Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Valve нагадвае, аб хуткім старце вясновага распродажу ў Steam.

Valve нагадвае карыстальнікам Steam, што зь 16 па 23 сакавіка ў ім будзе праходзіць вясновы распродаж (які, дарэчы, зьяўляецца адным з чатырох найбуйнейшых у краме)!

Памеры зьніжак і прадукты якія іх атрымаюць мы даведаемся толькі ў гэты чацьвер, аднак (калі верыць трэйлеру), цікавыя прапановы варта чакаць як мінімум на Mount & Blade II: Bannerlord, Overcooked, Vampire Survivors Spirits, Dying Light 2 Stay Human, Warhammer 40,000: Inquisitor – Martyr.

Нагадаем, што раней Valve абвясьцілі ўвесь плян распродажаў і мерапрыемстваў у сваёй краме на гэты год!
👍14
📰 Выйшла першая вэрсія фанацкага мода-рэмайстра Cyberpunk 2077.

Карыстальнік пад нікам Halk Hogan прадставіў першую вэрсію мадыфікацыі для Cyberpunk 2077, якая значна паляпшае тэкстуры гульні, пры гэтым (са словаў стваральніка) практычна не ўплывае на прадукцыйнасьць.

Мод выпускаецца ў двух вэрсіях (у залежнасьці ад сыстэмы карыстача), першая для 2К дысплеяў (павялічвае спажываньне памяці на 400 Мб), другая для 4К (спажываньне памяці павялічваецца 800 Мб).

Дарэчы гэты ж карыстач, раней стварыў падобны мод для The Witcher 3 HD Reworked Project, палепшыўшы палепшаную вэрсію гульні.
7👍1
📰 Цёплы прыём Dead Cells: Return to Castlevania не застаўся незаўважаным для Konami.

Нядаўна адбыўся рэліз дапаўненьня Return to Castlevania для двухмернага рагаліка Dead Cells (DLC-красовера Castlevania і Dead Cells), якое было сустрэчана гульцамі й крытыкамі мноствам станоўчых водгукаў (некаторыя нават назвалі яго "лепшым існуючым DLC для Dead Cells").

Рэакцыя гульцоў не засталася незаўважанай Konami (стваральнікам Castlevania). Прадусар Цутому Танігуці прызнаўся, што прапанова аб красоверы вельмі парадавала Konami, бо Dead Cells гэта «адна з найвялікшых індзі-гульняў апошніх дзесяці гадоў» і яна была натхнёная Castlevania.
Вынік аказаўся ўражлівым!

Сама Konami ня раз спрабавала адрадзіць Catstlevania, але няўдала (дарэчы, паводле чутак, найблізкая спроба вярнуць да жыцьця серыю можа адбыцца на будучым Е3).
👍82
📢 DLC Great Builders для Civilization VI атрымала новыя трэйлеры й дату рэлза.

Новыя трэйлеры прадстаўляюць нам двух новых лідэраў (яны зьяўляюцца часткай абанемэнта Leader Pass):

🔸Тэадора — была жонкай імпэратара Юстыніяна, кіравала Бізантыйскай імпэрыяй зь 527 г. да сваёй сьмерці. Як самы блізкі й самы давераны дарадца свайго мужа, яна мела значны ўплыў на Бізантыю й была прызнана адной з самых уплывовых жанчын у гісторыі!
🔸Людвіг II — кароль Баварыі зь 1864 году, на працягу жыцьця быў вядомы сваёй экстравагантнай асобай і глыбокім захапленьнем мастацтвам і архітэктурай, пабудаваў некалькі шыкоўных палацаў (найперш замак Нойшванштайн), быў заўзятым мэцэнатам вялікага нямецкага кампазытара Рыхарда Вагнера.

Гэтак жа з DLC у гульні зьявіцца Седжон Вялікі (карэйскі кіраўнік дынастыі Чосон), але ролік зь ім пакуль яшчэ не апублікаваны.
Рэліз дапаўненьня адбудзецца 15 сакавіка, наступнае DLC будзе прысьвечана ангельскім кіраўнікам.
❤‍🔥6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 На PC адбыўся рэліз DLC Scribes of Fate для The Elder Scrolls Online.

Дапаўненьне Scribes of Fate зьяўляецца першай часткай гісторыі «Цень над Маравіндам», якая падрыхтоўвае гульцоў да рэлізу разьдзела Necrom (рэліз якога адбудзецца 5 чэрвеня для PC і 20 чэрвеня для PlayStation і Xbox).
DLC Scribes of Fate уключае ў сябе два новых PvE-падзямельля для чатырох гульцоў і дзьве новыя унікальныя гісторыі.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

Рэліз на кансолях адбудзецца 28 сакавіка.
👍6🔥1
📰 Стваральнікі Dead Island 2 рады, што патрапілі у «вытворчае пекла».

Стваральнікі Dead Island 2 прызналіся, што радыя таму, што гульні прыйшлося пабываць у «вытворчым пекле», па іх словах, гэта не толькі прыцягнула ўвагу да праекту, але й дапамагло яго ўтрымаць!

Многія гульцы сачылі за распрацоўкай сіквела, захоўваючы высокія чаканьні, а некаторыя лічылі, што пастаянныя затрымкі й зьмена студыяў (Dambuster Studios стала трэцяй студыяй, якой прыйшлося займацца Dead Island 2) ператвораць праект у нешта жудаснае.

Тэхнічны дырэктар праекта Дэн Эванс-Лоўс лічыць, што "людзі, якія чакалі, што гульня будзе жудаснай, апынуліся прыемна зьдзіўлены".
А мяркуючы па водгуках крытыкаў (якія ўжо змаглі апрабаваць Dead Island 2) — у гульні ёсьць усе шанцы апраўдаць доўгае чаканьне.

Нагадаем, рэлиз Dead Island 2 адбудзецца 21 красавіка на PC і кансолях (абодвух пакаленьнях).
👍8🥴3🤡1
N43ZLDK6HAMM1677608077080.gif
20.6 MB
📰 Blizzard не плянуе выпускаць Diablo IV у Game Pass.

Такой інфармацыяй падзяліўся прадусар серыі Diablo, Род Фергюсан.
Паводле яго словаў, Blizzard атрымала мноства пытаньняў наконт гэтага, таму ён вырашыў высьветліць сытуацыю.

Фергюсан таксама прызнаўся, што камандзе прыемна бачыць ажыятаж вакол ваўчаняці з дэкаратыўнага набору (які можна будзе сабраць падчас праходжаньня бэта-вэрсіі).

Нагадаем, закрытая бэта (для тых, хто замовіў гульню), пройдзе зь 17 па 19 сакавіка (запампаваць гульню можна будзе ўжо 15 сакавіка, а 19:00 па Менску) і 24 па 26 сакавіка для ўсіх жадаючых.
Рэліз гульні адбудзецца 6 чэрвеня на PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series і PC.
🥰5👍2
​​📰 Скандалы з ZA/UM (стваральнік Disco Elysium) падыходзяць да канца.

Судовая спрэчка паміж студыяй ZA/UM і прадзюсарам Disco Elysium Каўрам Кендэрам урэгулявана, бакі дасягнулі міравога пагаднення. Звольненыя ключавыя стваральнікі Disco Elysium адмовіліся ад прэтэнзіяў аб несправядлівым звальненьні з-за адсутнасьці доказаў.

Коратка нагадаем: у 2021 годзе студыю ZA/UM пакінулі тры ключавыя распрацоўшчыкі Робэрт Курвіц (аўтар ідэі Disco Elysium), Аляксандар Растоў і Хелен Хіндперы, пра гэта стала вядома СМІ аж праз год. Звольненыя распрацоўшчыкі абвінавацілі акцыянэраў, у незаконным выкарыстаньні сродкаў студыі. У лістападзе 2022 году выканаўчы прадзюсер Disco Elysium Каур Кендэр падаў пазоў, абвінаваціўшы інвэстара Ільмара Компуса ў незаконным прысваеньні сродкаў кампаніі (ён нібыта набыў напрацоўкі гульні за 1€, а пасьля прадаў іх жа амаль за 5 мільёнаў € назад студыі).

Верагодна эпапэю з ZA/UM можна лічыць скончанай. Сама студыя дарэчы працягвае распрацоўку Disco Elysium 2 (праўда, без ключавых распрацоўнікаў).
💔9😐3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стала вядома дата рэлізу DLC Forge of the Chaos Dwarfs для Total War: Warhammer III.

Заваюйце, спустошыце й заняволіце Стары Сьвет пад сьцягамі Астрагота Жалезнарука, Дражаата Папяльцовага й Жатана Чорнага, адкрыўшы для сябе ўнікальныя мэханікі й мэты кампаній, а таксама новыя атрады, створаныя ў самых злавесных кузьнях гномаў Хаосу!

У
гульні зьявіцца: тры новых лорда, больш за 26 унікальных баявых атрадаў, а таксама магчымасьць навучыцца магіі Хаосу й пабудаваць Вялікі Бур Хашута.

Рэліз DLC адбудзецца 13 красавіка (даступны папярэдні заказ са зьніжкай у 10%).
5
📰 Інсайдэр сьцьвярджае, што ў распрацоўцы знаходзіцца PlayStation 5 Pro.

Інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы, запэўнівае, што Sony актыўна працуе над стварэньнем PlayStation 5 Pro.
У чым менавіта будзе перавага новай варыяцыі кансолі невядома, аднак шмат хто лічыць (і гэта пацьвярджаецца сьвежымі патэнтамі Sony), што кампанія вырашыла зрабіць стаўку, на тэхналёгію трасіроўкі прамянёў.

Верагодна, прэзентацыю можна чакаць на E3, дарэчы Sony у адрозьненьні ад Microsoft і Nintendo ўсё ж прыедзе на шоў.

Гэтак жа інсайдэр лічыць, што Microsoft таксама распрацоўвае палепшаную вэрсію Xbox Series X (ён назваў яе Xbox Series XXX), а вось PlayStation 6, чакаць раней за 2028 год не варта.
🤔5
📰 «Epic Games — гэта не порна кампанія».

Кіраўнік Epic Games Цім Суіні пракамэнтаваў правіла, якое забараняе карыстальнікам разьмяшчаць NSFW-кантэнт у краме Epic Games.
У сакавіку 2023 году Epic Games аб’явіла аб запуску інструмэнтаў, якія дапамогуць распрацоўшчыкам самастойна разьмяшчаць свае гульні ў EGS. Адна з галоўных умоў кампаніі (у вадрозьненьні ад Steam) — ніякага парнаграфічнага кантэнту.

Цім Суіні заявіў, што Epic Games "будзе складана стаць порнакампаніяй, улічваючы яе бізнэс-мадэль", а супрацоўнікі зусім ня гараць жаданьнем правяраць кожную гульню "для дарослых", на прадмет таго, ці не парушае яна закон.
😁124😢2🤨1😈1
Forwarded from Пойдзем гуляць!
Якія цудоўныя навіны!
У найбуйнейшай студыі Maincast з'явіўся беларускамоўны канал і зараз жа там ідзе трансляцыя на беларускай мове! Каментуецца турнір ESL Pro League Season 17.
Далучайцеся і падтрымлівайце нашых каментатараў!
🔥345
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox распавялі аб апошніх DLC для Cities: Skylines.

22 сакавіка выйдзе набор Africa in Miniature — які прэзентуе гульцам шматгранную й яркую архітэктуру Афрыкі;
Sports Venues — дазволіць будаваць стадыёны й спартовыя паркі, а самі спартовыя мерапрыемствы атрымаюць прапрацаваныя анімацыі;
Shopping Malls — дадасьць у гульню мноства новых гандлёвых цэнтраў, крам і рэстаранаў.

Гэтак жа абяцаюць дадаць новыя радыёстанцыі й абнаўленьне, якое паляпшае транспартную сыстэму.

Пасьля гэтага, усе сілы будуць кінуты на другую частку. Падтрымка гульні так ці інакш працягнецца да канца 2023 году.
👍9
Канал пра манеты, паштоўкі, артэфакты мінулага і ўсё тое, што захавала для нас гісторыя і тое, што захаваем для яе мы.

https://news.1rj.ru/str/skarbmin 🪙
13👍4
📰 Рымэйк System Shock зноў перанесьлі.

«Гэта я, SHODAN, усёведаючы, усемагутны штучны інтэлект, якога вы так па-дурному спрабавалі зьнішчыць. Але не бойцеся, я вярнуся больш грозным, чым калі-небудзь.
Вы думалі, што можаце перамагчы мяне, але вы памыляліся.
30 траўня вы сутыкнецеся з наступствамі сваіх дзеяньняў!»

System Shock — гэта паўнавартасны рымейк наватарскага арыгінала 1994 году, які аб’ядноўвае культавы геймплэй з цалкам новымі візуальнымі эфэктамі й цалкам новымі гукамі ды музыкай. Станьце сьведкамі адраджэньня адной з найвялікшых і самых уплывовых гульняў, калі-небудзь створаных.

Гульня даступная для папярэдняга заказу на PC, вэрсія для кансоляў павінна будзе зьявіцца пазьней.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
😐9👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War.

Warhammer 40,000: Gladius — Relics of Warгэта першая пакрокавая стратэгія ў жанры 4X, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Warhammer 40,000. Чатыры фракцыі ўступяць у жорсткую вайну за панаваньне над рэсурсамі плянэты.

❗️Забраць гульню можна да 23 сакавіка.
🔥8👍2
Forwarded from Рудзі
Паважаныя Твічлане і Твічланкі, я стварыў запыт на дабаўленне беларускай мовы ў наладах "мова трансляцыі" на Твічы. Гэта канешне не пераклад праграмы, але дапаможа вылучыць беларускія каналы. Ды і з нечага трэ пачынаць :) Маеце там акаўнты - калі ласка перайдзіце па спасылцы, ды як-небудзь там прагаласуйце. Дзякуй.

https://twitch.uservoice.com/forums/924712-creator-dashboard/suggestions/46429264-belarusian-language-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0
❤‍🔥27👍52
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda апублікавала сюжэтны трэйлер Redfall.

Што адбываецца ў Redfall? Адкуль узяліся вампіры? Дасьледуючы востраў, раскрыйце таямніцы Рэдфола. Акуніцеся ў змрочную гісторыю злавеснай карпарацыі, якая стварыла монстраў, што ходзяць па вуліцах, і сутыкніцеся з жахліва-магутнымі вампірамі, якім некаторыя выжыўшыя пакланяюцца як багам!

Рэліз гульні адбудзецца 2 траўня, на Xbox Series (+Game Pass) і PC.
👍142🤬2
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure.

Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure — разбурайце шкілетаў, перамагайце драконаў і змагайцеся зь велізарнымі големамі ў Tiny Tina’s Assault on Dragon Keep: A Wonderlands One-Shot Adventure. Вярніцеся да вытокаў і прайдзіце легендарнае заданьне 2013 году ў кампаніі, поўнай фантастыкі, весялосьці й гор чароўнай здабычы!

❗️Забраць гульню можна да 23 сакавіка.
❤‍🔥16👍1👎1👀1
📰 FIFA сапраўды плянуе канкураваць з EA Sports FC.

Прэзыдэнт FIFA Джані Інфантына, заявіў, што асацыяцыя сапраўды плянуе выпускаць свой уласны футбольны сімулятар, які будзе канкураваць з будучымі праектамі EA:

«Новыя часткі FIFA (FIFA 25, 26, 27 і ўсе наступныя) — заўсёды будуць лепшымі відэагульнямі для ўсіх дзяўчынак і хлопчыкаў. Мы падзелімся навінамі наконт гэтага ўжо вельмі хутка».

Нагадаем, у мінулым годзе Electronic Arts і FIFA спынілі сваё супрацоўніцтва. Новыя футбольныя сімулятары ад ЕА будуць выходзіць пад брэндам EA SPORTS FC.
🤡10👍3🤔1