❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Fallout: A Post Nuclear Role Playing Game, Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Game і Fallout Tactics: Brotherhood of Steel.
Fallout: A Post Nuclear Role Playing Game — Перад вамі клясычная ролевая гульня ў постапакаліптычным сьвеце, якая калісьці адрадзіла гэты жанр. Будзьце асьцярожныя ў сваіх рашэньнях, каб не папоўніць незьлічоныя рады герояў, чые косткі ўпрыгожваюць Пустэчы.
Fallout 2: A Post Nuclear Role Playing Game — гэта працяг легэндарнай ролевай гульні, якая перанесла жанр з засьценкаў падзямельляў у дынамічны сьвет постапакаліптычнага рэтрафутурызму. Разьвівайце свае навыкі й ўменьні, каб выжыць у суровым пост’ядравым сьвеце Fallout 2.
Fallout Tactics: Brotherhood of Steel — у сусьвет Fallout урываюцца тактычныя пакрокавыя бітвы! У гэтыя цёмныя часы толькі Братэрства — ваша Братэрства, — аддзяляе цывілізацыю, якая адраджаецца з попелу, ад радыяактыўнай Пустэчы.
❗️Гульні будуць даступныя да заўтра (23.12. 19:00).

🔥19
📰 У Steam пачаўся Зімовы распродаж.
У Steam стартаваў Зімовы распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Акрамя зьніжак, зьвяртаем вашу ўвагу на карыстальніцкае галасаваньне. У розных намінацыях можна ўбачыць такія гульні як Dying Light 2, Elden Ring, Stray, God of War (2018) ды іншыя.
Галасаваньне працягнецца да 3 студзеня.

🥰14
📰 У Steam выйдзе яшчэ два праекты Ubisoft — The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game.
Ня так даўно Ubisoft анансавала вяртаньне сваіх праектаў у Steam і назвала тры першыя гульні: ролевы баявік Assassin’s Creed Valhalla, горадабудаўнічую стратэгію Anno 1800 і спартовую гульню Roller Champions.
Цяпер у краме зьявяцца яшчэ два праекты: Tom Clancy’s The Division 2 і Scott Pilgrim vs. The World: The Game — Complete Edition.
▫️The Division 2 выйшла ў 2019 годзе, у Epic Games, так як Ubisoft палічыла гэтую ўгоду больш выгаднай (акрамя самой гульні, у Steam будзе прадавацца DLC Warlords of New York і баявы пропуск першага сэзона.
Гульня выходзіць 12 студзеня 2023 году);
▫️Scott Pilgrim vs. The World: The Game створана па матывах комікса "Скот Пілігрым супраць усіх". Гульня зьявіцца ў Steam 5 студзеня 2023 году.

👍8
📰 У сьвежым нумары Game Informer, зьявіліся новыя скрыншоты й арты Dead Island 2.
Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!
Dead Island 2 выходзіць 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.

❤8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Кампанія Finalmouse прадставіла клявіятуру-дысплэй.
Фірма Finalmouse (вядомая сваімі звышлёгкімі мышкамі "зь дзірачкамі") прадставіла дысплейную клявіятуру Centerpiece.
Пад клявішамі Centerpiece знаходзіцца дысплей, які дазваляе выводзіць розныя аніміраваныя застаўкі на Unreal Engine 5. У кампаніі асобна адзначаюць, што застаўкі рэагуюць на націскі.
Клявіятура абсталявана цэнтральным і графічным працэсарам, што дазвале не выдаткаваць магутнасьць кампутара. Для працы клявіятуру дастаткова падлучыць па кабелі USB-C.
Стваральнікі плянуюць запусьціць уласны маркетплэйс праз Steam, дзе карыстачы змогуць дзяліцца аніміраванымі скінамі ці нават прадаваць іх.
Продажы плянуюць пачаць у 2023 годзе, кошт — 349$.

😐11👍3🤯3😍1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Encased.
Encased — тактычная ролевая гульня з ухілам у навуковую фантастыку, дзеяньне якой разгортваецца ў альтэрнатыўныя 70-я, дзе ў аддаленай пустэльні знайшлі вялізны анамальны аб’ект — Купал.
Ваюйце з ворагамі, дасьледуйце анамальныя пусткі, разьвівайце свайго пэрсанажа й далучыцеся да адной з магутных фракцыяў у разбураным сьвеце.
❗️Гульня будзе даступная да заўтра (24.12. 19:00).
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!
P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.

👍6🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Аўтары рэмейку Gothic паказалі знешні выгляд Старога лагера.
На вакацыях мы вяртаемся туды, дзе ўсё пачыналася — у Даліну Рудняў. Атрымлівайце асалоду ад сэзоннага агляду Старога лагера й нашых намаганьняў па стварэньні дакладнага гатычнага ўражаньня. І гэта было б недакладна без атмасфэрнага саўндтрэка ад Кая Розенкранца, ці ня так?
Дата рэлізу рэмэйку Gothic па-ранейшаму невядомая.
Раней (восеньню) распрацоўшчыкі паказалі абноўлены вобраз гоблінаў.

🎉11👍3❤1
Канал Retro Gamer вяртаецца на нашыя экраны, зь першым беларускамоўным рэтра-аглядам!
УСЕ гульні для Transfer Pak на Nintendo 64
Аглядваю ўсе гульні для цікавай прылады Transfer Pak, якая дазваляла карыстацца гульнямі ад Game Boy на кансолі Nintendo 64.

YouTube
УСЕ гульні для Transfer Pak на Nintendo 64. Поўны агляд.
Аглядваю ўсе гульні для цікавай прылады Transfer Pak, якая дазваляла карыстацца гульнямі ад Game Boy на кансолі Nintendo 64.
#nintendo64 #transferpak #retrogaming
https://twitter.com/RGBelarus
https://patreon.com/RGBelarus
https://instagram.com/retrogamer_belarus…

❤🔥12👍6👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Rainbow Six Siege "акупавалі" мульцяшныя кураняты.
Rainbow Six Siege падвергся чарговай атацы хакераў, на гэты раз вынаходлівымі: яны знайшлі спосаб замяняць нутрагульнявыя паведамленьні аб банах адвольнымі малюначкамі. многія з якіх выглядаюць суцэль бяскрыўдна й нават пацешна, адзін з такіх — велізарнае мульцяшнае кураня што зачыняе сабой увесь экран.
Праўда акрамя курачак на экранах іншых гульцоў зьяўляліся парнаграфічныя выявы, крывавыя сцэны й іншы шакавальны кантэнт. Пацярпелі ад гэтага найперш стрымеры (бо дэманстрацыя падобнага можа прывесьці да бана).
Арыґінал відэа.

😁12👍3❤1🕊1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Metro: Last Light Redux.
Metro: Last Light Redux — Мутанты гойсаюць у катакомбах пад пустыннай паверхняй і параць у ватручаных нябёсах.
Але замест таго, каб аб’яднаць намаганьні, гарады-станцыі загразьлі ў барацьбе за абсалютную ўладу й прылада суднага дня з вайсковых складоў D6. Насьпяваючая грамадзянская вайна можа назаўжды сьцерці чалавецтва з твару Зямлі.
У ролі Арцёма, абцяжаранага віной, але рухомага надзеяй, вы валодаеце ключом да выжываньня — промнем надзеі ў гэтую цёмную гадзіну...
❗️Гульня будзе да 19:00.
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!
P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
Metro: Last Light Redux — Мутанты гойсаюць у катакомбах пад пустыннай паверхняй і параць у ватручаных нябёсах.
Але замест таго, каб аб’яднаць намаганьні, гарады-станцыі загразьлі ў барацьбе за абсалютную ўладу й прылада суднага дня з вайсковых складоў D6. Насьпяваючая грамадзянская вайна можа назаўжды сьцерці чалавецтва з твару Зямлі.
У ролі Арцёма, абцяжаранага віной, але рухомага надзеяй, вы валодаеце ключом да выжываньня — промнем надзеі ў гэтую цёмную гадзіну...
❗️Гульня будзе да 19:00.
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!
P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🌚8👍1
📢 Стваральнікі Amnesia: The Bunker прадставілі два ґеймплэйныя ролікі гульні.
▫️У першым, распрацоўнікі з Frictional Games паказалі спосаб адкрыцьця зачыненых дзьвярэй (з дапамогай чырвонай бочкі);
▫️У другім прадэманстравалі стральбу з рэвальвера.
У Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".
Рэліз заплянаваны на сакавік 2023 году.

🔥12