Тымаці Снайдэр: галоўная адказнасць Захаду цяпер – дапамагчы беларусам, якія апынуліся у выгнанні, супрацьстаяць таталітарнаму кантролю на мінулым
YouTube
Галоўная адказнасць Захаду — дапамагаць беларусам у выгнанні
Лекцыя гісторыка Тымаці Снайдара
👍16❤🔥5🔥2❤1👏1🙏1
Як у Гродне адбылося першае анатаміраванне ва Усходняй Еўропе
14 снежня 1586 года на замку ў Гродне, на фоне спрэчак пра прычыну раптоўнай смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, было праведзена паслясмяротнае даследаванне (анатаміраванне) — адно з самых ранніх задакументаваных на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
Пра апошнія дні манарха, акалічнасці смерці і вынікі паслясмяротнага агляду можна пачытаць у кароткім матэрыяле на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Больш падрабязна тэму разглядае польская даследчыца Agnieszka Pawłowska-Kubik, у яе артыкуле прыведзены і пракаментаваны тэкст дакумента 1586 года пра апошнія дні Стэфана Баторыя ў Гродне, у тым ліку апісанне паслясмяротнай працэдуры. Артыкул даступны на польскай мове.

👍16✍3🔥2
Ерась у ВКЛ
Рэкамендуем для прагляду відэа-запіс лекцыі Аляксандры Валодзінай «Ерэтыкі ВКЛ» у межах семінару «Вялікае Княства Літоўскае ў гісторыі Беларусі», які ладзіць Беларускі інстытут у Празе (Běloruský institut v Praze). Мадэратар — Мікола Волкаў.
Лекцыя прысвечаная таму, як у Вялікім Княстве Літоўскім ужывалі абвінавачванні ў ерасі: хто і з якой мэтай называў ерэтыкамі "воінаў Хрыстовых", чаму рымскія папы бачылі пагрозу ў «ерэтыках з ВКЛ» і як Ягайла абараняўся ад гэтых абвінавачванняў на Канстанцкім саборы. Асобна закранаецца, чаму ў XVI стагоддзі праваслаўных параўноўвалі з ерэтыкамі-вальдэнсамі і як рэлігійныя канцэпцыі станавіліся інструментам легітымацыі ўлады і барацьбы з палітычнымі апанентамі. https://youtu.be/ZrVAoFKWZTE?si=CD4CF_UqDVLJJ5Sq

00.00 Прэзентацыя выступоўцы.
01.15 Уводзіны.
04:33 Паняцце ерасі і чаму гэта важна для Сярэднявечча.
19:25 Паганец Гедзімін абвінавачвае крыжакоў у ерасі.
42:40 Праваслаўныя як ерэтыкі - частка сусветнай антыкаталіцкай змовы.
49:43 Палякі (і ліцвіны) як…

👍9❤4🔥2
Forwarded from Будзьма беларусамі!
За дзвесце гадоў пра іх напісалі тысячы кніг, абаранілі процьму дысертацый, увекавечылі ў шматлікіх помніках, мемарыяльных дошках і вулічных назвах. Дзякуючы літаратуры і кіно, рамантычна-ўзнёслыя воблікі дзеячаў 14 снежня 1825 года паўплывалі на гістарычную памяць і светаўспрыманне цэлых пакаленняў.
Аспрэчваць велізарнасць гэтага ўплыву на грамадскае развіццё проста немагчыма. Менавіта таму падаецца абсалютна незразумелым і нават неверагодным тое, што адказ на, здаецца, відавочнае пытанне — хто такія дзекабрысты і чаго яны хацелі — дасюль не знойдзены. Каб упэўніцца ў гэтым, прапануем разгледзець некаторыя спрэчныя моманты з гісторыі дзекабрызму і разабрацца, які ўплыў гэтая з’ява мела на беларускую гісторыю.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11🤔2😨2💯1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У беластоцкай галерэі «Арсенал» адбылася прэзентацыя кнігі «Руіны Беларусі»
На сустрэчы паразмаўлялі пра значэнне працы з памяццю і пра дакументаванне спадчыны.
Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, якая вяла імпрэзу, патлумачыла, што «Руіны Беларусі» ўзніклі, каб убачыць, як «руйнаванне стала характарыстыкай беларускай культуры. Але архіўная практыка VEHA – «гэта форма ціхага і паслядоўнага супраціву і інструмент перабудовы калектыўнай памяці па-за межамі існуючых канонаў. Беларусы павінны самастойна супраціўляцца свайму культурнаму паглынанню і ўнутры краіны, і па-за яе межамі». Чытаць на сайце або без VPN.

👍21❤2🤩1🙏1
Знойдзена памятная дошка ў гонар кіраўніка антысавецкага атраду ў 1920 годзе
У Варшаве знойдзена памятная шыльда ў гонар кіраўніка антысавецкага партызанскага атраду часоў савецка-польскай вайны Казіміра Сляскага. Яна знаходзіцца ў касцёле Святога Станіслава Косткі. Знайсці дошку ўдалася дзякуючы нашчадкам Сляскага. Табліцу ўсталяваў сын Казіміра Мечыслаў Сляскі (пахаваны на варшаўскіх Павонзках).
Паводле следчай справы, якая знаходзіцца ў Archiwum akt nowych, Казімір Сляскі быў кіраўніком аднаго з антыбальшавіцкіх атрадаў у Барысаўскім павеце з цэнтрам у маёнтку Антонаўка.
Працяг ніжэй

👍23🙏2👏1
Пачатак вышэй
Атрад Сляскага паўстаў улетку 1920 года як рэакцыя на прымусовую мабілізацыю ў Чырвоную армію. Найбольшую актыўнасць ён праявіў падчас адступлення чырвоных восенню 1920 года пасля няўдалага паходу на Варшаву. У фармаванне ўваходзіла ад 17 да 40 чалавек – пераважна мясцовыя маладзёны-каталікі. Яны не жадалі далучацца да чырвонага войска.
Пэўны час каардынацыю атрадам ажыццяўлялі польскія вайскоўцы. Пазней яны сышлі ў Польшчу, а разам з імі і сын Казіміра Сляскага Мечыслаў. Атрад быў слаба ўзброены, каб здабыць зброю, партызаны нападалі на адступаючыя абозы чырвоных і нават забілі прадстаўніка мясцовага рэўкома. Як вынікае са справы, мясцовае насельніцтва актыўна падтрымлівала партызанаў.
Пасля падпісання ў кастрычніку 1920 года дамовы аб замірэнні і стварэнні нейтральнай зоны паміж польскім і савецкім бокам памежныя рэгіёны, у тым ліку Барысаўскі павет, апынуліся ў стане палітычнай і вайсковай нестабільнасці. На гэтай тэрыторыі актывізаваўся ўзброены антысавецкі рух, які набыў рысы нацыянальна-вызвольнай барацьбы за незалежнасць Беларусі. Бальшавікі бачылі ў ім вялікую пагрозу і трактавалі як бандыцкі. Барацьбой з партызанамі займаўся Асобны аддзел Заходняга фронту чырвоных. У яго функцыі ўваходзіла правядзенне карных акцый, уключаючы арышты, допыты, а таксама вынясенне прысудаў паводле паскоранай працэдуры, часта без суда.
Напрыканцы сакавіка ў пачатку красавіка 1921 года Асобы аддзел 3-й арміі Заходняга фронту арыштаваў каля 20 чалавек.
На шыльдзе ў варшаўскім касцёле напісана, што Сляскі трагічна загінуў «за Польшчу». Але ў матэрыялах справы следчы В. Цітоў занатаваў, што Сляскі асабіста і з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў моладзь ісці за «Айчыну» і «ахвяраваць сваім жыццём і дабром для дасягнення панскага царства Беларусі».
Арыштантаў трымалі ў лепельскім арыштанцкім доме. Напрыканцы траўня 9 чалавекам без суда быў вынесены смяротны прысуд. Неўзабаве 8 чалавек расстралялі, аднаму ўдалося ўцячы. Частку фігурантаў справы перадалі пад нагляд міліцыі ці саслалі.
Нядаўна ў Przeglądzie Środkowo-Wschodnim быў апублікаваны артыкул даследчыка сталінскіх рэпрэсій, дырэктара БІПГ, Ігара Станкевіча, які раскрывае ход следства па справе партызанскага атраду ў Барысаўскім уездзе. Пазнаёміцца з артыкулам можна па спасылцы.

🔥11👍9❤2
Forwarded from Наша Ніва
Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі
Мы паглядзелі, чым жыве самы вядомы мемарыял ахвярам нацысцкага тэрору ў Беларусі пасля маштабнай рэканструкцыі, і знайшлі там шмат дзіўнага — ад бургераў побач з месцам трагедыі да сувеніраў, якія выклікаюць пытанні.
https://nashaniva.com/383611
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/383611

🤯11🤬6😱2
Істэрыя «літвінізму» — як адзін рэдактар ператварыў англійскую Вікіпедыю ў зброю супраць беларусаў
Беларускія вікіпедысты разбіраюць гісторыю таго, як адзін літоўскі рэдактар пад нікам Pofka практычна аднаасобна ператварыў англамоўны артыкул Litvinism у набор прапагандысцкіх штампаў: з маргінальнымі крыніцамі, цытатамі неанацыстаў і прарасійскіх аўтараў, якія падавалі беларускія прэтэнзіі на спадчыну ВКЛ як небяспечную экстрэмісцкую ідэалогію. У тэксце – паэтапны разбор гэтых маніпуляцый у Вікіпедыі, гісторыя нацэленых нападаў на беларускага вікіпедыста Іллю Барыскевіча (Kazimier Lachnovič), якога абвінавачвалі ў «прасоўванні літвінізму», а таксама паказана, як у выніку артыкул пра «літвінізм» фактычна быў знесены і напісалі нанова, а сам тэрмін замацавалі як прыніжальны ярлык, а не апісанне беларускай гістарыяграфіі.
Як трапна адзначаецца ў падсумаванні да артыкула, гісторыя ўзлёту і падзення артыкула Pofka – гэта напамін, што і ў лічбавую эпоху гісторыя застаецца полем бою: адзін апантаны маніпулятар можа скажона ўплываць на вобраз цэлай нацыі, а шнар ад такой бітвы ў публічнай прасторы застаецца надоўга.

Telegraph
Істэрыя «літвінізму» — як адзін рэдактар ператварыў англійскую Вікіпедыю ў зброю супраць беларусаў
Гісторыя пра тое, як пад выглядам барацьбы з «псеўданавукай» у самай папулярнай энцыклапедыі свету была створана пляцоўка для распальвання міжнацыянальнай варожасці, і чаму спатрэбіўся не адзін год, каб спыніць гэтую інфармацыйную дыверсію.
👍20👏3👎1🤯1🤬1🙏1
Інстытута гісторыі НАН не перастае нас здзіўляць
Новы ўнікальны кірунак дзейнасці асвоіў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У паведамленні на сайце Інстытута адзначаецца, што "старший научный сотрудник центра военной истории Беларуси Института истории НАН Беларуси Виталий Гарматный в рамках проведения Единого дня информирования на тему «Пятилетка качества — итоги года благоустройства» выступил в качестве спикера перед работниками Минского завода шестерён с докладом об истории, структуре и компетенции VII Всебелорусского народного собрания".
Якое дачыненне гісторыя VII Усебеларускага народнага сходу мае да ваеннай гісторыі Беларусі ў паведамленні не ўдакладняецца.

😁12🤮8🤡2
Forwarded from Адраджэнне
Семінар у Вільні: «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны»
18 снежня з 13:30 да 20:00 у Вільне адбудзецца экспертны семінар, падчас якога ўдзельнікі абмяркуюць палітыку 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі, якая з’яўляецца адным з падмуркаў Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця. Мерапрыемства пройдзе ў фарматах афлайн і анлайн.
Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае: «На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок у напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязанай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага мірапогляду».
Што абмяркуюць на семінары:
– Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі, і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе?
– Які сэнс мы ўкладаем у слова «дэкаланізацыя», калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз?
– Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана?
– Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах?
- Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняцце супольнага мінулага?
- Ці бачаць сябе краіны, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз, наўпрост, не праз пасярэдніцтва расійскіх медыя і культуры?
У 18:00 адбудзецца адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?».
Удзельнікі дыскусіі:
Павал Церашковіч
Тарас Бык
Антон Сайфулаеў
Вольга Галубка
Тоні Лашдэн
Алег Магалецкі
Андрэй Лаўрухін
Мадэратар — Павал Баркоўскі.
Рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя і гасцей:
https://forms.gle/c9gveKojk3Ncm38AA

👍10❤2👏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Што штурхала беларускіх сялян у ХІХ ст. на адчайныя крокі
Наталля Анофранка піша ў зборніку «Доўгае ХІХ ст. у гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» за 2025 год: асноўнымі прычынамі суіцыдаў сярод прыгонных сялян былі страх пакарання, рэакцыя на жорсткае абыходжанне і беднасць. Паводле дадзеных К. С. Весялоўскага ў выданні 1847 г. па суадносінах колькасці суіцыдаў на колькасць жыхароў першае месца ў Расійскай імперыі займала Мінская губерня (1 выпадак на 14 757 чалавек). Але ў дадзеных вялікія сумневы: у вопісах судоў ніжэйшыя паказчыкі.
У 1834 г. утапілася ў Свіслачы 21-гадовая Агата Калеснікава. Упартую сялянку часта паролі, у апошні раз – з абразаннем валасоў. Памешчыца Паўліна Валовіч заявіла, што прыгонная «желала быть свободною, но сего достигнуть не в состоянии». Валовіч не пакаралі.
Алена Сакольчык у тым жа зборніку піша: у канцы ХІХ ст. суіцыды насілі ўсесаслоўны характар. Сярод прычын на першым месцы стаялі саматычныя хваробы: узровень медабслугоўвання часта ператвараў цялесныя пакуты ў душэўныя.

💔6😢5❤1👎1
Беларускія месцы ў Варшаве: дзе спалены Лышчынскі, жылі Радзівілы і пахаваны Ясінскі
У чарговым выпуску Сармацкага вуса аўтары запрашаюць на экскурсію па Варшаве – сталіцы былой Рэчы Паспалітай, дзе захавалася шмат адрасоў, звязаных з гісторыяй Беларусі: ад каралеўскага замка і касцёла святой Ганны, заснаванага дачкой Альгерда, да палацаў Радзівілаў, Сапегаў і Тышкевічаў. У выпуску распавядаюць, за што і дзе ў Варшаве спалілі шляхціча з Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага, як помнік Юзэфу Панятоўскаму апынуўся ў Гомелі і вярнуўся назад, а таксама, дзе знаходзяцца магілы ўдзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі – Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака. Экскурсія дапамагае ўбачыць Варшаву як важны фрагмент агульнай гісторыі Беларусі і Польшчы.

Беларускія месцы ў Варшаве: дзе спалены Лышчынскі, жылі Радзівілы і пахаваны Ясінскі. Сармацкі вус
Варшава была сталіцай Рэчы Паспалітай і тут шмат месцаў, звязаных з Беларуссю. Дзе жылі Радзівілы, Сапегі і Тышкевічы, што за помнік быў вывезены з Гомля, на якім пляцы быў спалены Казімір Лышчынскі і пахаваны Якуб Ясінскі. Экскурсія ад "Сармацкі вус"
00:00…
00:00…
❤11👍6👏1🙏1
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны
У артыкуле «Новага Часу» расповед пра гісторыю аперацыі Häftlingsfreikauf, калі ўлады Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) блізу трох дзесяцігоддзяў сістэматычна «вызвалялі за выкуп» палітвязняў, перадаючы іх у Федэратыўную Рэспубліку Германіі (ФРГ) у абмен на валюту і дэфіцытныя тавары – каву, нафту, угнаенні і іншае. Аўтар паказвае, як працаваў гэты механізм: спісы, перамовы, «цэннік» на чалавека ў залежнасці ад адукацыі і прафесіі; колькі людзей такім чынам выйшла на волю (33 755 палітвязняў), і чаму дагэтуль спрачаюцца, чым гэта было – гуманітарным кампрамісам ці практыкай, што ўскосна стымулявала новыя арышты.
👉 Падрабязнасці на Новым Часе

👍8💯3💔2😨1
Беларус, які ўцёк з ГУЛАГу з трэцяга разу — але да яго дабраліся і на Захадзе
«Зеркало» распавядае пра Івана Саланевіча – ураджэнца Беларусі, публіцыста і грамадскага дзеяча. Ён называў сябе «стопрацэнтным беларусам», але пры гэтым адмаўляў саму ідэю асобнай беларускай нацыі і заставаўся перакананым расійскім манархістам.
У 1934 годзе Саланевіч разам з братам і сынам уцёк з аднаго з лагераў ГУЛАГу і здолеў дабрацца да Фінляндыі. Гэта адзін з рэдкіх вядомых выпадкаў паспяховага ўцёкаў палітзняволенага ў сталінскія часы.
Але гэтая гісторыя не пра «рамантыку ўцёкаў», а пра тое, якім коштам даецца свабода. У эміграцыі Саланевіч стаў мішэнню савецкіх спецслужбаў: у 1938 годзе выбух замініраванай пасылкі забіў яго жонку і сакратара. Далей – рэпрэсіі супраць родных, дзіцячы дом для дзяцей яго брата і расстрэлы блізкіх.
👉 Артыкул цалкам на Zerkalo

👍4✍2😨2🕊1
Гісторыя як мілітарысцкая рыторыка: што і навошта дзяржава прасоўвае ў памяці пра мінулае пасля 2022
Наш акадэмічны дырэктар Аляксей Ластоўскі прааналізаваў публікацыі беларускіх дзяржаўных СМІ за 2022–2024 гг., каб праверыць, як гістарычныя аргументы падмацоўваюць афіцыйную пазіцыю ўладаў і канструююць вобраз Беларусі як саюзніка Расіі ў вайне супраць Украіны.
У артыкуле паказана, як пасля 2020–2022 гадоў улады:
✔️падаюць гісторыю перадусім праз прызму вайны і “ваеннай пагрозы”: Другой сусветнай і развіваюць канцэпт «генацыду беларускага народа» (з хуткім заканадаўчым афармленнем у 2021–2022 гг.; пры ўдзеле расійскіх экспертаў, але з пераважна ўнутранай матывацыяй, звязанай з крызісам 2020-га) – выкарыстоўваюць гэта як маральнае апраўданне сучаснай палітыкі.
✔️маргіналізуюць прафесійных гісторыкаў у медыя, аддаючы перавагу “бяспечным” голасам — краязнаўцам і мясцовым музейшчыкам, а таксама пераносячы вядучую ролю ў “гістарычнай памяці” да чыноўнікаў і ідэолагаў.
✔️перакладаюць вобраз канкрэтнага ворага (нацысцкая Германія) у аморфны «калектыўны Захад», якога цяпер абвінавачваюць нават у развязванні Другой сусветнай і арганізацыі «генацыду» — гэта дапамагае дэманстраваць саюзніцтва з РФ без рэальнай ваеннай падтрымкі.
✔️адначасова абмінаюць адзін ключавы наратыў Крамля (пра “штучнасць” украінскай дзяржаўнасці), бо ён лёгка перакладаецца і на БССР, а значыць — б’е па сімвалічных падмурках беларускай дзяржаўнасці.
❗️Асобная выснова: пасля “ўсплёску” 2021–2022 гг. у 2024-м «гістарычная памяць» перастае быць галоўным інструментам мабілізацыі і ўсё больш існуе інерцыйна — як рытуальная рыторыка.
🧾 Кароткі агляд артыкула на «Зеркале»
🗂 Поўны тэкст артыкула (PDF)

Зеркало
Беларусь — союзник России в войне, но один нарратив Кремля власти обходят стороной. Ученый проанализировал госСМИ и объяснил парадокс
«Власти, поддерживая РФ в войне, пытаются ревностно сохранить хотя бы символические остатки своей независимости».
👍5❤1🤣1
Жаўнеры ВКЛ у маскоўскіх паходах 1609–1613
Рэкамендуем да чытання артыкул сябра нашага Інстытута Віктара Якубава пра ўдзел грамадзян ВКЛ у вайсковых кампаніях Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы ў 1609–1613 гг.
Аўтар разглядае перыяд найбольшых ваенных поспехаў Рэчы Паспалітай — Клушынскую бітву, узяцце Смаленска і ўтрыманне Масквы гарнізонам у 1610–1612 гг.
Важная для разумення падзей выснова: удзел ВКЛ быў няроўным і змяняўся з часам. На пачатку вайны ў палявых сілах і маскоўскім гарнізоне пераважалі людзі з Кароны, бо асноўнае войска ВКЛ было занятае вайной са Швецыяй у Інфлянтах, а пад Смаленскам у значнай ступені дзейнічалі прыватныя роты; пасля 1610 года роля прадстаўнікоў ВКЛ прыкметна ўзрастае.
Тэкст таксама паказвае, якія яшчэ сілы апрача грамадзян ВКЛ, удзельнічалі ў кампаніях: каронныя харугвы, запарожскія казакі, а таксама найміцкая пяхота "замежнага ўзору" (нанятая з немцаў і вугорцаў)
Артыкул апублікаваны ў апошнім нумары „Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej”

👍19🙏1🕊1
Польскі погляд: «Міцкевіч быў беларусам? Як у Беларусі ўспрымаюць супольную гісторыю»
На партале OKO.press выйшаў матэрыял, адрасаваны польскай аўдыторыі: аўтар з беларуска-арыентаванай перспектывы аналізуе, як беларускія школьныя падручнікі падаюць супольную гісторыю Беларусі і Польшчы.
У фокусе — ВКЛ як калыска беларускай дзяржаўнасці (з акцэнтам на старабеларускую мову, праваслаўную шляхту і “беларускі” складнік дзяржавы), а таксама тое, як падаюцца Крэўская і Люблінская ўніі, постаць Вітаўта і спадчына Рэчы Паспалітай.
Асобна закранаюцца міжваенная Заходняя Беларусь і 1939 год: у падручніках гэта часта «паход Чырвонай арміі» і «ўз’яднанне Беларусі», але аўтар падкрэслівае неадназначнасць такой інтэрпрэтацыі праз наступствы сталінскай дыктатуры і рэпрэсій.
Напрыканцы пра тое, як пасля 2020 года ў Беларусі пачалося перапісванне школьнай гісторыі, дзе Польшча ўсё часцей фігуруе як галоўны апанент, а Рэч Паспалітая пачынае апісвацца як “рэпрэсіўная дзяржава”.
Спасылка на артыкул

👍10🤔4🤣1
Літоўскі прафесар: «Расія — гэта гістарычны хуліган»
На Delfi ў рубрыцы «Прыцягненне Літвы» апублікавалі размову з літоўскім гісторыкам, прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага Шарунасам Лекісам. Галоўная тэма — як наратывы Расійскай імперыі і расійскай гістарыяграфіі пра Вялікае Княства Літоўскае і Кіеўскую Русь перарастаюць у сённяшнія спробы «тролінгу» і акты гістарычнага хуліганства з боку Расіі ў дачыненні да Літвы.
У відэа абмяркоўваюцца спрэчкі Вільні і Масквы за спадчыну Кіеўскай Русі, змена палітыкі Расійскай імперыі адносна «польскага» і «літоўскага» пытанняў пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, эвалюцыя поглядаў расійскай гістарыяграфіі на ВКЛ і «рускі фактар» у ім — ад імперскіх часоў да сучаснасці. Асобна закранаецца, як гэтыя інтэрпрэтацыі ўплываюць на сённяшнія прапагандысцкія наратывы Крамля пра гісторыю ВКЛ; у тым ліку ўзгадваецца праблема «літвінізму».
🎥Відэа па спасылцы: https://youtu.be/FMOaRVTLX54?si=6tvPlTnMFUjxHc8y

Литовский профессор: "Россия - это исторический хулиган"
Метод современной российской пропаганды — вольное обращение с историческими фактами, где удобная для Кремля трактовка помогает обосновать современные претензии на чужие территории. По сути, Кремль использует концепцию "русского мира" для ревизии границ, создавая…
👍4👎1👏1💯1
Не-маскоўскае праваслаўе: тэкст, актуальны і для беларусаў
Хрысціянская візія апублікавала пераклад артыкула выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэта, доктара Віталя Міхальчука «Палітычная тэалогія польскага праваслаўя». Аўтар параўноўвае два шляхі развіцця частак калісьці адзінай праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату: маскоўскі і той, што існаваў на землях Рэчы Паспалітай (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі). На яго думку, праваслаўе ў Рэчы Паспалітай, апынуўшыся пад уладай караля-каталіка, пазбегла сакралізацыі ўлады — спакусы, у якую ўцягнулася маскоўская традыцыя. Тэкст таксама прапануе погляд на сучасныя трансфармацыі праваслаўя ў нашым рэгіёне і запрашае да дыскусіі.
🔗 Пераклад: https://belarus2020.churchby.info/politteologiya-polsk-pravosl/

👍20👏1💯1