📰 Valve анансавала «Містычны фэстываль гульняў».
Кампанія Valve прадставіла «Містычны фэстываль гульняў», які пройдзе ў пэрыяд з 20 па 27 лютага.
Далучайцеся да нас, пакуль мы зьбіраем падказкі падчас Містычнана фэстывалю. Зьніжкі й дэманстрацыі на бягучыя й будучыя гульні, гэта падзея для праектаў, арыентаваных на дух расьсьледаваньня й раскрыцьця таямніц!
Нагадаем, што прама зараз у Steam праходзіць Зімовы распродаж, які завершыцца 5 студзеня. А да 3 студзеня карыстальнікі могуць узяць удзел у галасаваньні за лепшыя гульні году!

👍5
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць: Daymare: 1998.
Daymare: 1998 — гэта гульня жахаў на выжываньне ад трэцяй асобы, якая ўзнаўляе настрой знакавых гульняў 90-х са сьвежай сюжэтнай лініяй. Інцыдэнт, які ператварае невялікае места у сьмяротную зону й трое пэрсанажаў, якія шукаюць праўду!
❗️Гульню можна забраць да 2 студзеня.
‼️Прамая спасылка для таго каб забраць гульню.

👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Cult of the Lamb прадставілі тызер першага DLC.
Massive Monster апублікавала ў ціўтары ролік, у якім паказалі новыя прыёмы зь першага DLC для Cult of the Lamb.
Распрацоўшчыкі прадэманстравалі цяжкія напады, якія зьявяцца ў гульні. У кожнай зброі будзе па адным такім прыёме, які наносіць павышаны ўрон.
Рэліз запланаваны на 2023 год.
DLC будзе бясплатным, для ўсіх уладальнікаў гульні!

👍9
Вітаю спадарства!
Год падыходзіць да свайго заканчэньня, у сувязі з чым вырашыў падвесьці яго вынікі для каналу.
20 красавіка, спантанна стварыўся (і адразу распаўся) калектыў «Беларускага геймера». Ствараючы канал пад наплывам эмоцыяў я й падумаць ня мог, што за такі кароткі пэрыяд ён разрасьцецца да 600+ чалавек і 1000+ допісаў!
Дзякуй за гэта кожнаму з вас і асобна маім цяперашнім і аднаму былому мадэратарам Discord, якія падкідаюць мне новыя ідэі, а зь некаторымі ў мяне нават ўжо складаюцца амаль сяброўскія адносіны (прывітаньне Cyber-Emo-Punk)!
Таксма дзякуй Рудзі, Малатку й шматлікім іншым, нашым зорачкам, якія падтрымліваюць і ўласна маю справу й увогуле беларускамоўную гульнявую прастору!
Нажаль сёлета ў мяне не атрымалася пачаць ствараць відэаролікі, аднак пляны па ранейшым ёсьць і я спадзяюся пачаць такі іх рабіць у новым годзе (як дарэчы й паспрабаваць нарасьціць каманду (таму, калі вам патрэбна неаплатная праца, можаце ў наступным годзе пісаць ліст нашаму боту))!
Спадзяюся, што вам тут было (і будзе) цікава, спадзяюся, што наступны год прынясе нам усім больш пазытыву й дабра (якога так не хапала ў гэтым годзе), жадаю вам здароўя, сілы й галоўнае, заўсёды верце ў сябе, бо вера й праца зрынаюць горы!
Да сустрэчы ў новым годзе! 🎄

❤23🥰3☃2👍1🎄1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 «Гусіны» клон Among Us стаў хітом у Steam.
Інды-гульня Goose Goose Duck, якая выйшла яшчэ ў кастрычніку 2021 году, раптоўна стала хітом Steam, фактычна паўтарыўшы шлях Among Us (копіяй якога яна й зьяўляецца).
На працягу году пасьля рэлізу ў яе гуляла ад 3 да 10 тысяч чалавек, аднак папулярнасьць нечакана ўзрасла ў лістападзе 2022-га й не спадае дагэтуль! На дадзены момант пікавы анлай складае амаль 420 тысяч чалавек!
Калі ёсьць сілы й жаданьне, можаце таксама паспрабаваць Goose Goose Duck, бо гульня цалкам бясплатная.

🤪9👍1😈1🗿1
Forwarded from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Блізіцца навагодняя ноч! Гэты чароўны час мы заўсёды адзначалі цікавымі рэлізамі. Таму на працягу 24 гадзін мы будзем радаваць вас сваёй працай!
А пачнём мы з вяртання да перакладаў гульняў! Калісьці мы закраналі гэту тэму ў выглядзе гульні Helltaker.
Гэтым разам мы прадстаўляем «Тук-Тук Літаратурны клуб»! Падманліва простая візуальная навела, якая хавае свае сакрэты.
Для таго каб пагуляць на беларускай мове, вам трэба ўсяго толькі спампаваць наш беларусізатар і пасля запуску пазначыць папку з гульнёю і ўсталяваць пераклад.
Спампаваць беларусізатар: anibel.net/games/doki-doki-literature-club?tg

😱13👍4🤔1👌1🆒1
📰 У інтэрнэце аказаліся першыя падрабязнасьці Silent Hill: Project Sakura.
Інсайдэр AestheticGamer знайшоў на прасторах інтэрнэту запісы аб сюжэтнай завязцы гульні й яе лягатып.
Паводле знойдзеных зьвестак Project Sakura, будзе называцца Silent Hill: The Short Message, па сюжэце, Аніта прыходзіць да сваёй сяброўкі Маі і нейкім чынам аказваецца ў пастцы ў закінутым доме, у якім гойсаюць монстры. Цяпер яна павінна зладзіцца з уласнымі страхамі й знайсьці праўду аб тым, што здарылася, да таго, як псыхалягічная траўма пазбавіць яе волі да выратаваньня.
Афіцыйнай інфармацыі аб праекце, сама Konami не паведамляе.

👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка PayDay 3, а разам зь ёй і першы трэйлер.
PAYDAY 3 — гэта выбухны працяг аднаго з самых папулярных кааператыўных шутэраў апошняга дзесяцігодзьдзя. Дадайце ў сьпіс пажаданьняў зараз!
У кароткім роліку распрацоўшчыкі паказалі сілуэты галоўных герояў, папярэдне адзначыўшы, што гэта кадры раньняй вэрсіі гульні.
Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.

🔥14👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце аказаўся білд адмененага рэмэйку Duke Nukem 3D.
Працоўная вэрсія адмененага Duke Nukem 3D: Reloaded, намаганьнямі групы x0r_jmp, апынулася на прасторах інтэрнэту.
У гульні можна знайсьці няскончаны першы ўзровень і мапы для мультыплэера з ботамі.
Duke Nukem 3D: Reloaded павінна была стаць рэмэйкам арыґінальнай Duke Nukem 3D (якая выйшла ў 1996 годзе), гульню распрацоўвалі на Unreal Engine 3 у 2010 годзе, аднак затым праект скасавалі.

👍16😐1
📰 Энтузіяст прадставіў VR-мод для Death Stranding.
Стварльнік YouTube-каналу VRified, прэзентаваў сваю мадыфікацыю, закліканую дадаць VR-рэжым з выглядам ад першай асобы ў Death Stranding.
Аўтар сьцьвярджае, што гэта вельмі раньняя вэрсія мода. На бягучы момант камэра з выглядам з вачэй пратаганіста й зьмененае поле зроку, адаптаванае для VR, гатовы прыкладна на 90%, і аўтар пакуль не сьпяшаецца рабіць мадыфікацыю даступнай усім жадаючым. Моддэр таксама адзначыў, што для рэалізацыі свайго праекту ён выкарыстоўвае праґрамнае забесьпячэньне Now VR ад кампаніі vorpX.

YouTube
Death Stranding First Person VR w.i.p
OUTDATED: look here for new superior way to play
https://youtu.be/A3rXV9eClk0
Play Death Stranding in first person VR.
early look at first person mods, which i hope to develop into Standalone VR Mods
First person camera and F.O.V Tweaks about 90 percent…

😱4👍3
📰 Рэліз System Shock адкладзены да вясны.
Nightdive Studios афіцыйна пацьвердзіла, што рэліз гульні перанесены на сакавік 2023 (раней плянавалася выпусьціць яе ў канцы 2022).
«Як некаторыя з вас ужо адзначылі, гэта не першы раз, калі мы аб’яўляем папярэдняе акно запуску, але за апошнія некалькі гадоў многае зьмянілася (асабліва аб’ём і маштаб праекта), а з далучэньнем да праекта Prime Matter мы атрымалі магчымасьць засяродзіць сілы на розных паляпшэньнях».
Таксама Nightdive Studios распавяла аб некалькіх новых асаблівасьцях рэмэйку:
▫️для доступу да зачыненых абласьцяў трэба сканаваць мапы;
▫️«Цытадэль» зьведала некаторыя зьмены;
▫️на пазьнейшых узроўнях гулец сустрэнецца з новымі варыяцыямі ворагаў;
▫️аўтары абнавілі эфэкты для зброі, у тым ліку для плазьменнай вінтоўкі;
▫️кожны вораг мае цалкам наладжвальную мадэль расчляненьня.

🤔10👍1👌1🤣1
📰 Valve назвала пераможцаў прэміі The Steam Awards 2022.
Учора ўвечар, Valve абвясьціла ўсіх пераможцаў штогадовай прэміі The Steam Awards, абраных самімі гульцамі.
▫️«Гульня году» — Elden Ring
▫️«Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці» — Hitman 3
▫️«Любімае дзіця» — Cyberpunk 2077
▫️«Сябар спазнаецца ў гульні» — Raft
▫️«Выбітны візуальны стыль» — Marvel’s Spider-Man: Miles Morales
▫️«Самы інавацыйны ґеймплэй» — Stray
▫️«Найлепшая гульня, якая вам не даецца» — Elden Ring
▫️«Найлепшы саўндтрэк» — Final Fantasy VII Remake Intergrade
▫️«Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам» — God of War
▫️«Уладкуйцеся ямчэй» — LEGO Star Wars: The Skywalker Saga
▫️«Найлепшая гульня на хаду» — Death Stranding Director’s Cut
Дарэчы Elden Ring стала абсалютным лідэрам па колькасьці перамог у намінацыі "Гульня году" за ўсю гісторыю індустрыі, атрымаўшы аж 324 узнагароды!

👍6☃4🤔1
📢 HITMAN 3 пераўтворыцца ў «Hitman World of Assassination».
IO Interactive прыняла рашэньне аб’яднаць усе апошнія тры часткі Hitman у вадно, адзінае выданьне.
Hitman — World of Assassination будзе каштаваць 70$ і будзе ўключаць у сябе Hitman 2, Hitman GOTY Access Pass і Hitman 2 Standard Access Pass.
Усе ўладальнікі Hitman 3, будуць бясплатна абноўлены да World of Assassination, тым самым атрымаўшы першыя дзьве гульні бясплатна.
Зьмяненьні пачнуць дзейнічаць з 26 студзеня. Пачынаючы з гэтай даты, ва ўсіх лічбавых крамах можна будзе набыць толькі адно, адзінае выданьне трылёгіі Hitman.

👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 NVIDIA прадставіла відэакарту RTX 4070 Ti.
У рамках штогадовай выставы тэхналёгіяў і электронікі Consumer Electronics Show, NVIDIA прадставіла відэакарту Nvidia RTX 4070 Ti, якая раней была вядома пад назвай RTX 4080.
Кампанія абвясьціла характарыстыкі навінкі, а таксама адзначыла, што відэакартай працуе значна хутчэй мадэлі 3090 Ti, што зьвязана з выкарыстаньнем тэхналёгіі DLSS 3.
Характарыстыкі RTX 4070 Ti:
▫️CUDA ядра: 7680;
▫️Аб’ём памяці: 12 ГБ GDDR6X;
▫️Частата працэсара: да 2,61 Ггц;
▫️Энергаспажываньне: 285 Вт.
Кошт карты будзе складаць 799 $ (дарэчы RTX 4080 з 16 ГБ абыйдзецца ў 1199 $, а RTX 4090, у 1599 $).

🤔9👍1
📰 Стваральнікі Payday 3 адказалі на самыя частыя пытаньні гульцоў.
Год PAYDAY 3 нарэшце надышоў, і мы вельмі рады бачыць, што вы ўсе рады выхаду гульні. Мы бачым, што ў вас таксама ёсьць шмат пытаньняў, таму мы сабралі тут некалькі найбольш часта задаваныя зь іх:
▫️Калі выйдзе Payday 3?
Рэліз заплянаваны на 2023 год. Дакладную дату назавуць пазьней.
▫️На якім рухавічку ствараюць гульню?
На Unreal Engine.
▫️Якія пэрсанажы зьявяцца ў Payday 3?
Мы пацьвердзілі вяртаньне арыґінальнай банды: Даласа, Чэйнса, Хокстана й Вулфа.
▫️Дзе будзе разьвівацца дзеяньне гульні?
У Ньню-Ёрку.
▫️Ці атрымаецца гульня на кансолях?
Так, Payday 3 выйдзе на PlayStation і Xbox.
▫️Колькі будзе каштаваць гульня на рэлізе?
Кошт мы назавем пазьней.
▫️Ці будзе ў Payday 3 [устаўце пэрсанажа, асаблівасьць, месца й да т.п.]?
Калі на Ваша пытаньне не адказалі вышэй, значыць, гэта пакуль што не пацьверджана. Куды больш інфармацыі раскрыюць бліжэй да рэлізу.
Нагадваем, што нядаўна, стваральнікі Payday прадставілі кароткі тызер гульні, а яшчэ раней распавялі пра пляны кампаніі.

👍7
📰 СМІ сьцьвярджаюць, што стваральнікі D&D адмянілі ня менш за пяць гульняў.
Па зьвестак выданьням Bloomberg, кампанія Wizards of the Coast, якая выдае Dungeons & Dragons і Magic: The Gathering, адмяніла распрацоўку ня менш за пяць відэагульняў па сваіх франшызах.
WotC адзначылі, што жадаюць працягваць займацца відэагульнямі, але перагледзяць свой падыход у рамках рэарґанізацыі. Іх мэта — вырабляць гульні, якія змогуць прыцягнуць новую аўдыторыю й разьвіць існуючыя брэнды.
Падчас перастановак працу страцяць крыху менш за 15 супрацоўнікаў, якім пастараюцца знайсьці новыя пасады ў кампаніі.
СМІ лічаць, што прычынай рэарґанізацыі сталі фінансавыя праблемы кампаніі Hasbro (якая валодае WotC), чые акцыі ў мінулым годзе ўпалі на 40%, што ў сваю чаргу зьвязана з павышэньнем коштаў на цацкі.
Нагадаем, нядаўна, стваральнікі культавай настолкі задумаліся аб яе манэтызацыі.

👍5😱2😁1
📢 У сеціве зьявіўся новы ґеймплэйны ролік Wo Long: Fallen Dynasty (ад стваральнікаў Nioh).
Wo Long: Fallen Dynasty — гэта драматычная, насычаная падзеямі гісторыя безназоўнага салдата апалчэньня, які змагаецца за выжываньне ў змрочнай фэнтэзійнай вэрсыі позьняй дынастыі Хань, у эпоху калі дэманы ірвуць краіну на часткі, эпоху Траецарства.
Рэліз гульні заплянаваны на 3 сакавіка, для PC, PlayStation і Xbox (+Game Pass).

Wo Long: Fallen Dynasty - 10 Minutes of Exclusive New Gameplay | IGN First
Check out 10 minutes of exclusive new gameplay from Wo Long: Fallen Dynasty, the upcoming soulsborne action-RPG from Team Ninja (makers of Nioh and Ninja Gaiden) as our month of exclusive IGN First coverage kicks off. Wo Long will be released on March 3 for…
👍10
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shadow Tactics — Aiko's Choice і Kerbal Space Program.
Shadow Tactics — Aiko's Choice — новае асобнае дапаўненьне да папулярнай тактычнай стэлс-гульні Shadow Tactics. Дзеяньне гульні адбываецца ў Японіі ў эпоху Эдо, а гуляць трэба за Айко, і яе сяброў-асасінаў. Разам яны будуць паляваць на прывідаў зь мінуляга Айко.
Kerbal Space Program — вам трэба будзе ўзначаліць касьмічную праґраму іншаплянэтнай расы кербалаў. У вас будзе мноства запчастак для збору функцыянальнага касьмічнага карабля, які ўзьляціць (ці не ўзьляціць) адпаведна рэалістычнай аэрадынаміцы й арбітальнай фізыцы.
❗️Гульні можна забраць да 12 студзеня.

👍11