Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 PC Gaming Show 2022 пройдзе 12 чэрвеня, у 22:30 па Менску.

На прэзентацыі прадставяць больш за 45 гульняў. Свае новыя праекты анансуюць Klei Entertainment і 11 Bit Studios. Bohemia Interactive збіраецца расказаць пра Arma 4, а Paradox абяцае уявіць геймплэй Victoria 3.

Глядзець PC Gaming Show можна будзе на:

🔴 YouTube;
🟣 Twitch.

❗️Нагадваем, што ў гэты ж самы дзень, у 20:00 па Менску, адбудзецца прэзентацыя Xbox і Bethesda, пра якую мы паведамлялі раней.
👍4
📰 Акцёр Норман Рыдус пацвердзіў, што працуе над сіквелам Death Stranding.

Па словах Рыдуса, вытворчасць працягу стартавала зусім нядаўна, але дадатковых дэталяў аб праекце ён не расказаў.
Афіцыйна другую частку праекту Хідэа Кадзімы яшчэ не анансавалі.
Пра тое, што арыгінал можа атрымаць сіквел, згадвалася яшчэ летась - тады Рыдус заявіў, што Кадзіма вядзе перамовы адносна новай гульні.
👍4
📢 Выходныя выдаўца Paradox Interactive.

У
Steam идзе распродаж гульняў Paradox, самая вялікая зніжка дасягае 80%.

Таксама часова-дармовай стала гульня Stellaris, у якую можна гуляць да канца спродажу!

Сярод цікавага можна адзначыць:
🔹Crusader Kings III – 18.39$ (-20%);
🔹Surviving the Aftermath – 10.14$ (-30%);
🔹TYRANNY - GOLD EDITION – 11.04$ (-73%);
🔹PILLARS OF ETERNITY - DEFINITIVE EDITION – 4.99$ (-75%);
і інш.

❗️Спродаж скончыцца 23 траўня.
👍3
📰 Вядомы інсайдэр Oops Leaks апублікаваў у сваім твітары пералік гульняў, якія будуць прадстаўлены ў гэтым годзе. Ён не хавае, што частка спісу грунтуецца выключна на ягоных здагадках. Але ёсць у ім і праекты, у якіх ён практычна ўпэўнены.

🔴 — Не ўпэўнены 🟡 — Вельмі верагодна 🟢 — Амаль упэўнены

🟡 Awoved
🟢 Bioshock
🔴 Contraband
🟡 Guerrilla’s Multiplayer Game
🟢 Kojima’s New Game
🟢 The Last of Us Online
🟢 The Last of Us Remake
🟡 Metro 4
🟢 Mortal Kombat 12
🔴 PAYDAY 3
🟢 PRAGMATA
🟡 Project 007
🔴 Project Propaganda
🔴 Resident Evil 4 Remake
🟢 Skate 4
👍3
📰 Take-Two і Zynga завяршылі працэдуру зліцця.

Кошт здзелкі ацэньваецца ў 12,7 млрд. долараў (што на дадзены момант з'яўляецца найбуйнейшай здзелкай у гісторыі відэагульняў).

Zynga Inc — амерыканскі распрацоўшчык, які стварае відэагульні для сацыяльных сетак. Кампанія была заснавана ў красавіку 2007 года са штаб-кватэрай у Сан-Францыска.
Самай вядомай гульнёй з'яўляецца FarmVille, якая была запушчана на Facebook у чэрвені 2009 года, і якая на працягу шасці тыдняў мела каля дзесяці мільёнаў штодзённых актыўных карыстальнікаў.
📢 GSC Game World паведамляе, што распрацоўка S.T.A.L.K.E.R. 2 была адноўлена.

Дата рэлізу застаецца ранейшай (8 снежня 2022).
👍6
📢 Стваральнікі The Lord of the Rings: Gollum абвясцілі дату рэлізу — 1 верасня 2022г.

Daedalic Entertainment апісвае сваю гульню як прыгодніцкі стэлс-экшэн з цікавай механікай раздвойвання асоб і шырокімі ўзроўнямі ў эстэтыцы самога Толкіна (візуальная частка гульні ствараецца на базе малюнкаў пісьменніка).
Сюжэт пачынаецца ў крэпасці Барад-дур, але са слоў распрацоўшчыкаў, адным Мордорам справа не абмяжуецца.
👍3
📢 Стала вядома дата рэлізу новай Call of Duty: Modern Warfare II, гульня выйдзе — 28 кастрычніка 2022.

Хутчэй за ўсё, гэта апошняя штогадовая гульня серыі, наступны праект плануюць выпусціць не раней за 2024 год.
👍3
📰 З'явіліся новыя скрыншоты і арты хоррару The Callisto Protocol, над якім працуе Глен Шофілд, адзін са стваральнікаў першай Dead Space.

Дзеянне хоррара разгортваецца ў тым жа апавядальным сусвеце, што і PUBG: Battlegrounds , хоць і адбываецца на некалькі стагоддзяў у будучыні.

Рэліз гульні запланаваны на другую палову 2022 года.
👍5
📢 Распрацоўшчыкі Dune: Spice Wars прадставілі "дарожную мапу", расчыніўшы дэталі будучых абнаўленняў праекту.

Перш за ўсё абяцаюць дадаць мультыплэер, які падтрымлівае да чатырох гульцоў. На выбар будуць даступныя два рэжымы — кааператыў і звычайнае PvP.

Затым у праект уключаць новую фракцыю (магчыма, яшчэ адзін шляхетны дом з міфалогіі «Дзюны»).

Гэтыя новаўвядзенні павінны будуць выйці ўжо гэтым летам, астатнія абнаўленні пакуль нямаюць даты рэлізу.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць BioShock: The Collection.

У BioShock
: The Collection уваходзяць адразу тры абноўленныя гульні:

🔹BioShock
🔹BioShock 2
🔹BioShock Infinite

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
‼️Зборнік нельга забраць на акаут, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
🔥4
📢 Студыя Owlcat Games (Стваральнікі Pathfinder: Kingmaker і Pathfinder: Wrath of the Righteous) гатовяцца прадставіць сваю новую гульню.

Распрацоўнікі стварылі сайт, на якім можна зарэгістравацца для атрымання навіннага рассылання. Верагодна, новы праект Owlcat Games будзе ў навукова-фантастычным сеттынгу.
👍6
📢 Зараз у Steam праходзіць распродаж серыі гульняў The Elder Scrolls.

Самая вялікая зніжка дасягае 70%.
Сярод усяго можна адзначыць:

🔹The Elder Scrolls: Online – 5.99$ (-70%) (У звычайную версію гульні зараз уваходзіць таксама раздел прысьведчаны Маравінду);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim - Special Edition – 15.99$ (-60%);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Upgrade – 15.99$ (-20%), і інш.

❗️Зніжкі знікнуць 30 траўня.
‼️Гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі!
👍3👎1
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.

У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2.

❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску, і будзе доўжыцца прыблізна 30 хвілін.

Глядзець можна будзе на Twitch.
👍3