Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 «Гусіны» клон Among Us стаў хітом у Steam.

Інды-гульня Goose Goose Duck, якая выйшла яшчэ ў кастрычніку 2021 году, раптоўна стала хітом Steam, фактычна паўтарыўшы шлях Among Us (копіяй якога яна й зьяўляецца).

На працягу году пасьля рэлізу ў яе гуляла ад 3 да 10 тысяч чалавек, аднак папулярнасьць нечакана ўзрасла ў лістападзе 2022-га й не спадае дагэтуль! На дадзены момант пікавы анлай складае амаль 420 тысяч чалавек!

Калі ёсьць сілы й жаданьне, можаце таксама паспрабаваць Goose Goose Duck, бо гульня цалкам бясплатная.
🤪9👍1😈1🗿1
Блізіцца навагодняя ноч! Гэты чароўны час мы заўсёды адзначалі цікавымі рэлізамі. Таму на працягу 24 гадзін мы будзем радаваць вас сваёй працай!

А пачнём мы з вяртання да перакладаў гульняў! Калісьці мы закраналі гэту тэму ў выглядзе гульні Helltaker.

Гэтым разам мы прадстаўляем «‎Тук-Тук Літаратурны клуб»‎! Падманліва простая візуальная навела, якая хавае свае сакрэты.

Для таго каб пагуляць на беларускай мове, вам трэба ўсяго толькі спампаваць наш беларусізатар і пасля запуску пазначыць папку з гульнёю і ўсталяваць пераклад.

Спампаваць беларусізатар: anibel.net/games/doki-doki-literature-club?tg
😱13👍4🤔1👌1🆒1
📰 У інтэрнэце аказаліся першыя падрабязнасьці Silent Hill: Project Sakura.

Інсайдэр AestheticGamer знайшоў на прасторах інтэрнэту запісы аб сюжэтнай завязцы гульні й яе лягатып.

Паводле знойдзеных зьвестак Project Sakura, будзе называцца Silent Hill: The Short Message, па сюжэце, Аніта прыходзіць да сваёй сяброўкі Маі і нейкім чынам аказваецца ў пастцы ў закінутым доме, у якім гойсаюць монстры. Цяпер яна павінна зладзіцца з уласнымі страхамі й знайсьці праўду аб тым, што здарылася, да таго, як псыхалягічная траўма пазбавіць яе волі да выратаваньня.

Афіцыйнай інфармацыі аб праекце, сама Konami не паведамляе.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка PayDay 3, а разам зь ёй і першы трэйлер.

PAYDAY 3 — гэта выбухны працяг аднаго з самых папулярных кааператыўных шутэраў апошняга дзесяцігодзьдзя. Дадайце ў сьпіс пажаданьняў зараз!

У кароткім роліку распрацоўшчыкі паказалі сілуэты галоўных герояў, папярэдне адзначыўшы, што гэта кадры раньняй вэрсіі гульні.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
🔥14👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце аказаўся білд адмененага рэмэйку Duke Nukem 3D.

Працоўная вэрсія адмененага Duke Nukem 3D: Reloaded, намаганьнямі групы x0r_jmp, апынулася на прасторах інтэрнэту.
У гульні можна знайсьці няскончаны першы ўзровень і мапы для мультыплэера з ботамі.

Duke Nukem 3D: Reloaded павінна была стаць рэмэйкам арыґінальнай Duke Nukem 3D (якая выйшла ў 1996 годзе), гульню распрацоўвалі на Unreal Engine 3 у 2010 годзе, аднак затым праект скасавалі.
👍16😐1
📰 Энтузіяст прадставіў VR-мод для Death Stranding.

Стварльнік YouTube-каналу VRified, прэзентаваў сваю мадыфікацыю, закліканую дадаць VR-рэжым з выглядам ад першай асобы ў Death Stranding.

Аўтар сьцьвярджае, што гэта вельмі раньняя вэрсія мода. На бягучы момант камэра з выглядам з вачэй пратаганіста й зьмененае поле зроку, адаптаванае для VR, гатовы прыкладна на 90%, і аўтар пакуль не сьпяшаецца рабіць мадыфікацыю даступнай усім жадаючым. Моддэр таксама адзначыў, што для рэалізацыі свайго праекту ён выкарыстоўвае праґрамнае забесьпячэньне Now VR ад кампаніі vorpX.
😱4👍3
📰 Рэліз System Shock адкладзены да вясны.

Nightdive Studios афіцыйна пацьвердзіла, што рэліз гульні перанесены на сакавік 2023 (раней плянавалася выпусьціць яе ў канцы 2022).

«Як некаторыя з вас ужо адзначылі, гэта не першы раз, калі мы аб’яўляем папярэдняе акно запуску, але за апошнія некалькі гадоў многае зьмянілася (асабліва аб’ём і маштаб праекта), а з далучэньнем да праекта Prime Matter мы атрымалі магчымасьць засяродзіць сілы на розных паляпшэньнях».

Таксама Nightdive Studios распавяла аб некалькіх новых асаблівасьцях рэмэйку:

▫️для доступу да зачыненых абласьцяў трэба сканаваць мапы;
▫️«Цытадэль» зьведала некаторыя зьмены;
▫️на пазьнейшых узроўнях гулец сустрэнецца з новымі варыяцыямі ворагаў;
▫️аўтары абнавілі эфэкты для зброі, у тым ліку для плазьменнай вінтоўкі;
▫️кожны вораг мае цалкам наладжвальную мадэль расчляненьня.
🤔10👍1👌1🤣1
📰 Valve назвала пераможцаў прэміі The Steam Awards 2022.

Учора ўвечар, Valve абвясьціла ўсіх пераможцаў штогадовай прэміі The Steam Awards, абраных самімі гульцамі.

▫️«Гульня году»Elden Ring
▫️«Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці»Hitman 3
▫️«Любімае дзіця»Cyberpunk 2077
▫️«Сябар спазнаецца ў гульні»Raft
▫️«Выбітны візуальны стыль»Marvel’s Spider-Man: Miles Morales
▫️«Самы інавацыйны ґеймплэй»Stray
▫️«Найлепшая гульня, якая вам не даецца»Elden Ring
▫️«Найлепшы саўндтрэк»Final Fantasy VII Remake Intergrade
▫️«Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам»God of War
▫️«Уладкуйцеся ямчэй»LEGO Star Wars: The Skywalker Saga
▫️«Найлепшая гульня на хаду»Death Stranding Director’s Cut

Дарэчы Elden Ring стала абсалютным лідэрам па колькасьці перамог у намінацыі "Гульня году" за ўсю гісторыю індустрыі, атрымаўшы аж 324 узнагароды!
👍64🤔1
📢 HITMAN 3 пераўтворыцца ў «Hitman World of Assassination».

IO Interactive прыняла рашэньне аб’яднаць усе апошнія тры часткі Hitman у вадно, адзінае выданьне.

Hitman — World of Assassination будзе каштаваць 70$ і будзе ўключаць у сябе Hitman 2, Hitman GOTY Access Pass і Hitman 2 Standard Access Pass.
Усе ўладальнікі Hitman 3, будуць бясплатна абноўлены да World of Assassination, тым самым атрымаўшы першыя дзьве гульні бясплатна.

Зьмяненьні пачнуць дзейнічаць з 26 студзеня. Пачынаючы з гэтай даты, ва ўсіх лічбавых крамах можна будзе набыць толькі адно, адзінае выданьне трылёгіі Hitman.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 NVIDIA прадставіла відэакарту RTX 4070 Ti.

У рамках штогадовай выставы тэхналёгіяў і электронікі Consumer Electronics Show, NVIDIA прадставіла відэакарту Nvidia RTX 4070 Ti, якая раней была вядома пад назвай RTX 4080.

Кампанія абвясьціла характарыстыкі навінкі, а таксама адзначыла, што відэакартай працуе значна хутчэй мадэлі 3090 Ti, што зьвязана з выкарыстаньнем тэхналёгіі DLSS 3.

Характарыстыкі RTX 4070 Ti:

▫️CUDA ядра: 7680;
▫️Аб’ём памяці: 12 ГБ GDDR6X;
▫️Частата працэсара: да 2,61 Ггц;
▫️Энергаспажываньне: 285 Вт.

Кошт карты будзе складаць 799 $ (дарэчы RTX 4080 з 16 ГБ абыйдзецца ў 1199 $, а RTX 4090, у 1599 $).
🤔9👍1
​​📰 Стваральнікі Payday 3 адказалі на самыя частыя пытаньні гульцоў.

Год PAYDAY 3 нарэшце надышоў, і мы вельмі рады бачыць, што вы ўсе рады выхаду гульні. Мы бачым, што ў вас таксама ёсьць шмат пытаньняў, таму мы сабралі тут некалькі найбольш часта задаваныя зь іх:

▫️Калі выйдзе Payday 3?
Рэліз заплянаваны на 2023 год. Дакладную дату назавуць пазьней.
▫️На якім рухавічку ствараюць гульню?
На Unreal Engine.
▫️Якія пэрсанажы зьявяцца ў Payday 3?
Мы пацьвердзілі вяртаньне арыґінальнай банды: Даласа, Чэйнса, Хокстана й Вулфа.
▫️Дзе будзе разьвівацца дзеяньне гульні?
У Ньню-Ёрку.
▫️Ці атрымаецца гульня на кансолях?
Так, Payday 3 выйдзе на PlayStation і Xbox.
▫️Колькі будзе каштаваць гульня на рэлізе?
Кошт мы назавем пазьней.
▫️Ці будзе ў Payday 3 [устаўце пэрсанажа, асаблівасьць, месца й да т.п.]?
Калі на Ваша пытаньне не адказалі вышэй, значыць, гэта пакуль што не пацьверджана. Куды больш інфармацыі раскрыюць бліжэй да рэлізу.

Нагадваем, што нядаўна, стваральнікі Payday прадставілі кароткі тызер гульні, а яшчэ раней распавялі пра пляны кампаніі.
👍7
📰 СМІ сьцьвярджаюць, што стваральнікі D&D адмянілі ня менш за пяць гульняў.

Па зьвестак выданьням Bloomberg, кампанія Wizards of the Coast, якая выдае Dungeons & Dragons і Magic: The Gathering, адмяніла распрацоўку ня менш за пяць відэагульняў па сваіх франшызах.

WotC адзначылі, што жадаюць працягваць займацца відэагульнямі, але перагледзяць свой падыход у рамках рэарґанізацыі. Іх мэта — вырабляць гульні, якія змогуць прыцягнуць новую аўдыторыю й разьвіць існуючыя брэнды.
Падчас перастановак працу страцяць крыху менш за 15 супрацоўнікаў, якім пастараюцца знайсьці новыя пасады ў кампаніі.

СМІ лічаць, што прычынай рэарґанізацыі сталі фінансавыя праблемы кампаніі Hasbro (якая валодае WotC), чые акцыі ў мінулым годзе ўпалі на 40%, што ў сваю чаргу зьвязана з павышэньнем коштаў на цацкі.

Нагадаем, нядаўна, стваральнікі культавай настолкі задумаліся аб яе манэтызацыі.
👍5😱2😁1
📢 У сеціве зьявіўся новы ґеймплэйны ролік Wo Long: Fallen Dynasty (ад стваральнікаў Nioh).

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта драматычная, насычаная падзеямі гісторыя безназоўнага салдата апалчэньня, які змагаецца за выжываньне ў змрочнай фэнтэзійнай вэрсыі позьняй дынастыі Хань, у эпоху калі дэманы ірвуць краіну на часткі, эпоху Траецарства.

Рэліз гульні заплянаваны на 3 сакавіка, для PC, PlayStation і Xbox (+Game Pass).
👍10
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shadow Tactics — Aiko's Choice і Kerbal Space Program.

Shadow Tactics — Aiko's Choiceновае асобнае дапаўненьне да папулярнай тактычнай стэлс-гульні Shadow Tactics. Дзеяньне гульні адбываецца ў Японіі ў эпоху Эдо, а гуляць трэба за Айко, і яе сяброў-асасінаў. Разам яны будуць паляваць на прывідаў зь мінуляга Айко.

Kerbal Space Programвам трэба будзе ўзначаліць касьмічную праґраму іншаплянэтнай расы кербалаў. У вас будзе мноства запчастак для збору функцыянальнага касьмічнага карабля, які ўзьляціць (ці не ўзьляціць) адпаведна рэалістычнай аэрадынаміцы й арбітальнай фізыцы.

❗️Гульні можна забраць да 12 студзеня.
👍11
📰 Sony прадставіла кантролер, для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Sony анансавала свой адказ Xbox Adaptive Controller — Project Leonardo для PS5.

Sony стварае кантролер з членамі гульнявой супольнасьці, распрацоўшчыкамі й вядучымі экспэртамі з арґанізацыяў AbleGamers, SpecialEffect і Stack Up, якія займаюцца пытаньнямі даступнасьці.

Project Leonardo павінен будзе стаць зручным і гнутка наладжвальным кантролерам. У камплект да прылады ўваходзіць набор зьменных кампанэнтаў, у тым ліку разнастайныя аналягавыя стыкі, а таксама кнопкі розных формаў і памераў.
Гульцы змогуць зьмяняць ня толькі форму Project Leonardo, але й наладжваць спэыяльныя праґрамныя функцыі, у тым ліку прызначыць выкананьне аднаго й таго ж дзеяньні на некалькі кнопак.

У дадзены момант кантролер знаходзіцца на раньняй стадыі стварэньня, дата паступу ў продаж не вядома.
14👍5🌚1
📰 Стваральнікі ґлябальнай мадыфікацыі Fallout: London падвялі вынікі сваёй працы за 2022 год.

Стваральнікі маштабнай мадыфікацыі для Fallout 4 апублікавалі відэасправаздачу, у якой распавялі аб праведзенай у чацьвёртым квартале 2022 году працы.

Так напрыклад быў прадстаўлены незвычайны ворага ў асобе баявой паштовай скрыні, гэтак жа ў гульні будзе сыстэма працавальных цягнікоў, неабходных для хуткага перасоўваньня па мапе (дарэчы са словаў распрацоўнікаў у тэхнічным пляне цягнікі — проста замаскаваныя ліфты, якія едуць гарызантальна).

А яшчэ мадыфікацыя парадуе прыхільнікаў вялікай колькасьцю кампазыцыяў, частка якіх была напісана спэыяльна для Fallout: London.

Рэліз праекту заплянаваны на 2023 год.
❤‍🔥8👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся афіцыйны рэліз мадыфікацыі Evacuation для Half-Life 2.

Evacuation — гэта неафіцыйнае сюжэтнае дапаўненьне для Half-life 2, якое распавядае гісторыю пра паўстанца, які пацярпеў крушэньне верталёта. Цудам уцалеўшы, гэрой бярэ рацыю ў рукі й вырашае зьбегчы зь лесу, на які напалі Камбайны.

Апрабаваць Evacuation могуць бясплатна ўсе ўладальнікі Half-Life 2.
👍12
📰 Blizzard "тушыць" канфлік паміж Альянсам і Ардой у World of Warcraft.

На працягу ўжо 18 гадоў, супрацьстаяньне Арды й Альянсу было ключавым для World of Warcraft, аднак у вапошні час, Blizzard усё больш і часьцей пачала зьніжаць напал паміж фракцыямі.

Так напрыклад з чэрвеня 2022 году, прадстаўнікі супрацьлеглых фракцыяў могуць разам змагацца ў падзямельлях, а зараз ім будзе дазволена аб’ядноўвацца ў адныя й тыя ж гільдыі, пра што распавёў дырэктар World of Warcraft Пэт Доўсан у інтэрвію PCGamesN.

Паводле яго словаў, міжфракцыйная сыстэма для гільдый можа зьявіцца ў найбліжэйшай будучыні, бо пра гэта вельмі часта просяць самі гульцы.
7🤬7🤯6👍3