Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз кааператыўнага Warhammer 40,000: Darktіde.

Вызваліце горад Тэрцыюм ад полчышчаў крыважэрных ворагаў у гэтым напружаным і жорсткім шутэры. Warhammer 40,000: Darktіde — гэта новая каапэратыўная гульня ад узнагароджанай каманды, якая стварае сэрыю Vermіntіde.

Гульня даступная на PC (Steam) і па падпісцы Game Pass (вэрсыя для Xbox Serіes стане даступна пазьней).
Кошт звычайнага выданьня ў Steam — 29,99$.
👍10🌭1
📰 Рэмейк «Вядзьмара» выйдзе ўжо пасьля новай часткі франшызы.

Кіраўнік CD Projekt Red Адам Кічыньскі ў рамках фінансавай справаздачы за трэці квартал 2022 году распавёў, што рэмэйк першага «Вядзьмара» выйдзе ўжо пасьля рэлізу новай часткі франшызы.

Як раней стала вядома, гульня ў сусьвеце пад кодавай назвай Polarіs стане пачаткам новай трылёгіі. А сам рэмейк шмат у чым будзе заснаваны на тэхналёгіях, створаных для Polarіs, таму распрацоўка праектаў будзе праходзіць да пэўнага моманту раўналежна.

Зыходзячы з вышэйсказанага, можна зрабіць выснову, што чакаць рэмейк давядзецца доўга (бо той жа Polarіs абяцаюць выпусьціць мінімум праз гады чатыры).

У гэтай жа справаздачы Кічыньскі згадаў праект Sіrіus, які ствараецца The Molasses Flood, зь яго словаў гэты праект моцна адрозьніваецца ад усяго, што кампанія выпускала раней, таму распрацоўшчыкі пакуль не гатовы казаць пра яго, баючыся, што гульцы могуць не зразумець сутнасьці новай гульні.
🤔14👍3
📰 Sony абвясьціла сьпіс гульняў, якія могуць атрымаць падпісанты PS Plus.

У сьнежні падпісанты PS Plus змогуць атрымаць наступныя гульні:

🔹Mass Effect Legendary Edition (PS4);
🔹Divine Knockout (PS4 и PS5).
🔹Biomutant (PS4 и PS5);

Пачаць забіраць іх можна будзе ўжо 6 сьнежня.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: RPG in a Box і Fort Triumph.

RPG in a Boxрэалізуйце свае гісторыі й ідэі! RPG іn a Box - гэта даступная прылада для стварэньня гульняў і іншых інтэрактыўных прыгод простым і займальным спосабам.

Fort Triumphстратэгічная гульня, якая спалучае ў сабе пакрокавыя баі з XCOM з дасьледаваньнем сьвету з HOMM. Будуйце гарады, зьбірайце артэфакты, разьвівайце герояў і выкарыстоўвайце сваё асяродзьдзе ў баі!

❗️Забраць гульні можна да 8 сьнежня.
❤‍🔥5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frictional Games анансавала Amnesia: The Bunker.

Застаўшыся зусім адзін у бязьлюдным бункеры Першай сусьветнай вайны з адной куляй, вам трэба будзе супрацьстаяць гнятлівым жахам у цемры. Не запальвайце сьвятло любой цаной!

Падрабязнасьці абяцаюць раскрыць найбліжэйшым часам.
Рэліз плянуецца на PlayStatіon, Xbox і PC у сакавіку 2023 году.
👍6👻2🎃1
📰 Quantіc Dream упэўнена, што Star Wars Eclіpse ня будзе клонам Detroіt: Become Human.

Заснавальнік Quantic Dream Дэвід Кейдж даў інтэрв'ю IGN, у якім абмеркаваў будучую Star Wars Eclipse.
Са словаў Кейджа, Star Wars Eclіpse і Detroіt: Become Human будуць моцна адрозьнівацца адзін ад аднога. Распрацоўнікі задзейнічаюць увесь свой мінулы досьвед, але новая гульня будзе цалкам унікальная!

Quantic Dream лічыць Star Wars Eclipse самым амбіцыйным праектам студыі, а Detroit: Become Human — самым дасканалым праектам.

Падрабязнасьцяў аб самой гульні раскрыта не было.
Вядома, што дзеяньне Star Wars Eclіpse разгорнецца ў пэрыяд Росквіту Рэспублікі (за 200-300 гадоў да падзеяў першага эпізоду сагі).
7❤‍🔥1👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Grіndіng Gear Games анансавала абнаўленьне The Forbіdden Sanctum для Path of Exіle.

У абнаўленьні гульцоў чакае «Забароненае сьвяцілішча», (падзямельле з чатырох узроўняў з босам на кожным). Пры кожным праходжаньні паверхі падзямельля будуць мяняцца, а некаторыя зь іх у дадатак да ўсяго, будуць накладваць эфэкты на герояў, задача гульцоў — дабрацца як мага далей.

Падчас праходжаньня можна здабыць шэраг магутных трафеяў і рэліквій, і пераадычна, перад гульцамі будзе выбар: Забраць іх і сысьці, альбо рызыкнуць і атрымаць штосьці лепш пасьля перамогі над не самым лёгкім босам.

Выхад абнаўленьня адбудзецца 14 сьнежня.
👍5
❗️Стала даступная першая вэрсія перакладу The Elder Scrolls V: Skyrіm Annіversary Edіtіon на беларускую мову!

Лякалізацыя зьмяшчае амаль поўны тэкставы пераклад базавай вэрсіі The Elder Scrolls V: Skyrіm Annіversary Edіtіon, у якую ўваходзяць:
▫️Skyrіm;
▫️DLC Hearthfіre, Dawnguard, Dragonborn;
▫️Афіцыйныя мадыфікацыі Survіval Mode, Rare & Curіous, Saіnt & Seducers, Fіshіng.

Яшчэ не перакладзена:

▫️Большая частка афіцыйных модаў з Creation Club;
▫️Каля 88% унутрыгульнявых кніг;
▫️Пара бардаўскіх песен;
▫️Некалькі пунктаў у меню Дапамога;

Гэта вэрсыя лякалізацыі 0.90, якая яшчэ будзе дапрацоўвацца. Таму, калі вы баіцеся крыху сапсаваць сабе ўражаньне, пачакайце прынамсі на вэрсыю 1.0.

Інсталяваць мод можна на яго старонцы, на Nexus;
Сачыць за перакладам (ці далучыцца) можна на яго старонцы, на Facebook.
👍43❤‍🔥17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Уладальнікі Saіnts Row 4, бясплатна атрымаюць абнаўленьне да Re-Elected вэрсыі.

Стваральнікі Saіnts Row 4 абвясьцілі, што ўсе ўладальнікі гульні, 8 сьнежня, атрымаюць бясплатнае абнаўленьне да вэрсыі Re-Elected (у яе ўваходзіць дадатковы набор DLC з новымі місыямі, касьцюмамі й зброяй).

У гэты ж дзень распрацоўшчыкі дададуць кросплей на PC паміж гульцамі GOG і EGS (для Lіnux бонусы з абнаўленьнем зьявяцца пазьней).

Дарэчы, іншыя вэрсыі праекту й DLC у асобным выглядзе з продажу зьнікнуць, дасягненьні гульцоў абяцаюць перанесьці ў новую вэрсыю.
👍9
📢 The Callisto Protocol ужо даступная на PlayStation, Xbox і PC.

Выжывіце, каб пазьбегнуць жахаў Каліста й раскрыць цёмныя таямніцы мёртвага спадарожніка Юпітэра.

Прэса ацаніла гульню дастаткова высока, называючы яе "сапраўдным спадчыньнікам Dead Space":
▫️Opencrіtіc - 74 балы;
▫️Metacrіtіc (Xbox Serіes X) - 73 балы;
▫️Metacrіtіc (PS5) - 75 балаў.
(Аднак гэты вынік не апраўдаў чаканьні інвэстараў, акцыі кампаніі ўжо пасьпелі ўпасьці на 8,5%).

А вось гульцы засталіся ў сапраўдным жаху й праблема тут ня толькі ў страшных гульнявых монстрах, карыстачы адзначаюць пастаянныя фрызы, лагі, багі й іншыя тэхнічныя праблемы, якія сустракаюцца нават на моцных PC.
Падчас напісаньня допіса, гульня мела толькі 25% станоўчых водгукаў.

Кошт звычайнага выданьня гульні ў Steam — 34.99$;
3👍1🤔1🤬1
📰 CDPR плянуе выпусьціць GOTY-выданьне Cyberpunk 2077.

Генэральны дырэктар CD Projekt RED Адам Кічыньскі паведаміў, што кампанія плянуе выпусьціць GOTY-выданьне Cyberpunk 2077 у 2023 годзе.

Рэліз спэыяльнага выданьня павінен будзе адбыцца пасьля рэлізу DLC Phantom Liberty (якое, акрамя іншага, таксама ўвойдзе ў GOTY-выданьне).

Кічыньскі адзначыў, што выхад спэыяльнага выданьня Cyberpunk 2077 — цалкам відавочны момант, паколькі раней CDPR аналягічным чынам выпусьціла GOTY-вэрсію "Вядзьмара" (дарэчы прадаваць новую вэрсію гульні кампанія плянуе па «поўным кошце»).
9🤔5👍1🤡1
📰 HBO прадставілі афіцыйны трэйлер сэрыяла па The Last of Us.

Прэм’ера сэрыяла адбудзецца 15 студзеня 2023 году. Галоўныя ролі ў шоў выконваюць Педра Паскаль і Бэла Рамзі.
За тэлеадаптацыю адказвае аўтар «Чарнобыля» Крэйг Мэйзін, а сэзон сэрыяла складаецца з 9 эпізодаў.
5👍3
📰 Хідэа Кадзіма паказаў тызер свайго новага праекту, з загадкавымі лягатыпамі.

Хідэа Кадзіма апублікаваў у сваім Twitter тызер зь некалькімі лягатыпамі й подпісам: «Пачні новае падарожжа» (Start a new journey).

Гэтыя лягатыпы раней фігуравалі на выявах з Эль Фаньнінг і Сіёры Куцуна й на постэры з загадкавым паведамленьнем How come? («Як так здарылася?»).

Многія карыстальнікі пасьпелі выказаць здагадку, што Кадзіма намякае на працяг Death Stranding, распрацоўку якой пацьвердзіў Норман Рыдус. Пры гэтым вядома, што легендарны ґеймдызайнер таксама працуе над хорарам Overdose з Маргарэт Куэлі для Microsoft.
🤔6👍1
📰 Аўтары Star Wars Jedi: Survivor прадставілі новы арт гульні.

У вафармленьні старонкі EA Star Wars у Twitter, некалькі дзён таму зьявіўся новы арт Star Wars Jedi: Survivor, які раней распрацоўшчыкі не паказвалі. На ім можна ўбачыць заход над нейкай пустыннай лякацыяй. Таксама на малюнку разьмяшчаецца лягатып гульні.

Што цікава, зьмены на старонцы EA Star Wars адбыліся менш, чым за тыдзень да цырымоніі The Game Awards 2022 (адбудзецца 8 сьнежня), не выключана, што ЕА плянуе паказаць сваю гульню ў рамках мерапрыемства.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Games Box (стваральнікі Bad Dream: Coma) анансавалі гульню Primitive.

Сардэчна запрашаем у жорсткую рэчаіснасьць каменнага веку. Змагайцеся, перамагайце, дамінуйце! Адкрыты сьвет, поўны пастак і нечаканых падзеяў, захапляльных відаў, дынамічных зьменаў надвор’я, сьмяротных зьвяроў і варожых плямёнаў!

Дата рэлізу не называецца.
🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 BioWare апублікавалі новы тызер Dragon Age: Dreadwolf, прысьвечаны Соласу.

У роліку распрацоўшчыкі прадставілі чараўніка Соласа, былога напарніка з Dragon Age: Inquisition і будучага антаганіста ў Dragon Age: Dreadwolf.

Акрамя гэтага, на сайце ЕА, афіцыйна запусьцілі старонку чацьвёртай часткі (праўда інфармацыі там пакуль што ня шмат).

Дата рэлізу па-ранейшаму не называецца.
6🍓2
📰 Выдавец Genshin Impact абвясьціў вайну зьбегам.

Кампанія Cognosphere (выдавец папулярнай Genshin Impact) падала ў суд скаргу на адзін з сэрвераў Discord. Ад плятформы патрабуюць выдачы асабістых зьвестак карыстача Ubatcha, кіроўнага каналу Wangsheng Funeral Parlor з 272 тысячамі падпісантаў. Ён — адна з самых вядомых крыніц уцечак па Genshin Impact.

У заяўцы адзначаецца, што "атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў мэтах абароны правоў, прадстаўленых Cognosphere у адпаведнасьці з Законам аб аўтарскім праве".

Судовыя пазовы для стваральнікаў знакамітай гульні не навінка, у верасьні 2021 году кампанія падала пазоў супраць кітайскай плятформы Bilibili з патрабаваньнем раскрыць асобы 11 розных карыстальнікаў, семярым зь іх, пазьней прад’явілі пазоў у памеры 71 000 $.
😁10😱3👍1