Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Прадстаўляем другую частку вынікаў года АБА — Культура і мэдыа.

Сёлета мы стваралі прасторы, дзе беларуская культура гучыць і аб’ядноўвае: імпрэзы, сустрэчы з творцамі, анлайн-праекты і жывыя размовы пра важнае.

Праз мэдыя і культурныя ініцыятывы мы распавядалі пра Беларусь, падтрымлівалі супольнасьць і трымалі сувязь паміж беларусамі ў ЗША і па ўсім сьвеце.

Калі вам важна, каб беларуская культура і голас дыяспары працягвалі гучаць — падтрымаеце наш фандрайзер 👉 Giving Tuesday

Менавіта дзякуючы вашай падтрымцы існуюць многія праэкты й ініцыятывы АБА ❤️
8🔥2👍1
☕️Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“!

Сябры, запрашаем вас на сустрэчу заўтра, ня толькі ў Амэрыцы, але і па ўсім сьвеце!
Спадар Андрэй пачытае нам старое і новае, распавядзе нешта цікавае ды адкажа на пытаньні.

Вядоўца: Надзея Нортан
🗓 20 снежня (субота)
21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr

На сустрэчы вы зможаце:
задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.

Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
👍3
Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!

BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.

Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».


Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор
4👍2👎1
📚 Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица" ў Н'ю-Ёрку

У нядзелю, 28 снежня, у кнігарні "Kvartira Books" адбудзецца прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица".

Падарожжы, пераезды, эміграцыі: як выбудоўваць усвядомленыя адносіны з тым месцам, дзе ты знаходзішся?

Абмяркуюць аўтарка Марыя Гуліна і пісьменніца Таццяна Заміроўская.

Адправіцца матросам на ветразны карабель. Будаваць экасцежкі на Байкале. Складаць уласны магічны атлас малюсенькіх чэшскіх гарадоў. Шукаць сямейную гісторыю на Камчатцы. Даследаваць гарады праз любімыя кнігі і музыку: у Новы Арлеан з Луі Армстрангам, у Капенгаген з Пітэрам Хёгам.
Ад Венецыі да Сан-Францыска, ад Оксфарда да Новага Арлеана - зборнік апавяданняў аб важнасці асэнсаваных адносін з тым месцам, дзе ты знаходзішся, - год ці дзень.

Пра ўсё гэта ды яшчэ іншае - у кнізе.

Марыя Гуліна - журналістка, рэдактарка анлайн-часопіса пра вандроўкі 34travel. Скончыла магістратуру “Медыя і культурныя даследаванні” ў Ланкастэрскім універсітэце і з таго часу працуе спецыялісткай па камунікацыях у фотагалерэі ў Ліверпулі.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

📆 Дата і час: 28 снежня ў 19.00
📍Месца: Kvartira Books,
731 Washington Avenue, Brooklyn, NY
2👍1
Калі нам звяртацца да вас, калі не сёння, у гэты святочны дзень?

🔸мы атрымалi 112 заявак ад дзяцей
🔸кожная заяўка — 50 еўра
🔸агульная сума збору зменьшылася з €7600 да €5600
🔸сабралі €1564
🔸засталося сабраць яшчэ €4000

Гэта вельмі сумная матэматыка. Мы разумеем, што вакол вельмі шмат болю і вострых патрэб. Мы разумеем, што сённяшняя павестка — гэта не адсутнасць сродкаў, каб павіншаваць дзетак палітзняволеных.

Разам з тым мы  не можам праігнараваць лісты дзяцей і забыцца на іх малюнкі. Мы не можам не набыць падарунак. Мы не можам расчараваць іх — ці мала расчараванняў і болю ў кожным з гэтых дзяцей?

Мы звяртаемся да вас у гэты светлы дзень з вялікай просьбай: далучыцеся да збору!

Гэта ўжо зрабілі нашы сябры RAZAM e.V. — яны перавялі нам 700. Дзякуй!

Бадай, гэта апошні шанец зладзіць праект як мае быць. Мы вельмі спадзяёмся на тое, што ўсё атрымаецца. Любы ўнёсак мае вялізнае значэнне!
5❤‍🔥2👍2
❤️‍🩹 Цёплыя і натхняльныя аўдыякнігі пад канец няпростага году

Апошні месяц году выдаўся сапраўды няпростым і багатым на падзеі і эмоцыі: як добрыя, так і дрэнныя. Ведаем, як цяжка захоўваць святочны настрой у такіх умовах — таму хочам падзяліцца кнігамі, якія дапамагаюць нашай камандзе знаходзіць спакой, натхненне і надзею ў гэтыя часы.

Усе аўдыякнігі можна знайсці на нашым сайце
6👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарагія сябры!

У гэтыя зімовыя сьвяты хочам пажадаць вам спакою, цяпла і надзеі. Няхай канец году прынясе хвілінкі адпачынку, утульнасьці і жывых размоваў з блізкімі - у сям’і, з сябрамі, у нашай супольнасьці.

Мы жадаем вам сілаў і ўнутранага сьвятла ў складаныя часы, узаемнай падтрымкі і веры ў лепшыя зьмены. Няхай новы год будзе больш чалавечным, больш справядлівым і больш салідарным.

Дзякуем, што вы з намі. Разам мы мацнейшыя.
З цёплымі пажаданьнямі,
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы 🤍
10👍2
Сябры, далучайцеся да стрыма АБА!

Запрашаем вас на прамую трансляцыю на YouTube, дзе мы падсумуем вынікі 2025 года і абмяркуем самыя яскравыя падзеі і праэкты АБА і беларускай дыяспары ў ЗША.

https://www.youtube.com/live/A2eGtURlm9k?si=rp5vGJeSe6R-i15P

🏆 Падчас стрыма мы таксама аб’явім, якая суполка стала пераможцай у намінацыі «Суполка года АБА».

І, канешне, без сюрпрызаў не абыдзецца 😉
🎉 Вас чакаюць:
— зорны госьць
— нечаканыя віншаваньні са сьвятамі

🗓 Субота, 27 сьнежня
1:00 pm — Нью-Ёрк
10:00 am — Сан-Францыска

Далучайцеся, каб разам адзначыць гэты год і падтрымаць беларускую супольнасьць
👍6
Гадавая #стыпендыя для практыкаў/-інь у сферы гарадскога/прасторавага развіцця і супольнасных зменаў Loeb Fellowship 2026-27 | #ЗША

→ Удзельнікі/-цы прыязджаюць у Harvard Graduate School of Design (Кембрыдж, ЗША).

◉ Для каго: спецыялісты/-кі сярэдзіны кар’еры (звычайна 5-10 гадоў досведу); грамадскія лідары/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, ландшафтныя архітэктары/-кі, #дызайнеры/-кі, policy makers, #журналісты/-кі, тэхнолагі/-ні, #актывісты/-кі, public artists і інш.

Прапануецца:
- Стыпендыя 57.500 USD за акадэмічны год (да падаткаў)
- Навучанне ў фармаце audit у Harvard і MIT без аплаты tuition (без акадэмічных крэдытаў)
- Жыллё ў Кембрыджы (імкнуцца забяспечыць таксама для сем’яў)
- Грант на падарожжы (прыкладна 1 эканом-пералёт дадому за семестр)
- Семінары, сустрэчы, вячэры з гасцямі, study tours, доступ да рэсурсаў Harvard/MIT і моцная супольнасць alumni.

Ддл: 5 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла новая падборка калядных і не толькі вершаў украінскага паэта Сяргія Жадана ў перакладзе Андрэя Хадановіча.

Чытаць можна па спасылцы:
👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/veryc-u-toe-chago-ne-isnue-bo-isnue-usjo

Выпуск пра Сяргія Жадана на канале CHADANOVIČ:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=IwZPJ_FCKRQ&t=145s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
Запрашаем вас на Беларускія Каляды - сьвята беларускіх традыцый 🌟Калядуйма разам 🌟

Галоўны калядоўчшык Сяржук Доўгушаў сёння прыляцеў у Калiфорнiю, пачынаем калядаваць ужо на гэтых выходных, сустракайце:

27 сьнежня | пачатак 18:00 - Сан Дыега
28 сьнежня | пачатак 16:00 - Сан Матэа |Дэталi
3👍1