Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Knights of Honor 2: Sovereign.
Абярыце сваё каралеўства й станьце каралём, змагаючыся за кантроль над Эўропай у гэтай новай стратэгіі ў рэальным часе. Кіруйце правінцыямі, зьбірайце арміі, наймайце дыпляматаў і займайцеся шпіянажам. Шлях адкрыты: стань сапраўдным уладаром сьвету!
Аўтары аглядаў хваляць стратэгію, называючы яе комплекснай і насычанай гульнёй, здольнай завабіць на дзясяткі гадзін, але падкрэсьліваюць, што ў Sovereign сустракаюцца непрыемныя багі.
Кошт гульні ў Steam — 22,49$ (зараз са зьніжкай у 12% — 19,79$).

❤8
📰 Фанаты Genshin Impact і Sonic Frontiers абвясьцілі адзін аднаму вайну!
Прычынай сваркі стала падазрэньне ў накрутцы галасоў, падчас фінальнага галасаваньня The Game Awards 2022.
Адзін з карыстальнікаў Ціўтара зьвярнуў увагу на тое, што 6 сьнежня Genshin Impact на працягу чатырох гадзін запар атрымліваў па 2000 галасоў раз у дзесяць хвілін. У выніку гэтага гульня вырвалася ў лідэры, апярэдзіўшы Соніка, які да гэтага знаходзіўся на першым месцы.
Фанаты Sonic Frontiers не захацелі проста так здавацца й увечары таго ж дня ў сетцы зафіксавалі вялікую колькасьць галасоў ад прыхільнікаў Вожыка. Многія карыстальнікі лічаць, што падобная актыўнасьць ня можа быць натуральнай і, хутчэй за ўсё, зьвязана з ужываньнем робатаў, гэта ж пацьвярджае й тое, што сайт The Game Awards пасьля гэтых падзеяў "памёр".
Падчас сварак, фанаты пачалі актыўна ствараць і выкарыстоўваць мемы, якія запоўнілі сабой усю стужку сацсеткі.
Арґанізатары імпрэзы ніяк не камэнтуюць тое, што адбываецца.

😁19❤🔥2
📢 Зьявіўся першы ґеймплэйны ролік Warhammer 40,000: Rogue Trader.
7 сьнежня Owlcat Games запусьцілі альфа-тэст ролевай Warhammer 40,000: Rogue Trader, для ўладальнікаў двух самых дарагіх выданьняў гульні (Developer’s Digital Pack – 100 $ і Collector’s Edition – 300 $).
Большая частка ґеймплэя прысьвечана бітвам і крыху дыялогавай сыстэме.
Гульня прапануе прымерыць на сябе ролю Вольнага Гандляра, які вывучае малавядомы сэктар космасу ў папулярным сусьвеце Warhammer.
Дакладнай даты рэлізу ў Rogue Trader няма.

YouTube
Warhammer 40K: Rogue Trader Alpha 4K Gameplay
Hands-on preview: https://wccftech.com/warhammer-40000-rogue-trader-alpha-hands-on-charting-the-koronus-expanse/
The Warhammer 40K: Rogue Trader Alpha is available starting December 7th to those who purchase the Developer's Digital Pack or the Collector's…

👍5⚡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Hello Neighbor 2.
Hello Neighbor 2 вітае вас у ціхім, але поўным сакрэтаў Рэйвен Бруксе. Вы — вядучы расследаванне журналіст, які марыць разгадаць змрочныя таямніцы сваіх суседзяў і раскрыць справу містэра Пітэрсана, знакамітага антаганіста Hello Neighbor 1.
Кошт гульні ў Steam — 18,49$.

👍6🌚3👎1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Saints Row 4 і Wildcat Gun Machine.
Saints Row IV: Re-Elected — надышоў час стаць прэзыдэнтам! Сьвятыя прайшлі доўгі шлях ад пентхауса да Белага дома, але зараз Зямля апынулася пад прыгнётам іншаплянецян, і толькі вам пад сілу выратаваць яе з дапамогай арсэнала супэрздольнасьцяў і незвычайнай зброі ў самай вар’яцкай гульні з адкрытым сьветам.
Wildcat Gun Machine — гэта кулявое пекла ў падзямельле, у якім вы пазмагаецеся з полчышчамі агідных пачвар з дапамогай самых розных відаў зброі, гіганцкіх мэханічных робатаў і мілых кацянят.
❗️Забраць гульні можна да 15 сьнежня.
‼️Saints Row IV: Re-Elected не даступна на тэрыторыі Беларусі!
P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.

🍌7👍5❤1
📰 Завяршылася цырымонія The Game Awards 2022. Падводзім вынікі.
Перш за ўсё на мерапрыемстве абвясьцілі вынікі галасаваньняў:
🔸Гульня году — Elden Ring;
🔸Найлепшая пастаноўка — Elden Ring;
🔸Найлепшая падтрымка гульні — Final Fantasy XIV;
🔸Найлепшая інды-гульня — Stray;
🔸Найлепшая дэбютная інды-гульня — Stray;
🔸Найлепшае апавяданьне — God of War: Ragnarok;
🔸Найлепшы мастацкі стыль — Elden Ring;
🔸Найлепшая музыка — God of War Ragnarok;
🔸Найлепшы аўдыёдызайн — God of War: Ragnarok;
🔸Найлепшая акторская праца — Крыстафер Джадж (Кратас з God of War: Ragnarok);
🔸Гульня, якая аказала найбольшы ўплыў — As Dusk Falls;
🔸Найлепшая падтрымка супольнасьці — Final Fantasy XIV;
🔸Найлепшая мабільная гульня — Marvel Snap;
🔸Найлепшая VR/AR-гульня — Moss: Book II;
🔸Найлепшы экшэн — Bayonetta 3;
🔸Найлепшая прыгода — God of War Ragnarok;
🔸Найлепшая ролевая гульня — Elden Ring;
🔸Найлепшы файтынг — MultiVersus;
🔸Найлепшая сямейная гульня — Kirby and the Forgotten Land;
🔸Найлепшая спартовая гульня — Gran Turismo 7;
🔸Найлепшы сімулятар/стратэгія — Mario + Rabbids Sparks of Hope;
🔸Найлепшы мультыплэер — Splatoon 3;
🔸Самая чаканая гульня — The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom;
🔸Найлепшыя інавацыі — God of War: Ragnarok;
🔸Найлепшая кібэрспартыўная гульня — Valorant;
🔸Найлепшая адаптацыя — Arcane: League of Legends.
Тут сабралі для вас усе самыя цікавыя трэйлеры, якія былі прадстаўлены на мерапрыемстве.
#TheGameAwards

Telegraph
The Game Awards 2022
Завяршылася цырымонія The Game Awards 2022. Сабралі для вас трейлеры, якія прадэманстравалі на шоў. Dead Cells — Return to Castlevania Змагайцеся ў старажытных калідорах замка Дракулы ў гэтым будучым дапаўненьні да вядомага імклівага экшна Dead Cells. Рэліз…
❤🔥11👍2
📰 Стваральнікі Diablo IV не ўпэўненыя ў сваёй гульні.
Супрацоўнікі Blizzard таемна падзяліліся з выданьнем The Washington Post падрабязнасьцямі аб тым, як праходзіць распрацоўка Diablo IV.
Рэліз гульні заплянаваны на 6 чэрвеня 2023, але будзе вельмі складана ўкласьціся ў тэрміны без перапрацовак. Галоўная праблема — неэфэктыўнае кіраваньні з боку мэнэджэраў.
Распрацоўнікі ведаюць, што фанаты ўскладаюць вялікія надзеі на гульню й вельмі баяцца, што яна можа іх расчараваць (асабліва калі з-за кранчаў давядзецца выразаць кантэнт).
Атмасфэра ў камандзе Diablo IV такая, што супрацоўнікі змушаныя заставацца звышурочна, паколькі не жадаюць выпускаць незавершаную гульню (некаторыя прызналіся што ў іх пачаліся праблемы са здароўем з-за рэгулярных перапрацовак).
Вінаватымі ў хаосе называюць Себасьцьяна Стэмпеню (былы супрацоўнік CDPR, што адказваў за Cyberpunk 2077) (яго вінавацяць у тым, што ён пачынае праект, а пасьля няўдач выкідвае яго не даючы шанцу ўсё выправіць) і Бобі Коціка (які заахвочвае кранчы).

🌚7👍4👨💻1👀1😨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Chained Echoes.
Хапайце меч, канцэнтруйце свае чароўныя сілы ці ўзбройвайцеся баявымі мэханізмамі. Chained Echoes — гэта RPG з графікай у 16-бітным стылі ў дзіўным сьвеце, дзе можна сустрэць як цмокаў, так і кіраваныя баявыя машыны!
Кошт гульні — 12,49$.

❤🔥8👍1
📰 Microsoft падвышае кошты на новыя гульні для Xbox Series.
Microsoft абвясьціла, што ў 2023 годзе, усе гульні ўнутраных студыяў Xbox (уключаючы Forza Motorsport, Redfall і Starfield) выйдуць у рэліз з коштам у 70$.
Па словах прадстаўнікоў Xbox рэгіянальныя кошты могуць адрозьнівацца, але дэталі пакуль не вядомыя. Кампанія лічыць, што кошт адлюстроўвае зьмест, маштаб і тэхнічную складанасьць гульняў (асобна адзначаюць, што амаль усе гульні, створаныя камандамі Xbox, будуць даступныя ў Game Pass з дня рэлізу).
Павышэньне коштаў пракамэнтаваў Філ Спенсер (гендырэктар Xbox), паводле яго словаў, кампанія старалася ўтрымліваць кошты на кансолі, гульні й падпіску, аднак гэта немагчыма рабіць вечна (заўв. не зусім зразумела, ці закране падаражэньне самі кансолі).
Раней аб павышэньні коштаў абвясьцілі Sony, Ubisoft і Take-Two Interactive.

😢8👍2😁1
📰 Cyberpunk 2077 пазбавіўся мультыплэера, з-за праблемнага рэлізу.
У інтэрвію выданьню Eurogamer, Філіп Вэбер (старэйшы квэст-дызайнер гульні) распавёў аб прычынах адмовы ад мультыплэера.
Распрацоўнікі прынялі рашэньне не распыляць сілы й заняцца асноўнай гульнёй, каб прывесьці яе ў сапраўды добры стан. Вэбер прызнаўся, што з Cyberpunk 2077 каманда хацела рабіць шмат рэчаў адначасова, але ад такога пляна ў выніку прыйшлося адмовіцца.

👍12🤔4😢2🤓1
📰 Па чутках, Konami стварае рэмэйк Metal Gear Solid.
Спасылаючыся на ананімныя крыніцы, гішпанскае выданьне Areajugones упэўнена, што Konami займаецца распрацоўкай рэмэйку першай Metal Gear Solid і плянуе зрабіць яго эцклюзівам для PlayStation 5.
Інфарматар паведаміў выданьню, што гульня нібыта знаходзіцца ў вытворчасьці ўжо некалькі гадоў, а афіцыйны анонс можа адбыцца даволі хутка.
Летась, аб магчымай вытворчасьці рэмэйку першай часткі распавёў Дэвід Хейтэр (голас Снейка ў Metal Gear).

👍9😱2
📰 TGA 2022, які завяршыўся некалькі дзён таму, не абышоўся без казусаў і скандалу.
Адным з такіх запамінальных момантаў, можна назваць прамову Крыстафера Джаджа (Кратас), якую літаральна немагчыма было спыніць.
Яго гаворка доўжылася 8 хвілін, зь якіх 4 хвіліны яго прасілі заканчваць, але гэта зусім не перашкодзіла актору, які, як высьветлілася, не дагаварыў.
Актора не бянтэжыў ні надпіс «Калі ласка, сканчайце» на экране, ні гучная фонавая музыка, якая толькі распаліла "Кратаса".
Праз восем хвілін Джадж усё ж такі сышоў са сцэны ў абдымку з Аль Пачына (потым напісаўшы ў ціўтары, што так і не дагаварыў).
Скандальным стала ўручэньне ўзнагароды для Elden Ring, на якім пасьля прамовы Хідэтакі Мідзакі, да мікрафона падышоў нейкі хлопец і заявіў, што «хоча прысьвяціць гэтую прэмію свайму рэфармаванаму артадаксальнаму рабіну Білу Клінтану», пасьля чаго ён быў затрыманы аховай, а пазьней і паліцыяй.

😁18👍3🤣2
📰 Стваральнікі рэмэйку Dead Space распавялі аб перапрацоўцы плазьменнага разака.
Motive Studios, у новым роліку IGN, распавялі аб тым, якія зьмены былі ўнесены ў плазьменны разак.
Распрацоўнікі захавалі форму й функцыі культавай зброі, але пры гэтым абнавілі яго мадэль, тэкстуры й нават гук, бо каманда працуе з новым рухавічком. Распрацоўнікі жадалі перапрацаваць плазьменны разак такім чынам, каб ён максымальна перадаваў арыґінальны гульнявы досьвед.
Гэтак жа аўтары распавялі, што пазычылі канцэпцыю адмысловых паляпшэньняў з Dead Space 2, так напрыклад, адзін з апгрэйдаў для плазьменнага разака дазволіць падпаліць пэўную канечнасьць суперніка падчас выстралу.
Рэліз рэмэйку заплянаваны на 27 студзеня 2023 году.

Dead Space: Rebuilding the Iconic Plasma Cutter - IGN First
The Plasma Cutter is Dead Space's most iconic weapon and has been rebuilt for 2023's Dead Space remake. We take a closer look at how this came together and how all the Dead Space weapons have been redesigned and upgraded this time around. Dead Space is this…
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordic назвала дату рэлізу SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake.
Сьлёзы русалкі ў руках Губкі Боба й Патрыка… Што можа пайсьці ня так? Безумоўна, сама тканіна, якая трымае сусьвет, можа разарвацца, адкрываючы парталы ў дзікія сьветы жаданьняў! Але няма ва ўсім сусьвеце анічога такога, з чым нашы героі б не справіліся!
Рэліз адбудзецца 31 студзеня 2023 году на PC, Xbox One, PlayStation 4 і Nintendo Switch.

👍9