
▫️Assassin’s Creed Nexus 2 — другая частка праекта для VR.
🤡9😐7🙉2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Team Ninja (стваральнікі Nioh) прадставіла рэлізны трэйлер Wo Long: Fallen Dynasty.

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта захапляльная гісторыя пра безназоўнага апалчэнца, які спрабуе выжыць у змрочнай фэнтэзійнай вэрсіі Кітая часоў Позьняй Хань, дзе тры царствы перасьледуюць дэманы. Гульцам трэба будзе змагацца з жудаснымі стварэньнямі й варожымі салдатамі, вывучаць кітайскія баявыя мастацтвы й спрабаваць знайсьці сілу ў саміх сабе!

Рэліз гульні адбудзецца 3 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox (+ Game Pass).
❗️Недаступная на тэрыторыі Беларусі.
5👍41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Paradox Interactive, сумесна з Xbox правядзе прэзентацыю, дзе анансуе новыя гульні й дапаўненьні.

6 сакавіка, а 13:00 па Менскім часе, Paradox Interactive, пры падтрымцы Xbox правядзе прэзентацыю, на якой абяцаюць анансаваць тры новыя гульні й расказаць падрабязьней пра будучыя DLC і абнаўленьні.

Судзячы па ўсім, гэтыя анонсы адносяцца да ўнутраных студый Harebrained Schemes (Shadowrun і Battletech), Colossal Order (Cities: Skylines) і Paradox Tectonic.

«Не магу сказаць, што ў нас вельмі шмат анонсаў, аднак цяжка абраць, які зь іх выклікае ў мяне больш эмоцыяў. Усім у Paradox дастаўляюць задавальненьне прамыя зносіны з гульцамі, у якім мы падзяляем зь імі перажываньні аб будучых плянах і параўноўваем колькасьць гадзін, праведзеных у нашых гульнях. І зараз мне не церпіцца раскрыць усе падрабязнасьці аб нашых новых анонсах!»
— Фрэдрык Вэстэр, ґенэральны дырэктар Paradox Interactive.
4👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана змрочная ролевая гульня The Thaumaturge.

The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Распрацоўнік гульні — польская студыя Fool’s Theory, якая ў дадзены момант працуе гэтак жа над рымэйкам першага Вядзьмара (яны ж стваральнікі Seven: The Days Long Gone).

Дата рэлізу гульні пакуль не называецца.
👍831
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Obsidian Entertainment анансавала абноўленую вэрсію The Outer Worlds.

Абноўленая вэрсія гульні 2019 году будзе зьмяшчаць абноўленую графіку, анімацыі й палепшаную прадукцыйнасьць. Гульня гэтак жа атрымае падтрымку функцыяў сучасных кансоляў (напрыклад адаптыўныя трыґеры й тактыльную аддачу для DualSense ад PlayStation 5).
У The Outer Worlds: Spacer's Choice Edition гэтак жа ўключаць усе DLC.

Уладальнікам арыґінальнай гульні, нажаль, давядзецца купляць абноўлены варыянт зноў (аднак калі імі набытыя DLC Murder on Eridanos і Peril on Gorgon, то кошт абяцаюць зрабіць ніжэй).

The Outer Worlds: Spacer’s Choice Edition выйдзе ўжо 7 сакавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍41🤔1
📢 FromSoftware анансавала дапаўненьне для Elden Ring — Shadow of the Erdtree.

FromSoftware апублікавала тызер-малюнак будучага дапаўненьня для Elden Ring пад назвай Shadow of the Erdtree. Канкрэтных дэталяў няма, яго распрацоўка ўсё яшчэ вядзецца.
Верагодна гэта будзе буйное сюжэтнае DLC накшталт The Old Hunters для Bloodborne.

Shadow of the Erdtree выйдзе на PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series і PC.
10👍1
📰 S.T.A.L.K.E.R. можа атрымаць сваю настольную гульню.

GSC Game World абвясьціла аб тым, што сумесна з Awaken Realms (стваральнікі This War of Mine: The Board Game і іншых) працуюць над настольнай гульнёй S.T.A.L.K.E.R. The Board Game.

Кааператыўная стратэгія разьлічана на 1-4 чалавек, кожная гісторыя будзе складацца зь 2-4 сцэнароў, кожны прыкладна на дзьве гадзіны. У іх будуць уваходзіць стэлс-місіі, дасьледаваньне, тактычныя перастрэлкі, паляваньне за артэфактамі й іншыя заняткі.

Ґрошы на распрацоўку праекта зьбіраюць з дапамогай краўдфандынгу (тым хто загадзя падпішыцца на абнаўленьні праекта, абяцаюць падарыць набор пэрсанажаў Monster Hunter).
👍12❤‍🔥32