This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Parabole анансавала Kona II Brume.
Паўночны Квебек, 1970. Дзіўны туман — Брум — адлучае шахцёрскую вёску ад рэальнасці. Устаньце на месца дэтэктыва Карла Фобэра, калі ён раскрывае таямніцы рэгіёну, змагаючыся за ўласнае выжыванне.
Даследуйце шырокую выдуманую зямлю Манастан у Паўночнай Канадзе і прабівайцеся праз вёску - ці тое, што ад яе засталося. Шукайце падказкі ў драўляных халупах, наведвайце бліжэйшыя месцы на сваёй надзейнай сабачай запрэжцы і перамяшчайцеся па навакольных азёрах.
Брум няўмольны: моцная халодная завея, небяспечная дзікая прырода і трывожныя кашмары. Рыхтуйцеся выжыць, нягледзячы ні на што!
Рэліз запланаваны на 2023 год. Kona II Brume гэта абсалютная новая гульня, таму, калі вы не гулялі ў першую частку, і не ведаеце яе сюжэт, гэта не стане праблемай пры гульні ў другую частку.

🔥2❤🔥1
📢 Starward Industries і 11 bit studios апублікавалі новыя скрыншоты будучага фантастычнага трылера The Invincible.
Пераасэнсуйце панаванне чалавека над светам ў «Непераможным». Гэта сюжэтная прыгодніцкая гульня па матывах аднайменнага рамана Станіслава Лема, дзеянне якой адбываецца ў жорсткім свеце навуковай фантастыкі.
Вы высокакваліфікаваны, кемлівы астрабіёлаг Ясна. Апынуўшыся ў касмічнай гонцы, вы і ваша каманда трапляеце на нязведаную планету Рэгіс III. Навуковае падарожжа хутка ператвараецца ў місію па пошуку страчаных членаў экіпажа. Ідзіце па следзе, але ведайце, што кожнае прынятае вамі рашэнне можа наблізіць вас да небяспекі!
Дата рэлізу пакуль невядома.

👍7
📢 Стваральнікі Warframe анансавалі Soulframe — умоўна-бясплатную MMO у фэнтэзійным сэтынгу.
Soulframe - гэта бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым светам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі і іншыя праекты студыі Ghibli.
Гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на вельмі ранняй стадыі распрацоўкі, але стваральнікі адзначаюць, што яна будзе падзяляць увагу Warframe да кааператыўных баёў паміж гульцамі і асяроддзем. Больш за тое, Soulframe будзе «адпаведна дзіўным поглядам на фэнтэзі» і будзе значна адрознівацца ад Warframe.

YouTube
Soulframe | Official Reveal Trailer
Experience the Soulframe trailer Digital Extremes proudly revealed during #TennoCon 2022.
Declare your Envoy at https://www.soulframe.com!
Join us at https://www.instagram.com/playsoulframe.
A totally new game in early development, #Soulframe will deliver…

👍4🤔1
📢 Студыя OverBorder адклала рэліз ролевага баевіка Thymesia.
Распрацоўнікі абвясцілі, што прыслухаліся да водгукаў гульцоў па выніках праходжання дэмаверсіі Thymesia у Steam. Змены і праўкі, аб якіх просяць гульцы, будуць унесены, прычым на ўсіх платформах. Распрацоўнікі поўныя рашучасці выпусціць лепшы з магчымага праектаў, але для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу.
Цяпер датай рэлізу значыцца 18 жніўня.
Thymesia - гэта знясільваючая ролевая гульня-экшн з хуткімі баямі і складанай сістэмай зброі. У каралеўстве, дзе распаўсюджваецца смерць, гуляйце за таямнічага персанажа, вядомага пад кодавым імем «Корвус». Палюйце на сваіх ворагаў, выкарыстоўвайце сілы хваробы і знайдзіце праўду ў сваіх успамінах.

❤🔥3
📢 CD Projekt Red анансавала трэці святочны стрым у гонар свайго дваццацігоддзя.
Мерапрыемства пачнецца 20 ліпеня а 17:00 па Менску на Twitch-канале распрацоўшчыкаў.
У трансляцыі прыме ўдзел вядучы дызайнер квэстаў Філіп Вэбер, верагодна як і ў мінулы раз не варта чакаць якіх-небудзь анонсаў і чагосьці падобнага, аўтары проста будуць гуляць у трэцяга вядзьмара і размаўляць з гледачамі.

👍3👎1
📰 Распрацоўнікі пачалі масава адмаўляцца ад рухавічка Unity, віной усяму — яго стваральнікі.
Кампанія не так даўно звольніла больш за 300 чалавек, прычым супрацоўнікі даведаліся пра гэта падчас тэрміновага відэазванка з кіраўніцтвам. Акрамя таго, Unity абвясціла аб хуткім аб’яднанні з ізраільскай ironSource – аўтарамі аднайменнай рэклямнай плятформы, прызнанай шматлікімі антывірусамі як шкоднаснае ПА.
Не дапамагае сітуацыі і апошняе інтэрв'ю кіраўніка Unity Джона Рычыцела, які назваў распрацоўшчыкаў, якія не надаюць прыярытэтнай увагі манетызацыі ў сваіх праектах "ідыётамі".

🤯8👍3
📰 Amazon прыступіў да здымкаў серыяла па матывах Fallout.
Уолтар Ґогінс, выканаўца адной з галоўных роляў у будучым серыяле, напісаў у сваіх сацыяльных сетках, што здымкі стартавалі. Аднак ніякай інфармацыі аб тым, якая роля яму выпала, ён не паведаміў.
Шоўранэрамі прызначаны Ліза Джой і Джонатан Нолан, аўтары “Міру Дзікага Захаду”. У працы таксама ўдзельнічае кіраўнік Bethesda Game Studios Тод Говард.
Акрамя вышэйзгаданага Уолтара Ґогінса, у здымках серыяла ўдзельнічаюць:
Эла Пэрнэл (Джынкс з «Аркейн») і Кайл Маклахлен (Дэйл Купер «Твін Пікс»).

👍6
Вітаю спадарства! Не сакрэт, што гульняў якія перакладзены на белрускую мову не так і шмат, але ў нас хапае людзей, якія актыўна працуюць над выпраўленнем гэтай сітуацыі, і зараз, кожны ахвотны можа дапамагчы аднаму з іх у перакладзе легендарнага Skyrim на беларускую мову!
Пошта для заявак — F1sher16@mail.ru
Арыгінальны допіс.
Пошта для заявак — F1sher16@mail.ru
Арыгінальны допіс.
👍19❤🔥2
📰 Paradox запэўнівае, што з Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 усё добра.
Кіраўнік студыі Paradox Interactive Фрэдрык Вестэр запэўніў, што Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 усё яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы:
«Bloodlines 2 знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і мы паведамім вам больш, калі будзем гатовыя».
Па словах Вестэра, праект зараз знаходзіцца ў "добрых руках". Пры гэтым студыю, якая займаецца гульнёй, усё яшчэ не выдаюць:
«Мы аддаем перавагу даць студыі магчымасць працаваць над гульнёй і не адцягвацца на фанатаў, якія несумненна будуць пільна сачыць за праектам».
Праект адклалі на пэўны тэрмін у лютым 2021 года, калі сіквелам перасталі займацца прадстаўнікі Hardsuit Labs. Як высветлілася пазней, гульня ўвогуле была на мяжы адмены, аднак яе выратавала тая самая неназваная студыя, якая прапанавала новую ідэю.

👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі No More Heroes 3 прадставілі новы трэлер гульні і абвясцілі дату рэлізу.
Трэвіс Тачдаун вяртаецца ў горад Santa Destroy пасля дзесяцігадовай адсутнасці. Яго погляду паўстае велізарны штучны востраў-метраполіс і лунаючы над ім загадкавы аб'ект. З якімі вар'яцтвамі Трэвіс сутыкнецца на гэты раз?!
Рэліз адбудзецца 11 кастрычніка ў Амерыцы і 14 кастрычніка ў Эўропе на PlayStation, Xbox і PC.

👍2😢2🤔1
📰 У сетку выцеклі скрыншоты і пачатковая сцэна рэмейку The Last of Us.
У сетку выцеклі сцэна з пачатку рэмейку першай The Last of Us, а таксама некалькі скрыншотаў гульні, якія ўжо паспелі параўнаць з арыгіналам.
Інсайдэр запэўнівае, што ў рэмейку няма геймплейных паляпшэнняў — па большай частцы яны закранаюць візуальны шэраг, у тым ліку анімацыі і гукі.
УВАГА! У відэа змяшчаюцца спойлеры, калі вы не гулялі ў арыгінал але збіраецеся гуляць у рэмэйк, то лепш устрымацца ад прагляду!

📢 Electronic Arts прадставіла дэбютны трэйлер FIFA 23
Нагадваем, што FIFA 23 стане апошняй гульнёй ў серыі. У далейшым праект атрымае новую назву – EA Sports FC. Дадзенае рашэнне было прынята кампаніяй з-за заканчэння ліцэнзіі і высокага кошту падаўжэння эксклюзіўных правоў. Дэвід Джэксан, віцэ-прэзідэнт EA Sports, таксама заявіў аб жаданні кампаніі рухацца ў іншым кірунку. Будаваць "брэнд будучыні" не прывязаны да якой-небудзь арганізацыі.
У планах самой FIFA стварэнне новых гульняў серыі, але ўжо з іншым распрацоўшчыкам.
Гульня выйдзе 30 верасня на PlayStation, Xbox і PC.

📢 У сеціве з'явіліся сістэмныя патрабаванні PC-версіі «Чалавека-павука» Sony.
Асаблівасці выдання:
🔹Падтрымка тэхналогіі трасіроўкі прамянёў;
🔹Падтрымка тэхналогій NVIDIA DLSS і DLAA (для GeForce RTX), якія паляпшаюць выяву і частату кадраў;
🔹Шырокі выбар налад для кантролераў, у тым ліку і для DualSense з яго асаблівасцямі на PC;
🔹Падтрымка дасягненняў і хмарных захаванняў у Steam і EGS;
🔹Падтрымка розных манітораў.
Бонусы за папярэдні заказ:
🔸Ранні доступ да трох касцюмаў героя;
🔸Дадатковыя 5 ачкоў для прапампоўкі персанажа;
🔸Ранні доступ да павуковага дрону.
Рэліз запланаваны на 12 жніўня.

❤🔥4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Shop Titans і Tannenberg.
Shop Titans — лепшы RPG-сімулятар крамніка. Стварайце магутнае абсталяванне, напаўняйце краму і прадавайце тавары... з нацэнкай! Наймайце герояў і даследуйце падзямелля, каб збіраць каштоўныя матэрыялы для майстэрства. У свеце Shop Titans ніколі не бывае сумна!
Tannenberg — Прыміце ўдзел у Першай сусветнай вайне з 64 гульцамі, удзельнічайце ў манеўраваных бітвах на Усходнім фронце. Вазьміце вінтоўку, рыхтуйце шаблю і трымайце супрацьгаз побач, калі вы рыхтуецеся прыняць удзел у адным з самых значных канфліктаў у гісторыі!
❗️Забраць гульні можна да 28 ліпеня.

👍5
📰 Ubisoft перанесла рэліз Avatar: Frontiers of Pandora.
Раней праект збіраліся выпусціць у 2023 фінансавым годзе разам з Mario + Rabbids: Sparks of Hope і пірацкай прыгодай Skull & Bones. Але планы змяніліся, прычым аб канкрэтных прычынах пераносу аўтары не паведамілі, згадаўшы пазней "абмежаванні вытворчасці" ў індустрыі.
Яшчэ на наступны фінансавы год перанелі нейкую невялікую прэміум-гульню, якую пакуль не анансавалі (верагодна гаворка ідзе пра Assassin's Creed Rift).
Цяпер гульню варта чакаць не раней за красавік 2023 года.

👍4😢1