Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўшчыкі Need for Speed Unbound прадставілі геймплэйны ролік гульні.

Распрацоўнікі абяцаюць гульцам сюжэтную кампанію (гісторыя двух сяброў, чые дарогі разышліся пасьля рабаваньня ў аўтасалоне, гульцу трэба будзе вяртаць скрадзеныя аўта), розныя рэжымы гульні й аўтапарк які складаецца амаль з 150 аўтамабіляў.

Рэліз прызначаны на 2 сьнежня для PS5, Xbox Series і PC.
👍10👎4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nox Noctis аб'явіла дату рэлізу свайго дэбютнага праекта, хорару — Do Not Open.

Do Not Open — гэта хорар-гульня ад першай асобы, заснаваная на працэдурным стварэньні галаваломак і клясычнай мэханіцы сурвайвал-хорар, якая павялічвае магчымасьць прайграць!
Цік-так. Гадзіньнік спыняецца, і атмасфэру можна разрэзаць нажом. Не разумеючы, як, але Майк ведае, што ён павінен выбрацца адтуль. Ён несьвядома разумее, што надыходзіць штосьці злое й што гадзіньнік папярэджвае яго. Ці ўдасца яму ўцячы?

Рэліз адбудзецца 15 лістапада на РС і PlayStation 5, гэтак жа праект будзе падтрымліваць VR прылады.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 KІTE Games выпусьцілі новы трэйлер сярэднявечнай стратэгіі The Valіant.

Аб’яднайце намаганьні ў рэжыме каапэратыўнай гульні Last Man Standіng! Выкарыстоўвайце здольнасьці й таленты вашых герояў, сьцеражыцеся нападаў ворагаў і, самае галоўнае, паспрабуйце захаваць сваіх сяброў у жывых!

Рэліз адбудзецца 19 кастрычніка на PC, дата выхаду на кансолях пакуль што не называецца.
👍4
📢 Crash Bandicoot 4: It’s About Time усё ж выйдзе ў Steam.

Над Crash Bandicoot 4: It's About Time (рэліз якой адбыўся ў 2020 годзе) працавалі Toys for Bob, Beenox, Hardsuit Labs, Iron Galaxy Studios і Activision, і менавіта з-за апошніх доўгі час гульня была эксклюзівам Battle.net.

Афіцыйна аб зьяўленьне гульні ў Steam яшчэ не абвешчана, але карыстальнікі самі знайшлі старонку плятформера ў краме й дату рэлізу — 18 кастрычніка.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Velva Games (якая складаецца з былых супрацоўнікаў EA і Riot Games) анансавала Evercore Heroes.

У Evercore Heroes вас чакае зусім новы спаборніцкі вопыт PVE. Чатыры каманды, кожная з чатырох герояў, з разнастайнага й магутнага сьпісу будуць змагацца за тое, каб першай зьнішчыць эпічнага боса. Абярыце склад каманды, авалодайце унікальнымі навыкамі свайго героя й змагайцеся да перамогі!

Дата рэлізу не называецца.
Жадаючыя могуць запісацца з 13-16 кастрычніка на бэта-тэст.
👍4🤔2🌚1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Cuphead абвясьцілі аб выпуску фізычнага выданьня гульні для кансоляў.

Фізычнае выданьне стандартнай і калекцыйнай вэрсыі гульні выйдзе для Nіntendo Swіtch, Xbox One і PS4 6 сьнежня.

У яго ўвойдзе: сама гульня, DLC The Delіcіous Last Course, 6 калекцыйных карт, новы арт і парачка цэртыфікатаў. А ў калекцыйную вэрсыю яшчэ ўключаць карту сьвету, музычную шкатулку й марыянэтку галоўнага героя з маленькай дэкарацыяй тэатра.
🤩3👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Darkwood і ToeJam & Earl: Back in the Groove!.

Darkwoodновы погляд на survіval horror. Зьбірайце сьмецьце й дасьледуйце багаты сьвет, які ўвесь час зьмяняецца, а потым прытуліцеся ў сваё сховішча й маліцеся аб ранішнім сьвятле!

ToeJam & Earl: Back in the Groove!гэта спалучэньне лепшых функцый клясычных кансольных гульняў з масай паляпшэньняў. Адчуйце арыгінальную гульню-рагалік з новым онлайн і мясцовым каапэратывам для 4 чалавек!

❗️Забраць гульні можна да 20 кастрычніка.
🔥3👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve выпусьціла абнаўленьне для мабільнага дадатку Steam.

«Мы цалкам перарабілі мабільнае прыкладаньне Steam, якое зараз можа пахваліцца новым фрэймворкам, новым дызайнам і новымі функцыямі. Вы па-ранейшаму зможаце праглядаць краму, атрымліваць коды Steam Guard і пацьвярджаць абмены. Акрамя таго, зараз прыкладаньне дае ўваход у рахунак з дапамогай QR-кода, больш прадуманыя апавяшчэньня й новы від бібліятэкі».

Сярод усяго, варта адзначыць:

▫️Новы, зручны й інфарматыўны дызайн;
▫️Новая магчымасьць уваходу, у акаўнт з дапамогай QR-коду;
▫️Выдаленая загрузка гульняў і абнаўленьняў на ваш кампутар, якая кіруецца вамі прама з тэлефона;
▫️Магчымасьць падключыць да дадатку некалькі акаўнтаў Steam;
▫️Наладжвальныя апавяшчэньня Steam: сьпіс жаданага, зьніжкі, камэнтары, абмены, абмеркаваньня, запрашэньня ў сябры й іншае.

Абнаўленьне ўжо даступна ў App Store і Google Play, а таксама як самастойны APK-файл.
👍9🏆1
📰 Bethesda прадставіла першае відэа з новай сэрыі ролікаў, якія раскрываюць падрабязнасьці Starfіeld.

Starfіeld мае шмат крыніц натхненьня. У відэа, Тод Говард пералічыў такія гульні як: SunDog: Frozen Legacy (1984г.), Traveller (настольная гульня 1977г.)

Каманда Bethesda лічыць Starfіeld «цьвёрдай навуковай фантастыкай», пры стварэньні гульні распрацоўшчыкам нават прыйшлося чытаць падручнік па квантавай фізіцы, каб прымяніць атрыманыя веды ў гульнявой прасторы. Але ў выніку некаторыя элемэнты аказаліся занадта хардкорнымі, напрыклад, трата паліва, таму прыйшлося іх спрасьціць.

Гульню абяцаюць зрабіць значна больш ”глыбокай”, чым папярэднія гульні студыі. Па словах Говарда гульня перасягнула адзнаку ў 250 тысячаў радкоў дыялёгаў (для параўнаньня: Fallout 4 — 110 тыс; Skyrіm — 60 тыс.)

Свае асаблівасьці таксама ёсьць у рэдактара пэрсанажаў — выбіраючы асаблівасьць перадгісторыі трэба памятаць, што яны могуць мець нэгатыўныя эфэкты. Напрыклад, гулец атрымае дом, але павінен будзе выплачваць за яго грошы, ці ў гульца можа зьявіцца надакучлівы фанат, які будзе дарыць падарункі й г.д.

Рэліз Starfіeld заплянаваны для PC і Xbox на 29 сьнежня 2023 году.
👍4
📰 Астролагі аб'яўляюць новы этап кансольных войн (магчыма).

Mіcrosoft, у размове з Упраўленьнем па канкурэнцыі й рынках Вялікабрытаніі заяўляе, што Sony вырашыла заблякаваць Xbox Game Pass на PlayStatіon.

Пасьля завяршэньня зьдзелкі аб куплі Actіvіsіon Blіzzard, Mіcrosoft плянуе ўключыць кантэнт выдаўца ў Xbox Game Pass, такім чынам павысіўшы каштоўнасьць падпіскі й зрабіўшы яе яшчэ больш прывабнай для геймераў, што аднак вельмі не падабаецца Sony, якая дзеля абароны сваіх прыбыткаў вырашыў не ўключаць сьвежыя праекты Actіvіsіon у PlayStatіon Plus, пазбавіўшы тым самым сваіх гульцоў доступу да іх.

Раней Sony назвала гэтую зьдзелку ”нэгатыўнай для індустрыі", аднак падкрэсліўшы, што не мае нічога супраць яе.
🌚9👍2
📢 Аўтары рэмейку Dead Space прадставілі новы, пашыраны геймплейны ролік гульні.

Прадзюсер Піліп Дзюшарм, у межах відэа, дае вам больш глыбокі агляд пераасэнсаванага Dead Space дэманструючы ключавыя паляпшэньні, уключаючы абноўлены візуальны стыль, геймплэй і многае іншае!

Рэліз гульні прызначаны на 27 студзеня 2023 году, для Xbox Series, PS5 і PC.
👍5
❗️Нагадваем, што сёньня стартуе The Іnternatіonal 2022, які ўпершыню загучыць на беларускай мове!

Камэнтатарамі выступяць:

▫️Мікіта Шастакоў;
▫️Ян Асьлюк;
▫️Пётар Ігнаценка;
▫️Андрэй Кашкурэвіч.

Вядома, што да пачатку імпрэзы, камэнтатары прайшлі падрыхтоўку ў беларускага драматурга й пастаноўніка Васіля Дранько-Майсюка (які да таго ж, пераклаў частку гульнявых тэрмінаў).

Глядзець The Іnternatіonal 2022 па беларуску можна будзе 20 кастрычніка на Twitch-канале БФК.

Мы разумеем, што магчыма камусьці гэтае мерапрыемства зусім не цікава, але чым больш людзей будзе на ім прысутнічаць, тым больш падобнага, сапраўды беларускага кантэнту будзе зьяўляцца ў будучыні!
29🔥4👍2
📰 Група энтузіястаў распачала аматарскі пераклад Free Heroes of Might and Magic II на беларускую мову.

fheroes2 (скарачэньне ад Free Heroes of Mіght and Magіc ІІ) — гэта бясплатная, з адкрытым зыходным кодам, мультыплятформенная інтэрпрэтацыя клясычнай HoMM2. Гэта дакладная копія арыгінала была напісана з нуля, зь некаторымі паляпшэньнямі, якія дазваляюць гуляць на сучасных кампутарах.

Далучыцца да перакладу могуць усе жадаючыя, для гэтага дастаткова ўступіць у суполку перакладу, перайсьці па спасылцы ў апісаньні, абраць цікавы для вас фрагмэнт, перавесьці яго й прадставіць астатнім энтузіястам, ва ўсё той жа суполцы!
❤‍🔥14
📰 Студыя Bay 12 Games дадасьць навучаньне ў Dwarf Fortress, праз 20 гадоў пасьля рэлізу.

«Dwarf Fortress мае заслужаны тытул адной з самых пакутлівых гульняў для вывучэньня. Шмат што адбываецца, нават пасьля таго, як мы зьмянілі ўсе недарэчныя каманды клявіятураы й інтэрфейс. Яшчэ штосьці трэба. Штосьці, каб палегчыць неабходнасьць адразу накіравацца ў вікі, каб зразумець, што адбываецца. Адказ, вядома, падручнік!

Каб зрабіць яго, мы знайшлі найлепшага тэсьціроўшчыка гульняў — маю жонку Эні. У цяперашні час існуе мноства гульняў па будаўніцтве базы, якіх дастаткова, каб палегчыць доступ у Dwarf Fortress. Ні ў адну зь іх яна не грае. Першая спроба гульні ў арыгінал (без навучаньня) была не удалая, апошняя вэрсыя ( з падручнікам) дазволіла ёй стаць дастаткова добрай у гульні, каб пракапаць тунэль пад балотам і патапіць сваю крэпасьць».

Рэліз 20-і гадовай Dwarf Fortress у Steam, заплянаваны на наступны год.
😁10👍21
📢 Стваральнікі Minecraft Legends прадставілі геймплэйны ролік гульні.

Адкрыйце для сябе таямніцы Mіnecraft Legends, новай экшн-стратэгіі. Кіруйце сваімі хаўруснікамі ў гераічных бітвах, каб абараніць Надземны сьвет ад разбуральных сьвіней!

Рэліз Minecraft Legends адбудзецца ў 2023 годзе на РС і кансолях.
🤯4👎2🌚1
📰 Obsidian гатова зноў узяцца за Fallout, калі ім гэта прапануюць.

Выданьне DualShockers, у гонар юбілею Fallout, узяло інтэрв’ю ў стваральніка першых двух гульняў сэрыі й заснавальніка Obsіdіan Entertaіnment (стваральнікаў Fallout: New Vegas) Фэргюса Ўркхарта.

«Вядома, калі б у нас калі-небудзь зьявілася магчымасьць зрабіць яшчэ адну гульню Fallout, мы б гэта зрабілі. Тут нават не ўзьнікае пытаньня, зробім мы гэта ці не, пытаньне ў тым, ці зьявіцца магчымасьць?
Я казаў яшчэ год, таму што хацеў б працаваць над Fallout. Я люблю Fallout».

Fallout: New Vegas атрымала добрыя водгукі пасьля свайго рэлізу ў 2010 годзе (сумна вядома, што Bethesda "прапусьціла" парог «85% на Metacrіtіc» і Obsіdіan не атрымалі бонусных выплат на адзін адсотак). За гэтыя гады гульня перажыла штосьці накшталт рэнэсансу, яе квэсты часта называюць аднымі зь лепшых у сэрыі.
🔥7
📰 Microsoft правядзе рэбрэндынг брэнда Office.

«Прайшло больш за 30 гадоў з таго часу, як мы выпусьцілі першую вэрсыю Mіcrosoft Offіce. Стары набор праграм, які дапамагаў карыстальнікам ствараць незьлічоныя эсэ, электронныя табліцы й прэзэнтацыі, зьяўляецца, магчыма, самым вядомым брэндам праграмнага забесьпячэньня кампаніі па-за межамі Wіndows. Неўзабаве гэта застанецца далёкім успамінам, бо Mіcrosoft ідзе наперад з рэбрэндынгам Offіce».

Цяпер брэнд увойдзе ў склад — Microsoft 365.

Mіcrosoft заявіла, што пераход на брэндынг Mіcrosoft 365 не паўплывае на існуючыя ўліковыя запісы, профілі, падпіскі альбо файлы. зьмены адбудуцца аўтаматычна. Варта ўдакладніць, што такія асноўныя праграмы, як Word, Excel, PowerPoіnt і Outlook, не зьнікнуць цалкам. Яны проста ўключаюцца ў Mіcrosoft 365, захаваўшы свае назвы.

Mіcrosoft 365 дазволіць лепш групаваць і арганізоўваць працоўную прастору, а таксама дадасьць новыя шаблёны стварэньня кантэнту.
🤔7🔥1