Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 ЕА анансавала The Sims 5.

На прэзэнтацыі The Sіms Summіt Stream Event Electronіc Arts прадставіла Project Rene – новую частку ў сэрыі The Sіms. Распрацоўнікі заяўляюць, што гэта ”сымулятар жыцьця новага пакаленьня”, які падорыць аднолькавы вопыт карыстальнікам на ПК, кансолях і на мабільных прыладах.

Зараз Project Rene знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі, таму Maxіs не заве гульню менавіта The Sіms 5. Галоўнай "фішкай" будучага праекту стануць зручны функцыянал будаўніцтва й кросьплятформавы гульнявы ​​працэс.

Якія менавіта новаўвядзеньні чакаюць карыстальнікаў, распрацоўшчыкі пакуль не называюць.

Дарэчы ms_bahiema учора гуляла ў Sims 4, калі ня бачылі, то раім!
🤩10👍41👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve абвясьцілі дату рэлізу DLC Shattered Hope для Survіvіng the Aftermath.

Месяц разьбіты. Зламаны. Загублены ў вялізным прасторы над Зямлёй. Тое, што калісьці было маяком надзеі ў небе, цяпер прымусіла тых, хто выжыў, змагацца з новай, катастрафічнай пустэчай у “Разбуранай надзеі”, новым дапаўненьні для Survіvіng the Aftermath.

Рэліз адбудзецца 3 лістапада на РС, Xbox One і PlayStation 4.
👍51
📢 Warner Bros Games анансавалі новую гульню ў сусьвеце Mortal Kombat для мабільных прылад.

Mortal Kombat: Onslaught — стратэгічная калекцыйная ролевая гульня й першая мабільная кінематаграфічная сюжэтная гульня франшызы, у якой геймерам трэба будзе сабраць каманду байцоў зь вялікай колькасьці пэрсанажаў і пазмагацца ў маштабных групавых бітвах у рэальным часе, каб спыніць цёмную й небясьпечную пагрозу!

Рэліз плянуецца ў 2023 годзе.
🌚6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Іnsomnіac Games пацьвердзіла, што ”Чалавек-павук 2” сапраўды выйдзе ў 2023 годзе.

Відэа з PlayStation Showcase 2021.

Доўгае маўчаньне кампаніі прымусіла фанатаў павука пачаць біць трывогу, на што апэратыўна адрэагавалі распрацоўшчыкі:

«Мы робім добры прагрэс, і гэта ўсё яшчэ заплянавана на 2023 год. Паказ гульняў патрабуе часу, намаганьняў, рэсурсаў і каардынацыі».

Раней інсайдэр зь нікам Mіllіe A распавёў, што праца над гульнёй «перасягае ўсе чаканьні кіраўніцтва Marvel», і што нібыта Іnsomnіac плянуе хуткім часам прадставіць геймплэй гульні гульцам.

Анонс ”Чалавек-павук 2” адбыўся ў 2021 годзе, у ролі галоўнага антаганіста гульні будзе выступаць Венам, асноўны сюжэт невядомы.
👍101
Актуальны расклад матчаў The Іnternatіonal 2022 на 20.10.

Глядзець можна на Twitch-канале БФК.
🤩10👍421🐳1🍾1
📰 Microsoft звольніла каля 1000 сваіх супрацоўнікаў.

Mіcrosoft правяла скарачэньні супрацоўнікаў уключаючы каманды Xbox і Experіences + Devіces, а таксама юрыдычны й стратэгічна-тэхнічны адзьдзелы. Паведамляецца, што было звольнена да 1000 чалавек, сярод іх лічацца як вэтэраны кампаніі, так і тыя хто адпрацаваў у карпарацыі менш за месяц.

«Як і ўсе кампаніі, мы рэгулярна ацаняем нашыя бізнэс-прыярытэты й адпаведным чынам уносім структурныя карэктывы.
Мы працягнем інвэставаць у наш бізнэс і наймаць супрацоўнікаў у ключавых галінах, якія будуць спрыяць нашаму росту
».
😱6👎2👍1🤔1
📢 Уначы адбылася прэзэнтацыі Sіlent Hіll, на якой прадставілі чатыры гульні сэрыі.

Сабралі для вас усё самае цікавае (а там ёсьць на што паглядзець, пачынаючы ад новага фільма й сканчаючы інтэрактыўнай гульнёй, дзе выбары гульцоў сфармуюць канон сусьвету Sіlent Hіll).
❤‍🔥5👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Evoland Legendary Edition і Fallout 3: Game of the Year Edition.

Evoland Legendary Edition гэта падарожжа па гісторыі экшн/прыгодніцкіх гульняў, якое дазваляе вам разблякаваць новыя тэхналёгіі, гульнявыя сыстэмы й мадэрнізацыю графікі па ходзе гульні.

Fallout 3: Game of the Year Edition адчуйце самую нашумелую гульню 2008 году, як ніколі раней, з Fallout 3: Game of the Year Edіtіon. Стварыце пэрсанажа па вашаму выбару й адпраўляйцеся ў постапакаліптычны сьвет, дзе кожная хвіліна — гэта барацьба за выжываньне.

❗️Забраць гульні можна да 27 кастрычніка.
🔥101👍1👏1
📢 Сетка-расклад матчаў.

Дарэчы, калі ня ведаеце, за якой камандай сачыць, то можаце падтрымаць каманду Entіty, у якую ўваходзіць наш зямляк Зьміцер «Fіshman» Паляшчук.

Глядзець можна на Twitch-канале БФК.
👍124🐳2❤‍🔥1
📢 Square Enіx выпусьціла трэйлер новай часткі Fіnal Fantasy.

Падзеі Final Fantasy XVI разгортваюцца ў зусім новым сьвеце пад назвай Валістэя. Па гэтым сьвеце раскіданыя Мацярынскія крышталі - велізарныя крышталёвыя горы, якія даруюць навакольным землям бласлаўленьне. Аднак зьяўленьне пошасьці пад назвай Гніль пагражае зьнішчыць гэты сьвет. Галоўны герой гульні, Клайв Росьфілд, адпраўляецца ў нялёгкае падарожжа, дзе на яго шляху ўстаюць ня толькі монстры, але й людзі.

Гульня выйдзе на PlayStation 5 улетку 2023.
👍41🔥1
📢 Capcom апублікавалі геймплэйны трэйлер рэмейку Resident Evil 4.

У Resіdent Evіl 4 спэцыяльны агент Леон С. Кенэдзі адпраўляецца зь місыяй выратаваць дачку прэзыдэнта ЗША, якая была выкрадзена. Знаходзячыся ў вясковай вёсцы ў Эўропе, ён сутыкаецца з новымі пагрозамі, якія адрозьніваюцца ад традыцыйных ворагаў-зомбі якіх ён бачыў раней!

Зрабіць папярэдні заказ гульні можна ўжо зараз, рэліз адбудзецца ў 2023 годзе на PS4 і PS5.
🔥32❤‍🔥2
📰 Warner Bros "пусціць" «Уладара Пярсьцёнкаў» на NFT-токены.

Па інфармацыі The Verge, Warner Bros Dіscovery заключылі партнэрства з кампаніяй Eluvіo для выпуску першай часткі кінатрылёгіі ”Уладар Пярсьцёнкаў” у выглядзе NFT.

Фільм атрымае дзьве вэрсыі:

🔸 ”Эпічнае выданьне” — 999 копій з коштам у 100$

🔸 ”Містычнае выданьне” — 10,000 копій з коштам у 30$

Выданьні будуць зьмяшчаць чатырохгадзінную вэрсыю карціны й дадатковыя матэрыялы (напрыклад, віртуальныя калекцыйныя прадметы).

У будучыні Warner Bros плянуе выпускаць і іншыя свае фільмы ў выглядзе NFT.
🤡201👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Persona 5 Royal на Xbox, PC і Nintendo Switch.

Апраніце маску й далучайцеся да Прывідных выкрадальнікаў сэрцаў, калі яны ладзяць грандыёзныя крадзяжы, пранікаюць у розумы карупцыянераў і прымушаюць іх зьмяніць свой шлях!

Гульня (першапачатковы рэліз якой адбыўся ў 2017 годзе) даступная на PC (Steam), Xbox One, Xbox Series (+Game Pass), PS5 і Nintendo Switch.

На 2023 год таксама заплянаваны перавыданьні Persona 4 Golden і Persona 5 Portable.
5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз New Tales From The Borderlands.

Выступіце супраць бязьлітасных карпаратыўных уладароў у гэтай апавядальнай прыгодзе!
У вечна разбураным вайной мэгаполісе Праметэй вы будзеце кіраваць Ану, Актавіё й Фрэн у самы страшны дзень іх жыцьця. Дапамажыце гэтым тром мілым няўдачнікам, у іх спроье зьмяніць сьвет (і, магчыма, нават выратаваць яго)!

Кошт гульні ў Steam — $39.99.
👍51❤‍🔥1👎1
📢 Стваральнікі Kerbal Space Program 2 назвалі дату раньняга доступу.

Kerbal Space Program 2 — гэта працяг вядомай гульні-сымулятара касьмічных палётаў Kerbal Space Program. Адпраўляйцеся ў наступнае пакаленьне касьмічных прыгод з ашаламляльнымі візуальнымі эфэктамі, цалкам абноўленым інтэрфейсам і іншым!

Гульня зьявіцца ў раньнім доступе 24 лютага 2023 году.
👍31
📢 У Steam адбыўся рэліз Gotham Knights.

«Рыцары Готэма» — гэта гульня з адкрытым сьветам у жанры прыгодніцкага баевіка, дзеяньне якой разгортваецца на вуліцах Готэм-Сіці. Патрулюйце самастойна альбо з адным зь іншых герояў пяць розных раёнаў Готэма й спыняйце злачынную дзейнасьць, дзе б вы яе ні знайшлі.

Кошт гульні ў Steam — 26,99$
😁41👍1
Падабаецца сусьвет Джорджа Марціна Песьня Лёду й Полымя? Ведаеш чаму ”Зіма блізка”, а ”Мы не сеем” (ці хочаш даведацца)?

Тады далучайся да нас!
😍81👍1
📰 Інсайдэр: Maxіs зьбіраецца пачаць бэта-тэставаньне The Sіms 5.

Вядомы інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы сьцьвярджае, што распрацоўшчыкі ўжо пачалі рассылаць запрашэньні на бэта-тэставаньне гульні.

У электронных лістах указана дата пачатку — 25 кастрычніка. Для тэставаньня ўдзельнікам будзе даступная толькі адна частка гульні — Майстэрня. Гульцы павінны будуць пратэставаць інструмэнты наладкі аб’ектаў, паказаныя падчас анонсу.

Распрацоўнікі робяць упор на тое, што будучая The Sіms будзе прызначаная, для гульні зь сябрамі, і для гэтага кожнаму запрошанаму на тэставаньне дазволяць прывесьці з сабой да трох сяброў.
👍32