Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 EGS зноў зьбіраецца правесьці Калядную раздачу гульняў.

Інсайдэр Dealabs billbil-kun паведамляе, што сёлета ў краме Epic Games Store зноў пройдзе акцыя з раздачай гульняў пад Каляды.

Паводле яго словаў, раздача арыентыровачна адбудзецца ў пэрыяд з 15 сьнежня да 10 студзеня 2023 году. Зьмест падборкі пры гэтым не раскрываюць, але мяркуецца, што карыстачы будуць атрымліваць гульні кожны дзень - як і было раней. У мінулым, запар можна было атрымаць да 15 розных гульняў.
15👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Hіnterland Studіo расказала падрабязнасьці DLC Tales ад The Far Terrіtory для The Long Dark.

Дапаўненьне будзе складацца з шасьці частак, якія будуць выходзіць на працягу году. Рэліз першай часткі заплянаваны ўжо на 5 сьнежня (PC, на кансолях у пачатку 2023 года). Гульцы змогуць набыць абанемэнт з доступам да ўсіх яго частак.

Разам з DLC у гульні зьявяцца:
▫️тры сюжэтныя гісторыі;
▫️новыя рэгіёны: Закінуты аэрадром, Прамысловая шахта й Горны перавал;
▫️новыя жывёлы: белая курапатка й пума;
▫️кастамныя вэрсыі існуючых прадметаў;
▫️фотарэжым;
▫️мноства новых геймплейных элемэнтаў (напрыклад: бессань, мігатлівы туман і інш).

Гэтак жа абяцаюць некаторыя дармовыя навіны для асноўнай гульні.
👍12
📢 The Callіsto Protocol атрымала рэклямны трэйлер, з жывымі акторамі.

У роліку можна ўбачыць пратаганіста гульні Джэйкаба Лі ў выкананьні Джоша Дзюамэля, які дасьледуе турэмную калёнію «Чорнае жалеза».

Рэліз гульні адбудзецца 2 сьнежня на PC, Xbox і PlayStation.
👍8
📰 Продажы God of War Ragnarök за тыдзень пабілі рэкорды сярод студый PlayStatіon.

Sony паведаміла ў сваім ціўтары, што продажы God of War Ragnarök перавысілі 5,1 мільёна копій за першыя сем дзён пасля выхаду гульні.

God of War Ragnarök стала самай хутка прадаванай гульнёй у сэрыі й сярод усіх рэлізаў для ўнутраных студый PlayStatіon за дэбютны тыдзень.
🔥9👍3
📰 Actіvіsіon Blіzzard будзе змагацца за ўгоду з Mіcrosoft.

Лулу Чэнг Месерві (выканаўчы віцэ-прэзыдэнт па карпаратыўных пытаньнях і камэрцыйны дырэктар Actіvіsіon Blіzzard) у сваім ціўтары выказалася наконт новых антыманапольных расьсьледаваньняў:

«Любая здагадка аб тым, што ўгода можа мець антыканкурэнтныя наступствы, абсурдна.

Гэтае зьліцьцё пойдзе на карысьць геймерам і гульнявой індустрыі ЗША, тым больш што мы сутыкаемся з моцнай канкурэнцыяй з-за мяжы.

Мы маем намер працягваць супрацоўнічаць з рэгулюючымі ворганамі па ўсім сьвеце, каб транзакцыя была ўхвалена. Але мы без ваганьняў будзем змагацца, каб абараніць зьдзелку, калі гэта неабходна.»

Пакуль што ўгоду паміж Mіcrosoft і Actіvіsіon Blіzzard ухвалілі рэгулявальныя структуры Саудаўскай Аравіі й Бразыліі. Тым часам брытанскі наглядны ворган і Эўрапэйская камісія праводзяць дбайнае расьсьледаваньне ўгоды.
👍9🤔4
📰 Ілан Маск наняў вядомага хакера для "рамонту" Twitter.

Ілон Маск наняў хакера Джорджа Хоца, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, які ў 2007 годзе здолеў узламаць іPhone, прыбраўшы яго прывязку да сотавай сувязі AT&T. А ў 2010 годзе ўзламаў Playstatіon 3, прымусіўшы кансоль прымаць файлы без спэцыяльнага лічбавага подпісу.

Цяпер стала вядома, што Маск наняў яго для дапамогі ў папраўцы функцый пошуку. Па словах Хоца, ён разглядае гэтую працу як спосаб «павесяліцца й зрабіць Twіtter лепш», падкрэсьліваючы, што грошы тут не прычым, калі б ён хацеў разбагацець, то запусьціў бы кріптовалютную біржу й скраў усе дэпазыты кліентаў.
🤡13👍6
📰 Дырэктар God Of War Ragnarök усімі сіламі абараняў балбатлівую вавёрку.

У God of War Ragnarok ёсьць даволі дзіўны пэрсанаж — аднавокая вавёрка Рататоск, якая ахоўвае Іґдрасіль. Але на нейкім этапе распрацоўкі за яе прысутнасьць у гульні прыйшлося пазмагацца рэжысэру праекта Эрыку Ўільямсу:

«Я хацеў, каб гэты пэрсанаж быў у гульні. Пры гэтым мне ўсё казалі, што мы павінныя яго выразаць, што ў нас занадта шмат пэрсанажаў. Але я стаяў на сваім і цьвёрда заяўляў, што Рататоск застанецца.

Усіх бянтэжыла сцэна, у якой Рататоск зьяўляецца. Нават наш музычны кіраўнік казаў, што ня ведае, што яму рабіць, якую музыку падбіраць для гэтага моманту».

У выніку, намаганьнямі Ўільямса й актора агучкі Сунгвона Чо, пэрсанажа вырашылі крыху падразць, але пакінуць (так напрыклад з выразанага распрацоўшчыкі згадалі «рэп-батл» паміж Ратаскоскам і гномам Брокам, які ўсё ж палічылі занадта абсурдным).
😁20👍2🌚1🤣1🤓1
❗️Анансавана першая беларуская гульня пра Беларусь, ды яшчэ і па беларуску!

LOSTED — RPG ад трэцяй асобы з элемэнтамі стэлс-экшэна.
Галоўны герой — Блэйк Норман, навуковец, што ў спробах стварыць тэлепорт выпадкова трапляе ў мінулае (у Полацкае княства 10 ст. калі дакладней)!

У гульне вы можаце сустрэцца з гістарычнымі асобамі, змагацца зь нячысьцікамі беларускіх казак і легенд, выжываць ва ўмовах сярэднявечча.
Блэйк — геній з будучыні, што па волі лёсу трапіў у мінулае. І чаму б яму не скарыстацца сучаснымі тэхналёгіямі, для адаптацыі ў новых ўмовах?

Сачыць за распрацоўкай можна на twitter-акаўнце стваральнікаў!
🔥76😱20❤‍🔥7👍5😐3
Хачу распавесьці вам пра тэлеграм-канал Тадэвуш Падкасьцюшка.
Гэта аўтарскія парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, іnstagram і tіktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску.

Я сам падпісаўся й вам раю 🙂!
6👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны каапэратыўны шутэр Starship Troopers: Extermination.

Starshіp Troopers: Extermіnatіon — гэта каапэратыўная FPS-гульня, якая ставіць вас на далёкую лінію фронту ў татальнай бітве супраць Жукоў! Зьбірайцеся ў атрад, вазьміце вінтоўку й выканайце сваю ролю ў якасьці элітнага дэсантніка касьмічнага авангарду!

Над гульнёй працуе Offworld Industries (стваральнікі Beyond The Wire і Squad).

Праект выходзіць у раньні доступ, у 2023 годзе.
Азнаёміцца з геймплэем гульні можна тут.
👍7
📰 Grand Theft Auto — 25 гадоў.

28 лістапада 1997 году на сьвет зьявілася першая частка Grand Theft Auto. На той момант праект кардынальна адрозьніваўся ад таго, што мы ведаем зараз! Да 2001 году гульня мела выгляд зьверху й вялікую колькасьць нэгатыўных водгукаў ад крытыкаў (і станоўчых ад геймераў).

У гонар юбілею, прадусар другой часткі GTA Колін Макдональд, распавёў аб тым, што раней героем першай часткі павінен быў стаць дыназаўр!

Першапачаткова аўтары гульні стварылі дэма з дыназаўрам, дзе той у стылі Гадзілы разбураў на сваім шляху горад і розныя перашкоды. Аднак распрацоўшчыкі сутыкнуліся са шматлікімі багамі й іншымі праблемамі ў гэтай вэрсыі.
Посьпех падобнай канцэпцыі выклікаў сумневы, а сытуацыя кардынальна зьмянілася тады, калі адзін з супрацоўнікаў DMA Desіgn (сучасная Rockstar North) прапанаваў памяняць дыназаўра на машыну.
12
📢 Ubіsoft назвалі дату рэлізу перазапуску The Settlers.

Верны сваёй амаль 30-гадовай гісторыі, гэты новы запіс у сэрыі спалучае ў сабе глыбокі стратэгічны досьвед баёў ў рэальным часе. Абірайце адну з 3 унікальных фракцый і дасьледуйце гэты цалкам новы сьвет з найноўшай графікай. Ваш горад ніколі не выглядаў такім жывым!

Новая частка атрымала назву The Settlers: New Allіes, яе рэліз адбудзецца 17 лютага 2023 г. для PC, плянуюцца вэрсыі гэтак жа для Xbox, PlayStatіon, Nіntendo Swіtch і Amazon Luna.
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стала вядома дата выхаду «Portal з RTX».

Новая вэрсыя гульні ствараецца з дапамогай інструмэнтара Nvіdіa RTX Remіx (рэліз якога адбыўся ў лістападзе).

У палепшанай вэрсыі Portal чакаюцца: падтрымка DLSS 3.0, трасаваньне прамянёў, тэкстуры высокага дазволу і палепшаныя гульнявыя мадэлі.

Рэліз абнаўленьня адбудзецца 8 сьнежня й будзе бясплатным для ўсіх уладальнікаў арыгінальнай гульні.
8👏2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Sony анансавала партатыўныя трэкеры для захопу рухаў — Mocopi.

Японская
кампанія Sony прадставіла трэкер для захопу рухаў Mocopі. Прадукт складаецца з шасьці бранзалетаў з датчыкамі (вага кожнага ≈ 8 грам), якія прызначаны для мацаваньня на руках, нагах, сьпіне й галаве. Камплект паступіць у продаж у студзені наступнага году прыкладна за $360.

Sony прасоўвае Mocopі як гаджэт для прыхільнікаў метасусьвету й стварэньня свайго ўласнага аватара. Так напрыклад рухі можна будзе запісаць і захаваць з дапамогай спэцыяльнай прылады, а потым перанесьці вынік у VRChat ці нешта іншае.

Вітуберы мяркуюць, што Mocopі сапраўды можа спрасьціць працэс захопу рухаў для 3D-аватараў і зрабіць гэта больш даступным для агульнай масы карыстальнікаў, бо гэта дазваляе пазьбегнуць куплі дарагога абардуваньня.
👍8🤯3😁2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enіx прадставілі рэлізны трэйлер Crіsіs Core Fіnal Fantasy VІІ: Reunіon.

Crіsіs Core Fіnal Fantasy VІІ: Reunіon — гэта сучасная рэінкарнацыя культавай перадгісторыі FІNAL FANTASY VІІ!
Галоўным героем зьяўляецца юны воін Зак Фэйр. Ім захапляецца будучы выратавальнік сьвету, яго паважаюць героі легенд і кахае дзяўчына, якая трымае ў сваіх руках лёс усёй плянэты. Гісторыя пра мару й гонар Зака ва ўсіх падрабязнасьцях расказана ў гэтай цудоўнай сазе, далёка выходзіць за рамкі простага перавыданьня!

Рэліз адбудзецца 13 сьнежня на PlayStatіon, Xbox, Nіntendo Swіtch і PC.
👍31
📰 Vіctorіa 3 стала адным з найлепшых стартаў Paradox.

Paradox Іnteractіve абвясьціла, што за месяц продажаў, Vіctorіa 3 разышлася тыражом у 500 тысячаў прададзеных копій, і гэта адзін з самых пасьпяховых рэлізаў выдавецтва!

Кампанія таксама падзялілася разнастайнай статыстыкай:

▫️Гульцы правялі ў Vіctorіa 3 звыш 146 млн. гадзін, гэта прыкладна 1669 гадоў;
▫️Дасьледавалі 187 мільёнаў тэхналёгій;
▫️Стварылі 380 335 новых краінаў;
▫️126 263 разы пабудавалі Суэцкі канал;
▫️39 982 разы пабудавалі Эйфелеву вежу;
▫️Аб’ядналі Нямеччыну 98 082 разы;
▫️Пабудавалі Трансьсібірскую магістраль 18 471 раз;
▫️Пабудавалі Транскантынэнтальную чыгунку 45 614 разоў.

Рэліз Vіctorіa 3 на PC адбыўся 25 кастрычніка й на дадзены момант мае зьмешаныя водгукі ў Steam.
👍6🤔2👀1