Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Wolfenstein: The New Order.

Wolfenstein: The New Orderгэтае адраджэньне серыі, якая калісьці паклала пачатак жанру шутэраў. Дзеяньне гульні адбываецца ў альтэрнатыўным сусьвеце ў 1960-я гады. Вас чакае незнаёмы сьвет, якім кіруе знаёмы вораг, які зьмяніў і сказіў вядомую вам гісторыю.

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (21.12. 19:00).
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У сакавіку Sifu выйдзе на Xbox і Steam.

Гульня зьявіцца на кансолях Xbox Series, Xbox One і ў Steam, у сакавіку 2023 году.

Адначасова з гэтым да гульні зьбіраюцца выпусьціць кантэнтнае абнаўленьне Arenas. Яно зьявіцца на ўсіх плятформах і дадасьць у гульню новы рэжым.

Sifu — гэта гульня ў жанры beat ’em up з выглядам ад трэцяй асобы; гулец кіруе байцом кунфу, які змагаецца з рознымі супернікамі. Па меры праходжаньня гэрой вывучае новыя прыёмы й здольнасьці, якія да таго ж можна зьбіраць у камбінацыі.
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Ґеймдырэктар Star Wars Jedi: Survivor падзяліўся падрабязнасьцямі аб гульні.

Ґеймдырэктар гульні Сьціг Асмусэн даў інтэрвію выданьню Game Informer, падзяліўшыся некаторымі падрабязнасьцямі.

Калі коратка:

🔹Галоўнае новаўвядзеньне — абноўленая баявая сыстэма зь пяцьцю стойкамі. Гульцы змогуць пераключацца паміж імі, каб больш эфэктыўна змагацца з ворагамі:
— першая дазволіць выкарыстоўваць два сьветлавых мяча, раскручваючы іх на вялікай хуткасьці.
— другая дазволіць выкарыстоўваць меч і бластэр
— у трэцяй можна выкарыстоўваць сьветлавы меч з ахоўнай гардай (заўв. як у новай трылёгіі);
🔹У Jedi: Survivor вернуцца ўжо вядомыя пэрсанажы, новым сярод якіх будзе найміт Бодэ Акуна. Амусэн паведаміў, што яны з Кэлам "амаль як браты";
🔹У гульні рэалізавана некалькі дадатковых мэханік перасоўваньня, якія дазволяць хутчэй перамяшчацца паміж лякацыямі (так Кэл зможа выкарыстоўваць тросы й прыручаць дзікіх жывёл).

Рэліз Star Wars Jedi: Survivor заплянаваны на 17 сакавіка 2023 г. на Xbox, ПК і PS5.
❤‍🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Risk of Rain Returns.

Студыя Hopoo Games абвясьціла, што працуе над палепшанай вэрсіяй папулярнага рагаліка Risk of Rain.

Для рэмэйку ня толькі абнаўляюць вонкавы выгляд, але й дадаюць масу новага кантэнту. Гульнявы працэс зрабілі больш плыўным, яго балянс старанна адрэгулявалі, дадалі новых, выжылых і дадаткова разблакуюць наладжвальныя альтэрнатыўныя здольнасьці.

Risk of Rain Returns, выйдзе ў 2023 годзе, ў Steam і на Nintendo Switch.
7❤‍🔥1👍1
📰 Кіраўнік Amazon Studios запэўнівае, што адаптацыя God of War будзе адпавядаць першакрыніцы.

У размове з выданьнем Collider кіраўнік тэлевізыі ў Amazon Studios Вернан Сандэрс пацьвердзіў, што адаптацыя будзе прысьвечана адносінам бацькоў і дзяцей, і гісторыя будзе адаптаваная для новых гледачоў, але застанецца вернай першакрыніцы:

«У нас багаты досьвед працы над адаптацыямі, і мы ўмеем рабіць іх добра, пачынаючы з «Непаражальнага» і заканчваючы «Пацанамі». І мы ведаем аб адданых прыхільніках God of War. Эмацыйнае сэрца гэтага сюжэту — гісторыя аб бацьках і сынах, аб цэлых сем’ях, дэкарацыямі для якой служаць эпічныя пэйзажы. І я лічу тое, што прыдумалі аўтары сэрыяла для першага сэзона й сэрыяла ў цэлым, будзе адпавядаць першакрыніцы й ў той жа час прывабна само па сабе.

Калі вы не гулялі ў God of War, вам ўсё роўна спадабаецца сэрыял, вы адчуеце, што вам тут рады»
.

Аб распрацоўцы сэрыяла па God of War ад Amazon стала вядома нядаўна, канкрэтных падрабязнасьцяў аўтары не раскрываюць.
🤔6😁31
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: LEGO Builder's Journey.

LEGO Builder's Journeyгэта атмасфэрная геамэтрычная галаваломка, у якой часам даводзіцца прытрымлівацца інструкцыяў, а часам — парушаць правілы.

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (22.12. 19:00).
12
📰 СМІ лічаць, што ў наступным годзе Microsoft можа набыць Netflix.

Выданьне Reuters прагназуе, што наступнай буйной пакупкай Microsoft у 2023 годзе можа стаць Netflix, для гэтага ёсьць шэраг фактараў.

Па-першае дзьве кампаніі ўжо даўно цесна супрацоўнічаюць. Netflix абраў Microsoft у якасьці рэклямнага партнэра для новай паслугі — падпіскі з падтрымкай рэклямы.
Па-другое прэзыдэнт Microsoft Брэд Сьміт уваходзіць у раду дырэктараў Netflix.
Reuters таксама спасылаецца на імкненьне Microsoft прапанаваць паслугу гульнявога стрымінгу на розных прыладах.

Сама Netflix мае вялікія пляны на індустрыю відэагульняў. У гэтым годзе кампанія набыла студыю Spry Fox, якая стала шостай унутранай студыяй Netflix.
😱9🤬1
📰 Take-Two падала скаргу на рэкляму Goat Simulator 3.

Распрацоўнікі Goat Simulator 3 выпусьцілі ў сацыяльных сетках рэклямны ролік, які выклікаў незадаволенасьць у прадстаўнікоў выдавецтва Take-Two, прычынай сталі кадры са зьлітага ў сеціва «білда» Grand Theft Auto VI, якія выкарыстоўвалі стваральнікі Goat Simulator 3.

Парадыйны ролік дэманстраваў лічбавага «каскадэра», які нібыта працуе ў відэагульнявой індустрыі своеасаблівай лялькай для біцьця. У вадной са сцэн на экране дэманстраваўся невялікі ўрывак з новай GTA. У ім падобны пэрсанаж быў наведвальнікам установы, якую рабавала галоўная гэраіня.

Выкарыстаньне запісу з дэманстрацыяй кадраў неанансаванай гульні ня на жарт раззлавала Take-Two — выдавецтва накіравала адпаведныя скаргі, пасьля чаго ролік "зачысьцілі" усюды дзе толькі можна.
🤡7😁3
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Fallout: A Post Nuclear Role Playing Game, Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Game і Fallout Tactics: Brotherhood of Steel.

Fallout: A Post Nuclear Role Playing GameПерад вамі клясычная ролевая гульня ў постапакаліптычным сьвеце, якая калісьці адрадзіла гэты жанр. Будзьце асьцярожныя ў сваіх рашэньнях, каб не папоўніць незьлічоныя рады герояў, чые косткі ўпрыгожваюць Пустэчы.

Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Gameгэта працяг легэндарнай ролевай гульні, якая перанесла жанр з засьценкаў падзямельляў у дынамічны сьвет постапакаліптычнага рэтрафутурызму. Разьвівайце свае навыкі й ўменьні, каб выжыць у суровым пост’ядравым сьвеце Fallout 2.

Fallout Tactics: Brotherhood of Steelу сусьвет Fallout урываюцца тактычныя пакрокавыя бітвы! У гэтыя цёмныя часы толькі Братэрства — ваша Братэрства, — аддзяляе цывілізацыю, якая адраджаецца з попелу, ад радыяактыўнай Пустэчы.

❗️Гульні будуць даступныя да заўтра (23.12. 19:00).
🔥19
📰 У Steam пачаўся Зімовы распродаж.

У Steam стартаваў Зімовы распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Акрамя зьніжак, зьвяртаем вашу ўвагу на карыстальніцкае галасаваньне. У розных намінацыях можна ўбачыць такія гульні як Dying Light 2, Elden Ring, Stray, God of War (2018) ды іншыя.

Галасаваньне працягнецца да 3 студзеня.
🥰14
📰 У Steam выйдзе яшчэ два праекты Ubisoft — The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game.

Ня так даўно Ubisoft анансавала вяртаньне сваіх праектаў у Steam і назвала тры першыя гульні: ролевы баявік Assassin’s Creed Valhalla, горадабудаўнічую стратэгію Anno 1800 і спартовую гульню Roller Champions.
Цяпер у краме зьявяцца яшчэ два праекты: Tom Clancy’s The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game — Complete Edition.

▫️The Division 2 выйшла ў 2019 годзе, у Epic Games, так як Ubisoft палічыла гэтую ўгоду больш выгаднай (акрамя самой гульні, у Steam будзе прадавацца DLC Warlords of New York і баявы пропуск першага сэзона.
Гульня выходзіць 12 студзеня 2023 году);
▫️Scott Pilgrim vs. The World: The Game створана па матывах комікса "Скот Пілігрым супраць усіх". Гульня зьявіцца ў Steam 5 студзеня 2023 году.
👍8
📰 У сьвежым нумары Game Informer, зьявіліся новыя скрыншоты й арты Dead Island 2.

Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!

Dead Island 2 выходзіць 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Кампанія Finalmouse прадставіла клявіятуру-дысплэй.

Фірма Finalmouse (вядомая сваімі звышлёгкімі мышкамі "зь дзірачкамі") прадставіла дысплейную клявіятуру Centerpiece.

Пад клявішамі Centerpiece знаходзіцца дысплей, які дазваляе выводзіць розныя аніміраваныя застаўкі на Unreal Engine 5. У кампаніі асобна адзначаюць, што застаўкі рэагуюць на націскі.

Клявіятура абсталявана цэнтральным і графічным працэсарам, што дазвале не выдаткаваць магутнасьць кампутара. Для працы клявіятуру дастаткова падлучыць па кабелі USB-C.

Стваральнікі плянуюць запусьціць уласны маркетплэйс праз Steam, дзе карыстачы змогуць дзяліцца аніміраванымі скінамі ці нават прадаваць іх.

Продажы плянуюць пачаць у 2023 годзе, кошт — 349$.
😐11👍3🤯3😍1