Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Стваральнікі рэмэйку Dead Space распавялі аб перапрацоўцы плазьменнага разака.

Motive Studios, у новым роліку IGN, распавялі аб тым, якія зьмены былі ўнесены ў плазьменны разак.

Распрацоўнікі захавалі форму й функцыі культавай зброі, але пры гэтым абнавілі яго мадэль, тэкстуры й нават гук, бо каманда працуе з новым рухавічком. Распрацоўнікі жадалі перапрацаваць плазьменны разак такім чынам, каб ён максымальна перадаваў арыґінальны гульнявы досьвед.

Гэтак жа аўтары распавялі, што пазычылі канцэпцыю адмысловых паляпшэньняў з Dead Space 2, так напрыклад, адзін з апгрэйдаў для плазьменнага разака дазволіць падпаліць пэўную канечнасьць суперніка падчас выстралу.

Рэліз рэмэйку заплянаваны на 27 студзеня 2023 году.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordic назвала дату рэлізу SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake.

Сьлёзы русалкі ў руках Губкі Боба й Патрыка… Што можа пайсьці ня так? Безумоўна, сама тканіна, якая трымае сусьвет, можа разарвацца, адкрываючы парталы ў дзікія сьветы жаданьняў! Але няма ва ўсім сусьвеце анічога такога, з чым нашы героі б не справіліся!

Рэліз адбудзецца 31 студзеня 2023 году на PC, Xbox One, PlayStation 4 і Nintendo Switch.
👍9
📰 Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША мае намер заблакаваць угоду Microsoft і Activision Blizzard.

Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША падала пазоў у суд з мэтай заблакаваць зьдзелку Microsoft і Activision Blizzard. Ведамства лічыць, што зьліцьцё нашкодзіць канкурэнтам у гульнявой індустрыі.

Прадстаўнікі Фэдэральнай гандлёвай камісіі (FTC) лічаць, што Microsoft будзе абмяжоўваць канкурэнтаздольнасьць іншых гульнявых кансоляў, робячы гульні прыналежных ёй кампаніяў эцклюзівамі Xbox.
У якасьці прыкладу які замінае канкурэнцыі, FTC называе будучыя рэлізы Starfield і Redfall ад Bethesda і Arkane, якія выйдуць толькі на кансолях Xbox і PC.

Прадстаўнікі Microsoft заявілі, што зьбіраюцца адстойваць у судзе сваю пазыцыю й дамагчыся таго, каб зьдзелку адобрылі.
👍7🤔4😱2🤬2
📰 Калекцыйнае выданьне Star Wars Jedi: Survivor ня здолела ўразіць фанатаў.

Пасьля нядаўняй прэзентацыі Star Wars Jedi: Survivor на TGA 2022, EA прадставіла калекцыйнае выданьне, якое не асабліва ўразіла фанатаў.

У набор за 300 $ уваходзяць: стылбук, сертыфікат сапраўднасьці, набор касьметычных прадметаў і копія рукаяці сьветлавога мяча, разам са спэцыяльным футлярам.

Акрамя дастаткова вялікага кошту й даволі беднага напаўненьня, фанатам не спадабалася тое, што ў выданьне ўваходзіць толькі рукаяць мяча, аднак лязо да яго давядзецца дакупляць асобна, што адзначана на сайце з папярэднім заказам (што такім чынам, аўтаматычна павялічвае й бяз таго вялікі кошт).

Рэліз Star Wars Jedi: Survivor адбудзецца 17 сакавіка 2023 г. на PS5, Xbox Series і PC.
😐11👍1😍1😨1
📰 Starbreeze Studios распавялі аб ходзе распрацоўкі Payday 3 і плянах кампаніі.

У інтэрвію IGN генэральны дырэктар кампаніі Starbreeze Тобіас Сьёрген крыху распавёў аб статусе вытворчасьці мультыплэернага шутэра Payday 3:

«[Payday 3] ідзе вельмі добра. Я быў бы вельмі рады расказаць пра гэта больш, але не зараз. Мы не публікавалі ніякай інфармацыі з моманту анонсу гульні, але мы яе дамо, як і плянавалі, у 2023 годзе. Гэта будзе весела!»

Аднак Starbreeze не плянуе абмяжоўваюцца толькі сэрыяй Payday. У інтэрвію, Сьёрген распавёў, што кампанія адкрыла ў Вялікабрытаніі новую студыю, супрацоўнікі якой займаюцца распрацоўкай праектаў па нядаўна набытых франшызах.

Асобна распрацоўшчыкі адзначылі, што ў будучыні кампанія плянуе купіць яшчэ больш інтэлектуальнай уласнасьці, а бягучыя праекты будуць разьвівацца па мадэлі "гульняў-сэрвісаў".
👍8
​​📰 Камэрон Манахэн распавёў аб эвалюцыі свайго пэрсанажа з Star Wars Jedi: Fallen Order.

Як вядома дзеяньне сіквела разгортваецца празь пяць гадоў пасьля арыґінала, якія не прайшлі бясьсьледна для зьбегляга джэдая.

Па-першае, у яго новы выгляд — Кэл адмовіўся ад понча з Fallen Order і цяпер мае больш авантурны выгляд.
Па-другое, у яго вырасьлі валасы на твары.

Але вонкавыя зьмены не такія глыбокія як унутраныя, па словах Манахэна сьветапогляд Кэла таксама пачынае зьмяняцца. «Адчайныя часы патрабуюць адчайных мер, і яму становіцца вельмі цяжка нават зразумець, за што ён змагаецца! У вас ёсьць Імпэрыя, якая хутка пашыраецца, і робіць гэта вельмі агрэсіўна. Я думаю, што, пераходзіць ад плянэты да плянэты й назіраць усё больш адчайную сытуацыю прымушае вас адчуваць сябе вельмі самотна. Цяпер Кэл больш дарослы, ён больш трывалы, яго вытрымалі час і сытуацыя. Ён яшчэ даволі малады чалавек, але ўсё тое, што ён перажыў ня можа не пакінуць на ім свой адбітак!»

Таксама актор пракамэнтаваў магчымасьць шчасьлівага фіналю для свайго пэрсанажа. Па яго словах, само вызначэньне "шчасьця" можна ўспрымаць у розным ключы — і калі герой дамогся сваіх мэт або важнай зьмены, то гэта ўжо будзе лічыцца добрым завяршэньнем гісторыі.

Рэліз Star Wars Jedi: Survivor заплянаваны на 17 сакавіка 2023 г. на Xbox, ПК і PS5.
👍51
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць: Ghost of a Tale.

Ghost of a Tale
— гэта ролевая экшн-гульня, у якой вы гуляеце за Ціло, мышаня-мэнэстрэля, кінутага ў небясьпечную прыгоду. З дапамогай ўтоенасьці й хітрасьці вы зможаце дасьледаваць сакрэты старой пацуковай крэпасьці.

❗️Забраць гульню можна да 15 сьнежня. Каб гэта зрабіць неабходна аўтарызавацца на сайце крамы й націснуць на спасылку.
8👍2
📰 CD Projekt RED выпусьціла відэа з перадгісторыяй «Вядзьмара 3».

CDPR, напярэдадні рэлізу некстген-патча выпусьцілі пяціхвіліннае відэа, у якім распавялі пра падзеі якія папярэднічаюць гульне.

Незалежна ад таго, ці зьяўляецца The Witcher 3: Wild Hunt — Complete Edition вашым першым "набегам" на гісторыю Геральта з Рывіі, ці вы хочаце проста асьвяжыць інфармацыю аб падзеях, якія прывялі яго да гэтай кропкі, надзейная кабыла Геральта — Плотка дапаможа вам з гэтым!

Нагадваем, што рэліз абноўленай вэрсіі адбудзецца 14 сьнежня 2022 году на ПК, Xbox Series X|S і PS5.
😁7👍32👎1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз High On Life, гульні ад стваральніка Рыка й Морці.

Джасьцін Ройланд прадстаўляе — High On Life. Людзям пагражае іншаплянэтны картэль, які хоча выкарыстоўваць іх у якасьці наркотыку. Твая задача — вызваліць іх і ўзяць у напарнікі харызматычную балбатлівую зброю каб перамагчы Гарманцюоза й ягоную банду каб выратаваць сьвет!

Крытыкі ацэньваюць гульню неадназначна, адны хваляць яе за гумар і дыялёгі, іншыя лаюць за маркотную баявую сыстэму.

Кошт гульні — 27,99$
👍8
📰 Гульцы Fortnite могуць паспаборнічаць за прыз у 1 000 000$.

Epic Games сумесна зь ютуберам MrBeast анансавалі "Экстрэмальнае выпрабаваньне на выжываньне ад MrBeast".

17 сьнежня 2022 гады ў Fortnite зьявіцца адмысловая мапа, на якой гульцы змогуць выконваць розныя выпрабаваньні й атрымліваць за гэта манэты. Той, хто набярэ найбольш балаў па выніках дня, атрымае прыз у памеры мільёна даляраў.
Сто тысяч найлепшых гульцоў атрымае залаты парасон MrBeast.

Жадаючыя прыняць удзел змогуць папрактыкавацца ў праходжаньні выпрабаваньняў загадзя, для гэтага ўжо зараз можна знайсьці адпаведную мапу (па коду 7990-6907-8565).

Турнір будзе праходзіць толькі 17 сьнежня!
🤯11👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз CRISIS CORE - FINAL FANTASY VII - REUNION.

CRISIS CORE-FINAL FANTASY VII-REUNION — гэта рэмайстар CRISIS CORE з абноўленай графікай, баявой сыстэмамай і саўндтрэкам. Сачыце за гісторыяй салдата-апэратыўніка Зака Фэйра, калі ён раскрывае сакрэты цёмных экспэрымэнтаў Шынры.

Кошт у Steam — 49,99$
❗️Гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі.
👍8
📰 У інтэрнэце засьвяцілі магчымую дату рэлізу «Чалавека-павука 2».

Адна з сцэнарыстаў Insomniac Games на сваім уласным сайце апублікавала (і хутка выдаліла) акно рэлізу, якое мяркуецца выдаўцом — восень 2023 году.

Фанаты лічаць, што рэліз гульні ўвосень суцэль магчымы, бо першая частка гульні выйшла ўвосень 2018 году.
Сама Insomniac Games пацьвердзіла толькі, што гульня выйдзе ў 2023 годзе.

Дарэчы ня так даўно ў Брытанскім PS Store была выяўлена старонка гульні, фанаты падазраюць, што хутка можа адбыцца нейкі анонс ці прэзентацыя па гульні (аб чым раней заяўляў інсайдэр Millie A).
❤‍🔥4👍4
📰 ZeniMax Online вырашыла зьмяніць падыход да выпуску кантэнту для The Elder Scrolls Online.

ZeniMax Online Studios, у асобе Мэта Фірора заявіла, што спасылаючыся на нэґатыўныя водгукі гульцоў, вырашылі адмовіцца ад канцэпцыі «Прыгода даўжынёю ў год».

Распрацоўнікі лічаць, што мінулы падыход быў эфэктыўны, але ён абмяжоўваў іх і не дазваляў расказаць усе гісторыі, якія хацелася. Цяпер аўтары прынялі новае рашэньне на аснове пажаданьняў гульцоў — зараз сюжэтныя лініі можна будзе прайсьці адразу ад пачатку й да канца на рэлізе, не чакаючы іх абнаўленьняў.

Фірор таксама паведаміў, што ў першым квартале 2023 году для гульні выйдзе DLC з падзямельлем, у той час як рэліз буйнога дапаўненьня адбудзецца ў другім квартале. На трэцюю чвэрць году заплянаваны нейкія абнаўленьні, накіраваныя на паляпшэньне зручнасьці гульні. У чацьвёртым квартале ў TESO зьявіцца нейкая зусім новая гульнявая сыстэма.
🌚6
📰 Стваральнікі D&D жадаюць манэтызаваць знакамітую настольную гульню.

На сэмінары інвэстараў кіраўнікі кампаніяў Hasbro і Wizards of the Coast абмеркавалі манэтызацыю Dungeons & Dragons. Яны лічаць, гульцам у D&D трэба «падаць крыніцы, пастаянных выдаткаў, якія сустракаюцца ў лічбавых гульнях». На іх думку, на D&D у васноўным трацяцца вядучыя партый, а звычайныя гульцы, якія кіруюць адным пэрсанажам, недастаткова марнуюць для гульні!

Асобна было падкрэсьлена, што D&D яшчэ ніколі не была настолькі папулярная, як зараз.

Як менавіта жадаюць манэтызаваць настольную гульню невядома.
😐13👍2👎2
📰 Amazon замовіў сэрыял па матывах God of War.

Amazon Prime Video замовіў вытворчасьць экранізацыі гульнявой франшызы God of War.

Шоўранэрам і выканаўчым прадзюсарам праекта прызначаны Рэйф Джадкінс, вядомы па «Коле часу», сцэнарыстамі — Марк Фергюс і Хоук Остбі, якія напісалі першага «Жалезнага чалавека» і «Дзіця чалавечае».
Выканаўчымі прадзюсарамі таксама сталі прадстаўнікі Sony Santa Monica Studios і Playstation Productions.

Падрабязнасьцяў аб сюжэце, акторскім складзе й даце пачатку здымак невядомы.
🌚10👍4❤‍🔥1🔥1
📰🎁 У EGS пачаўся зімовы распродаж са сьвяточнай раздачай гульняў.

У Epic Games Store стартаваў калядны распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Разам з распродажам вярнуліся купоны, якія дадуць скідку 25% на гульні ў выпадку, калі пакупнік выдаткуе пэўную суму на гульні.

Акрамя гэтага, як і паведамляў інсайдэр, Epic Games анансавала традыцыйную раздачу, у рамках якой на працягу 15 сутак будзе штодня дарыць па адной гульні, першай стала Bloons TD 6:

Выстаўце ідэальную абарону з спалучэньняў малпаў, паляпшэньняў, герояў і здольнасьцяў, а затым прабіце ўсе шары якія прыляцелі да вас!
Мільёны гульцоў ужо атрымліваюць асалоду ад маштабнай стратэгіі, якая дорыць бясконцыя гадзіны займальнай гульні.

Наступная бясплатная гульня будзе раскрытая сёньня, а 19:00 па Менску.

Upd. Купоны на зніжку таксама можна атрымаць і за калекцыянаваньне гульняў з раздач.
❤‍🔥8👍2🍌1
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy правялі новую дэманстрацыю ґеймплэя.

Ролік прысьвечаны палётам на мятле й гіпагрыфе, дэталям баявой сыстэмы, а таксама Выбаўляй-пакоі, дзе студэнты-чараўнікі Хогвартса змогуць знайсьці ўсё неабходнае.

Калі коратка:

🔸Мятлу гулец можа заклікаць амаль дзе заўгодна й потым лётаць на ёй дзе толькі захочацца (Тыя, хто зробяць папярэднюю замову змогуць атрымаць аніксавага гіпагрыфа, якога можна заклікаць гэтак жа, як і мятлу.);
🔸У Забароненым лесе, будзе абсталявана баявая арэна для практыкі ў бітвах;
🔸Выбаўляй-пакой гульцы змогуць наладжваць на свой ґуст (у тым ліку зьмяняць яго дэкарацыі), гэтак жа тут можна паляпшаць сваё экіпіяваньне, зьмяняць яе вонкавы выгляд і ня толькі;
🔸З Выбаўляй-пакою можна патрапіць на магічную «палянку» (якая цалкам адсылае гульцоў да фільма «Фантастычныя істоты й дзе іх адшукаць»), тут можна займацца яе дэкараваньнем і клопатам аб магічных жывёлах.

Даведацца пра першую ґеймплэйную дэманстрацыю можна з нашага допіса тут.

Рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага на PS5, Xbox Series і PC, на PS4 і Xbox One — 4 красавіка, Switch — 25 ліпеня.
👍76🤡2
📰 Фанаты Dead Space, незадаволеныя зьнешнасьцю ключавых пэрсанажаў у рэмэйку.

У вадным з ролікаў рэмэйку Dead Space, распрацоўшчыкі прадэманстраваў абноўленую зьнешнасьць Айзека Кларка, якую многія палічылі няўдалай, нібыта зараз пэрсанаж выглядае як тыповы НПС і не ўпісваецца ў атмасфэру гульні.

Верагодна, распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць Айзека больш падобным на яго актора агучкі Ганэра Райта, аднак некаторыя засталіся незадаволеныя пагоняй за папулярным трэндам, падчас якога зьнешнасьць герояў губляе сваю ўнікальнасьць (ды й на самога Райта новы Айзек выйшаў ня моцна падобным, як лічаць карыстачы Reddit).

Па гусьце фанатам гэтак жа не прыйшлася новая зьнешнасьць дзяўчыны Айзека — Ніколь Брэнан.

Рэліз рэмэйку Dead Space адбудзецца 7 студзеня 2023 гады на PlayStation 5, Xbox Series і РС.
🤔7👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve абвясьціла аб хуткім пачатку штогадовага зімовага распродажу ў Steam.

Калядныя зьніжкі зьявяцца ў краме ўжо на наступным тыдні, а менавіта 22 сьнежня й будуць дзейнічаць да 5 студзеня.
У рамках распродажу чакаюцца зьніжкі на тысячы гульняў, бясплатныя стыкеры й дадатковыя зімовыя цікавосткі.

Дарэчы ўжо зараз усе хто купляе гульні ў Steam можа атрымаць сьвяточную (пакуль яшчэ "сакрэтную") картку.

Таксама зь сёньняшняга дня Valve пачне аб’яўляць намінантаў на прэмію Steam 2022, а само галасаваньне адкрыецца адначасова з пачаткам зімовага распродажу.
🔥9👍3