Беларускі інстытут публічнай гісторыі – Telegram
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
790 links
Download Telegram
У Польшчы затрымалі расійскага археолага за незаконныя раскопкі ў Крыме, якія прывялі да знішчэння культурнай спадчыны

Загадчык сектара антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор'я ў Эрмітажы Аляксандр Буцягін выступаў з серыяй лекцый у Еўропе. Ён апынуўся ў Варшаве па дарозе з Нідэрландаў на Балканы. У польскай сталіцы ён быў затрыманы супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі.

СБУ прад'явіла падазрэнне археолагу ў лістападзе мінулага года. Яму інкрымінуецца правядзенне раскопак без дазволу ў Керчы ў Крыме. Украінскія следчыя лічаць, што раскопкі прывялі да частковага разбурэння аб'екта «старажытны горад Мірмекій». Польская пракуратура звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб заключэнні затрыманага пад варту. Суд пастанавіў затрымаць яго на 40 дзён. Цяпер у Польшчы чакаюць афіцыйны запыт украінскага боку аб экстрадыцыі. Пасля гэтага польскі суд будзе вырашаць, ці ёсць падставы для выдачы супрацоўніка Эрмітажа Украіне.

Фота: Аляксей Данічаў / РИА Новости
👍21🤔4👏3👎1
Лакіза: археалагічныя даследаванні ўмацоўваюць беларускую дзяржаўнасць

Сенсацыйнае адкрыццё зрабіў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза: беларуская дзяржаўнасць, аказваецца, налічвае тысячагоддзі! Больш за тое — пачынае свой адлік ажно 400 тысяч гадоў таму.

Свае высновы Лакіза грунтуе на несамавітых выніках нядаўніх археалагічных даследаванняў. Аднак як знаходка стаянкі эпохі палеаліту — самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі, каля вёскі Агова ў Іванаўскім раёне — звязана з наяўнасцю нацыянальна акрэсленай дзяржаўнасці, кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў сваім артыкуле для «СБ» так і не тлумачыць.
😁15💊11👍7🤣1😨1🤪1
«Лекцыя Снайдэра — напамін свету пра беларускія гісторыю і нацыю»

У праграме «Госць Рацыі» акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі тлумачыць, чаму лекцыя Тымаці Снайдэра «Беларусь: старажытная і сучасная» стала важным сігналам для ўсяго свету: пра існаванне беларускай гістарычнай традыцыі, беларускай нацыі і яе суб’ектнасці ў кантэксце вайны і геапалітычных крызісаў. Гаворка пра тое, як Снайдэр прапануе бачыць Беларусь не «белай плямай», а прасторай кантактаў і перапляцення культур, чаму аўтарытарныя рэжымы апіраюцца на спрошчаныя міфы пра мінулае і як акадэмічная дыскусія можа ім супрацьстаяць.

Паслухаць гутарку з Аляксеем Ластоўскім можна на Беларускае Радыё Рацыя
👍221👏1🙏1💯1
VEHA: RUINS OF BELARUS / Руіны Беларусі

Veha Archive разам з беластоцкай Galeria Arsenał і Беларускім культурным цэнтрам Беластока выдалі фотакнігу «Руіны Беларусі». Гэта вынік шматгадовай працы каманды праекта VEHA – некалькі сотняў здымкаў руін гістарычных помнікаў і людзей на іх фоне, зробленых на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Тэкст прадстаўлены на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай.

📅 15 снежня 2025 у Беластоку адбудзецца афіцыйная прэзентацыя кнігі
17:00 у Galeria Arsenal (ul. A. Mickiewicza 2, Białystok).
Уваход вольны

🔗Анлайн-трансляцыя мерапрыемства будзе даступная на старонках у FB: /GaleriaArsenal, /centrumkulturybialoruskiej

VEHA — незалежны беларускі лічбавы архіў, які працуе з 2017 года, спалучаючы мастацкую і даследчую дзейнасць. Канцэнтруючыся на тэматыцы штодзённасці, ён служыць платформай для збору і аналізу архіўных фотаздымкаў і візуальнай гісторыі Беларусі.

👉Падрабязней пра выданне і падборку фотаздымкаў з яго можна паглядзець на сайце VEHA.
12👍7🙏2👏1💔1
У разгар расійскай акупацыі ён з’ехаў у Маскву служыць царам, а ўлады Беларусі хочуць зрабіць яго «нацыянальным героем»

У Мінску будуюць новы Нацыянальны гістарычны музей і фармуюць «пантэон нацыянальных герояў» Беларусі. Адна з фігур, якая там мусіць з’явіцца, Сімяон Полацкі, чалавек, што зрабіў кар’еру ў Маскве ў разгар акупацыі беларускіх земляў расійскім войскам. У артыкуле Zerkalo – гісторыя Самуіла Пятроўскага-Сітняновіча: шлях ад Полацка і Віленскай акадэміі да ролі прыдворнага паэта і рэфарматара адукацыі ў Маскве, а таксама дыскусія пра тое, ці можна называць яго «нацыянальным героем» Беларусі, калі ён свядома стаў на бок маскоўскага цара.

Чытаць артыкул цалкам на Zerkalo
🤬9👍7💩4🤮21😨1
Ад „кніжнага“ да „сапраўднага“ беларуса. Алег Латышонак пра Беласточчыну, мову і дыяспару

Госць Podcastu Tutaka – гісторык Алег Латышонак, прафесар Універсітэта ў Беластоку, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і аўтар важных кніг, без якіх цяжка ўявіць сучаснае разуменне гісторыі беларусаў Беласточчыны. Ён распавядае пра свой шлях ад «кніжковай» да «жывой» беларускасці, дзе асабістае жыццё шчыльна пераплятаецца з публічнай дзейнасцю.

У гутарцы – чым адрозніваюцца Беласточчына і Падляшша, як суіснуюць мова дзядоў і літаратурная беларуская, што адрознівае віленскую і падляска-беластоцкую традыцыі. Ідзе размова пра студэнцкі рух БАС і фестываль «Басовішча», новую дыяспару і міграцыю, а таксама пра тое, чаму веданне складанай гісторыі робіць супольнасць мацнейшай.
👍84🤮2
Сябры, у гэтую нядзелю 14 сьнежня а 13-30 запрашаем вас на шпацыр па Вільні "Заміж пярсідскага узору цьвяток радзімы васілька", прысьвечаны дню народзінаў Максіма Багдановіча, які адзначаўся 9 сьнежня, а таксама гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам.

Падчас шпацыру мы пройдземся па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, згадаем, дзе былі надрукаваныя ягоны першы твор і першая кніга, згадаем тых беларускіх дзеячоў, хто дапамагаў Максіму, запрасіў, прытуліў і апекаваўся ім, абавязкова працытуем урыўкі зь ягоных вершаў з нізкі "Места", прысьвечанай Вільні.

А напрыканцы шпацыру мы разам пасядзім у віленскай кавярні, дзе ў кожнага  будзе магчымасьць пачытаць улюбёныя вершы Максіма Багдановіча.

Пачатак ад касьцёла Сьвятой Ганны.
Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia

Шпацыр  бясплатны, але ахвяраваньні вядоўцы вітаюцца. Да сустрэчы!
👍133👏2
Тымаці Снайдэр: галоўная адказнасць Захаду цяпер – дапамагчы беларусам, якія апынуліся у выгнанні, супрацьстаяць таталітарнаму кантролю на мінулым
👍16❤‍🔥5🔥21👏1🙏1
Як у Гродне адбылося першае анатаміраванне ва Усходняй Еўропе

14 снежня 1586 года на замку ў Гродне, на фоне спрэчак пра прычыну раптоўнай смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, было праведзена паслясмяротнае даследаванне (анатаміраванне) — адно з самых ранніх задакументаваных на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Пра апошнія дні манарха, акалічнасці смерці і вынікі паслясмяротнага агляду можна пачытаць у кароткім матэрыяле на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Больш падрабязна тэму разглядае польская даследчыца Agnieszka Pawłowska-Kubik, у яе артыкуле прыведзены і пракаментаваны тэкст дакумента 1586 года пра апошнія дні Стэфана Баторыя ў Гродне, у тым ліку апісанне паслясмяротнай працэдуры. Артыкул даступны на польскай мове.
👍163🔥2
Ерась у ВКЛ

Рэкамендуем для прагляду відэа-запіс лекцыі Аляксандры Валодзінай «Ерэтыкі ВКЛ» у межах семінару «Вялікае Княства Літоўскае ў гісторыі Беларусі», які ладзіць Беларускі інстытут у Празе (Běloruský institut v Praze). Мадэратар — Мікола Волкаў.

Лекцыя прысвечаная таму, як у Вялікім Княстве Літоўскім ужывалі абвінавачванні ў ерасі: хто і з якой мэтай называў ерэтыкамі "воінаў Хрыстовых", чаму рымскія папы бачылі пагрозу ў «ерэтыках з ВКЛ» і як Ягайла абараняўся ад гэтых абвінавачванняў на Канстанцкім саборы. Асобна закранаецца, чаму ў XVI стагоддзі праваслаўных параўноўвалі з ерэтыкамі-вальдэнсамі і як рэлігійныя канцэпцыі станавіліся інструментам легітымацыі ўлады і барацьбы з палітычнымі апанентамі. https://youtu.be/ZrVAoFKWZTE?si=CD4CF_UqDVLJJ5Sq
👍94🔥2
🔴 Гісторыя Беларусі абыдзецца без дзекабрыстаў. Неюбілейныя развагі да 200-годдзя паўстання дзекабрыстаў

За дзвесце гадоў пра іх напісалі тысячы кніг, абаранілі процьму дысертацый, увекавечылі ў шматлікіх помніках, мемарыяльных дошках і вулічных назвах. Дзякуючы літаратуры і кіно, рамантычна-ўзнёслыя воблікі дзеячаў 14 снежня 1825 года паўплывалі на гістарычную памяць і светаўспрыманне цэлых пакаленняў.

Аспрэчваць велізарнасць гэтага ўплыву на грамадскае развіццё проста немагчыма. Менавіта таму падаецца абсалютна незразумелым і нават неверагодным тое, што адказ на, здаецца, відавочнае пытанне — хто такія дзекабрысты і чаго яны хацелі — дасюль не знойдзены. Каб упэўніцца ў гэтым, прапануем разгледзець некаторыя спрэчныя моманты з гісторыі дзекабрызму і разабрацца, які ўплыў гэтая з’ява мела на беларускую гісторыю.


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11🤔2😨2💯1
У беластоцкай галерэі «Арсенал» адбылася прэзентацыя кнігі «Руіны Беларусі»

На сустрэчы паразмаўлялі пра значэнне працы з памяццю і пра дакументаванне спадчыны.

Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, якая вяла імпрэзу, патлумачыла, што «Руіны Беларусі» ўзніклі, каб убачыць, як «руйнаванне стала характарыстыкай беларускай культуры. Але архіўная практыка VEHA – «гэта форма ціхага і паслядоўнага супраціву і інструмент перабудовы калектыўнай памяці па-за межамі існуючых канонаў. Беларусы павінны самастойна супраціўляцца свайму культурнаму паглынанню і ўнутры краіны, і па-за яе межамі». Чытаць на сайце або без VPN.
👍212🤩1🙏1
Знойдзена памятная дошка ў гонар кіраўніка антысавецкага атраду ў 1920 годзе

У Варшаве знойдзена памятная шыльда ў гонар кіраўніка антысавецкага партызанскага атраду часоў савецка-польскай вайны Казіміра Сляскага. Яна знаходзіцца ў касцёле Святога Станіслава Косткі. Знайсці дошку ўдалася дзякуючы нашчадкам Сляскага. Табліцу ўсталяваў сын Казіміра Мечыслаў Сляскі (пахаваны на варшаўскіх Павонзках).

Паводле следчай справы, якая знаходзіцца ў Archiwum akt nowych, Казімір Сляскі быў кіраўніком аднаго з антыбальшавіцкіх атрадаў у Барысаўскім павеце з цэнтрам у маёнтку Антонаўка.

Працяг ніжэй
👍23🙏2👏1
Пачатак вышэй

Атрад Сляскага паўстаў улетку 1920 года як рэакцыя на прымусовую мабілізацыю ў Чырвоную армію. Найбольшую актыўнасць ён праявіў падчас адступлення чырвоных восенню 1920 года пасля няўдалага паходу на Варшаву. У фармаванне ўваходзіла ад 17 да 40 чалавек – пераважна мясцовыя маладзёны-каталікі. Яны не жадалі далучацца да чырвонага войска.

Пэўны час каардынацыю атрадам ажыццяўлялі польскія вайскоўцы. Пазней яны сышлі ў Польшчу, а разам з імі і сын Казіміра Сляскага Мечыслаў. Атрад быў слаба ўзброены, каб здабыць зброю, партызаны нападалі на адступаючыя абозы чырвоных і нават забілі прадстаўніка мясцовага рэўкома. Як вынікае са справы, мясцовае насельніцтва актыўна падтрымлівала партызанаў.

Пасля падпісання ў кастрычніку 1920 года дамовы аб замірэнні і стварэнні нейтральнай зоны паміж польскім і савецкім бокам памежныя рэгіёны, у тым ліку Барысаўскі павет, апынуліся ў стане палітычнай і вайсковай нестабільнасці. На гэтай тэрыторыі актывізаваўся ўзброены антысавецкі рух, які набыў рысы нацыянальна-вызвольнай барацьбы за незалежнасць Беларусі. Бальшавікі бачылі ў ім вялікую пагрозу і трактавалі як бандыцкі. Барацьбой з партызанамі займаўся Асобны аддзел Заходняга фронту чырвоных. У яго функцыі ўваходзіла правядзенне карных акцый, уключаючы арышты, допыты, а таксама вынясенне прысудаў паводле паскоранай працэдуры, часта без суда.

Напрыканцы сакавіка ў пачатку красавіка 1921 года Асобы аддзел 3-й арміі Заходняга фронту арыштаваў каля 20 чалавек.

На шыльдзе ў варшаўскім касцёле напісана, што Сляскі трагічна загінуў «за Польшчу». Але ў матэрыялах справы следчы В. Цітоў занатаваў, што Сляскі асабіста і з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў моладзь ісці за «Айчыну» і «ахвяраваць сваім жыццём і дабром для дасягнення панскага царства Беларусі».

Арыштантаў трымалі ў лепельскім арыштанцкім доме. Напрыканцы траўня 9 чалавекам без суда быў вынесены смяротны прысуд. Неўзабаве 8 чалавек расстралялі, аднаму ўдалося ўцячы. Частку фігурантаў справы перадалі пад нагляд міліцыі ці саслалі.

Нядаўна ў Przeglądzie Środkowo-Wschodnim быў апублікаваны артыкул даследчыка сталінскіх рэпрэсій, дырэктара БІПГ, Ігара Станкевіча, які раскрывае ход следства па справе партызанскага атраду ў Барысаўскім уездзе. Пазнаёміцца з артыкулам можна па спасылцы.
🔥11👍92
Forwarded from Наша Ніва
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі

Мы паглядзелі, чым жыве самы вядомы мемарыял ахвярам нацысцкага тэрору ў Беларусі пасля маштабнай рэканструкцыі, і знайшлі там шмат дзіўнага — ад бургераў побач з месцам трагедыі да сувеніраў, якія выклікаюць пытанні.

https://nashaniva.com/383611

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/383611
🤯11🤬6😱2
Істэрыя «літвінізму» — як адзін рэдактар ператварыў англійскую Вікіпедыю ў зброю супраць беларусаў

Беларускія вікіпедысты разбіраюць гісторыю таго, як адзін літоўскі рэдактар пад нікам Pofka практычна аднаасобна ператварыў англамоўны артыкул Litvinism у набор прапагандысцкіх штампаў: з маргінальнымі крыніцамі, цытатамі неанацыстаў і прарасійскіх аўтараў, якія падавалі беларускія прэтэнзіі на спадчыну ВКЛ як небяспечную экстрэмісцкую ідэалогію. У тэксце – паэтапны разбор гэтых маніпуляцый у Вікіпедыі, гісторыя нацэленых нападаў на беларускага вікіпедыста Іллю Барыскевіча (Kazimier Lachnovič), якога абвінавачвалі ў «прасоўванні літвінізму», а таксама паказана, як у выніку артыкул пра «літвінізм» фактычна быў знесены і напісалі нанова, а сам тэрмін замацавалі як прыніжальны ярлык, а не апісанне беларускай гістарыяграфіі.

Як трапна адзначаецца ў падсумаванні да артыкула, гісторыя ўзлёту і падзення артыкула Pofka – гэта напамін, што і ў лічбавую эпоху гісторыя застаецца полем бою: адзін апантаны маніпулятар можа скажона ўплываць на вобраз цэлай нацыі, а шнар ад такой бітвы ў публічнай прасторы застаецца надоўга.
👍20👏3👎1🤯1🤬1🙏1
Інстытута гісторыі НАН не перастае нас здзіўляць

Новы ўнікальны кірунак дзейнасці асвоіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У паведамленні на сайце Інстытута адзначаецца, што "старший научный сотрудник центра военной истории Беларуси Института истории НАН Беларуси Виталий Гарматный в рамках проведения Единого дня информирования на тему «Пятилетка качества — итоги года благоустройства» выступил в качестве спикера перед работниками Минского завода шестерён с докладом об истории, структуре и компетенции VII Всебелорусского народного собрания".
Якое дачыненне гісторыя VII Усебеларускага народнага сходу мае да ваеннай гісторыі Беларусі ў паведамленні не ўдакладняецца.
😁12🤮8🤡2
Forwarded from Адраджэнне
Семінар у Вільні: «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны»

18 снежня з 13:30 да 20:00 у Вільне адбудзецца экспертны семінар, падчас якога ўдзельнікі абмяркуюць палітыку 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі, якая з’яўляецца адным з падмуркаў Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця. Мерапрыемства пройдзе ў фарматах афлайн і анлайн.

Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае: «На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок у напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязанай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага мірапогляду».

Што абмяркуюць на семінары:

– Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі, і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе?

– Які сэнс мы ўкладаем у слова «дэкаланізацыя», калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз?

– Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана?

– Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах?

- Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняцце супольнага мінулага?

- Ці бачаць сябе краіны, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз, наўпрост, не праз пасярэдніцтва расійскіх медыя і культуры?

У 18:00 адбудзецца адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?».

Удзельнікі дыскусіі:

Павал Церашковіч
Тарас Бык
Антон Сайфулаеў
Вольга Галубка
Тоні Лашдэн
Алег Магалецкі
Андрэй Лаўрухін

Мадэратар — Павал Баркоўскі.

Рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя і гасцей:
https://forms.gle/c9gveKojk3Ncm38AA
👍102👏1
Што штурхала беларускіх сялян у ХІХ ст. на адчайныя крокі

Наталля Анофранка піша ў зборніку «Доўгае ХІХ ст. у гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» за 2025 год: асноўнымі прычынамі суіцыдаў сярод прыгонных сялян былі страх пакарання, рэакцыя на жорсткае абыходжанне і беднасць. Паводле дадзеных К. С. Весялоўскага ў выданні 1847 г. па суадносінах колькасці суіцыдаў на колькасць жыхароў першае месца ў Расійскай імперыі займала Мінская губерня (1 выпадак на 14 757 чалавек). Але ў дадзеных вялікія сумневы: у вопісах судоў ніжэйшыя паказчыкі.

У 1834 г. утапілася ў Свіслачы 21-гадовая Агата Калеснікава. Упартую сялянку часта паролі, у апошні раз – з абразаннем валасоў. Памешчыца Паўліна Валовіч заявіла, што прыгонная «желала быть свободною, но сего достигнуть не в состоянии». Валовіч не пакаралі.

Алена Сакольчык у тым жа зборніку піша: у канцы ХІХ ст. суіцыды насілі ўсесаслоўны характар. Сярод прычын на першым месцы стаялі саматычныя хваробы: узровень медабслугоўвання часта ператвараў цялесныя пакуты ў душэўныя.
💔6😢51👎1
Беларускія месцы ў Варшаве: дзе спалены Лышчынскі, жылі Радзівілы і пахаваны Ясінскі

У чарговым выпуску Сармацкага вуса аўтары запрашаюць на экскурсію па Варшаве – сталіцы былой Рэчы Паспалітай, дзе захавалася шмат адрасоў, звязаных з гісторыяй Беларусі: ад каралеўскага замка і касцёла святой Ганны, заснаванага дачкой Альгерда, да палацаў Радзівілаў, Сапегаў і Тышкевічаў. У выпуску распавядаюць, за што і дзе ў Варшаве спалілі шляхціча з Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага, як помнік Юзэфу Панятоўскаму апынуўся ў Гомелі і вярнуўся назад, а таксама, дзе знаходзяцца магілы ўдзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі – Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака. Экскурсія дапамагае ўбачыць Варшаву як важны фрагмент агульнай гісторыі Беларусі і Польшчы.
11👍6👏1🙏1