Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 З'явіліся новыя скрыншоты і арты хоррару The Callisto Protocol, над якім працуе Глен Шофілд, адзін са стваральнікаў першай Dead Space.

Дзеянне хоррара разгортваецца ў тым жа апавядальным сусвеце, што і PUBG: Battlegrounds , хоць і адбываецца на некалькі стагоддзяў у будучыні.

Рэліз гульні запланаваны на другую палову 2022 года.
👍5
📢 Распрацоўшчыкі Dune: Spice Wars прадставілі "дарожную мапу", расчыніўшы дэталі будучых абнаўленняў праекту.

Перш за ўсё абяцаюць дадаць мультыплэер, які падтрымлівае да чатырох гульцоў. На выбар будуць даступныя два рэжымы — кааператыў і звычайнае PvP.

Затым у праект уключаць новую фракцыю (магчыма, яшчэ адзін шляхетны дом з міфалогіі «Дзюны»).

Гэтыя новаўвядзенні павінны будуць выйці ўжо гэтым летам, астатнія абнаўленні пакуль нямаюць даты рэлізу.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць BioShock: The Collection.

У BioShock
: The Collection уваходзяць адразу тры абноўленныя гульні:

🔹BioShock
🔹BioShock 2
🔹BioShock Infinite

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
‼️Зборнік нельга забраць на акаут, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
🔥4
📢 Студыя Owlcat Games (Стваральнікі Pathfinder: Kingmaker і Pathfinder: Wrath of the Righteous) гатовяцца прадставіць сваю новую гульню.

Распрацоўнікі стварылі сайт, на якім можна зарэгістравацца для атрымання навіннага рассылання. Верагодна, новы праект Owlcat Games будзе ў навукова-фантастычным сеттынгу.
👍6
📢 Зараз у Steam праходзіць распродаж серыі гульняў The Elder Scrolls.

Самая вялікая зніжка дасягае 70%.
Сярод усяго можна адзначыць:

🔹The Elder Scrolls: Online – 5.99$ (-70%) (У звычайную версію гульні зараз уваходзіць таксама раздел прысьведчаны Маравінду);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim - Special Edition – 15.99$ (-60%);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Upgrade – 15.99$ (-20%), і інш.

❗️Зніжкі знікнуць 30 траўня.
‼️Гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі!
👍3👎1
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.

У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2.

❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску, і будзе доўжыцца прыблізна 30 хвілін.

Глядзець можна будзе на Twitch.
👍3
📢 Студыя Yager Development (стваральнікі Spec Ops: The Line) абвясцілі дату рэлізу свайго анлайнавага баявіка The Cycle: Frontier.

Сардэчна запрашаем у Фартуна III, пакінуты свет, дзе стаўкі высокія, а ўзнагароды яшчэ вышэй!
Апусціцеся на паверхню і напоўніце свае кішэні скарбамі і рэсурсамі. Будзьце асцярожныя, толькі тым, хто выйдзе жывым, дазволена захаваць здабычу. Сачыце за крыважэрнымі звярамі і прагнымі гульцамі - або адпраўляйцеся на актыўнае паляванне на іх ды
іх скарб!

Пасяля доўгага тэсціравання, распрацоўшчыкі абвясцілі, што гульня выйдзе 8 чэрвеня, а старт першага (любімага многімі анлайн гульнямі) сязона прызначаны ужо на 22 чэрвеня.

У першым сезоне гульцам прадставяць новы баявы пропуск, Fortuna Pass. Яго праходжанне адкрывае мноства нутрагульнявых узнагарод (у тым ліку касметычных) але падрабязнастей пакуль няма.
👍3
📰 Чуткі пра DLC для Cyberpunk 2077.

У сетцы пачала з'яўляцца непацьверджаная інфармацыя наконт новага пышырэння для Cyberpunk. Згодна з ёй дадатак меркавана будзе прысвечана персанажу Songbird - жанчыне, мадэль якой фанаты знайшлі ў кодзе базавай гульні.

Дадатак дазволіць вам даследаваць Баявыя Зоны (вобласці, недаступныя ў базавай гульні, апісанне якіх утрымоўваецца ў афіцыйным артбуку - гэта закінутыя гарадскія раёны, куды не дабіраюцца паліцыя і карпаратыўныя ўлады) і Спартыўны купал. Сцьвярджаецца, што гісторыя паўплывае на канцоўку Cyberpunk 2077. Змены нібыта невялікія, але і Ві, і Сільверхэнд будуць спасылацца на падзеі DLC.

Мяркуецца, што дапаўненне не выйдзе раней 2023 года.
📢 EA аб'явіла, што з 13 чэрвеня на плятформе Origin больш не будуць прадаваць гульні і сезонныя пропускі студый-партнёраў.

Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што ўсе раней набытыя праекты застануцца ў карыстальнікаў, іх можна будзе загрузіць і ўсталяваць у Origin. Акрамя таго, "партнёрскія" гульні ўсё яшчэ будуць уваходзіць у падпіску EA Play.

Але з каталога Origin усё роўна знікне даволі шмат гульняў, у тым ліку праекты Ubisoft, гульні Warner Bros, праекты па Зорным войнам і гэтак далей.
Вітаю спадарства!
У каментарах узнікла цікавая прапанова стварыць канал у Discord, для таго каб усе жадаючыя магли сабрацца разам і пагуляць у розныя гульні, альбо проста паразмаўляць. Ці будзе вам гэта цікава?
Final Results
68%
Так
32%
Не
📢 Да Summer Game Fest 2022 засталося зусім няшмат.

На цырымоніі пакажуць каля 30-40 праектаў, прычым большая частка ролікаў будзе геймплэйнымі, а так сама адбудзецца некалькі адносна буйных прэм'ер.

Вядучы Джэф Кілі паабяцаў на гэтым тыдні выпусціць ролік, які дасць кароткае ўяўленне аб змесце будучага мерапрыемства.

❗️У гэтым годзе Summer Game Fest адбудзецца 9 чэрвеня ў 21:00 па Менску.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sega выпусціла свежы цізер Sonic Frontiers.

Рэліз чакаецца ў гэтым годзе (па чутках гэта 15 лістапада) на PC, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍2
📢 Арганізатары выставы Summer Game Fest 2022 прадставілі новы ролік мерапрыемства.

У відэа паказалі некаторыя гульні, геймплэйныя ролікі якіх, будуць прадстаўлены на шоў.
Сярод усяго можна адзначыць:
🔹The Lord of the Rings: Gollum;
🔹Marvel's Midnight Suns;
🔹Saints Row;
🔹Starfield і інш.

❗️Summer Game Fest стартуе ўжо 9 чэрвеня.
2
📢 Распрацоўшчыкі Pathfinder: Kingmaker і Wrath of the Righteous анансавалі сваю новую гульню — Warhammer 40,000: Rogue Trader.

Дакладнай даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
👍3
📢 Bethesda прадставіла сваю версію гвін...картачнай гульні пад назвай Tales of Tribute, для The Elder Scrolls Online.

Картачная гульня Tales of Tribute, якая з'яўляецца часткай будучага раздзела High Isle — гэта зусім новая актыўнасць, якую гульцы могуць атрымліваць паміж квэстамі, PVP і даследаваннем Тамрыэля.

❗️Нагадваем, што DLC High Isle выходзіць 6 чэрвеня для PC і 21 чэрвеня для кансоляў.
👍4
📢 BioWare аб'явіла канчатковую назву для Dragon Age 4.

Цяпер афіцыйна гульня носіць назву Dragon Age: Dreadwolf.

"Хто такі Жудасны воўк?

Солас, Жудасны воўк. Некаторыя кажуць, што ён мог быць старажытным эльфійскім богам, але некаторыя кажуць, што не. Іншыя кажуць, што гэта здраднік свайго народа... або выратавальнік, які цяпер імкнецца выратаваць іх коштам вашага свету. Яго матывы незразумелыя, а метады часам сумнеўныя, што зарабляе яму рэпутацыю бажаства трыкстэра — гульца ў цёмныя і небяспечныя гульні.

Больш Dragon Age: Dreadwolf у гэтым годзе.

Мы падазраем, што ў вас ёсць пытанні, і на іх будзе дадзены адказ. Хоць гульня не будзе выпушчана ў гэтым годзе, мы набліжаемся да наступнай прыгоды. Будзьце ўпэўненыя, Солас размяшчае свае фігуры на дошцы, пакуль мы размаўляем. Гэта ўсё, што ў нас ёсць на дадзены момант, але мы спадзяемся, што веданне афіцыйнай назвы выклікала некаторую інтрыгу, бо мы больш падрабязна пагаворым пра гульню пазней у гэтым годзе!"

— Каманда Dragon Age
🔥5👍2