Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 The Callisto Protocol ужо даступная на PlayStation, Xbox і PC.

Выжывіце, каб пазьбегнуць жахаў Каліста й раскрыць цёмныя таямніцы мёртвага спадарожніка Юпітэра.

Прэса ацаніла гульню дастаткова высока, называючы яе "сапраўдным спадчыньнікам Dead Space":
▫️Opencrіtіc - 74 балы;
▫️Metacrіtіc (Xbox Serіes X) - 73 балы;
▫️Metacrіtіc (PS5) - 75 балаў.
(Аднак гэты вынік не апраўдаў чаканьні інвэстараў, акцыі кампаніі ўжо пасьпелі ўпасьці на 8,5%).

А вось гульцы засталіся ў сапраўдным жаху й праблема тут ня толькі ў страшных гульнявых монстрах, карыстачы адзначаюць пастаянныя фрызы, лагі, багі й іншыя тэхнічныя праблемы, якія сустракаюцца нават на моцных PC.
Падчас напісаньня допіса, гульня мела толькі 25% станоўчых водгукаў.

Кошт звычайнага выданьня гульні ў Steam — 34.99$;
3👍1🤔1🤬1
📰 CDPR плянуе выпусьціць GOTY-выданьне Cyberpunk 2077.

Генэральны дырэктар CD Projekt RED Адам Кічыньскі паведаміў, што кампанія плянуе выпусьціць GOTY-выданьне Cyberpunk 2077 у 2023 годзе.

Рэліз спэыяльнага выданьня павінен будзе адбыцца пасьля рэлізу DLC Phantom Liberty (якое, акрамя іншага, таксама ўвойдзе ў GOTY-выданьне).

Кічыньскі адзначыў, што выхад спэыяльнага выданьня Cyberpunk 2077 — цалкам відавочны момант, паколькі раней CDPR аналягічным чынам выпусьціла GOTY-вэрсію "Вядзьмара" (дарэчы прадаваць новую вэрсію гульні кампанія плянуе па «поўным кошце»).
9🤔5👍1🤡1
📰 HBO прадставілі афіцыйны трэйлер сэрыяла па The Last of Us.

Прэм’ера сэрыяла адбудзецца 15 студзеня 2023 году. Галоўныя ролі ў шоў выконваюць Педра Паскаль і Бэла Рамзі.
За тэлеадаптацыю адказвае аўтар «Чарнобыля» Крэйг Мэйзін, а сэзон сэрыяла складаецца з 9 эпізодаў.
5👍3
📰 Хідэа Кадзіма паказаў тызер свайго новага праекту, з загадкавымі лягатыпамі.

Хідэа Кадзіма апублікаваў у сваім Twitter тызер зь некалькімі лягатыпамі й подпісам: «Пачні новае падарожжа» (Start a new journey).

Гэтыя лягатыпы раней фігуравалі на выявах з Эль Фаньнінг і Сіёры Куцуна й на постэры з загадкавым паведамленьнем How come? («Як так здарылася?»).

Многія карыстальнікі пасьпелі выказаць здагадку, што Кадзіма намякае на працяг Death Stranding, распрацоўку якой пацьвердзіў Норман Рыдус. Пры гэтым вядома, што легендарны ґеймдызайнер таксама працуе над хорарам Overdose з Маргарэт Куэлі для Microsoft.
🤔6👍1
📰 Аўтары Star Wars Jedi: Survivor прадставілі новы арт гульні.

У вафармленьні старонкі EA Star Wars у Twitter, некалькі дзён таму зьявіўся новы арт Star Wars Jedi: Survivor, які раней распрацоўшчыкі не паказвалі. На ім можна ўбачыць заход над нейкай пустыннай лякацыяй. Таксама на малюнку разьмяшчаецца лягатып гульні.

Што цікава, зьмены на старонцы EA Star Wars адбыліся менш, чым за тыдзень да цырымоніі The Game Awards 2022 (адбудзецца 8 сьнежня), не выключана, што ЕА плянуе паказаць сваю гульню ў рамках мерапрыемства.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Games Box (стваральнікі Bad Dream: Coma) анансавалі гульню Primitive.

Сардэчна запрашаем у жорсткую рэчаіснасьць каменнага веку. Змагайцеся, перамагайце, дамінуйце! Адкрыты сьвет, поўны пастак і нечаканых падзеяў, захапляльных відаў, дынамічных зьменаў надвор’я, сьмяротных зьвяроў і варожых плямёнаў!

Дата рэлізу не называецца.
🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 BioWare апублікавалі новы тызер Dragon Age: Dreadwolf, прысьвечаны Соласу.

У роліку распрацоўшчыкі прадставілі чараўніка Соласа, былога напарніка з Dragon Age: Inquisition і будучага антаганіста ў Dragon Age: Dreadwolf.

Акрамя гэтага, на сайце ЕА, афіцыйна запусьцілі старонку чацьвёртай часткі (праўда інфармацыі там пакуль што ня шмат).

Дата рэлізу па-ранейшаму не называецца.
6🍓2
📰 Выдавец Genshin Impact абвясьціў вайну зьбегам.

Кампанія Cognosphere (выдавец папулярнай Genshin Impact) падала ў суд скаргу на адзін з сэрвераў Discord. Ад плятформы патрабуюць выдачы асабістых зьвестак карыстача Ubatcha, кіроўнага каналу Wangsheng Funeral Parlor з 272 тысячамі падпісантаў. Ён — адна з самых вядомых крыніц уцечак па Genshin Impact.

У заяўцы адзначаецца, што "атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў мэтах абароны правоў, прадстаўленых Cognosphere у адпаведнасьці з Законам аб аўтарскім праве".

Судовыя пазовы для стваральнікаў знакамітай гульні не навінка, у верасьні 2021 году кампанія падала пазоў супраць кітайскай плятформы Bilibili з патрабаваньнем раскрыць асобы 11 розных карыстальнікаў, семярым зь іх, пазьней прад’явілі пазоў у памеры 71 000 $.
😁10😱3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Арґанізатары The Game Awards 2022 прадставілі афіцыйны трэйлер цырымоніі.

Арґанізатары The Game Awards апублікавалі трэйлер мерапрыемства, прысьвечаны лепшым гульням гэтага года, сярод якіх можна ўбачыць:

Elden Ring, Bayonetta 3, God of War: Ragnarok, Cult of the Lamb, Stray, Call of Duty: Modern Warfare 2, A Plague Tale: Requiem і іншыя.

Акрамя гульняў, упершыню ў гісторыі імпрэзы, за ўзнагароды будуць змагацца іх адаптацыі: Cyberpunk: Edgerunners, «Шоў Чашака!», «Аркейн», «Сонік 2», Uncharted.

Цырымонія The Game Awards 2022 пачнецца 9 сьнежня, а 03:30 па Менскім часе. Глядзець яе можна будзе на YouTube і Twitch.
🔥8👍3
📢 У Steam зьявілася дата рэлізу Star Wars Jedi: Survivor.

На старонцы Star Wars Jedi: Survivor у Steam зьявілася дата выхаду гульні — 16 сакавіка 2023 году.

Дзеяньне гульні разгортваецца праз 5 гадоў пасьля падзеяў Star Wars Jedi: Fallen Order і распавядае пра ўсё больш адчайную барацьбу Кэла падчас яшчэ большага апусканьня галяктыкі ў цемру!
Выцесьнены Імпэрыяй на край галяктыкі, Кэл апынецца акружаны новымі пагрозамі зь якімі трэба будзе змагацца.

Магчыма афіцыйна дату прэзентуюць 9 сьнежня, на The Game Awards 2022, раней EA паказала новы канцэпт-арт Star Wars Jedi: Survivor.

Upd. Распрацоўшчыкі пацьвердзілі свой удзел у Game Awards 2022.
5👍1
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy прадставілі ўверцюру з кампазыцыяў саўндтрэку Hogwarts Legacy.

У роліку Overture to the Unwritten можна пачуць мноства ўрыўкаў з кампазыцыяў напісаных для гульні.
У запісе ўверцюры ўдзельнічалі 54 музыкі й хор.

Акрамя музыкі, у роліку можна назіраць розныя краявіды Хогвартса.

Рэліз гульні адбудзецца 10 лютага 2023 г. на PC, Xbox і PlayStation, а пазьней і на Nintendo Switch.
7👍2🤡1
📰 CD Projekt спыніць падтрымку картачнай гульні «Гвінт» пасьля 2023 году.

Падчас афіцыйнага стрыма, аўтары праекта абвясьцілі, што пасьля 2023 году ў гульню ўжо ня будуць дадаваць новыя калоды картаў.

Гульцоў чакае яшчэ тры наборы карт і кібэрспартыўны сэзон (які будзе доўжыцца практычна ўвесь год).

Распрацоўшчыкі задаволеныя вынікам, які дасягнула гульня (асабліва калі ўлічыць, што яны не плянавалі разьвіваць яе да такіх маштабаў), а што б гэта ўсё не было дарма, з 2024 гады аўтары выпусьцяць інструмэнтар, пад кодавай назвай Gwentfinity, які дазволіць гульцам самім займацца балянсам гульні.
😢14👍2🎉1
Вітаю спадарства! Амаль кожны дзень колькасьць беларускамоўных праектаў павялічваецца (што ня можа не цешыць). Сёньня хацеў бы парэкамэндаваць вам некаторыя зь іх (спадзяюся знойдзеце нешта цікавае для сябе!):

Палявая пошта — Беларусь на старых паштоўках і фота, а таксама сучасныя ракурсы старых здымкаў.

Пошукі старога Гомеля — гістарычныя даследаванні Гомеля онлайн. Нас цікавяць артэфакты і з'явы гарадскога асяроддзя мінуўшчыны.

‡našaradzima.by — гісторыя нашага краю зь цікавымі фактамі й прыгажосьцю краіны. Ад Полацкага княства - да Рэспублікі Беларусь.

Тадэвуш Падкасцюшка — гэта асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт ад Пана Тадэвуша.
🔥11👍3
📢 У Steam адбыўся рэліз абноўленага Dwarf Fortress.

Самая глыбокая й складаная сымуляцыя сьвету, калі-небудзь створаная. Легендарная крэпасьць гномаў цяпер у Steam. Пабудуйце крэпасьць і паспрабуйце дапамагчы сваім гномам выжыць!

Галоўнае адрозьненьне абноўленай вэрсіі Dwarf Fortress ад арыґінальнай — перапрацаваная графіка. Распрацоўнікі зьмянілі традыцыйны ASCII-арт на піксель-арт і да таго ж дадалі навучаньне.

Кошт гульні — 14,49$.
👍13
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Valheim афіцыйна атрымала абнаўленьне Mistlands.

Адбыўся выхад абнаўленьня Mistlands, якое пераўносіць у гульню мноства новага:

▫️9 новых істот;
▫️1 новы бос;
▫️больш за 20 новых матэрыялаў для крафта;
▫️3 новых зельля;
▫️15 тыпаў ежы;
▫️звыш 25 відаў зброі, брані й інструмэнтаў;
▫️больш за 35 новых будынкаў і мэблі;
▫️новы біём;
▫️новы тып падзямельляў і іншае.

Абнаўленьне ўжо даступна ўсім уладальнікам гульні.
❤‍🔥9👍2🎉1🐳1🍾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Larian на The Game Awards пакажа трэйлер Baldur’s Gate 3, прысьвечаны Мінску (не Менску).

Larian апублікавала кароткі тызер, які падагравае цікавасьць гульцоў да The Game Awards, на якім павінны будзе прысутнічаць і распрацоўшчыкі Baldur’s Gate 3.

У тызеры можна ўбачыць статую Мінска, якая павольна ажывае пад музыку.

Мінск — культавы герой серыі Baldur’s Gate, які падарожнічае з уласным спадарожнікам: мініятурным гіганцкім касьмічным хамяком па імені Бу. Верагодна, знакаміты пэрсанаж зьявіцца ў Baldur’s Gate 3.
🔥5👍21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Knights of Honor 2: Sovereign.

Абярыце сваё каралеўства й станьце каралём, змагаючыся за кантроль над Эўропай у гэтай новай стратэгіі ў рэальным часе. Кіруйце правінцыямі, зьбірайце арміі, наймайце дыпляматаў і займайцеся шпіянажам. Шлях адкрыты: стань сапраўдным уладаром сьвету!

Аўтары аглядаў хваляць стратэгію, называючы яе комплекснай і насычанай гульнёй, здольнай завабіць на дзясяткі гадзін, але падкрэсьліваюць, што ў Sovereign сустракаюцца непрыемныя багі.

Кошт гульні ў Steam — 22,49$ (зараз са зьніжкай у 12% — 19,79$).
8
📰 Фанаты Genshin Impact і Sonic Frontiers абвясьцілі адзін аднаму вайну!

Прычынай сваркі стала падазрэньне ў накрутцы галасоў, падчас фінальнага галасаваньня The Game Awards 2022.

Адзін з карыстальнікаў Ціўтара зьвярнуў увагу на тое, што 6 сьнежня Genshin Impact на працягу чатырох гадзін запар атрымліваў па 2000 галасоў раз у дзесяць хвілін. У выніку гэтага гульня вырвалася ў лідэры, апярэдзіўшы Соніка, які да гэтага знаходзіўся на першым месцы.

Фанаты Sonic Frontiers не захацелі проста так здавацца й увечары таго ж дня ў сетцы зафіксавалі вялікую колькасьць галасоў ад прыхільнікаў Вожыка. Многія карыстальнікі лічаць, што падобная актыўнасьць ня можа быць натуральнай і, хутчэй за ўсё, зьвязана з ужываньнем робатаў, гэта ж пацьвярджае й тое, што сайт The Game Awards пасьля гэтых падзеяў "памёр".

Падчас сварак, фанаты пачалі актыўна ствараць і выкарыстоўваць мемы, якія запоўнілі сабой усю стужку сацсеткі.

Арґанізатары імпрэзы ніяк не камэнтуюць тое, што адбываецца.
😁19❤‍🔥2