Беларускі інстытут публічнай гісторыі – Telegram
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.32K photos
95 videos
2 files
783 links
Download Telegram
Forwarded from ‡ РУХ ‡
🧍‍♂🇧🇾 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ

📆 27 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
17:00

🤬 Працяг аднаўленьня ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па здушэньні Паўстаньня.

Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца і ўнесьці ўклад у аднаўленьне гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў. 


🔥 У ІМПРЭЗЕ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ:
🔥 ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў);
🔥 Ігар Станкевіч, кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (эксклюзіўны аповед аб беларускім супраціве 1920-ых, які быў адкрыты ў архіве ў сьнежні 2025 г.);
🔥 Сяржук Кедышка, экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня" (аповед аб Слуцкім збройным чыне);
🔥 праект "Дзядзька Віктусь" (паўстанцкія словы).

🔥 ДАДАТКОВА:
🔥 спаборніцтва па стрэлах з страйкбольнай зброі на трапнасьць. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць прызы;
🔥 розыгрыш бясплатнай татуіроўкі на тэматыку Слуцкага збройнага чыну ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863";
🔥 усе прысутныя атрымаюць у падарунак памятныя паштоўкі па тэматыцы Слуцкага паўстаньня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍116❤‍🔥2👏2😍2🫡2🔥1🙏1
Аднойчы тысячы беларусаў вярнуліся з эміграцыі. Якой яны знайшлі радзіму — і што было далей

«Зеркало» нагадвае пра гістарычны эпізод пасля Другой сусветнай вайны, калі савецкая ўлада праз прапаганду і “саюзы вяртання” заахвочвала (і часткова прымушала) людзей вяртацца ў СССР. У выніку з-за мяжы вярнуліся мільёны, у тым ліку каля 520 тысяч беларусаў.

Тэкст пра тое, як чаканні “роднай зямлі” сутыкаліся з рэальнасцю сталінскай дзяржавы: кантроль НКУС, беднасць, немагчымасць зноў выехаць, трагічныя лёсы і нават гібель тых, хто спрабаваў уцячы зноў. Прыводзяцца канкрэтныя гісторыі сем’яў, якія паверылі абяцанням і заплацілі за гэта вельмі высокую цану.

Разам з тым узгадваюцца і рэдкія выпадкі, калі “эміграцыя вяртання” складалася інакш — напрыклад, лёс перакладчыка Карласа Шэрмана.

🔗 Артыкул цалкам па-беларуску на Zerkalo
👍173🔥1
Сябры, у нядзелю 28 сьнежня а 15-й гадзіне запрашаем вас на апошні ў гэтым годзе паэтычны мемарыяльны шпацыр па Вільні, гэтым разам прысьвечаны дню народзінаў Адама Міцкевіча, што адзначаецца сёньня на Калядную Куцьцю 24 сьнежня. Нагадаем, у гэтым годзе споўнілася 170 год з дня сьмерці вялікага Паэта.

Пан Адам быў шчыльна зьвязаны зь Вільняй, пра што сьведчаць шматлікія шыльды ды іншыя знакі памяці.  Падчас шпацыру мы пройдземся па віленскіх адрасах Адама Міцкевіча і ягоных сяброў-філаматаў, згадаем, дзе ён вучыўся і на якім факультэце, як бавіў вольны час, дзе была надрукаваная яго першая кніга, дзе, як і з кім быў зьняволены, ды іншыя цікавыя ды часам пікантныя гісторыі зь яго жыцьця.

А напрыканцы традыцыйна пасядзім разам у віленскай кавярні, зможам пачытаць урыўкі з твораў ды пасьпяваць разам песьні філаматаў. Чакаем тут адмысловага госьця!

Пачатак шпацыру ў Базыльянскіх мурах.

Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilnia.

Шпацыр  праводзіцца за ахвяраваньні. Да сустрэчы!
👍12
Польскі даследнік: аўтарам Супрасльскага летапіса быў ураджэнец Беларусі

Пра гэта піша Jarosław Karzarnowicz у апошнім нумары часопіса Studia Wschodniosłowiańskie. Ён даследаваў моўныя (фанетычныя і лексічныя) асаблівасці Су́прасльскага летапіса, помніка XVI ст., які быў выяўлены ў XIX ст. у бібліятэцы праваслаўнага Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (Супрасль – горад у Беластоцкім павеце).

Разам з царкоўнаславянскімі фанетычнымі элементамі ў летапісе сустракаюцца паўднёва-заходнія дыялектныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, пераход «в» у «у» і г.д.), таксама заўважны ўплыў польскай мовы.

Лінгвістычны аналіз пралівае святло на пытанне, якая мова выкарыстоўвалася ў раннім беларуска-літоўскім летапісе, а таксама на нацыянальную і рэлігійную прыналежнасць аўтара. Ён паходзіў з тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі, быў беларускім патрыётам праваслаўнай веры, хоць і не вельмі дасведчаным у летапісанні, піша Jarosław Karzarnowicz.
🔥15👍72👏1
Як шляхта адзначала Раство ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай: стол, строі і святочныя звычаі

Новы выпуск праграмы «Нітка Зорка» пра тое, як шляхта на землях сённяшняй Беларусі рыхтавалася да Калядаў і сустракала Раство ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вядучая Кацярына Ваданосава распавядае пра вігілію і куццю, калі і як з’явілася ёлка, што ставілі на святочны стол, як выглядалі святочныя строі шляхціча і шляхцянкі (у тым ліку дробныя, але красамоўныя дэталі гардэроба), і як праводзілі час у святочныя дні. Напрыканцы — калядны спеў «Нова Радасць стала».
🎄11👍5🥰2🗿1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Фімль "Палескія калядкі", 1972 год. Адным са сцэнарыстаў быў Уладзімір Караткевіч.
👍1022👏1
Forwarded from Новы Час
Батлейка. Гісторыя ўзьнікненьня аднаго з галоўных атрыбутаў Раства

У маленькім італьянскім гарадку, назву якога вы, верагодна, і ня чулі, у 1223 годзе сьвяты Францішак Асізскі, натхнёны падарожжам у Сьвятую Зямлю, стварыў першую батлейку.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍8🎅73👏1🙏1
Сто гадоў з Калядамі

Рэкамендуем запіс лекцыі гісторыка і этнолага Ірыны Махоўскай «Сто гадоў з Калядамі»  –  гістарычны шлях свята за апошнія сто гадоў.

Мінулае стагоддзе сталася цяжкім часам для захавання практычна ўсяго дарэвалюцыйнага. Савецкая ўлада ўзяла курс на поўную замену святочных традыцый. «Чырвоныя» святы былі пакліканы, каб абнавіць грамадства і пабудаваць новую міфалогію. Такім чынам, галоўным днём у годзе стаў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аднак, што адбывалася з Калядамі? Фактычнай забароны Калядаў не было да 1930-га году, але святкаваць іх не дазвалялася па змаўчанні: ужо ў 20-х гг. замест зімовых урачыстасцяў праводзіліся антырэлігійныя лекцыі альбо “камсамольскія святкі”. Ёлка таксама была пэўны час пад забаронай, але ў 1935 г. яе вярнулі, што праўда, не зялёную, а чырвоную. Але ці сталіся ўсе захады па замене свята паспяховымі?

Перад лекцыяй кароткае ўводнае слова мадэратаркі сустрэчы, даследчыцы вуснай гісторыі Ірыны Кашталян, пра тое, як Каляды і Новы год адлюстроўваюцца ў вусных успамінах і як на свята ўплывалі саветызацыя, антырэлігійная прапаганда і ўрбанізацыя.
10👍5
Пабачыла свет выданне «Таямніцы старога Менска 2. Ад Гарадца да Гарадзішча»

У кнізе расказваецца, што стала з Менскам на рацэ Менка пасля пераносу горада на Нямігу ў ХІІ ст. «Верагодна, тут пасля і паўстаў няўлоўны горад Гарадзец, які згадваецца ў летапісах у XII - XV ст. А значыцца, сённяшняя вёска Гарадзішча — радзіма каралёў і каралеў з усяе Еўропы», – адзначаецца ў анатацыі да кнігі.

У выданні расказваецца пра ўладароў Гарадзішча ў XVI - XIX ст., найбольш падрабязна — пра род Пішчалаў. Захапляльна расказваецца пра знаходкі рэчаў XII - XIX ст. на археалагічных раскопках розных часоў. У кнізе 136 старонак і больш за 250 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Нагадаем, што ў першым выданні «Таямніцы Старога Менска» расказваецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя.
👍16👏4🥰3
Forwarded from Наша Ніва
Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку

У пачатку XIX стагоддзя катастрафічны выбух вулкана на іншым канцы свету замарозіў Еўропу і падштурхнуў пісьменнікаў да стварэння самых вядомых монстраў у гісторыі. У першым часопісе, які выходзіў на Беларусі, знайшлося пацвярджэнне таго, што знакаміты «Год без лета» не абмінуў і нашы землі, пакінуўшы след не толькі ў метэазводках, але і ў беларускай літаратуры.

https://nashaniva.com/384242

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384242
125😱3👍2🙏1🕊1🤡1
Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту

Роўна 100 гадоў таму, у снежні 1925 года, пачаліся першыя допыты Якуба Коласа супрацоўнікамі сакрэтнага аддзела ДПУ па справе «лістападаўшчыны». Расказваем, якім чынам класік беларускай літаратуры і непераўзыдзены аўтарытэт у беларускай справе аказаўся датычны да «антысавецкай» моладзевай групы.

Справа набыла такі шырокі розгалас, што аб ёй пісала саюзная прэса — згадкі пра «групу Лістапада» і ўласна «лістападаўшчыну» можна знайсці не толькі ў рэспубліканскіх выданнях, але і ў агульнасавецкіх. У асобных тэкстах істэрыя дасягала проста касмічных маштабаў, бо вельмі цяжка сабе ўявіць, каб група маладых людзей з шасці чалавек рэальна магла ставіць сабе за мэту адарванне Беларусі ад Савецкага Саюзу.

➡️Чытайце па спасылцы. ✔️Тут без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍124
Выхадзец з Беларусі стаў манархам заходнееўрапейскай краіны — але толькі на некалькі дзён

«Зеркало» распавядае неверагодную гісторыю Барыса Скосырава — чалавека, які нарадзіўся ў Вільні і правёў дзяцінства на Лідчыне, а ў 1934 годзе здолеў дамагчыся таго, што яго фактычна абралі кіраўніком Андоры.

Пасля авантурнага жыцця, поўнага прыгод і няўдач, Скосыраў у 1933 годзе атрымаў грамадзянства Андоры, а ў ліпені 1934-га, заручыўшыся падтрымкай Генеральнага савета, абвясціў сябе «Барысам I» і фактычна стаў манархам краіны.

Але «каралеўства» хутка скончылася: пасля канфлікту з Урхельскім біскупам (адным з сукіраўнікоў Андоры) Скосырава арыштавалі і адправілі ў турму. Далей у ягонай біяграфіі — новыя павароты лёсу, вайна і вельмі змрочныя эпізоды.

🔗 Артыкул на Zerkalo
🔥6🤔6👍2🤷‍♂1👀1
Патрабаванне рэпарацый можа “рыкашэтам” вярнуцца да беларускіх уладаў

На «Филине» выйшла размова з гісторыкам Паўлам Церашковічам – сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі – пра тое, чаму ініцыятыва ўладаў з “рахункамі” за Другую сусветную сёння выглядае найперш як прапагандысцкі ход.

Гісторык тлумачыць, што патрабаванні “рэпарацый” праз 80 гадоў хутчэй дэманстрацыйны жэст, бо рэальных механізмаў атрымаць нешта цяпер няма; пры гэтым Беларусь ужо атрымлівала пасляваенныя кампенсацыі ў выглядзе тэхнікі і абсталявання, але гэта пакрыла толькі невялікую частку страт. Ён таксама звяртае ўвагу на праблему з маніпуляцыямі вакол колькасці ахвяр: дакладную лічбу назваць немагчыма, аднак больш рэалістычныя ацэнкі гавораць пра каля 2,1 млн страчаных людзей. І важная выснова пра тое, што гульня ў “рахункі” можа вярнуцца бумерангам: у сённяшніх умовах іншыя краіны могуць выстаўляць Беларусі патрабаванні кампенсацый, у тым ліку за саўдзел у агрэсіі і гібрыдныя атакі.

🔗 Інтэрв’ю на Филин.Салідарнасць
👍7
У Беларусі забаранілі кнігу Дароты Міхалюк пра Беларускую Народную Рэспубліку

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу Дароты Міхалюк«Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».
Паводле Еўрарадыё, напярэдадні Новага года Мінінфарм абнавіў і пашырыў спіс кніг, якія, на думку ведамства, «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». У гэты абноўлены пералік уключылі і працу Міхалюк.
🤬37💔2😁1😨1
Знакамітыя беларусы ў Варшаве: Расійская імперыя, БНР і міжваенная Польшча

Чарговы выпуск «Сармацкага вуса» — гэта шпацыр па Варшаве праз беларускія сюжэты і постаці розных эпох. Вядоўцы Цімафей Акудовіч і Віктар Шукеловіч паказваюць, з якімі варшаўскімі мясцінамі звязаныя Яўхім Карскі (рэкатар Варшаўскага ўніверсітэта і аўтар трохтомніка «Беларусы»), беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл, дзе пахаваны дзеяч БНР Геранім Друцкі-Любецкі, а таксама дзе жыў прыхільнік беларусчыны Адам Плуг. У выпуску таксама згадваюцца беларускія дэпутаты ў польскім Сойме ў міжваенны час, гісторыя роду Друцкіх-Любецкіх і іншыя варшаўскія месцы памяці — з пытаннем напрыканцы: які раён Варшавы можна назваць самым “беларускім”.

🎥 Відэа: https://youtu.be/qARU9kPa0Ww?si=yxdGRJnOCQsoMo9y
8👍7👏1🙏1🤝1
Як сяляне з Мінскай і Гродзенскай губерняў нелегальна з’язджалі ў ЗША

Пра гэта піша Галіна Рулёва ў расійскім часопісе «Социология власти». Напачатку XX ст. разам з габрэйскай эміграцыяй на заробкі за мяжу сталі масава выязджаць сяляне заходніх губерняў. З Мінскай і Гродзенскай выязджалі ў асноўным у ЗША і Канаду. Дарагавізна і працягласць працэсу атрымання замежнага пашпарта прыводзілі да масавага нелегальнага перасячэння сухапутнай мяжы з Германіяй, адкуль мігранты адпраўляліся на параходах.

Нягледзячы на спробы расійскіх параходстваў аблегчыць умовы выдачы замежных пашпартоў (каб накіраваць людзей праз парты Балтыйскага мора), эміграцыйны закон так і не быў прыняты да пачатку Першай сусветнай вайны. За першыя пяць месяцаў 1907 г. з 17 валасцей Слуцкага павета за мяжу выехала 429 чалавек, але замежныя пашпарты атрымалі толькі 115.

Улады змагаліся з нелегальным выездам адміністрацыйнымі пакараннямі (штрафамі) у адносінах да сялян і агентаў-пасрэднікаў. Аднак міграцыйныя плыні толькі ўзмацняліся.
👍7😢6🤔1
Кейданская унія ў беларускай Вікіпедыі

Сёлета спаўняецца 370 гадоў з моманту падпісання Кейданскай уніі (1655) — пагаднення паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Шведскім каралеўствам у час «шведскага патопу».

Каб у публічнай прасторы было менш міфаў і больш навукова праверанай інфармацыі пра гэтую падзею, Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар нашага інстытута, падрыхтаваў беларускамоўны артыкул у Вікіпедыі. У сціслай энцыклапедычнай форме там выкладзены кантэкст і ход заключэння уніі, яе асноўныя палажэнні і тое, чаму пагадненне ў выніку так і не ўступіла ў сілу, а таксама пададзены асноўныя ацэнкі гэтай падзеі ў гістарыяграфіі.

🔗Спасылка на артыкул

Ілюстрацыя – фрагмент помніка Янушу Радзівілу ў Кейданах: табліца з сімвалам рукапаціску, які адсылае да Кейданскай уніі.
👍24🤝2🙏1💯1
Forwarded from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.
20👍3🫡2🙏1
Астралогія ў ВКЛ: лекцыя Наталлі Сліж пра Жыгімонта Старога

У калядныя вечары паводле традыцыі варажылі, а сёння ў пераднавагоднюю пару многія звяртаюцца да гараскопаў і парад астролагаў, спрабуючы зазірнуць у будучыню. Але астралогія як інструмент “прагназавання” і прыняцця рашэнняў была папулярная яшчэ ў эпоху ВКЛ у шляхецкім асяроддзі і пры двары вялікіх князёў.

Пра тое, якое месца астралогія займала ў жыцці Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы, можна даведацца з лекцыі гісторыка Наталлі Сліж – даследчыцы шляхецкага побыту, сямейных стасункаў і гендарнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У выступе разглядаюцца прыклады замаўлення гараскопаў (у тым ліку для дзяцей і важных сямейных падзей), “гараскопы каранацый” і гадавыя прагнозы, а таксама тое, як астралагічныя высновы выкарыстоўваліся не толькі “для цікаўнасці”, але і пры прыняцці стратэгічных палітычных рашэнняў — і нават у праектах, звязаных з архітэктурай.

🎥 Відэазапіс лекцыі у межах семінар па гісторыі ВКЛ Беларуска інстытута ў Празе:
https://youtu.be/E6giVeJfe0Y?si=7KDjEgYpkq6D8W3_
👍11🤷‍♂1🌚1🏆1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З новым годам! Жыве Беларусь — маладосці крыніца!

Гэты запіс ужо сапраўды гістарычны: кампазіцыя з навагодняга шоў 1995 года. Артэфакт эпохі, калі БТ яшчэ магло здымаць прыстойныя рэчы, а не суцэльны крынж.

З той пары, калі лозунг «Жыве Беларусь!» яшчэ не быў абвешчаны "экстрэмісцкім", калі "несвядомыя" поп-спевакі яшчэ не траплялі ў “чорныя” спісы, калі Ярмоленка з Алесяй яшчэ не ператварыліся ў галоўных падпявалаў рэжыму і калі нават зорак беларускамоўнага року запрашалі ў навагодні эфір.
19🔥14👍7🍾3
🕯 2026 — год айца Аляксандра Надсана

«Новы Час» піша, што 2026-ы вінен прайсці пад знакам памяці пра айца Аляксандра Надсана (1926–2015) – святара, славіста-беларусіста і аднаго са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння, і хоць юбілей прыпадае на жнівень, цягам усяго года ў розных краінах будуць адбывацца падзеі і імпрэзы, прысвечаныя Надсану – чалавеку, які ў выгнанні дапамог стварыць сапраўдны беларускі культурны цэнтр сусветнага значэння.

Аўтар тлумачыць, чаму гэтая дата важная не толькі як “круглая”: стагоддзе – нагода наноў прачытаць тэксты айца Аляксандра і ўбачыць маштаб ягонай інтэлектуальнай і асветніцкай спадчыны (ад мовазнаўства і гісторыі да перакладу і выдавецкай працы), а таксама яго ролю ў яднанні беларускай дыяспары і “вяртанні гістарычнай памяці”.

🔗 Артыкул цалкам
32🤡2