📰 Game Informer падзяліўся сьвежымі падрабязнасьцямі рэмэйку Resident Evil 4.
Журналісты з Game Informer пагулялі ў некаторыя разьдзелы рэмэйку Resident Evil 4 і падзяліліся сваімі ўражаньнямі.
Калі коратка:
🔸Дасьледаваць нутрагульнявы сьвет стала яшчэ цікавей! Распрацоўнікі дадалі альтэрнатыўныя шляхі, і дадатковыя лорныя запіскі, розныя, простыя дадатковыя квэсты;
🔸У рэмэйку зьявяцца новыя ворагі. Журналісту ўдалося сутыкнуцца зь мясцовым жыхаром у масцы быка й цяжкім молатам;
🔸У гульні зьявяцца новыя анімацыі сьмерці;
🔸У рэмэйку зьявіцца новая зброя, адна зь іх — балтамёт, які можна выкарыстоўваць у стэлсе;
🔸Абноўленая Эшлі стала больш сталым і сур’ёзным пэрсанажам, аднак характар яе, амаль не зьмяніўся;
🔸Эшлі больш нельга будзе пакінуць у зацішным месцы й спакойна зачышчаць тэрыторыю. Па словах ґеймдырэктара гульні, стары варыянт супярэчыць канцэпцыі «быць разам з Эшлі»;
🔸Больш у Эшлі няма паласы здароўя;
🔸У гульні зьявілася больш сытуацыяў, дзе неабходна прысутнасьць адразу двух герояў;
🔸QTE больш няма;
🔸Лазерны прыцэл ня будзе даступны адразу, зараз гэта варыянт апгрэйду.
Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 24 сакавіка на ПК, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox Series.

👍10🔥2
Добры дзень! Раю вам канал, на якім вы зможаце знайсці цікавыя факты пра тэхніку і навіны тэхналогій. Усё пра Усё вярнуўся!
Па спасылцы: t.me/allabouttexnologys
Па спасылцы: t.me/allabouttexnologys
Telegram
Усё пра ўсё | Тэхна і навука
Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой.

👍10❤1
📰 Activision запатэнтавала «бясконцы мультыплэер».
Выданьне Exputer зьвярнула ўвагу карыстачоў, на новы патэнт Activision, у якім апісваецца канцэпт неабмежаванага гульнявога сэансу. Калі быць дакладней — «сыстэму й мэтад, якія забясьпечваюць бесьперапынны гульнявы працэс у шматкарыстальніцкіх відэагульнях пасродкам неабмежаванага гульнявога сэансу».
Прасьцей кажучы, гаворка ідзе аб мультыплэерным рэжыме, у якім адзін матч застаецца актыўным да таго часу, пакуль у ім знаходзіцца хаця б адзін гулец. Канцэпцыя адрозьніваецца ад MMO тым, што ў апошніх сэрверы застаюцца анлайн без прысутнасьці гульцоў, а матчы завяршаюцца па заканчэньні часу або дасягненьню іншых мэт.

🤡15🤔5👍1😁1
📰 У новай The Sims будзе мультыплэер, але з адным «але».
Такой інфармацыяй падзяліліся распрацоўшчыкі з Maxis, на апошнім стрым, прысьвечаным Project Rene.
Аднак гульню ня стануць пераўтвараць у ММА, дзе на адной мапе хадзілі б гульцы-сімы (распрацоўнікі жадаюць захаваць пэўную «інтымнасьць» адзіночнай гульні кожнага карыстальніка).
Замест гэтага гульцам прапануюць больш просты варыянт узаемадзеяньня — да прыкладу, магчымасьць адначасова кастамізаваць дом й падбіраць патрэбную мэблю.
Таксама распрацоўшчыкі падкрэсьлілі, што імкнуцца стварыць шматплятформавы праект, таму рэліз гульні заплянаваны ў тым ліку й на мабільных прыладах. Няхай вэрсіі чымсьці могуць і адрозьняцца, але ідэя заключаецца ў тым, каб уся ваша гульнявая інфармацыя знаходзілася там, дзе вам трэба.

🤔8❤1👍1👎1
📰 Распрацоўнікі Dragon Age Inquisition прызналіся ў тым, што жывёлы ў гульні не ўмеюць паскарацца.
Нягледзячы на наяўнасьць дастатковай, адкрытай тэрыторыі для дасьледаваньня ў Dragon Age Inquisition, большая частка гульцоў пагодзіцца зь меркаваньнем, што дасьледаваць яго лепш пешшу, а ня конна.
Чыньнікам зьяўляецца іх бескарыснасьць. Са словаў былога прадзюсар Dragon Age Марка Дарра, дадалі іх у гульню для "галачкі", бо на той момант яны былі вельмі папулярныя ў такіх гульнях.
Спачатку BioWare стварыла досыць прапрацаваны прататып сыстэмы верхавой язды, ды нават з магчымасьцю коннага бою, аднак па досьведзе Bethesda зразумелі, што з-за новай сыстэмы давядзецца перарабляць многія ўзроўні. Вырашана было прыкруціць яе ў выглядзе "мыліцы" і пакінуць як ёсьць.
Зусім нядаўна, дызайнер сінэматыкаў Inquisition Джон Эплер, пацьвердзіў тое, у чым фанаты гульні даўно падазравалі распрацоўшчыкаў — коні й іншыя ездавыя жывёлы ў Inquisition не ўмеюць паскарацца. Замест гэтага распрацоўшчыкі зьвярнуліся да зману зроку:
«Калі вы ўключаеце «спрынт» на кані ў Inquisition, на самой справе амаль анічога не мяняецца. Frostbite (заўв. гульнявы рухавічок) ня мог дастаткова хутка стрыміць ўзроўні, і таму мы проста дадалі палоскі ў паветры й зьмянілі камэру для адчуваньня паскарэньня
Я гадамі насіў у сабе пачуцьцё віны. Віна — яна як акіян, і я стаміўся тануць.
Адчуваю сябе так, нібы ў вас на вачах забіў Санту Клаўса».

😁14😐2👍1😨1
📰 Frictional Games перанесла рэліз Amnesia: The Bunker.
Распрацоўнікі паведамляюць, што цяжкая зіма й хваробы нэґатыўна паўплывалі на невялікую каманду, а значыць і на стварэньне гульні. Каманда хоча выпусьціць якасны прадукты, а якасная праца не любіць сьпешкі, таму яны вырашылі ўзяць дадатковы час.
Цяпер рэліз адбудзецца 16 траўня.
Нагадаем, анонс гульні адбыўся ў пачатку сьнежня мінулага году й з тых часоў, распрацоўшчыкі даволі актыўна дзяліліся тызерамі новай гульні (№1; №2), у якой гульцам трэба прымерыць на сябе ролю салдата Першай сусьветнай вайны, зачыненага ў старым бункеры, сам-насам з рэвальверам і сваімі кашмарамі!
Першапачаткова рэліз плянавалі на сакавік 2023 году.

😢7👍2😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Call of Duty: Warzone 2 прадставілі новую мапу для другога сэзона.
Востраў Ашыка, таксама вядомы як «Востраў марскога льва», зьяўляецца часткай невялікага архіпеляга, разьмешчанага ў невядомым месцы дзесьці ў APAC (Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне). Апошнія паведамленьні паказваюць, што востраў выкарыстоўваецца ў якасьці цэнтра для ультранацыяналістычнай групы Konni, у тым ліку для транспарціроўкі хімічнай і біялягічнай зброі.
Старт другога сэзона адбудзецца 15 лютага, мапа Ashika будзе даступна бясплатна.

👍11😍2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dishonored: Death of the Outsider і City of Gangsters.
Dishonored: Death of the Outsider — згуляйце ролю Білі Лерк. Узьяднаўшыся з былым настаўнікам, легэндарным забойцам Даўдам, вы вырашаецеся на найвялікшае забойства ў гісторыі. Ваша мэта — Чужы, богападобная істота, на сумленьні якой самыя агідныя эпізоды ў гісторыі Імпэрыі.
City of Gangsters — у гэтай гульні з акцэнтам на эканамічнае кіраваньне вам неабходна пачаць злачынную дзейнасьць з нуля й ператварыць яе ў добра адладжаную грашовую машыну! Будуйце падпольныя бары й нелегальныя лікёра-гарэлачныя заводы. Вядзіце хітрую гульню, каб не трапіцца ў лапы закону.
❗️Забраць гульні можна да 9 лютага.

🔥11👍1