Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Выходныя выдаўца Paradox Interactive.

У
Steam идзе распродаж гульняў Paradox, самая вялікая зніжка дасягае 80%.

Таксама часова-дармовай стала гульня Stellaris, у якую можна гуляць да канца спродажу!

Сярод цікавага можна адзначыць:
🔹Crusader Kings III – 18.39$ (-20%);
🔹Surviving the Aftermath – 10.14$ (-30%);
🔹TYRANNY - GOLD EDITION – 11.04$ (-73%);
🔹PILLARS OF ETERNITY - DEFINITIVE EDITION – 4.99$ (-75%);
і інш.

❗️Спродаж скончыцца 23 траўня.
👍3
📰 Вядомы інсайдэр Oops Leaks апублікаваў у сваім твітары пералік гульняў, якія будуць прадстаўлены ў гэтым годзе. Ён не хавае, што частка спісу грунтуецца выключна на ягоных здагадках. Але ёсць у ім і праекты, у якіх ён практычна ўпэўнены.

🔴 — Не ўпэўнены 🟡 — Вельмі верагодна 🟢 — Амаль упэўнены

🟡 Awoved
🟢 Bioshock
🔴 Contraband
🟡 Guerrilla’s Multiplayer Game
🟢 Kojima’s New Game
🟢 The Last of Us Online
🟢 The Last of Us Remake
🟡 Metro 4
🟢 Mortal Kombat 12
🔴 PAYDAY 3
🟢 PRAGMATA
🟡 Project 007
🔴 Project Propaganda
🔴 Resident Evil 4 Remake
🟢 Skate 4
👍3
📰 Take-Two і Zynga завяршылі працэдуру зліцця.

Кошт здзелкі ацэньваецца ў 12,7 млрд. долараў (што на дадзены момант з'яўляецца найбуйнейшай здзелкай у гісторыі відэагульняў).

Zynga Inc — амерыканскі распрацоўшчык, які стварае відэагульні для сацыяльных сетак. Кампанія была заснавана ў красавіку 2007 года са штаб-кватэрай у Сан-Францыска.
Самай вядомай гульнёй з'яўляецца FarmVille, якая была запушчана на Facebook у чэрвені 2009 года, і якая на працягу шасці тыдняў мела каля дзесяці мільёнаў штодзённых актыўных карыстальнікаў.
📢 GSC Game World паведамляе, што распрацоўка S.T.A.L.K.E.R. 2 была адноўлена.

Дата рэлізу застаецца ранейшай (8 снежня 2022).
👍6
📢 Стваральнікі The Lord of the Rings: Gollum абвясцілі дату рэлізу — 1 верасня 2022г.

Daedalic Entertainment апісвае сваю гульню як прыгодніцкі стэлс-экшэн з цікавай механікай раздвойвання асоб і шырокімі ўзроўнямі ў эстэтыцы самога Толкіна (візуальная частка гульні ствараецца на базе малюнкаў пісьменніка).
Сюжэт пачынаецца ў крэпасці Барад-дур, але са слоў распрацоўшчыкаў, адным Мордорам справа не абмяжуецца.
👍3
📢 Стала вядома дата рэлізу новай Call of Duty: Modern Warfare II, гульня выйдзе — 28 кастрычніка 2022.

Хутчэй за ўсё, гэта апошняя штогадовая гульня серыі, наступны праект плануюць выпусціць не раней за 2024 год.
👍3
📰 З'явіліся новыя скрыншоты і арты хоррару The Callisto Protocol, над якім працуе Глен Шофілд, адзін са стваральнікаў першай Dead Space.

Дзеянне хоррара разгортваецца ў тым жа апавядальным сусвеце, што і PUBG: Battlegrounds , хоць і адбываецца на некалькі стагоддзяў у будучыні.

Рэліз гульні запланаваны на другую палову 2022 года.
👍5
📢 Распрацоўшчыкі Dune: Spice Wars прадставілі "дарожную мапу", расчыніўшы дэталі будучых абнаўленняў праекту.

Перш за ўсё абяцаюць дадаць мультыплэер, які падтрымлівае да чатырох гульцоў. На выбар будуць даступныя два рэжымы — кааператыў і звычайнае PvP.

Затым у праект уключаць новую фракцыю (магчыма, яшчэ адзін шляхетны дом з міфалогіі «Дзюны»).

Гэтыя новаўвядзенні павінны будуць выйці ўжо гэтым летам, астатнія абнаўленні пакуль нямаюць даты рэлізу.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць BioShock: The Collection.

У BioShock
: The Collection уваходзяць адразу тры абноўленныя гульні:

🔹BioShock
🔹BioShock 2
🔹BioShock Infinite

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
‼️Зборнік нельга забраць на акаут, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
🔥4
📢 Студыя Owlcat Games (Стваральнікі Pathfinder: Kingmaker і Pathfinder: Wrath of the Righteous) гатовяцца прадставіць сваю новую гульню.

Распрацоўнікі стварылі сайт, на якім можна зарэгістравацца для атрымання навіннага рассылання. Верагодна, новы праект Owlcat Games будзе ў навукова-фантастычным сеттынгу.
👍6
📢 Зараз у Steam праходзіць распродаж серыі гульняў The Elder Scrolls.

Самая вялікая зніжка дасягае 70%.
Сярод усяго можна адзначыць:

🔹The Elder Scrolls: Online – 5.99$ (-70%) (У звычайную версію гульні зараз уваходзіць таксама раздел прысьведчаны Маравінду);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim - Special Edition – 15.99$ (-60%);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Upgrade – 15.99$ (-20%), і інш.

❗️Зніжкі знікнуць 30 траўня.
‼️Гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі!
👍3👎1
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.

У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2.

❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску, і будзе доўжыцца прыблізна 30 хвілін.

Глядзець можна будзе на Twitch.
👍3
📢 Студыя Yager Development (стваральнікі Spec Ops: The Line) абвясцілі дату рэлізу свайго анлайнавага баявіка The Cycle: Frontier.

Сардэчна запрашаем у Фартуна III, пакінуты свет, дзе стаўкі высокія, а ўзнагароды яшчэ вышэй!
Апусціцеся на паверхню і напоўніце свае кішэні скарбамі і рэсурсамі. Будзьце асцярожныя, толькі тым, хто выйдзе жывым, дазволена захаваць здабычу. Сачыце за крыважэрнымі звярамі і прагнымі гульцамі - або адпраўляйцеся на актыўнае паляванне на іх ды
іх скарб!

Пасяля доўгага тэсціравання, распрацоўшчыкі абвясцілі, што гульня выйдзе 8 чэрвеня, а старт першага (любімага многімі анлайн гульнямі) сязона прызначаны ужо на 22 чэрвеня.

У першым сезоне гульцам прадставяць новы баявы пропуск, Fortuna Pass. Яго праходжанне адкрывае мноства нутрагульнявых узнагарод (у тым ліку касметычных) але падрабязнастей пакуль няма.
👍3