Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 СМІ лічаць, што ў наступным годзе Microsoft можа набыць Netflix.

Выданьне Reuters прагназуе, што наступнай буйной пакупкай Microsoft у 2023 годзе можа стаць Netflix, для гэтага ёсьць шэраг фактараў.

Па-першае дзьве кампаніі ўжо даўно цесна супрацоўнічаюць. Netflix абраў Microsoft у якасьці рэклямнага партнэра для новай паслугі — падпіскі з падтрымкай рэклямы.
Па-другое прэзыдэнт Microsoft Брэд Сьміт уваходзіць у раду дырэктараў Netflix.
Reuters таксама спасылаецца на імкненьне Microsoft прапанаваць паслугу гульнявога стрымінгу на розных прыладах.

Сама Netflix мае вялікія пляны на індустрыю відэагульняў. У гэтым годзе кампанія набыла студыю Spry Fox, якая стала шостай унутранай студыяй Netflix.
😱9🤬1
📰 Take-Two падала скаргу на рэкляму Goat Simulator 3.

Распрацоўнікі Goat Simulator 3 выпусьцілі ў сацыяльных сетках рэклямны ролік, які выклікаў незадаволенасьць у прадстаўнікоў выдавецтва Take-Two, прычынай сталі кадры са зьлітага ў сеціва «білда» Grand Theft Auto VI, якія выкарыстоўвалі стваральнікі Goat Simulator 3.

Парадыйны ролік дэманстраваў лічбавага «каскадэра», які нібыта працуе ў відэагульнявой індустрыі своеасаблівай лялькай для біцьця. У вадной са сцэн на экране дэманстраваўся невялікі ўрывак з новай GTA. У ім падобны пэрсанаж быў наведвальнікам установы, якую рабавала галоўная гэраіня.

Выкарыстаньне запісу з дэманстрацыяй кадраў неанансаванай гульні ня на жарт раззлавала Take-Two — выдавецтва накіравала адпаведныя скаргі, пасьля чаго ролік "зачысьцілі" усюды дзе толькі можна.
🤡7😁3
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Fallout: A Post Nuclear Role Playing Game, Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Game і Fallout Tactics: Brotherhood of Steel.

Fallout: A Post Nuclear Role Playing GameПерад вамі клясычная ролевая гульня ў постапакаліптычным сьвеце, якая калісьці адрадзіла гэты жанр. Будзьце асьцярожныя ў сваіх рашэньнях, каб не папоўніць незьлічоныя рады герояў, чые косткі ўпрыгожваюць Пустэчы.

Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Gameгэта працяг легэндарнай ролевай гульні, якая перанесла жанр з засьценкаў падзямельляў у дынамічны сьвет постапакаліптычнага рэтрафутурызму. Разьвівайце свае навыкі й ўменьні, каб выжыць у суровым пост’ядравым сьвеце Fallout 2.

Fallout Tactics: Brotherhood of Steelу сусьвет Fallout урываюцца тактычныя пакрокавыя бітвы! У гэтыя цёмныя часы толькі Братэрства — ваша Братэрства, — аддзяляе цывілізацыю, якая адраджаецца з попелу, ад радыяактыўнай Пустэчы.

❗️Гульні будуць даступныя да заўтра (23.12. 19:00).
🔥19
📰 У Steam пачаўся Зімовы распродаж.

У Steam стартаваў Зімовы распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Акрамя зьніжак, зьвяртаем вашу ўвагу на карыстальніцкае галасаваньне. У розных намінацыях можна ўбачыць такія гульні як Dying Light 2, Elden Ring, Stray, God of War (2018) ды іншыя.

Галасаваньне працягнецца да 3 студзеня.
🥰14
📰 У Steam выйдзе яшчэ два праекты Ubisoft — The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game.

Ня так даўно Ubisoft анансавала вяртаньне сваіх праектаў у Steam і назвала тры першыя гульні: ролевы баявік Assassin’s Creed Valhalla, горадабудаўнічую стратэгію Anno 1800 і спартовую гульню Roller Champions.
Цяпер у краме зьявяцца яшчэ два праекты: Tom Clancy’s The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game — Complete Edition.

▫️The Division 2 выйшла ў 2019 годзе, у Epic Games, так як Ubisoft палічыла гэтую ўгоду больш выгаднай (акрамя самой гульні, у Steam будзе прадавацца DLC Warlords of New York і баявы пропуск першага сэзона.
Гульня выходзіць 12 студзеня 2023 году);
▫️Scott Pilgrim vs. The World: The Game створана па матывах комікса "Скот Пілігрым супраць усіх". Гульня зьявіцца ў Steam 5 студзеня 2023 году.
👍8
📰 У сьвежым нумары Game Informer, зьявіліся новыя скрыншоты й арты Dead Island 2.

Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!

Dead Island 2 выходзіць 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Кампанія Finalmouse прадставіла клявіятуру-дысплэй.

Фірма Finalmouse (вядомая сваімі звышлёгкімі мышкамі "зь дзірачкамі") прадставіла дысплейную клявіятуру Centerpiece.

Пад клявішамі Centerpiece знаходзіцца дысплей, які дазваляе выводзіць розныя аніміраваныя застаўкі на Unreal Engine 5. У кампаніі асобна адзначаюць, што застаўкі рэагуюць на націскі.

Клявіятура абсталявана цэнтральным і графічным працэсарам, што дазвале не выдаткаваць магутнасьць кампутара. Для працы клявіятуру дастаткова падлучыць па кабелі USB-C.

Стваральнікі плянуюць запусьціць уласны маркетплэйс праз Steam, дзе карыстачы змогуць дзяліцца аніміраванымі скінамі ці нават прадаваць іх.

Продажы плянуюць пачаць у 2023 годзе, кошт — 349$.
😐11👍3🤯3😍1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Encased.

Encased тактычная ролевая гульня з ухілам у навуковую фантастыку, дзеяньне якой разгортваецца ў альтэрнатыўныя 70-я, дзе ў аддаленай пустэльні знайшлі вялізны анамальны аб’ект — Купал.
Ваюйце з ворагамі, дасьледуйце анамальныя пусткі, разьвівайце свайго пэрсанажа й далучыцеся да адной з магутных фракцыяў у разбураным сьвеце.

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (24.12. 19:00).
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
👍6🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Аўтары рэмейку Gothic паказалі знешні выгляд Старога лагера.

На вакацыях мы вяртаемся туды, дзе ўсё пачыналася — у Даліну Рудняў. Атрымлівайце асалоду ад сэзоннага агляду Старога лагера й нашых намаганьняў па стварэньні дакладнага гатычнага ўражаньня. І гэта было б недакладна без атмасфэрнага саўндтрэка ад Кая Розенкранца, ці ня так?

Дата рэлізу рэмэйку Gothic па-ранейшаму невядомая.
Раней (восеньню) распрацоўшчыкі паказалі абноўлены вобраз гоблінаў.
🎉11👍31
Канал Retro Gamer вяртаецца на нашыя экраны, зь першым беларускамоўным рэтра-аглядам!

УСЕ гульні для Transfer Pak на Nintendo 64

Аглядваю ўсе гульні для цікавай прылады Transfer Pak, якая дазваляла карыстацца гульнямі ад Game Boy на кансолі Nintendo 64.
❤‍🔥12👍6👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Rainbow Six Siege "акупавалі" мульцяшныя кураняты.

Rainbow Six Siege падвергся чарговай атацы хакераў, на гэты раз вынаходлівымі: яны знайшлі спосаб замяняць нутрагульнявыя паведамленьні аб банах адвольнымі малюначкамі. многія з якіх выглядаюць суцэль бяскрыўдна й нават пацешна, адзін з такіх — велізарнае мульцяшнае кураня што зачыняе сабой увесь экран.

Праўда акрамя курачак на экранах іншых гульцоў зьяўляліся парнаграфічныя выявы, крывавыя сцэны й іншы шакавальны кантэнт. Пацярпелі ад гэтага найперш стрымеры (бо дэманстрацыя падобнага можа прывесьці да бана).

Арыґінал відэа.
😁12👍31🕊1
🎅🏼 Віншуем з надыходзячымі калядамі! 🤶🏼

Няхай сёньняшні, сьвяточны вечар прынясе крыху сьвятла, ў гэты змрочны год!

Калі па нейкай прычыне вам трэба кампанія на сёньняшні вечар, то можаце далучыцца да Малатка, у яго першым самастойным стрыме (сёньня, а 20:00 па Менскім часе).
22👍4🎄2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Metro: Last Light Redux.

Metro: Last Light Redux Мутанты гойсаюць у катакомбах пад пустыннай паверхняй і параць у ватручаных нябёсах.
Але замест таго, каб аб’яднаць намаганьні, гарады-станцыі загразьлі ў барацьбе за абсалютную ўладу й прылада суднага дня з вайсковых складоў D6. Насьпяваючая грамадзянская вайна можа назаўжды сьцерці чалавецтва з твару Зямлі.
У ролі Арцёма, абцяжаранага віной, але рухомага надзеяй, вы валодаеце ключом да выжываньня — промнем надзеі ў гэтую цёмную гадзіну...

❗️Гульня будзе да 19:00.
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🌚8👍1