Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Arkane пацьвердзілі, што дзеяньне Deathloop і Dіshonored разгортваецца ў адным сусьвеце.

Фанаты разважалі аб падобнай магчымасьці з самага рэлізу Deathloop, разьбіраючы розныя намёкі, якія знаходзілі ў гульні. І іх тэорыі аказаліся праўдзівымі, гэта пацьвердзіў творчы дырэктар праекта Дынга Бакаба.

Паводле яго словаў, Deathloop — гэта адна з варыяцый будучага сьвету Dіshonored, чыё дзеяньне разгортваецца праз шмат гадоў пасьля Dishonored: Death of the Outsіder. Стваральнікі спэцыяльна разьмясьцілі ў новым праекце разнастайныя адсылкі для фанатаў, разьлічваючы на іх кемлівасьць.
5👍2🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У гонар 25-годзьдзя Fallout аўтары арыгінала расказалі аб стварэньні культавай сэрыі.

Стваральнікі арыгінальнай Fallout (Фергус Уркхарт, Леанард Баярскі, Цім Кейн і Браян Фарга), у гонар юбілею гульні, выпусьцілі ролік, у якім распавялі аб зараджэньні канцэпцыі праекта.

Цім Кейн марыў стварыць RPG, дзе ў гульцоў прысутнічаў шырокі выбар разьвіцьця падзеяў, які залежыць толькі ад іх і магчымасьць прайсьці гульню рознымі шляхамі.
У працэсе распрацоўкі паміж стваральнікамі ўзьнікла спрэчка, Баярскі хацеў зрабіць гульню змрочнай, Уркхарт ж не хацеў рабіць гульню маркотнай і дэпрэсыўнай, у выніку ”асаблівым інгрэдыентам” іх супольнага праекта стаў гумар (які праўда ўсё роўна атрымаўся чорным).

Менавіта Баярскаму прыйшла ідэя, што сусьвет гульні павінен прадстаўляць ідэалізаваную вэрсыю сьвету ў духу фільмаў 50-х, які пры гэтым перажыў апакаліпсіс, у пачатку іншыя стваральнікі не ацанілі гэтую ідэю, але пазьней прызналі яе творчы патэнцыял.
🔥3👍2❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі A Plague Tale: Requіem прадставілі сьвежы геймплэйны ролік гульні.

Раней Focus Entertaіnment гэтак жа прадставілі сыстэмныя патрабаваньні гульні:

▫️Мінімальныя:
Працэсар: Іntel Core і5-4690K (3.5 GHz)/AMD FX-8300 (3.3 GHz)
Апэратыўная памяць: 16 GB АЗП
Відэакарта: 4 GB, GeForce GTX 970/Radeon RX 590
Месца на дыску: 55 GB

▫️Рэкамэндуемыя:
Працэсар: Іntel Core і7-8700K (3.7 GHz) / AMD Ryzen 5 3600 (3.6 GHz)
Апэратыўная памяць: 16 GB АЗП
Відэакарта: 8 GB, GeForce RTX 3070/Radeon RX 6800 XT
Месца на дыску: 55 GB

Рэліз A Plague Tale: Requiem адбудзецца 18 кастрычніка на PS5, Xbox Series (+Game Pass) і PC.
👍5
📰 Стваральнікі Tomb Raіder аб’ядналіся з фанатамі для стварэньня мульфільма Tomb Raіder: The Myth of El Hawa.

Сцэнарыст Tomb Raіder, актрыса агучваньня Лары Крофт і прыхільнікі сэрыі аб’ядналі намаганьні, каб стварыць мультыплікацыйны фільм Tomb Raіder: The Myth of El Hawa.

Мэта стварэньня - запоўніць сюжэтную дзірку якая ўтварылася паміж Tomb Raіder: The Last Revelatіon і Tomb Raіder: The Angel of Darkness.

У канцы чацьвёртай нумарной часткі сэрыі Лара Крофт аказваецца ў пастцы пад руінамі храма, пятая ж была прысьвечана зусім іншым эпізодам яе падарожжаў (з-за недахопу часу стваральнікам прыйшлося выразаць шэраг сцэн і падзеяў, якія маглі б усё растлумачыць).

Зараз аб тым, як Лары ўдалося зьбегчы разбуранага храма й аб яе дарозе да Парыжа, раскажуць у новым мультыплікацыйным фільме, анляйн прэм’ера якога адбудзецца 21 кастрычніка на YouTube.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubіsoft выпусьціла рэлізны, кінематаграфічны трэйлер Marіo + Rabbіds Sparks of Hope.

Сіквел тактычнага красовер пра Марыо й шалёных Трусаў. Па сюжэце гульцам трэба выйсьці за межы Грыбнага каралеўства, адправіўшыся ў космас змагацца з войскам паслугачоў Курсы!

Рэліз адбудзецца 20 кастрычніка на Nintendo Switch.
😁6👍1
Новы дзень — новы беларускі пераклад!

На гэты раз, завершаны й дададзены ў гульню афіцыйна (не выключаны памылкі)!

Home Garden Lulu — гэта расслабляльны сімулятар аранжарэі, дзе вам трэба даглядаць за жабамі, сачыць за кветкамі й расьлінамі, упрыгожваць памяшканьні прыгожымі прадметамі.

Калі знойдзеце памылкі ў перакладзе, то пішыце пра іх сюды.

P.S.
Гульня для тэлефона.
👍19🥰5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўшчыкі Need for Speed Unbound прадставілі геймплэйны ролік гульні.

Распрацоўнікі абяцаюць гульцам сюжэтную кампанію (гісторыя двух сяброў, чые дарогі разышліся пасьля рабаваньня ў аўтасалоне, гульцу трэба будзе вяртаць скрадзеныя аўта), розныя рэжымы гульні й аўтапарк які складаецца амаль з 150 аўтамабіляў.

Рэліз прызначаны на 2 сьнежня для PS5, Xbox Series і PC.
👍10👎4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nox Noctis аб'явіла дату рэлізу свайго дэбютнага праекта, хорару — Do Not Open.

Do Not Open — гэта хорар-гульня ад першай асобы, заснаваная на працэдурным стварэньні галаваломак і клясычнай мэханіцы сурвайвал-хорар, якая павялічвае магчымасьць прайграць!
Цік-так. Гадзіньнік спыняецца, і атмасфэру можна разрэзаць нажом. Не разумеючы, як, але Майк ведае, што ён павінен выбрацца адтуль. Ён несьвядома разумее, што надыходзіць штосьці злое й што гадзіньнік папярэджвае яго. Ці ўдасца яму ўцячы?

Рэліз адбудзецца 15 лістапада на РС і PlayStation 5, гэтак жа праект будзе падтрымліваць VR прылады.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 KІTE Games выпусьцілі новы трэйлер сярэднявечнай стратэгіі The Valіant.

Аб’яднайце намаганьні ў рэжыме каапэратыўнай гульні Last Man Standіng! Выкарыстоўвайце здольнасьці й таленты вашых герояў, сьцеражыцеся нападаў ворагаў і, самае галоўнае, паспрабуйце захаваць сваіх сяброў у жывых!

Рэліз адбудзецца 19 кастрычніка на PC, дата выхаду на кансолях пакуль што не называецца.
👍4
📢 Crash Bandicoot 4: It’s About Time усё ж выйдзе ў Steam.

Над Crash Bandicoot 4: It's About Time (рэліз якой адбыўся ў 2020 годзе) працавалі Toys for Bob, Beenox, Hardsuit Labs, Iron Galaxy Studios і Activision, і менавіта з-за апошніх доўгі час гульня была эксклюзівам Battle.net.

Афіцыйна аб зьяўленьне гульні ў Steam яшчэ не абвешчана, але карыстальнікі самі знайшлі старонку плятформера ў краме й дату рэлізу — 18 кастрычніка.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Velva Games (якая складаецца з былых супрацоўнікаў EA і Riot Games) анансавала Evercore Heroes.

У Evercore Heroes вас чакае зусім новы спаборніцкі вопыт PVE. Чатыры каманды, кожная з чатырох герояў, з разнастайнага й магутнага сьпісу будуць змагацца за тое, каб першай зьнішчыць эпічнага боса. Абярыце склад каманды, авалодайце унікальнымі навыкамі свайго героя й змагайцеся да перамогі!

Дата рэлізу не называецца.
Жадаючыя могуць запісацца з 13-16 кастрычніка на бэта-тэст.
👍4🤔2🌚1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Cuphead абвясьцілі аб выпуску фізычнага выданьня гульні для кансоляў.

Фізычнае выданьне стандартнай і калекцыйнай вэрсыі гульні выйдзе для Nіntendo Swіtch, Xbox One і PS4 6 сьнежня.

У яго ўвойдзе: сама гульня, DLC The Delіcіous Last Course, 6 калекцыйных карт, новы арт і парачка цэртыфікатаў. А ў калекцыйную вэрсыю яшчэ ўключаць карту сьвету, музычную шкатулку й марыянэтку галоўнага героя з маленькай дэкарацыяй тэатра.
🤩3👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Darkwood і ToeJam & Earl: Back in the Groove!.

Darkwoodновы погляд на survіval horror. Зьбірайце сьмецьце й дасьледуйце багаты сьвет, які ўвесь час зьмяняецца, а потым прытуліцеся ў сваё сховішча й маліцеся аб ранішнім сьвятле!

ToeJam & Earl: Back in the Groove!гэта спалучэньне лепшых функцый клясычных кансольных гульняў з масай паляпшэньняў. Адчуйце арыгінальную гульню-рагалік з новым онлайн і мясцовым каапэратывам для 4 чалавек!

❗️Забраць гульні можна да 20 кастрычніка.
🔥3👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve выпусьціла абнаўленьне для мабільнага дадатку Steam.

«Мы цалкам перарабілі мабільнае прыкладаньне Steam, якое зараз можа пахваліцца новым фрэймворкам, новым дызайнам і новымі функцыямі. Вы па-ранейшаму зможаце праглядаць краму, атрымліваць коды Steam Guard і пацьвярджаць абмены. Акрамя таго, зараз прыкладаньне дае ўваход у рахунак з дапамогай QR-кода, больш прадуманыя апавяшчэньня й новы від бібліятэкі».

Сярод усяго, варта адзначыць:

▫️Новы, зручны й інфарматыўны дызайн;
▫️Новая магчымасьць уваходу, у акаўнт з дапамогай QR-коду;
▫️Выдаленая загрузка гульняў і абнаўленьняў на ваш кампутар, якая кіруецца вамі прама з тэлефона;
▫️Магчымасьць падключыць да дадатку некалькі акаўнтаў Steam;
▫️Наладжвальныя апавяшчэньня Steam: сьпіс жаданага, зьніжкі, камэнтары, абмены, абмеркаваньня, запрашэньня ў сябры й іншае.

Абнаўленьне ўжо даступна ў App Store і Google Play, а таксама як самастойны APK-файл.
👍9🏆1
📰 Bethesda прадставіла першае відэа з новай сэрыі ролікаў, якія раскрываюць падрабязнасьці Starfіeld.

Starfіeld мае шмат крыніц натхненьня. У відэа, Тод Говард пералічыў такія гульні як: SunDog: Frozen Legacy (1984г.), Traveller (настольная гульня 1977г.)

Каманда Bethesda лічыць Starfіeld «цьвёрдай навуковай фантастыкай», пры стварэньні гульні распрацоўшчыкам нават прыйшлося чытаць падручнік па квантавай фізіцы, каб прымяніць атрыманыя веды ў гульнявой прасторы. Але ў выніку некаторыя элемэнты аказаліся занадта хардкорнымі, напрыклад, трата паліва, таму прыйшлося іх спрасьціць.

Гульню абяцаюць зрабіць значна больш ”глыбокай”, чым папярэднія гульні студыі. Па словах Говарда гульня перасягнула адзнаку ў 250 тысячаў радкоў дыялёгаў (для параўнаньня: Fallout 4 — 110 тыс; Skyrіm — 60 тыс.)

Свае асаблівасьці таксама ёсьць у рэдактара пэрсанажаў — выбіраючы асаблівасьць перадгісторыі трэба памятаць, што яны могуць мець нэгатыўныя эфэкты. Напрыклад, гулец атрымае дом, але павінен будзе выплачваць за яго грошы, ці ў гульца можа зьявіцца надакучлівы фанат, які будзе дарыць падарункі й г.д.

Рэліз Starfіeld заплянаваны для PC і Xbox на 29 сьнежня 2023 году.
👍4
📰 Астролагі аб'яўляюць новы этап кансольных войн (магчыма).

Mіcrosoft, у размове з Упраўленьнем па канкурэнцыі й рынках Вялікабрытаніі заяўляе, што Sony вырашыла заблякаваць Xbox Game Pass на PlayStatіon.

Пасьля завяршэньня зьдзелкі аб куплі Actіvіsіon Blіzzard, Mіcrosoft плянуе ўключыць кантэнт выдаўца ў Xbox Game Pass, такім чынам павысіўшы каштоўнасьць падпіскі й зрабіўшы яе яшчэ больш прывабнай для геймераў, што аднак вельмі не падабаецца Sony, якая дзеля абароны сваіх прыбыткаў вырашыў не ўключаць сьвежыя праекты Actіvіsіon у PlayStatіon Plus, пазбавіўшы тым самым сваіх гульцоў доступу да іх.

Раней Sony назвала гэтую зьдзелку ”нэгатыўнай для індустрыі", аднак падкрэсліўшы, што не мае нічога супраць яе.
🌚9👍2