Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Starward Industries і 11 bit studios апублікавалі новыя скрыншоты будучага фантастычнага трылера The Invincible.

Пераасэнсуйце панаванне чалавека над светам ў «Непераможным». Гэта сюжэтная прыгодніцкая гульня па матывах аднайменнага рамана Станіслава Лема, дзеянне якой адбываецца ў жорсткім свеце навуковай фантастыкі.

Вы высокакваліфікаваны, кемлівы астрабіёлаг Ясна. Апынуўшыся ў касмічнай гонцы, вы і ваша каманда трапляеце на нязведаную планету Рэгіс III. Навуковае падарожжа хутка ператвараецца ў місію па пошуку страчаных членаў экіпажа. Ідзіце па следзе, але ведайце, што кожнае прынятае вамі рашэнне можа наблізіць вас да небяспекі!

Дата рэлізу пакуль невядома.
👍7
📢 Стваральнікі Warframe анансавалі Soulframe — умоўна-бясплатную MMO у фэнтэзійным сэтынгу.

Soulframe - гэта бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым светам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі і іншыя праекты студыі Ghibli.

Гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на вельмі ранняй стадыі распрацоўкі, але стваральнікі адзначаюць, што яна будзе падзяляць увагу Warframe да кааператыўных баёў паміж гульцамі і асяроддзем. Больш за тое, Soulframe будзе «адпаведна дзіўным поглядам на фэнтэзі» і будзе значна адрознівацца ад Warframe.
👍4🤔1
📢 Студыя OverBorder адклала рэліз ролевага баевіка Thymesia.

Распрацоўнікі абвясцілі, што прыслухаліся да водгукаў гульцоў па выніках праходжання дэмаверсіі Thymesia у Steam. Змены і праўкі, аб якіх просяць гульцы, будуць унесены, прычым на ўсіх платформах. Распрацоўнікі поўныя рашучасці выпусціць лепшы з магчымага праектаў, але для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу.

Цяпер датай рэлізу значыцца 18 жніўня.

Thymesia - гэта знясільваючая ролевая гульня-экшн з хуткімі баямі і складанай сістэмай зброі. У каралеўстве, дзе распаўсюджваецца смерць, гуляйце за таямнічага персанажа, вядомага пад кодавым імем «Корвус». Палюйце на сваіх ворагаў, выкарыстоўвайце сілы хваробы і знайдзіце праўду ў сваіх успамінах.
❤‍🔥3
📢 Стваральнікі Forza Horizon 5 прадставілі мапу DLC Hot Wheels.

Уладкоўваць спаборніцтвы гульцам трэба будзе ў небе над Мексыкай на тэрыторыі трох біямаў (заснежанага, пустыннага і трапічнага) і ўсюды, як і ўласціва Hot Wheels, гульцоў чакаюць крутыя віражы і завесы.

Рэліз адбудзецца 19 ліпеня.
📢 CD Projekt Red анансавала трэці святочны стрым у гонар свайго дваццацігоддзя.

Мерапрыемства пачнецца 20 ліпеня а 17:00 па Менску на Twitch-канале распрацоўшчыкаў.

У трансляцыі прыме ўдзел вядучы дызайнер квэстаў Філіп Вэбер, верагодна як і ў мінулы раз не варта чакаць якіх-небудзь анонсаў і чагосьці падобнага, аўтары проста будуць гуляць у трэцяга вядзьмара і размаўляць з гледачамі.
👍3👎1
📰 Распрацоўнікі пачалі масава адмаўляцца ад рухавічка Unity, віной усяму — яго стваральнікі.

Кампанія не так даўно звольніла больш за 300 чалавек, прычым супрацоўнікі даведаліся пра гэта падчас тэрміновага відэазванка з кіраўніцтвам. Акрамя таго, Unity абвясціла аб хуткім аб’яднанні з ізраільскай ironSource – аўтарамі аднайменнай рэклямнай плятформы, прызнанай шматлікімі антывірусамі як шкоднаснае ПА.

Не дапамагае сітуацыі і апошняе інтэрв'ю кіраўніка Unity Джона Рычыцела, які назваў распрацоўшчыкаў, якія не надаюць прыярытэтнай увагі манетызацыі ў сваіх праектах "ідыётамі".
🤯8👍3
📰 Amazon прыступіў да здымкаў серыяла па матывах Fallout.

Уолтар Ґогінс, выканаўца адной з галоўных роляў у будучым серыяле, напісаў у сваіх сацыяльных сетках, што здымкі стартавалі. Аднак ніякай інфармацыі аб тым, якая роля яму выпала, ён не паведаміў.

Шоўранэрамі прызначаны Ліза Джой і Джонатан Нолан, аўтары “Міру Дзікага Захаду”. У працы таксама ўдзельнічае кіраўнік Bethesda Game Studios Тод Говард.

Акрамя вышэйзгаданага Уолтара Ґогінса, у здымках серыяла ўдзельнічаюць:
Эла Пэрнэл (Джынкс з «Аркейн») і Кайл Маклахлен (Дэйл Купер «Твін Пікс»).
👍6
Вітаю спадарства! Не сакрэт, што гульняў якія перакладзены на белрускую мову не так і шмат, але ў нас хапае людзей, якія актыўна працуюць над выпраўленнем гэтай сітуацыі, і зараз, кожны ахвотны можа дапамагчы аднаму з іх у перакладзе легендарнага Skyrim на беларускую мову!

Пошта для заявак — F1sher16@mail.ru

Арыгінальны допіс.
👍19❤‍🔥2
📰 Paradox запэўнівае, што з Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 усё добра.

Кіраўнік студыі Paradox Interactive Фрэдрык Вестэр запэўніў, што Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 усё яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы:

«Bloodlines 2 знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і мы паведамім вам больш, калі будзем гатовыя».

Па словах Вестэра, праект зараз знаходзіцца ў "добрых руках". Пры гэтым студыю, якая займаецца гульнёй, усё яшчэ не выдаюць:

«Мы аддаем перавагу даць студыі магчымасць працаваць над гульнёй і не адцягвацца на фанатаў, якія несумненна будуць пільна сачыць за праектам».

Праект адклалі на пэўны тэрмін у лютым 2021 года, калі сіквелам перасталі займацца прадстаўнікі Hardsuit Labs. Як высветлілася пазней, гульня ўвогуле была на мяжы адмены, аднак яе выратавала тая самая неназваная студыя, якая прапанавала новую ідэю.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі No More Heroes 3 прадставілі новы трэлер гульні і абвясцілі дату рэлізу.

Трэвіс Тачдаун вяртаецца ў горад Santa Destroy пасля дзесяцігадовай адсутнасці. Яго погляду паўстае велізарны штучны востраў-метраполіс і лунаючы над ім загадкавы аб'ект. З якімі вар'яцтвамі Трэвіс сутыкнецца на гэты раз?!

Рэліз адбудзецца 11 кастрычніка ў Амерыцы і 14 кастрычніка ў Эўропе на PlayStation, Xbox і PC.
👍2😢2🤔1
📰 У сетку выцеклі скрыншоты і пачатковая сцэна рэмейку The Last of Us.

У сетку выцеклі сцэна з пачатку рэмейку першай The Last of Us, а таксама некалькі скрыншотаў гульні, якія ўжо паспелі параўнаць з арыгіналам.

Інсайдэр запэўнівае, што ў рэмейку няма геймплейных паляпшэнняў — па большай частцы яны закранаюць візуальны шэраг, у тым ліку анімацыі і гукі.

УВАГА! У відэа змяшчаюцца спойлеры, калі вы не гулялі ў арыгінал але збіраецеся гуляць у рэмэйк, то лепш устрымацца ад прагляду!
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Electronic Arts прадставіла дэбютны трэйлер FIFA 23

Нагадваем, што FIFA 23 стане апошняй гульнёй ў серыі. У далейшым праект атрымае новую назву – EA Sports FC. Дадзенае рашэнне было прынята кампаніяй з-за заканчэння ліцэнзіі і высокага кошту падаўжэння эксклюзіўных правоў. Дэвід Джэксан, віцэ-прэзідэнт EA Sports, таксама заявіў аб жаданні кампаніі рухацца ў іншым кірунку. Будаваць "брэнд будучыні" не прывязаны да якой-небудзь арганізацыі.

У планах самой FIFA стварэнне новых гульняў серыі, але ўжо з іншым распрацоўшчыкам.

Гульня выйдзе 30 верасня на PlayStation, Xbox і PC.
📢 У сеціве з'явіліся сістэмныя патрабаванні PC-версіі «Чалавека-павука» Sony.

Асаблівасці выдання:

🔹Падтрымка тэхналогіі трасіроўкі прамянёў;
🔹Падтрымка тэхналогій NVIDIA DLSS і DLAA (для GeForce RTX), якія паляпшаюць выяву і частату кадраў;
🔹Шырокі выбар налад для кантролераў, у тым ліку і для DualSense з яго асаблівасцямі на PC;
🔹Падтрымка дасягненняў і хмарных захаванняў у Steam і EGS;
🔹Падтрымка розных манітораў.

Бонусы за папярэдні заказ:

🔸Ранні доступ да трох касцюмаў героя;
🔸Дадатковыя 5 ачкоў для прапампоўкі персанажа;
🔸Ранні доступ да павуковага дрону.

Рэліз запланаваны на 12 жніўня.
❤‍🔥4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Shop Titans і Tannenberg.

Shop Titansлепшы RPG-сімулятар крамніка. Стварайце магутнае абсталяванне, напаўняйце краму і прадавайце тавары... з нацэнкай! Наймайце герояў і даследуйце падзямелля, каб збіраць каштоўныя матэрыялы для майстэрства. У свеце Shop Titans ніколі не бывае сумна!

TannenbergПрыміце ўдзел у Першай сусветнай вайне з 64 гульцамі, удзельнічайце ў манеўраваных бітвах на Усходнім фронце. Вазьміце вінтоўку, рыхтуйце шаблю і трымайце супрацьгаз побач, калі вы рыхтуецеся прыняць удзел у адным з самых значных канфліктаў у гісторыі!

❗️Забраць гульні можна да 28 ліпеня.
👍5
📰 Ubisoft перанесла рэліз Avatar: Frontiers of Pandora.

Раней праект збіраліся выпусціць у 2023 фінансавым годзе разам з Mario + Rabbids: Sparks of Hope і пірацкай прыгодай Skull & Bones. Але планы змяніліся, прычым аб канкрэтных прычынах пераносу аўтары не паведамілі, згадаўшы пазней "абмежаванні вытворчасці" ў індустрыі.

Яшчэ на наступны фінансавы год перанелі нейкую невялікую прэміум-гульню, якую пакуль не анансавалі (верагодна гаворка ідзе пра Assassin's Creed Rift).

Цяпер гульню варта чакаць не раней за красавік 2023 года.
👍4😢1
📢 Sony і Naughty Dog афіцыйна паказалі геймплэй рэмейку The Last of Us.

Як адзначае Ніл Дракман (крэатыўны дырэктар, дызайнер, праграміст і супрэзідэнт Naughty Dog), яго (рэмейк) хацелі зрабіць такім жа прыгожым ці нават прыгажэйшым, за другую частку. І ў роліку паказваюць, як, напрыклад, змяніліся мадэлі персанажаў і сам мір гульні. І ў цэлым Naughty Dog нагадвае, што па сутнасці ўвесь рэмейк быў створаны з нуля, каб рэалізаваць максімальна якасны візуал.

Акрамя таго, у рэмейку распрацоўшчыкі змаглі палепшыць нутрагульнявую фізіку, штучны інтэлект, гучанне гульні і многае іншае. А Джоэл, напрыклад, як і паказвала ўцечка, сапраўды будзе паляпшаць зброю, як у сіквеле.

Пры гэтым аматары хардкора змогуць ацаніць новы рэжым Permadeath, а яшчэ распрацоўшчыкі дададуць адмысловы рэжым для спідранэраў.

Рэліз рэмейку The Last of Us запланаваны на 2 верасня для PS5, а праз некаторы час гульня выйдзе і на PC.
👍4❤‍🔥1🤔1