Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 З'явіліся новыя скрыншоты і арты хоррару The Callisto Protocol, над якім працуе Глен Шофілд, адзін са стваральнікаў першай Dead Space.

Дзеянне хоррара разгортваецца ў тым жа апавядальным сусвеце, што і PUBG: Battlegrounds , хоць і адбываецца на некалькі стагоддзяў у будучыні.

Рэліз гульні запланаваны на другую палову 2022 года.
👍5
📢 Распрацоўшчыкі Dune: Spice Wars прадставілі "дарожную мапу", расчыніўшы дэталі будучых абнаўленняў праекту.

Перш за ўсё абяцаюць дадаць мультыплэер, які падтрымлівае да чатырох гульцоў. На выбар будуць даступныя два рэжымы — кааператыў і звычайнае PvP.

Затым у праект уключаць новую фракцыю (магчыма, яшчэ адзін шляхетны дом з міфалогіі «Дзюны»).

Гэтыя новаўвядзенні павінны будуць выйці ўжо гэтым летам, астатнія абнаўленні пакуль нямаюць даты рэлізу.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць BioShock: The Collection.

У BioShock
: The Collection уваходзяць адразу тры абноўленныя гульні:

🔹BioShock
🔹BioShock 2
🔹BioShock Infinite

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
‼️Зборнік нельга забраць на акаут, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
🔥4
📢 Студыя Owlcat Games (Стваральнікі Pathfinder: Kingmaker і Pathfinder: Wrath of the Righteous) гатовяцца прадставіць сваю новую гульню.

Распрацоўнікі стварылі сайт, на якім можна зарэгістравацца для атрымання навіннага рассылання. Верагодна, новы праект Owlcat Games будзе ў навукова-фантастычным сеттынгу.
👍6
📢 Зараз у Steam праходзіць распродаж серыі гульняў The Elder Scrolls.

Самая вялікая зніжка дасягае 70%.
Сярод усяго можна адзначыць:

🔹The Elder Scrolls: Online – 5.99$ (-70%) (У звычайную версію гульні зараз уваходзіць таксама раздел прысьведчаны Маравінду);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim - Special Edition – 15.99$ (-60%);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Upgrade – 15.99$ (-20%), і інш.

❗️Зніжкі знікнуць 30 траўня.
‼️Гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі!
👍3👎1
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.

У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2.

❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску, і будзе доўжыцца прыблізна 30 хвілін.

Глядзець можна будзе на Twitch.
👍3
📢 Студыя Yager Development (стваральнікі Spec Ops: The Line) абвясцілі дату рэлізу свайго анлайнавага баявіка The Cycle: Frontier.

Сардэчна запрашаем у Фартуна III, пакінуты свет, дзе стаўкі высокія, а ўзнагароды яшчэ вышэй!
Апусціцеся на паверхню і напоўніце свае кішэні скарбамі і рэсурсамі. Будзьце асцярожныя, толькі тым, хто выйдзе жывым, дазволена захаваць здабычу. Сачыце за крыважэрнымі звярамі і прагнымі гульцамі - або адпраўляйцеся на актыўнае паляванне на іх ды
іх скарб!

Пасяля доўгага тэсціравання, распрацоўшчыкі абвясцілі, што гульня выйдзе 8 чэрвеня, а старт першага (любімага многімі анлайн гульнямі) сязона прызначаны ужо на 22 чэрвеня.

У першым сезоне гульцам прадставяць новы баявы пропуск, Fortuna Pass. Яго праходжанне адкрывае мноства нутрагульнявых узнагарод (у тым ліку касметычных) але падрабязнастей пакуль няма.
👍3
📰 Чуткі пра DLC для Cyberpunk 2077.

У сетцы пачала з'яўляцца непацьверджаная інфармацыя наконт новага пышырэння для Cyberpunk. Згодна з ёй дадатак меркавана будзе прысвечана персанажу Songbird - жанчыне, мадэль якой фанаты знайшлі ў кодзе базавай гульні.

Дадатак дазволіць вам даследаваць Баявыя Зоны (вобласці, недаступныя ў базавай гульні, апісанне якіх утрымоўваецца ў афіцыйным артбуку - гэта закінутыя гарадскія раёны, куды не дабіраюцца паліцыя і карпаратыўныя ўлады) і Спартыўны купал. Сцьвярджаецца, што гісторыя паўплывае на канцоўку Cyberpunk 2077. Змены нібыта невялікія, але і Ві, і Сільверхэнд будуць спасылацца на падзеі DLC.

Мяркуецца, што дапаўненне не выйдзе раней 2023 года.
📢 EA аб'явіла, што з 13 чэрвеня на плятформе Origin больш не будуць прадаваць гульні і сезонныя пропускі студый-партнёраў.

Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што ўсе раней набытыя праекты застануцца ў карыстальнікаў, іх можна будзе загрузіць і ўсталяваць у Origin. Акрамя таго, "партнёрскія" гульні ўсё яшчэ будуць уваходзіць у падпіску EA Play.

Але з каталога Origin усё роўна знікне даволі шмат гульняў, у тым ліку праекты Ubisoft, гульні Warner Bros, праекты па Зорным войнам і гэтак далей.
Вітаю спадарства!
У каментарах узнікла цікавая прапанова стварыць канал у Discord, для таго каб усе жадаючыя магли сабрацца разам і пагуляць у розныя гульні, альбо проста паразмаўляць. Ці будзе вам гэта цікава?
Final Results
68%
Так
32%
Не
📢 Да Summer Game Fest 2022 засталося зусім няшмат.

На цырымоніі пакажуць каля 30-40 праектаў, прычым большая частка ролікаў будзе геймплэйнымі, а так сама адбудзецца некалькі адносна буйных прэм'ер.

Вядучы Джэф Кілі паабяцаў на гэтым тыдні выпусціць ролік, які дасць кароткае ўяўленне аб змесце будучага мерапрыемства.

❗️У гэтым годзе Summer Game Fest адбудзецца 9 чэрвеня ў 21:00 па Менску.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sega выпусціла свежы цізер Sonic Frontiers.

Рэліз чакаецца ў гэтым годзе (па чутках гэта 15 лістапада) на PC, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍2
📢 Арганізатары выставы Summer Game Fest 2022 прадставілі новы ролік мерапрыемства.

У відэа паказалі некаторыя гульні, геймплэйныя ролікі якіх, будуць прадстаўлены на шоў.
Сярод усяго можна адзначыць:
🔹The Lord of the Rings: Gollum;
🔹Marvel's Midnight Suns;
🔹Saints Row;
🔹Starfield і інш.

❗️Summer Game Fest стартуе ўжо 9 чэрвеня.
2
📢 Распрацоўшчыкі Pathfinder: Kingmaker і Wrath of the Righteous анансавалі сваю новую гульню — Warhammer 40,000: Rogue Trader.

Дакладнай даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
👍3
📢 Bethesda прадставіла сваю версію гвін...картачнай гульні пад назвай Tales of Tribute, для The Elder Scrolls Online.

Картачная гульня Tales of Tribute, якая з'яўляецца часткай будучага раздзела High Isle — гэта зусім новая актыўнасць, якую гульцы могуць атрымліваць паміж квэстамі, PVP і даследаваннем Тамрыэля.

❗️Нагадваем, што DLC High Isle выходзіць 6 чэрвеня для PC і 21 чэрвеня для кансоляў.
👍4