Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У сьвежым нумары Game Informer, зьявіліся новыя скрыншоты й арты Dead Island 2.

Вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!

Dead Island 2 выходзіць 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Кампанія Finalmouse прадставіла клявіятуру-дысплэй.

Фірма Finalmouse (вядомая сваімі звышлёгкімі мышкамі "зь дзірачкамі") прадставіла дысплейную клявіятуру Centerpiece.

Пад клявішамі Centerpiece знаходзіцца дысплей, які дазваляе выводзіць розныя аніміраваныя застаўкі на Unreal Engine 5. У кампаніі асобна адзначаюць, што застаўкі рэагуюць на націскі.

Клявіятура абсталявана цэнтральным і графічным працэсарам, што дазвале не выдаткаваць магутнасьць кампутара. Для працы клявіятуру дастаткова падлучыць па кабелі USB-C.

Стваральнікі плянуюць запусьціць уласны маркетплэйс праз Steam, дзе карыстачы змогуць дзяліцца аніміраванымі скінамі ці нават прадаваць іх.

Продажы плянуюць пачаць у 2023 годзе, кошт — 349$.
😐11👍3🤯3😍1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Encased.

Encased тактычная ролевая гульня з ухілам у навуковую фантастыку, дзеяньне якой разгортваецца ў альтэрнатыўныя 70-я, дзе ў аддаленай пустэльні знайшлі вялізны анамальны аб’ект — Купал.
Ваюйце з ворагамі, дасьледуйце анамальныя пусткі, разьвівайце свайго пэрсанажа й далучыцеся да адной з магутных фракцыяў у разбураным сьвеце.

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (24.12. 19:00).
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
👍6🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Аўтары рэмейку Gothic паказалі знешні выгляд Старога лагера.

На вакацыях мы вяртаемся туды, дзе ўсё пачыналася — у Даліну Рудняў. Атрымлівайце асалоду ад сэзоннага агляду Старога лагера й нашых намаганьняў па стварэньні дакладнага гатычнага ўражаньня. І гэта было б недакладна без атмасфэрнага саўндтрэка ад Кая Розенкранца, ці ня так?

Дата рэлізу рэмэйку Gothic па-ранейшаму невядомая.
Раней (восеньню) распрацоўшчыкі паказалі абноўлены вобраз гоблінаў.
🎉11👍31
Канал Retro Gamer вяртаецца на нашыя экраны, зь першым беларускамоўным рэтра-аглядам!

УСЕ гульні для Transfer Pak на Nintendo 64

Аглядваю ўсе гульні для цікавай прылады Transfer Pak, якая дазваляла карыстацца гульнямі ад Game Boy на кансолі Nintendo 64.
❤‍🔥12👍6👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Rainbow Six Siege "акупавалі" мульцяшныя кураняты.

Rainbow Six Siege падвергся чарговай атацы хакераў, на гэты раз вынаходлівымі: яны знайшлі спосаб замяняць нутрагульнявыя паведамленьні аб банах адвольнымі малюначкамі. многія з якіх выглядаюць суцэль бяскрыўдна й нават пацешна, адзін з такіх — велізарнае мульцяшнае кураня што зачыняе сабой увесь экран.

Праўда акрамя курачак на экранах іншых гульцоў зьяўляліся парнаграфічныя выявы, крывавыя сцэны й іншы шакавальны кантэнт. Пацярпелі ад гэтага найперш стрымеры (бо дэманстрацыя падобнага можа прывесьці да бана).

Арыґінал відэа.
😁12👍31🕊1
🎅🏼 Віншуем з надыходзячымі калядамі! 🤶🏼

Няхай сёньняшні, сьвяточны вечар прынясе крыху сьвятла, ў гэты змрочны год!

Калі па нейкай прычыне вам трэба кампанія на сёньняшні вечар, то можаце далучыцца да Малатка, у яго першым самастойным стрыме (сёньня, а 20:00 па Менскім часе).
22👍4🎄2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Metro: Last Light Redux.

Metro: Last Light Redux Мутанты гойсаюць у катакомбах пад пустыннай паверхняй і параць у ватручаных нябёсах.
Але замест таго, каб аб’яднаць намаганьні, гарады-станцыі загразьлі ў барацьбе за абсалютную ўладу й прылада суднага дня з вайсковых складоў D6. Насьпяваючая грамадзянская вайна можа назаўжды сьцерці чалавецтва з твару Зямлі.
У ролі Арцёма, абцяжаранага віной, але рухомага надзеяй, вы валодаеце ключом да выжываньня — промнем надзеі ў гэтую цёмную гадзіну...

❗️Гульня будзе да 19:00.
‼️Гульня не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🌚8👍1
📢 Стваральнікі Amnesia: The Bunker прадставілі два ґеймплэйныя ролікі гульні.

▫️У першым, распрацоўнікі з Frictional Games паказалі спосаб адкрыцьця зачыненых дзьвярэй (з дапамогай чырвонай бочкі);
▫️У другім прадэманстравалі стральбу з рэвальвера.

У Amnesia: The Bunker гульцы выступяць у ролі францускага салдата, які апынаецца ў закінутым бункеры часоў Першай сусьветнай вайны з адным патронам у рэвальверы. Распрацоўнікі апісваюць гульню як хорар з "часткова адкрытым сьветам".

Рэліз заплянаваны на сакавік 2023 году.
🔥12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Hot Chili Games назвалі дату рэлізу экшэн-плятформера Elypse.

Акуніцеся ў трагічную гісторыю спустошанай Эліпсіі! Ваюйце з уласным лёсам у няпростым плятформер-мэтроідваніі ў дэкарацыях дзіўнага й таямнічага сьвету!

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год, для PC, PS5, PS4 і Nintendo Switch.
👍8🔥1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: DEATH STRANDING.

DEATH STRANDINGЛегэндарны стваральнік гульні Хідэа Кодзіма прыносіць неверагодны вопыт! Як Сэм Брыджэс, ваша місія — даць надзею чалавецтву, злучыўшы тых, хто выжыў у вадзінае цэлае, у зьнішчанай Амэрыцы.

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (26.12. 19:00).
EGS адпачывае, могуць быць праблемы з атрыманьнем гульні.
🔥19
📰 Фанату ўдалося аднавіць выдаленыя сцэны з Detroit: Become Human.

Ютубер пад нікам dragonbane, здолеў аднавіць некалькі выдаленых сцэн з эпізода, з андроідам Кэрай і дзяўчынкай Алісай.

Сцэны закранаюць разьдзел «Пірацкая бухта», у якой гэроі шукаючы начлег, заходзяць у закінуты парк атракцыёнаў.
Першапачаткова лагодная сцэна, магла абярнуцца поўным крахам (сьмерцю ўсіх пэрсанажаў) — з гульні прыбралі момант, калі ў парк урываюцца маладыя людзі са зброяй, і дзеля забавы пачынаюць забіваць андроідаў.
👍92
📰 Анансавана праґрама, якая фактычна можа маляваць за мастака.

Праґрама Wand дазваляе карыстальніку дапаўняць свае працы фрагмэнтамі, згенераванымі нейрасеткай. Для гэтага неабходна вылучыць любую зону на ілюстрацыі пры дапамозе адмысловай прылады, а пасьля ўвесьці жаданы тэкставы запыт. У якасьці прыкладу працы гэтай функцыі распрацоўшчыкі паказалі, як нейросетка дапамагае мастаку намаляваць робата.

Выпусьціць прыкладаньне абяцаюць "хутка", спачатку яно стане даступна на iPad, дзе атрымае паўнавартасную падтрымку Apple Pencil.
👌8🌚4🤬31
📰 У сеціве апублікавалі 300+ розных раньніх білдаў для Xbox 360 і Wii.

Вынікамі сваёй працы падзялілася каманда Project Deluge, якая займаецца пошукам і захаваньнем гульняў, прататыпаў ці проста раньніх білдаў, якія ніколі не ўбачылі сьвет.

Каманда выклала ў адкрыты доступ 207 раньніх білдаў гульняў для Xbox 360 і 114 білдаў для Nintendo Wii.
У Project Deluge адзначаюць, што на гэты раз яны не змаглі знайсьці шмат адмененых гульняў, аднак ёсьць раньнія білды некаторых буйных праектаў.

Сярод усяго можна адзначыць дэбаг-вэрсію арыґінальнай Dark Souls 2011 году, практычна ідэнтычную вэрсіі выпушчанай гульні, але з падтрымкай рэжыму распрацоўшчыка.

Акрамя Dark Souls ёсьць дэбаг-вэрсія першай Dead Space, раньні білд Enslaved: Odyssey to the West, Tomb Raider: Anniversary для Wii, прататып Arcania: Gothic 4 і іншае.
👍9