Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Krafton (стваральнікі PUBG) прыступілі да актыўнай распрацоўкі свайго новага праекта Project Windless.

Аб тым, што Krafton, працуе над новай RPG стала вядома яшчэ ў мінулым годзе, тады праект называлі "карэйскім Ведзьмаром".
Гульня заснавана на раманах пісьменніка Ён-да Лі «Птушка, якая п'е слёзы» пра фантастычны сьвет, дзе існуюць чатыры абраныя расы, а мір падзелены на дзве часткі. Адна палова-гэта джунглі, якія насяляюць нагцы, а астатняя частка населена людзьмі, токкэбі і лекорнамі.

Дата рэлізу пакуль не вядома.
Больш артаў можна паглядзець тут.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Пасля зачыненага бэта-тэставання ў сетцы сталі з'яўляцца запісы геймплэя Zenless Zone Zero (гульні ад стваральнікаў Genshin Impact).

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам знішчана звышнатуральным бедствам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш свет з паралельных вымярэнняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы і трэба разгадаць атраду герояў.

▫️Відэа 1;
▫️Відэа 2;
▫️Відэа 3.

Дата рэлізу невядома.
🥴4
📰 PlayStation правяла апытанне гульцоў, з мэтай даведацца, ці гатовыя яны набываць NFT.

Апытаннем падзяліўся адзін з карыстачоў які атрымаў рассылку – у ёй у гульцоў пытаюцца аб тым, якога роду NFT яны былі б гатовыя набыць.

На выбар прапануюць:

▫️Прадметы звязаные з Evolution Championship Series (якая праходзіць зараз, у рамках якой і прайшло гэтае апытанне);
▫️Прадметы звязаныя з любімымі музыкамі;
▫️Прадметы звязаныя з любімымі кіберспартыўнымі камандамі/гульцамі;
▫️Прадметы звязаныя з PlayStation;
▫️Прадметы звязаныя з папулярнымі гульнявымі персанажамі.

Невядома ці сапраўды Sony збіраецца займацца NFT, аднак, гэта відавочнае "прамацванне" карыстальніцкіх кашалькоў і цярпення.

Раней кампанія анансавала сваю праграму лаяльнасці, у якой павінны будуць з'явіцца калекцыйныя прадметы, аднак было асобна падкрэслена, што гэта не NFT.
🤡7🥴5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі League of Legends прадставілі трэйлер абноўленага Ўдзіра.

У мінулым годзе фанаты прагаласавалі за абнаўленне Ўдзіра, які з'яўляецца адным з найстарэйшых герояў гульні. У трэйлеры распрацоўшчыкі з дапамогай урыўкаў, у якіх герой прымае розныя формы, дэманструюць некаторыя змены.

Верагодна абнаўленне з'явіцца на серверах разам са жнівеньскім патчам 12.16, які выходзіць 26 жніўня.
👍11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўшчыкі з SNK анансавалі новую частку серыі файтынгаў Fatal Fury / Garou.

Апошняя частка серыі выйшла ажно 23 гады таму, у 1999 годзе. З тых часоў персанажы серыі толькі наведвалі іншыя файтынгі ў якасці гасцявых персанажаў.

Акрамя тызера гульні, ніякай больш інфармацыі распрацоўшчыкі не падалі.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Tekken тызераць рэмейк адной з частак серыі.

Bandai Namco выпусціла новы трэйлер, прысвечаны будучаму турніру па Tekken 7 і абнаўленню файтынга (якое адбудзецца 17 жніўня).

Аднак самае цікавае чакае ў канцы роліка дзе аўтары намякаюць на рэмэйк (ці новую частку) Tekken, дэманструючы аблічча Кадзуі Місімы.
👍5
📢 Стваральнікі новага Call of Duty: Modern Warfare II назвалі даты бэта-тэставання мультыплэера.

▫️16-17 верасня — ранні доступ толькі для PlayStation;
▫️18-20 верасня — адкрытая бэта толькі для PlayStation;
▫️22-23 верасня — ранні доступ для Xbox і PC, адкрытая бэта для PlayStation;
▫️24-26 верасня — адкрытая бэта на ўсіх плятформах.

Атрымаць ранні доступ змогуць толькі тыя, хто аформіў папярэдні заказ гульні.
Паўнавартасны рэліз Call of Duty: Modern Warfare II запланаваны на 28 кастрычніка.
👍7
📰 У бэта-версію кліента Steam дадалі падтрымку кантролераў Joy-Con ад Nintendo Switch.

Абноўлены кліент можа працаваць з Joy-Con па асобнасці, і ў пары — як адзіны кантролер.

Жадаючым паспрабаваць новую магчымасць гульнявой плятформы давядзецца запісацца ў праграму бэта-тэставання Steam (для гэтага неабходна актываваць адпаведную опцыю ў наладах кліента). Пры гэтым важна памятаць, што кантролеры Nintendo Joy-Con падключаюцца толькі па Bluetooth.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Шутэр ARC Raiders (ад былых супрацоўнікаў DICE) перанеслі на 2023 год.

Праект разгортваецца ў свеце, дзе адбыўся апакаліпсіс, а людзі вымушаны змагацца з вялікімі машынамі,прышэльцаў, якія ўварваліся на планету. У мінулым аўтары адзначалі, што ў бітвах давядзецца ўлічваць элементы асяроддзя і фізіку.

Распрацоўнікам спатрэбіўся дадатковы час, каб цалкам рэалізаваць патэнцыял гульні, якую яны назвалі "вельмі амбіцыйнай".
👍2
📰 У гонар ужо мінулага дня ката, стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl паказалі свайго "коціка".

"Вельмі ўтойлівы і спрытны мутант. На працягу многіх гадоў апавяданні пра яго лічыліся простымі казкамі. Сваю назву Баюн атрымаў з-за гарлавых мяшкоў, якія дазваляюць мутант імітаваць усе віды гукаў, у тым ліку чалавечую мову".

Кот-Баюн гэта выразаны (за выключэннем аднаго пудзіла) мутант, канцэпт якога прысутнічаў як у "Цені Чарнобыля", так і ў "Чыстым небе".
Судзячы па ўсім, ёсць імавернасць, што гульцы змогуць сутыкнуцца з ім у новай частцы гульні.
10👍2
📢 Распрацоўнікі з Firaxis Games ізноў вырашылі адкласці рэліз Marvel's Midnight Suns.

*"*У нас ёсць важная інфармацыя, якой мы хочам падзяліцца адносна даты запуску нашай гульні.
Пасля абмеркавання з камандай мы прынялі
рашэнне перанесці тэрміны запуску Marvel's Midnight Suns, каб забяспечыць нашым фанатам найлепшыя ўражанні.

Мы ведаем, што фанаты з нецярпеннем чакаюць гульню, але праект вельмі вялікі, і нам патрабуецца больш часу, каб у канчатковым выніку ўсё працавала як трэба!"


Цяпер датай рэлізу гульні значыцца 31 сакавіка 2023 года.
📰 Gamescom 2022 абяцаюць адкрыць паказам больш за 30 гульняў.

Па словах Джэфа Кілі, цырымонія адкрыцця Gamescom 2022 працягнецца 2 гадзіны і будзе ўключаць у сябе дэманстрацыю больш за 30 гульняў.

Вядома, што на цырымоніі адкрыцця прэзентуюць новую гульню ад стваральнікаў Subnautica — пакрокавую стратэгію ў навукова-фантастычным сеттынгу.

Мерапрыемства пачнецца 23 жніўня, а 21:00 па Менску.
Спіс удзельнікаў можна паглядзець тут.
🔥6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Амбіцыйны мод перанослы Half-Life 2 у VR, хутка выходзіць у адчыненую бэту.

«Вітаем усіх! Чаканне амаль скончылася - публічная бэта-версія Half-Life 2: VR стартуе ў верасні. І так, мы маем на ўвазе гэты год :)».

Мод зараз праходзіць закрытае тэставанне. Ён працуе на SteamVR, таму любую гарнітуру, якая скарыстоўвае плятформу Steam, можна выкарыстоўваць для гульні ў Half-Life 2: VR. Мод быў пратэставаны на гарнітурах Index, Quest, Vive і Pimax.

Half-Life 2 VR можна будзе спампаваць бясплатна, але для гульні патрабуецца копія Half-Life 2. На дадзены момант незразумела, ці будзе мод запушчаны ў самім Steam:

«Мы ўсё яшчэ чакаем адабрэння ад Valve, і мы не ведаем, колькі яшчэ гэта зойме».

Сачыць за навінамі можна на афіцыйным сайце мадыфікацыі.
🤩6
📢 Аўтары перазапуску Saints Row прадставілі новы геймплейны трэйлер гульні.

У роліку прадэманстравалі асноўныя механікі гульні, а менавіта: вайну банд, кіраванне ўласнай групоўкай, кастамізацыю базы і персанажа.

Рэліз адбудзецца 23 жніўня, на PS5, PS4, Xbox Series, Xbox One і PC.
👍1
📢 Стваральнікі Warhammer 40,000: Darktide абвясцілі аб старце закрытага тэставання гульні.

Закрытае тэставанне адбудзецца 12 жніўня з 19:00 да 23:00 і 13 жніўня з 0:00 да 04:00 па Менску.
Для таго, каб прыняць удзел, трэба пазначыць сваю электронную пошту на сайце распрацоўшчыкаў. Пасля гэтага на ваш адрас прыйдзе ліст, у якім неабходна будзе распавесці інфармацыю аб плятформе, на якой вы гуляеце (калі гэта PC, трэба будзе азначыць яго характарыстыкі).

Варта памятаць, што рэгістрацыя не гарантуе месца ў тэставанні!

Паўнавартасны рэліз Warhammer 40,000: Darktide прызначаны на 30 лістапада.
👍3😢1
📰 На сайце PlayStation з'явіўся раздзел з гульнямі для ПК.

У
спісе будучых рэлізаў значацца:

▫️Marvel's Spider-Man Remastered (Рэліз адбудзецца 12 жніўня);
▫️ Marvel's Spider-Man: Miles Morales (Рэліз плануецца на восень 2022 года);
▫️ UNCHARTED: Legacy of Thieves Collection (Рэліз запланаваны на 2022 год).

Рэліз на PC ужо адбыўся:

▫️God of War;
▫️Horizon Zero Dawn;
▫️Days Gone;
▫️Predator Hunting Grounds;
▫️HELLDIVERS.

Кампанія просіць сачыць за навінамі (што відавочна кажа аб намеры і далей партаваць свае гульняў на PC).
Акрамя таго, на старонцы азначана, што на дадзены момант для гульні на PC не патрабуецца ўліковы запіс PlayStation Network.
🔥6😁1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Cook, Serve, Delicious! 3?!.

Cook, Serve, Delicious! 3?! — Рыхтуйце, абслугоўвайце і кіруйце сваім грузавіком з ежай, калі дастаўляючы сотні розных страў па ўсёй разбуранай вайной Амерыцы ў гэтым маштабным сіквеле мільённай серыі!

❗️Забраць гульню можна да 18 жніўня.
👍6